Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах




НазваЧым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах
Дата канвертавання12.12.2012
Памер30.3 Kb.
ТыпУрок
Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- і радые-/я- ў складаных словах

08.05.2009


У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" размяжоўваецца напісанне першых частак радыё- (з лац.radio — выпраменьваю, выпускаю промні radius — прамень) і радые-/я- (з лац. Radium, хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы). Літара ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёстанцыя, радыёграма, радыёантэна. Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з'яўляецца злучальнай галоснай: радыебіял?огія, радыеакт?ыўнасць, радыеметр?ычны, радыеізат?оп і інш. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыям?етрыя, радыях?імія, радыял?огія, радыяграфія.

Бачым, што частка складанага слова радые-/я- паходзіць ад слова радый, якое скланяецца і ў якім е, я выконваюць функцыю злучальных галосных. У рускай мове гэтыя часткі ў напісанні супадаюць: РАДИО...1 — начальная часть сложных слов, вносящая значение сл.: радио (радиофизика, радиопомехи, радиорубка, радиоинструктор, радиозавод, радиоинформация, радиокомментарий и т.п.); РАДИО...2 — начальная часть сложных слов, вносящая значение сл.: радиоактивный (радиоизотоп, радиойод, радиолюминесценция, радиоселекция, радиофосфор, радиофотография, радиохимический и т.п.).

Такім чынам, старое правіла не памянялася, а толькі было ўдакладнена. З часткай радыё- трэба пісаць: радыёаўтограф, радыё-акустычны, радыёапарат, радыёвяшчанне, радыёўзрывальнік, радыёбачанне, радыёхваля, радыёкамбайн, радыёкампанія, радыёкампаратар, радыёкомпас, радыёкампазіцыя, радыёкантакт, радыёкантроль, радыёканцэрт, радыёсетка, радыёсігнал, радыёсістэма, радыёслужба, радыёслухач, радыёспектраскапія, радыё-спецыяліст, радыёспорт, радыётэатр, радыётэлевізійны, радыётэлескоп, радыётэлефон, радыётэхніка, радыёкіраванне, радыёфестываль, радыёфікацыя, радыёэфір, радыёрэха і інш. З часткай радые-/я- трэба пісаць: радыеадчувальнасць, радыеактывацыйны, радыеактыўнасць, радыебіялогія, радыегеалагічны, радыеахоўны, радыеізатопны, радыекарбонны, радыелячэнне, радыелюмінесцэнцыя, радыенукліды, радыерэзістэнтнасць, радыесенсібілізацыя, радыевугляродны, радыеўстойлівасць, радыехірург, радыехімічны, радыетэрапія, радыеэкалогія; радыягенны, радыяграфія, радыялогія, радыялярыі, радыязонд.

У Руска-беларускім слоўніку (1998) рэкамендуецца пісаць: радыёметр, радыёметрыя; радыё-граф, радыеграфічны, радые-графія.

Арфаграфічны разнабой напісання прыведзеных слоў павінен ліквідавацца з увядзеннем Закона "Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі".

Як паказвае пісьмовая практыка, на манер слова радыё стала пісацца яшчэ адно слова — аўдыё. У сучасных слоўніках знаходзім: аўдыёвізуальны і аўдыявізуальны, аўдыёкасета і аўдыякасета. Чаму так адбываецца? Гэтае запазычанае слова павінна засвойвацца паводле агульнага правіла, якое грунтуецца на фанетычнай асаблівасці нашай мовы: спалучэнне галосных іо ў сярэдзіне слова абазначаецца на пісьме літарамі іё (ыё) пад націскам, не пад націскам — ія (ыя): симбиоз — сімбіёз, физиолог — фізіёлаг, биолог — біёлаг, рацион — рацыён, пионер — піянер, радиатор — радыятар, пианино — піяніна, стационар — стацыянар і інш.; у пачатку слова пад націскам вымаўляецца і пішацца іо, не пад націскам — іа: іон, іанізацыя, іарданец і інш.; спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: аві?яцыя, лі?яна, гені?яльны, Ілі?яда, энтузі?язм, фартэпі?яна, піян?іст, сацыял?ізм, сацы?яльны, вары?янт, матэры?ял, матэрыял?ізм, ды?яметр, дыяпаз?он, дыяфр?агма.

Адзначым цікавую асаб-лівасць: словы аўдыя і медыя могуць губляць сваю лексічную самастойнасць і ператварацца ў так званыя прэфіксоіды — часткі слова, якія на сёння нельга лічыць ні прыстаўкамі, ні самастойнымі словамі. Гэта паўплывала на іх напісанне. Першыя часткі складаных слоў медыя-, аўдыя- пішуцца разам. Тое ж назіраем і ў "Рускім арфаграфічным слоўніку" (адказны рэдактар прафесар У. Лапацін). Пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Лапаціна ў 2000 годзе быў выдадзены новы звод правіл рускай арфаграфіі і пунктуацыі, які так і не быў прыняты ў Расіі. Прафесар Уладзімір Лапацін курыруе дзейнасцю расійскага партала gramota.ru. З імем гэтага аўтарытэтнага вучонага звязваецца развіццё сучаснай рускай арфаграфіі.

У новай рэдакцыі Правіл зафіксавана: часткі складаных слоў аўдыя- і медыя- пішуцца разам: аўдыятэкст, аўдыязала, аўдыяапаратура, аўдыябізнэс, аўдыядыск, аўдыяплэер, аўдыятэкст, аўдыявізуальны, аўдыялогія, аўдыяметрыя, аўдыяальбом, аўдыяматэрыялы, аўдыяпрадукцыя, аўдыязапіс, медыяпадзея, медыятэкст; медыябаінг, медыябаер, медыябізнэс, медыявайна, медыяіндустрыя, медыямагнат, медыяплан, медыяпланаванне, медыярэсурсы, медыярынак, медыяселер, медыясуполка, медыяхолдынг, медыяносьбіт і інш.


N.B.: Існуе невялікі шэраг слоў з пачатковым медые- : медыеваль (малюнак друкаванага шрыфту), медыевіст, медыевістыка, медыевальныя шрыфты.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах iconСёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня І сувязі
Марконі. Прыхільнікі вэрсіі, што радыё вынайшаў Папоў спасылаюцца на тое, што вынаходніцтва прадэманстравалі ў 1895 годзе. Тыя, хто...

Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах iconСёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня І сувязі
Марконі. Прыхільнікі вэрсіі, што радыё вынайшаў Папоў спасылаюцца на тое, што вынаходніцтва прадэманстравалі ў 1895 годзе. Тыя, хто...

Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах iconСьвяточны агляд навінаў ад радыё "Твой стыль"
Радыё “Твой Стыль” споўнілася два гады! З гэтай нагоды слухайце сьвяточны выпуск агляду цікавых падзеяў Гародні “Тыдзень у “Тваім...

Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах iconТрэці Сектар" (Гродна) Грамадскае аб’яднанне "
Вядучая – Наталля Кулінка, кандыдатка філалагічных навук, дацэнтка кафедры перыядычнага друку факультэта журналістыкі бду, pr-менеджэрка...

Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах iconБеларуса пазнаюць па аканні, ці Урок першы Правапіс літары о
Сваім студэнтам, будучым журналістам радыё І тэлебачання, гавару: “Не лянуйцеся раскрываць рот, бо наша а — шчырае, адкрытае”. Гэтае...

Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах iconБеларуса пазнаюць па аканні, ці Урок першы Правапіс літары о
Сваім студэнтам, будучым журналістам радыё І тэлебачання, гавару: “Не лянуйцеся раскрываць рот, бо наша а — шчырае, адкрытае”. Гэтае...

Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах iconНовыя праграмы радыё "Твой стыль"

Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах iconРадыё Свабода Для тых, хто нічога ня ведае пра Беларускае аб'яднаньне студэнтаў, як бы вы коратка апавялі, чым займаецеся?
...

Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах iconСправа зняволенага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага надалей застаецца надзвычай важнай адзначыў для Радыё Рацыя Маршалак польскага Сейма Гжэгаж
Алеся Бяляцкага надалей застаецца надзвычай важнай – адзначыў для Радыё Рацыя Маршалак польскага Сейма Гжэгаж Схетына. Паводле яго...

Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах iconУзроўню Янкі Маўра сёньня ў Беларусі пісьменьніка няма, так у інтэрвію нашаму радыё ахарактарызаваў сучасны стан дзіцячай літаратуры старшыня Саюзу
Беларусі пісьменьніка няма, – так у інтэрвію нашаму радыё ахарактарызаваў сучасны стан дзіцячай літаратуры старшыня Саюзу беларускіх...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка