Палітычная геаграфіяроберт часнойць – дэпутат ад смаргоні




НазваПалітычная геаграфіяроберт часнойць – дэпутат ад смаргоні
Дата канвертавання21.11.2012
Памер64.03 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯРОБЕРТ ЧАСНОЙЦЬ – ДЭПУТАТ АД СМАРГОНІЛеташняе сьвяткаваньня 500-годьдзя Смаргоні сталася для тутэйшай чыгуначнай станцыі сапраўднай машынаю часу. У прыватнасьці, білетныя касы адкінула ў мінулае як меней год на пяць.Калі рамантавалі памяшканьне вакзалу, пашкодзілі кампутарную сетку, якая выдае квіткі. Ад таго часу праяздныя дакуманты выпісваюць асадкаю.Калі такую паперку паказваеш правадніку вагона ў беларускім альбо міжнародным цягніку, ад зьдзіўленьня вочы ў таго лезуць на лоб. А што вы думалі? Апошні раз ён бачыў такое яшчэ ў мінулым стагодьдзі. Ва ўсёй Эўропе квіткі, напісаныя рукою даўно экспануюцца ў музях. А тут вам, калі ласка, вяртаньне ў мінулае.Між іншым, рамонт будынку вакзала дагэтуль ня скончаны.(Спадарыня:) “Нам гэта усё разбамбілі. Хацелі зрабіць, але не пасьпелі”.(Карэспандэнт:) “Звычайна, як вялікія сьвяты, камісіі езьдзяць ды прымаюць аб’екты. Няўжо да вас на заходзілі?”(Спадарыня:) “Цялае лета яны тут былі й хадзілі. Тусаваліся ўсе кругом. Але глядзелі толькі з вонку… У нас нічога не прымалі. Галоўнае, сказалі, каб было прыгожа на вуліцы, каб людзі не пугаліся.. І толькі ў гэты момант спадарыня заўважае мой дыктафон. Выраз ейнага твару хзьмяняецца. Цяпер ейную міміку можна апісаць адзіным словам – страх.(Спадарыня:) Што вы нас тут запісваеце! Глядзіце, ён нешта піша!!”(Карэспандэнт:) “Вядома што! А вы падумалі, што я проста так да вас у госьці прыйшоў?! А ўнутар начальства не заходзіла?”(Спадарыня:) “Нават калі нашае менскае кіраўніцтва сюды прыязджае й тое ўнутар не заходзіць! Бо тут так сьмярдзела!”(Карэспандэнт:) “Вы тут што, сьвіней трымалі?”(Спадарыня:) “Галубы ў нас наверсе жывуць. Там такі слой гною! Калі было лета, цякло ўсё зьверху. Пад парасонамі сядзелі й афармлялі дакуманты”.Сёлета Смаргонская выбарчая акруга будзе абіраць новага прадстаўніцаў у ніжнюю палату Нацыянальнага сходу. Чатыры гады крэсла дэпутата займе заслужаны мэдык Беларусі, кіраўнік Гарадзенскай вабласной управы аховы здароўся Робэрт Часнойць.Часам мінулай выбарчай кампаніі тады яшчэ кандыдат на дэпутата абяцаў, захаваць бесплатную мэдычную дапамогу й зрабіць яе больш заступнай. А насамрэч ад 2002 году дыягностыка й пераважная большыня фізпрадцэдураў робіцца за грошы.(Спадарыня:) “Самымі неабходнымі лекамі хворыя забясьпечаныя. Для бесплатнай мэдыцыны – гэта прымальнае забяспячэньне. Платныя паслугі ёсьць, але кошты неістотныя”.(Карэспандэнт:) “Калі параўноўваць стан мэдыцыны сёньня й чатыры гады таму, у які бок ідзе разьвіцьцё?”(Спадарыня:) “Падаецца, што яна становіцца лепей. Тое ж УЗІ сэрца прыязджаюць да нас рабіць з Астраўца, з Ашмяны”. Кабета, зь якой я размаўляю, працуе ў тутэйшым тэрыятарыяльна мэдычным аб’яднаньні. Яна цьвердзіць, што адзін з галоўных вынікаў дэпутацтва Роберта Часнойця – гэта адкрыцьцё новай паліклінікі ў мікрараёне Карані.(Карэспандэнт:) “А мэдыкам як жывецца?”(Спадарыня:) “Медыкам добра ніколі не жылося. У мэдыцыне грошай не заробіш”. (Карэспандэнт:) “А колькі вам ад хаты да працы ісьці?”(Спадарыня:) “Паўгадзіны”.(Карэспандэнт:) “А пад’ехаць на аўтобусе?”(Спадарыня:) “Калі спазьняесься, можна пад’ехаць, але намагаесься так, каб прайсьціся пешшу, каб сэканоміць. Бывае, што й грошай няма на квіток пад канец заробку”.Мікрараён Карані – гэта горад ў горадзе, дакладней, асобнае пасельшча на ўскрайку горада. Шматкватэрныя дамы для 20 тысячаў жахыроў стаяць ў полі. Паміж астатняй Смаргоньню й імі – некалькі кілямэтраў. Карані узводзіліся для працоўных Агрэгатнага заводу.Прадпрыемства яшчэ больш-меньш трымаецца на плаву. Своечасова плаціць заробкі дапамагаюць крэдыты, якія банкі выдюць пад заклад буйных партыяў прадукцыі.Што да прамысловасьці ў сваёй перадвыбарчай праграме Роберт Часнойць абяцаў стварыць умовы для інвэстыцыяў й дапамагчы мадэрнізаваць вытворчасьць. Пры мікрафоне адзін з кіраўнікоў Смаргонскага агрэгатнага заводу.(Спадар:) “Перад выбарамі Часнойць прыязджаў да нас на завод. Прыехаў і распавёў пра сваю праграму. Зьехаў і мы болей яго не бачылі. Мы на заводзе абсалютна не адчуваем, што ў нас ёсьць дэпутат, які лабіруе нашыя інтарэсы. Такога зусім няма. Тобок завод выжывае толькі сваімі намаганьнямі. А з боку ўладаў… каб прызджалі, дапамагалі, шукалі тых самых інвестараў – такога няма”.Намінальна, усё той жа Смаргонскі агрэгатны – гэта 20 тысячаў працоўных. А ў рэчаснасьці людзей тут у 20 разоў меней. Хто сам звольніўся, а каго скарацілі. І першыя й другія сотнямі працуюць па-за межамі Беларусі. У свой час, каб нейкім чынам вярнуць гэты батракоў на радзіму, у перадвыбарчай праграме спадар Часнойць заклаў адмысловы пункт. Цытую, “ліквідацыю беспрацоўе”.Ці ўдалося выканаць абяцаньне? На гэтае пытаньне адказвае намесьніца дырэктара Цэнтру занятасьці насельніцтва Тамара Пацэвіч.(Пацэвіч:) “У 2000 годзе ўзровень беспрацоўя быў 4,01 адсотка. З таго часу ён зьнізіўся – 2,52 адсотка”. (Карэспандэнт:) “Колькі новых працоўных месцаў было створана ад 2000 году?”(Пацэвіч:) “За год у сярэдкім стваралася болей за 300 новых працоўных месцаў. У вытворчай дзейнасьці – лесаапрацоўка, фэрмерская гаспадарка Пётуха з задавальненьнем брала нашых беспрацоўных жанчынаў на фэрму”.Тамара Пацэвіч нічога не кажа пра беспрацоўе схаванае.Тыповы прадстаўнік гэтага войска – смаргонец Аляксандар.Некалі ён працаваў на адным з прымысловых прадпрыемстваў. А пасьля звальненьня, халтурыў дзе толькі мог. Натуральна, што рабіў ён гэта неафіцыйным чынам. Працягвае нелегальнічаць і сёньня.(Аляксандар:) “Я вазіў ў Літву людзей”.(Карэспандэнт:) “Цапер гэта ўжо спынілася. Чаму так адбылося?”(Аляксандар:) “Ужо бізнэс зь літоўскім бокам стаў ня той. Стала нявыгадна езьдзіць у Літву. Я зараз думаю, што будзе далей. Трэба чымсьці займацца, бо такой нармалёвай афіцыйнай працы ў Смаргоні няма, каб можна было пракарміць сям’ю, такіх грошай зараз не плацяць”.(Карэспандэнт:) “Улада мясцовая нейкія чынам спрыяе тым людзям, якія жадаюць самастойна зарабіць на хлеб?”(Аляксандар:) “Не, яна не спрыяе. Калі зоймесься сваім бізнэсам, будзе табе толькі палкі ў калёсы ставіць. Гэта каб ты ведаў, што трэба ісьці на завод працаваць, як было раней”.(Карэспандэнт:) “У палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ад Смаргонскай выбарчай акругі Роберт Часнойць. Калі чатыры гады таму абіраўся, ён абяцаў памяншэньне падаткаў і спрыяньне бізнэсу, прыцягненьнью новых інвэстыцыяў. Вы адчуваеце клопат з боку дэпутата? Якія вынікі ягонага дэпутацтва?”(Аляксандар:) “Дапамогі зь ягонага боку не адчувалася. З кожным годам становіцца ўсё цяжэй і цяжэй. Прыйдзецца шукаць сабе працу недзе за мяжою”.Сам Роберт Часнойць жыве ў Гародне. А тут, у Смаргоні, ён мае памошніцу. Стала яна працуе сакратаркай ў райвыканкаме.Прызнаюся, як паглядзіш па гэтую прывабную кабету, самому хочацца стаць дэпутам Палаты прадстаўнікоў толькі дзеля таго, каб мець дакладна такую саратніцу. Тацьцяна Станулевіч трымае справаздачу пра дзейнасьць свайго боса.(Станулевіч:) “Вельмі шмат рашаецца пытаньняў: у нас амаль усе Жойдзішкі й Залесьсе газафікаваныя. Ён вельмі дапамагаў. Таксама запусьцілася кацельная ў Каранях. У яго гэта нават у праграме было. Я думаю, што ўсе задаволенныя. Нават вельмі. Ён прыязджае кожны месяц.(Карэспандэнт:) “Колькі людзей за адзін прыём праходзіць?”(Станулевіч:) “Ня меней 12-15. А то бывае й да 25 чалавек”.(Карэспандэнт:) “Якую колькасьць пытаньняў можна вырашыць на месцы? Што праз нейкі час? І якая колькасьць невырашальная?”(Станулевіч:) “Невырашальных фактычна няма!”Незалежны тыднёвік “Новая газэта Смаргоні” фактычна зьліквідаваны. Ягонага ўладальніка Рамуальд Улан пазвабілі статусу прыватнага прадпрымальніка. Абскарджаньне справы ў Гарадзенскім вабласным гаспадарчыя судзе працягваюцца дагэтуль. Пакуль жа з горадзе выходзіць рэгіянальны выпуск незалежнага выданьня “Мясцовая газэта”.У пошуках справядлівасьці Рамуальд Улан некалі прыходзіў на прыём да Роберта Часнойця.(Улан:) “З ініцыятывы ўлады зачынялася маё прадпрыемства. Спадзяваўся, што ён прыслухаецца да маіх аргумэнтаў. Але ён па-просту не стаў слухаць. Маўляў, “Ёсьць суд. Зьвяртайцеся туды.” Яны выкідвалі на вуліцу 22 чалавека. Іх рабілі прымусова беспрацоўнымі. На маім прыкладзе сьмешна гучыць, што ён змагаўся за стварэньне новых працоўных месцаў, калі было зумі наадварот”.(Карэспандэнт:) “Якія вынікі дэпутацтва?”(Улан:) “Роберт Часнойць балятаваўся як доктар. Гэта была галоўная фішка ягонай кампаніі. Пра ніякія палітычныя й заканадаўчыя ініцыятывы я ня чуў. Абсалютная большасьць пытаньняў – гэта хваробы. Людзі ідуць да яго, як да мэдыка. Гэта прыватныя справы, абсалютна не зьвязаныя са зьменаю заканадаўства й юрыдычнага падмурку жыцьця. Па-просту – амбуляторны прыём насельніцтва”.На мінулых выбарах асноўным супернікам цяперашняга дэпутата была Ірына Вештард. Звольненная за палітычную дзейнасьць з пасады інспектара адьдзелу адукацыі, цяпер – грамадзкі абаронца на шматлікіх судовых працэсах. Яна – сябра Цэнтральнага камітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада”.(Вештард:) “Нейкія там справаздачы, альбо вырашаныя пытаньні мне за гэтыя гады жыцьця пабачыць не выпадала. Таму казаць пра вялікую дзейнасьць дэпутата Часнойця я ня буду. Але ці былі абставіны для, каб ён сваю праграму мог выканаць? І якія тут могуць быць спадзяваньні на аднаго спадара Часнойця? Нешта зьмяніць адзін чалавек ня можа”.(Карэспандэнт:) ”У людзей можа скласьціся такое ўражаньне, што вы нейкім чынам нават апраўдваеце Часнойця, дакладней апраўдваеце вынікі ягонага дэпутацтва…”(Вештард:) “Людзей, якія сядзяць пры пасадах я станоўча шкадую: ёсьць сям’я, ёсьць дзеці, хочацца працаваць.У прыватных размовах чыноўнікі Смаргонскага райвыканкаму цьвердзяць, што Роберт Часнойць на зьбіраецца прэтэндаваць на другі тэрмін. На пытаньне, хто замест яго, вертыкальнікі адказваюць: “шукаем”.Ірына Вештард вылучаць сваю кандыдатуры ня будзе. Замест яе да маючай адбыцца выбарчай гонкі плянуе спрычыніцца Рамуальд Улан.(Улан:) “Я гатовы балятавацца дэпутатам. Я пайду на выбары. Мяне тут ведаюць. І мне падаецца, што ёсьць шанец. Спробы зачыніць газэту й зачыніць наш офіс – гэта спроба перашкоды пад будучыя выбары”.Што да падзеяў вакол тыднёвіка “Новая газэта Смаргоні” дзеяньні ўладаў пацьвярджаюць развагі спадарыні Вештард.(Вештард:) “А калі наш народ абірае дэпутата, першым чынам ён павінен абіраць людзей сьмелых. Якія могуць нечым ахвяраць. Першапачатковыя зьмены без ахвяраў па-просту не бываюць”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфіяроберт часнойць – дэпутат ад смаргоні iconПалітычная геаграфіявасіль хрол – дэпутат ад докшыцаў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, страшыня камісіі па жыльлёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлю й прыватызацыі Васіль Хрол рызыкуе атрымаць...

Палітычная геаграфіяроберт часнойць – дэпутат ад смаргоні iconПалітычная геаграфія барыс бікінін– дэпутат ад ляхавічаў
Мы наведваем прыбіральню, каб, так бы мовіць, пазбавіцца адыходаў жыцьцядзейнасьці свайго арганізму. Калі цісьнеш на рычаг зьліўнога...

Палітычная геаграфіяроберт часнойць – дэпутат ад смаргоні iconПалітычная геаграфія барыс бікінін– дэпутат ад ляхавічаў
Ляхавічы Берасьцейскай вобласьці аддаюць паревагу халадам. Нізкая тэмпетарура замінае інкліваму распаўсюду пахаў. А таму колькі месяцаў...

Палітычная геаграфіяроберт часнойць – дэпутат ад смаргоні iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіяроберт часнойць – дэпутат ад смаргоні iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіяроберт часнойць – дэпутат ад смаргоні iconПалажэнн е аб дзяжурстве па гімназіі №4 г. Смаргоні
Мэты: далучэнне да самакіравальнай дзейнасці ўсіх вучняў V – XI класаў гімназіі

Палітычная геаграфіяроберт часнойць – дэпутат ад смаргоні iconНачная Свабода 0412 Госьць
Госьць: Былы дэпутат Вярхоўнага савету 12-га скліканьня Сяргей Антончык +375,296,418,373

Палітычная геаграфіяроберт часнойць – дэпутат ад смаргоні iconНарадзілася 6 кастрычніка 1981 годзе ў вёсцы Залесьсе Смаргонскага раёну. Ад нараджэньня перасоўвацца можа толькі з дапамогай вазка. Інвалід першай групы
У школьныя гады друкавалася ў дзіцячых выданьнях: “Раніцы”, “Зорцы”, “Пераходным узросьце”, у “Новай газэце Смаргоні”

Палітычная геаграфіяроберт часнойць – дэпутат ад смаргоні iconНарадзілася 6 кастрычніка 1981 годзе ў вёсцы Залесьсе Смаргонскага раёну. Ад нараджэньня перасоўвацца можа толькі з дапамогай вазка. Інвалід першай групы
У школьныя гады друкавалася ў дзіцячых выданьнях: “Раніцы”, “Зорцы”, “Пераходным узросьце”, у “Новай газэце Смаргоні”

Палітычная геаграфіяроберт часнойць – дэпутат ад смаргоні iconАляксандар чачора дэпутат ад крычава
Уявім сярэднестатыстычнага чалавека. Ён толькі што прехаў ў горад Крычаў Магілеўскай вобласьці. Новая старонка жыцьця. Усё ад самага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка