"Піце на здароўе, але зь дзяржаўнага кубка"




Назва"Піце на здароўе, але зь дзяржаўнага кубка"
Дата канвертавання12.12.2012
Памер22.32 Kb.
ТыпДокументы
Dash1207NS


“Піце на здароўе, але зь дзяржаўнага кубка”


У 2008 годзе плянуецца адмяніць квоты на імпарт алькагольнай прадукцыі ў Беларусь і ўвесьці спэцімпартэраў. Адмысловы праект пастановы падрыхтаваны Міністэрствам падаткаў і збораў. Чыноўнікі тлумачаць, што такім чынам яны хочуць засьцерагчы здароўе людзей. А ў фірмах-імпартэрах мяркуемыя зьмены выклікалі шок. З працягам тэмы наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі.


Начальнік управы харчовых тавараў Любоў Язэпчык патлумачыла, што квоты на імпарт алькагольных напояў былі ўведзеныя згодна з прэзыдэнцкім дэкрэтам. Цяпер іх ня будзе:


“Мы ідзем у рынак, а ўсе гэтыя квоты, якія ўсталёўваюцца – гэта ня рынкавыя нормы.


Цяпер крыху заканадаўчая база будзе зьменена. Праект па гэтым пытаньні ўнесла міністэрства ў падатках і зборах. Там, мяркуецца, што квот ня будзе. Але спэцімпартэры будуць вызначацца, як і цяпер на конкурснай аснове”.


Сёлета толькі 34 фірмам дазволена ўвозіць алькагольныя напоі. Цяпер іх можа застацца значна меней. Невядома, хто выйдзе з гульні.

Прадстаўнік фірмы “Ніксоф” сказаў:


“Усе імпартэры ў шоку. Бо калі яны хочуць пакінуць чатыры-пяць кампаній няхай бы так пра гэта і казалі.


Ды нас ужо настолькі заціснулі, што я ня ведаю куды ўжо далей. Толькі калі адпускаць, наадварот, гэтыя лейцы. Я б, наогул, скасаваў бы і квоты, і, наогул, усіх пакінуў. А рынак ужо сам бы разабраўся – каму выжываць, а каму не”.


Юрыст Вадзім з кампаніі “Мідвест” сказаў:


“Першыя зьвесткі, што ёсьць такі праект мы пачулі яшчэ ўлетку. Тут ёсьць нейкае непаразуменьне. Наогул, спэцімпартэр, як тэрмін, гэта адзіная кампанія, якая ажыцьцяўляе імпарт”.


Намесьнік міністра гандлю Вячаслаў Драгун сказаў на прэс-канфэрэнцыі, што спэцімпартэр алькагольных напояў дапаможа ўсталяваць празрысты канал паставак у Беларусь. Маўляў, гаворка ідзе пра здароўе людзей. Бо, да прыкладу, у Расеі шырока распаўсюджваецца фальшаваная і сурагатная алькагольная прадукцыя.


Аднак прадстаўнікі кампаній кажуць, што якасьць напояў, якія яны пастаўляюць у Беларусь, строга кантралюецца і Міністэрствам гандлю, і мытняй, і Дзяржстандартам.


Адмыслоўцы схіляюцца да таго, што з імпартам алькагольных напояў улады зробяць тое ж самае, што было зь імпартам тытунёвых вырабаў. Паводле эканаміста Аляксандра Патупы, цяпер там, фактычна, застаўся адзін спэцімпартэр.


“У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра манапалізацыю. Як бы, піце на здароўе, але зь дзяржаўнага кубка. Гэтыя спэцы будуць нейкія пры кіраўніцтве справамі ці блізкія да таго. Гэта ўсё ж вельмі прыбытковая галіна. Спажываньне гэтых напояў, нягледзячы на ўсе дырэктывы, расьце.


Ну і будзе рост цэнаў і, магчыма, вельмі значны”.


Эканамічны аглядальнік газэты “Беларусы і рынак” Тацяна Манёнак падсумоўвае:


“Гэта ў любым выпадку ня будзе вольны гандаль. Ня будуць свабодныя пастаўкі. Проста нейкі мэханізм кантролю будзе ўсталяваны. Усё адно гэта не азначае поўнае адкрыцьцё рынку”.


Алесь Дашчынскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Піце на здароўе, але зь дзяржаўнага кубка\" iconФізічная культура І здароўе
Мэтай вывучэння прадмета “Фізічная культура І здароўе” ў I—iv класах з’яўляецца фарміраванне з улікам узроставых асаблівасцей фізічнай...

\"Піце на здароўе, але зь дзяржаўнага кубка\" iconРасписание этапов Кубка мира по биатлону, сезон 2010-2011
Кубка мира на сезон-2010/11. В россии этапов Кубка мира проводится не будет, зато с 3 по 13 марта в Ханты-Мансийске состоится чемпионат...

\"Піце на здароўе, але зь дзяржаўнага кубка\" iconБеларуская салідарнасьць
Мінула 25 гадоў пасьля Чарнобыльскай катастрофы. Заканчваецца першы паўраспад цэзія-137 І стронцыя-90. Радыяцыя крыху зьменшылася,...

\"Піце на здароўе, але зь дзяржаўнага кубка\" iconМерапрыемствы бібліятэк Дзятлаўскай цбс на май 2012г
Сімвалы нашай радзімы Міроўшчынская сб (да Дня Дзяржаўнага герба І дзяржаўнага сцяга)

\"Піце на здароўе, але зь дзяржаўнага кубка\" iconПриглашение на 6-ой и 7-ой Этапы Кубка ibu
Городок Кэнмор располагает всеми удобствами для вашего визита включая отели, рестораны и прочие услуги. Жители Кэнмора и Калгари...

\"Піце на здароўе, але зь дзяржаўнага кубка\" iconВчера в швейцарском Ньоне прошла жеребьевка первых раундов плей-офф обоих еврокубковых турниров — Лиги чемпионов и Кубка уефа
Фото Аssociated Рress. Экватор Лиги чемпионов и Кубка уефа жеребьевка весеннего этапа

\"Піце на здароўе, але зь дзяржаўнага кубка\" iconМолодежного кубка мира по игре Что?
Результаты III тура Молодежного кубка мира по игре «Что? Где? Когда?» от 17. 11. 2008

\"Піце на здароўе, але зь дзяржаўнага кубка\" iconИрина Калентьева первая на Кубка мира по маунтинбайку
Ирина Калентьева, Заслуженный мастер спорта России по маунтинбайку, воспитанница Школы высшего спортивного мастерства и сдюсшор №7...

\"Піце на здароўе, але зь дзяржаўнага кубка\" iconАкадэмія кіравання пры прэзідэнце рэспублікі беларусь інстытут дзяржаўнага кіравання
Але рауэнне веча не заусёды было абавязковым для князя I рады, яны 1мкнулюя даведацца думк! народа, атрымаць яго згоду на тыя альбо...

\"Піце на здароўе, але зь дзяржаўнага кубка\" iconТэма дыскусіі: "Што дае мне Беларуская Мова?"
Апошнім жа часам, асабліва з набыцьцём краінай незалежнасьці, становішча радыкальна зьмянілася І нашая мова, хоць І не набыла яшчэ...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка