Нас зноў агарнула беларускае інфармацыйнае Сеціва




НазваНас зноў агарнула беларускае інфармацыйнае Сеціва
Дата канвертавання12.12.2012
Памер15.53 Kb.
ТыпДокументы
Padb1110abloga_2


Нас зноў агарнула беларускае інфармацыйнае Сеціва...


У ЖЖ-суполцы community.livejournal.com/minsk_by карыстальніца sobakapavlova пазначыла: “Учора кантралюючые органы праводзілі праверкі дзейнасьці шэрагу інтэрнэт-крамаў Менску, што гандлююць кампутарнай тэхнікай. Паводле неафіцыйных зьвестак, да розных відаў адміністратыўнай адказнасьці былі прыцягнутыя... 27 крамаў. Нешта я не зразумела: бюджэт на наступны год ужо фармуюць?» На гэта нехта veter_r_r адказвае: «Інтэрнэт-крамаў ў РБ парадку чатырохсот. Каб заткнуць дзірку ў бюджэце, трэба з кожнага зьняць ня менш за мільён даляраў. Таму верагодней гэта ці замова буйнога гульца на рынкц ці проста адпрацоўка плянавых паказчыкаў да сканцэньня году».


Абноўлены сайт Рэспубліканскага гідрамэтцэнтру www.pogoda.by сёньня папярэдзіў жыхароў Беларусі аб магчымым штармавым надвор’і і выдаў такую вось інфармацыю на выхадныя? “11-13 лістапада на асобных участках дарог чакаецца галалёд. 12 лістапада — пагаршэньне ўмоў надвор'я: мокры сьнег з дажджом, ноччу месцамі моцны парывісты вецер, мяцеліца, галалёд». Тут жа адзначаецца, што ў сувязі з выпадзеньнем опадкаў на рэках краіны назіраецца пад'ём узроўню вады з сутачнай інтэнсіўнасьцю пераважна 1-11 см., найбольшая (18-69 см за суткі) адзначаецца на рэках басэйну Заходняй Дзвіны». Маецца, дарэчы, на гэтым сайце і вялікі форум, а ў ім, сярод іншага, такія тэмы, як “Імпэрыя страсьці” і “Сэкс”. Якое дачыненьне маюць яны да стану надвор’я, няхай кожны вырашае для сябе сам.


На сайце менскай каманды КВЗ “ЧП” яшчэ можна пазнаёміцца зь некаторымі жарцікамі. Напрыклад, з такім: “А вось дарма ты так, у Беларусі палова краіны за прэзыдэнта. — А рэшта? — Якая рэшта?»


Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24. “Начная аблога”, Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся…

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Нас зноў агарнула беларускае інфармацыйнае Сеціва iconНас зноў агарнула беларускае інфармацыйнае Сеціва
На сайце «Салёны ў дзеда Фёдара» saloni by ru вы зможаце пазнаёміцца ня толькі з рэцэптамі напояў розный моцы, але й зь невялікім...

Нас зноў агарнула беларускае інфармацыйнае Сеціва iconНас зноў агарнула беларускае інфармацыйнае Сеціва
Такія дадзеныя былі прадстаўленыя на Форуме па кіраваньню інтэрнэтам, які прайшоў пад эгідай аан у Афінах на мінулым тыдні. Паводле...

Нас зноў агарнула беларускае інфармацыйнае Сеціва iconПрывтаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывтаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі

Нас зноў агарнула беларускае інфармацыйнае Сеціва iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я – Севярын Квяткоўскі

Нас зноў агарнула беларускае інфармацыйнае Сеціва iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я – Севярын Квяткоўскі

Нас зноў агарнула беларускае інфармацыйнае Сеціва iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я – Севярын Квяткоўскі

Нас зноў агарнула беларускае інфармацыйнае Сеціва iconПрывітаньне Час наведаць беларускае Сеціва І зірнуць, чым жыло яно сёньня, 3 кастрычніка
Прывітаньне” Час наведаць беларускае Сеціва І зірнуць, чым жыло яно сёньня, 3 кастрычніка

Нас зноў агарнула беларускае інфармацыйнае Сеціва iconЯк хутка праляцела лета. Зноў наступіў верасень, а з ім Свята ведаў. І зноў званкі, І зноў урокі, І зноў падарожжы па цікавай краіне ведаў. Сёлета гэта
Усім ім, навічкам І будучым выпускнікам, мы жадаем поспехаў у вучобе, каб мары ІХ збыліся. А жыццё – гэта кола, якое ідзе па крузе,...

Нас зноў агарнула беларускае інфармацыйнае Сеціва iconПрывітаньне! Наша чарговая выправа ў беларускае Сеціва 14 сьнежня
Нехта PanSportsmen парыруе: “Артыкул Крымінальнага кодэксу — адзін, без афарбоўкі. Калі ня верыце, паспрабуйце паўтарыць палітычныя...

Нас зноў агарнула беларускае інфармацыйнае Сеціва iconПрывітаньне! Наша чарговая выправа ў беларускае Сеціва 14 сьнежня
Нехта PanSportsmen парыруе: “Артыкул Крымінальнага кодэксу — адзін, без афарбоўкі. Калі ня верыце, паспрабуйце паўтарыць палітычныя"...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка