Звязда №113, 18. 06. 2011




НазваЗвязда №113, 18. 06. 2011
Дата канвертавання12.12.2012
Памер24.12 Kb.
ТыпДокументы
Звязда №113, 18.06.2011

42 дні адпачынку не для ўсіх выхавальнікаў...
...а для тых, хто пайшоў у водпуск не раней 4 чэрвеня


Як паведамляла раней "Звязда", пастановай Савета Міністраў ад 31 мая 2011 года № 679 працягласць працоўнага водпуску ў педагагічных работнікаў дашкольных устаноў была павялічана з 30 да 42 дзён. Аднак на месцах узніклі розначытанні наконт таго, ці ўсім педагагічным работнікам належаць 42 дні адпачынку? Таму кіраўніцтва Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі звярнулася ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь з просьбай даць тлумачэнні ў пытанні вызначэння працягласці працоўных адпачынкаў работнікам дашкольных устаноў гэтым летам.

Як паведаміў журналісту "Звязды" намеснік старшыні ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Раман Дапіра, днямі яны атрымалі з Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ліст "Аб прадастаўленні працоўных водпускаў педагагічным работнікам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі" наступнага зместу":

"...Пастанова № 679 апублікавана ў газеце "Рэспубліка" ад 3 чэрвеня 2011 года № 102 і ўступіла ў сілу 4 чэрвеня 2011 года.

У мэтах аднастайнага прымянення пастановы № 679 Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь тлумачыць наступнае:

Артыкулам 9 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь вызначана дзеянне заканадаўства аб працы ў часе. Так, згодна з названым артыкулам заканадаўства аб працы не мае зваротнай сілы і прымяняецца да адносін, якія ўзніклі пасля ўступлення яго ў сілу, калі іншае не прадугледжана гэтым заканадаўствам.

Па адносінах, якія ўзніклі ў сілу актаў заканадаўства аб працы, яны прымяняюцца да правоў і абавязкаў, што ўзніклі пасля ўступлення іх у сілу.

Такім чынам, калі працоўныя адносіны паміж наймальнікам і работнікам узніклі да ўступлення ў сілу пастановы № 679 (да 4 чэрвеня), асноўны працоўны адпачынак прадастаўляецца педагагічным работнікам працягласцю 42 каляндарныя дні з 4 чэрвеня 2011 года.

На падставе выкладзенага пры прадастаўленні працоўных водпускаў указанай катэгорыі педагагічных работнікаў за бягучы рабочы год іх працягласць трэба вылічваць у залежнасці ад даты прадастаўлення працоўнага водпуску (даты пачатку водпуску):

калі дата пачатку працоўнага водпуску прыпала на дату да 4 чэрвеня 2011 года, яго працягласць вылічваецца ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 24 студзеня 2008 года № 100 з дапаўненнямі ад 8 жніўня 2008 года (30 каляндарных дзён);

калі дата пачатку працоўнага водпуску прыпадае на дату, пачынаючы з 4 чэрвеня 2011 года, яго працягласць вылічваецца ў адпаведнасці з Пастановай № 679 (42 каляндарныя дні);

пры раздзяленні працоўнага водпуску на часткі яго працягласць вылічваецца ў адпаведнасці з працягласцю, вызначанай на дату пачатку першай часткі адпачынку.

Пры прадастаўленні педагагічным работнікам нявыкарыстаных працоўных водпускаў за мінулыя рабочыя гады працягласць вызначаецца у аналагічным парадку".

Такім чынам, як бачна, не пашанцавала тым педагогам, чый працоўны адпачынак "стартаваў" да 4 чэрвеня, гэта значыць, да ўступлення ў сілу Пастановы ўрада.

Раман Дапіра дадаў, што працягласць працоўнага адпачынку павялічылася ў загадчыкаў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі, намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці, выхавальнікаў-метадыстаў, выхавальнікаў, музычных кіраўнікоў і кіраўнікоў фізічнага выхавання.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Звязда №113, 18. 06. 2011 iconІнфармацыйнае паведамленне установа "рэдакцыя газеты "звязда" дну "інстытут гісторыі н ан беларусі "
Праграма газеты “Звязда” (эвалюцыя тэматыкі, рубрыкі) на розных этапах арганізацыйнага станаўлення

Звязда №113, 18. 06. 2011 iconА. А. Андреев // Высшее образование в России. 2011. №11. С. 113-117. Библиогр.: с. 116 (10 назв.)
Андреев, А. А. Педагогика в информационном обществе, или электронная педагогика / А. А. Андреев // Высшее образование в России. 2011....

Звязда №113, 18. 06. 2011 iconЗвязда 15 лiстапада 2011 года
Мінімальная заработная плата за кастрычнік індэксуецца на 86,1 працэнта І складае Br856 тыс. 60

Звязда №113, 18. 06. 2011 iconЗвязда 08. 12. 2011 №234
Міністэрства юстыцыі. Аб гэтым учора на калегіі, прысвечанай падвядзенню вынікаў апошняй прыёмнай кампаніі, паведаміў першы намеснік...

Звязда №113, 18. 06. 2011 iconТематическое планирование уроков по истории Великобритании (развитие навыков чтения вслух и про себя) на 2010/2011 гг в 6 «Б» и «В» классах гоу сош №113

Звязда №113, 18. 06. 2011 iconУголовное дело №1 113/2011 пригово р именем российской федерации
Суд в составе председательствующего мирового судьи судебного участка №307 района Северное Измайлово вао города Москвы Андрюхина А....

Звязда №113, 18. 06. 2011 iconЗвязда 24. 11. 2011 №224
Яшчэ нядаўна яны самі былі бесклапотнымі дзяўчатамі І ні пра што не дбалі. А сёння яны ўжо маладыя мамы. Я сустрэлася з маладой мамай...

Звязда №113, 18. 06. 2011 iconЗвязда 01. 12. 2011, №230 Памеры заробкаў у адукацыйнай галіне пакуль адстаюць ад інфляцыйных працэсаў
Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі І навукі. Удзел у пасяджэнні ўзяў намеснік міністра адукацыі...

Звязда №113, 18. 06. 2011 iconЦэнтральны камітэт галіновага прафсаюза павіншаваў галоўнага рэдактара ўстановы "Рэдакцыя газеты "Звязда" Алеся Мікалаевіча Карлюкевіча І ўвесь калектыў з
Цэнтральны камітэт галіновага прафсаюза павіншаваў галоўнага рэдактара ўстановы ”Рэдакцыя газеты ”Звязда“ Алеся Мікалаевіча Карлюкевіча...

Звязда №113, 18. 06. 2011 iconЗанятие игровой программы «В стране «Светофория» Воспитатель: Жанна Валерьевна Воронцова, воспитатель мдоу «Детский сад общеразвивающего вида №113 «Ветерок»
Воспитатель: Жанна Валерьевна Воронцова, воспитатель мдоу «Детский сад общеразвивающего вида №113 «Ветерок»

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка