Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні




НазваТэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
старонка5/48
Дата канвертавання12.12.2012
Памер7.58 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   48

7. Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ранняга сярэднявечча. Развіццё рамяства, гандлю і ўтварэнне гарадоў

Гісторыя народаў і дзяржаў сучаснай Еўропы пачалася ў эпоху, якая ўмоўна вызначаецца ў гістарычнай літаратуры як Сярэднявеч-ча. Тэрмін "сярэднія вякі" быў упершыню выкарыстаны італь-янскімі гуманістамі ў XV ст. для абазначэння перыяду паміж кла-січнай старажытнасцю і іх часам. У заходняй гістарыяграфіі ніжняй мяжой Сярэдніх вякоў таксама традыцыйна лічыцца V ст. н. э. — па-дзенне Заходняй Рымскай імперыі, а верхняй — XV ст. (пачатак Вя-лікіх геаграфічных адкрыццяў).

У развіцці заходнееўрапейскага грамадства вылучаюць тры этапы:

1) ранняе Сярэднявечча (V-X стст); у гэты перыяд ідзе працэс фарміравання асноўных саслоўяў, якія былі характэрны для Сярэд-нявечча.

2)высокае Сярэднявечча (XI-XIII ст.); час максімальнага раз-віцця сярэднявечных інстытутаў;

3)позняе Сярэднявечча (XIV-XV стст.); узнікненне крызісных з'яў, пачатак фарміравання новага капіталістычнага грамадства.

Гэты падзел у значнай ступені ўмоўны. Аднак прыведзеная перыядызацыя дазваляе высветліць асноўныя змены, якія адбываліся ў заходнееўрапейскім грамадстве ў залеж-насці ад этапу.

Усяму перыяду Сярэднявечча ўласцівы наступныя найбольш важныя рысы:

перавага аграрнага сектара над гандлёвым і прамысловым; ас-нову эканомікі складала сельская гаспадарка;

панаванне натуральнай гаспадаркі, слабае развіццё таварнагра-шовых адносін; нязначная роля гарадоў;

моцная роля царквы і высокая ступень ідэалагізацыі грамадства (рэлігійнасць);

іерархічная структура грамадства, сістэма васалітэту;

панаванне буйной зямельнай уласнасці, якая знаходзілася ў руках класа феадалаў, умоўны характар феадальнай уласнасці на зямлю;

своеасаблівы статус сялян, якія не з'яўляліся ўласнікамі зямлі, а былі яе трымальнікамі на розных умовах;

карпаратыўны характар сярэднявечнага грамадства;

адпаведная ментальнасць людзей, характар грамадскага светапо-гляду, жорстка звязаны з ім пэўны ўклад жыцця;

ідзе працэс фарміравання нацыянальных дзяржаў, якія існуюць у выглядзе манархій як саслоўна-прадстаўнічых, так і абсалютных.

У перыяд ранняга Сярэднявечча значна пашыраецца тэрыторыя, на якой ідзе складанне заходнееўрапейскай цывілізацыі. Калі асно-ву антычнай цывілізацыі складалі старажытныя Грэцыя і Рым, то ся-рэднявечная цывілізацыя ахоплівае ўжо практычна ўсю Еўропу.

Найбольш важным працэсам у сацыяльна-эканамічнай сферы было ўсталяванне феадальных адносін, асновай якіх з'яўлялася феа-дальная ўласнасць на зямлю. Фарміраванне яе адбывалася двума шля-хамі: па-першае, шляхам канцэнтрацыі зямлі ў руках вярхушкі аб-шчыны, якая ўжо выступае як частка класа феадалаў; па-другое, шляхам зямельных падараваыняў каралём або іншымі буйнымі зем-леўладальнікамі феадаламі сваім прыбліжаным. Спачатку ўчастак зямлі (бенефіцый) даваўся толькі пры ўмовах нясення службы і на час службы. ІІаступова правы васалаў на падараваныя ім землі пашыраліся, паколькі сыны многіх васалаў працягвалі служыць сеньёру свайго бацькі. Акрамя таго, васалы, як правіла, былі вернымі і адданымі свай-му валадару. Адданасдь цанілася дорага і бенефіцый усё часцей ста-навіўся амаль поўнай уласнасцю васалаў, пераходзячы ад бацькі да сына. Зямля, якая перадавалася па спадчыне, называлася лен, або феод, уласнік феода - феадал, а ўся сістэма гзтых грамадска-эканаміч-ных адносін — феадалізм, Бенефіцый становіцца феодам да IX-XI стст. Гэты шлях станаўлення феадальных адносін ясна прагледжваедца на прыкладзе Франкскай дзяржавы, якая аформілася ў VI ст.

У Сярэднявеччы фарміруюцца таксама два асноўныя класы феа-дальнага грамадства: 1) феадалы (духоўныя і свецкія) - уласнікі зямлі; 2) сяляне - трымальнікі зямлі. Сярод сялян выдзяляліся дзве асноўныя групы: асабіста-свабодныя і асабіста-залежныя сяляне. Асабіста-сва-бодныя сяляне маглі па свайму жаданню пакінудь гаспадара, адмо-віцца ад сваіх зямельных трыманняў. Яны плацілі фіксаваныя нату-ральныя і грашовыя падаткі і выконвалі пэўныя работы ў гаспадар-цы свайго гаспадара. Залежныя сяляне абкладаліся адвольнымі па-даткамі, не карысталіся свабодай перамяшчэння. Да канца перыяду ранняга Сярэднявечча ўсе сяляне мелі гаспадара. Феадальнае права не прызнавала існавання проста свабодных і ні ад каго не залеж людзей.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Перыяд IX- першай паловы XIII ст. на беларускіх землях характарызаваўся складваннем раннефеадальных адносін. Паралельна з феадальным існавалі і іншыя ўклады — абшчынны і рабаўладальніцкі. Значная частка зямлі на-лежала дзяржаве. Сяляне, якія пражывалі наёй, эксплуатаваліся вялі-кім князем і пануючай вярхушкай. Асноўнай формай эксплуатацыі была даніна, якая збіралася самім князем з дружынай.

Працэс росту буйнога феадальнага землеўладання ішоў шляхам усталявання ўлады над абшчыннымі землямі і ў выніку падараванняў князя за ваенную службу, а таксама падараванняў царкве. Асноўнымі відамі феадальнага землеўладання былі баярскае, княжацкае і цар-коўнае.

Непазбежным вынікам з'яўлення буйнога землеўладання стала ўзмацненне феадальнай залежнасці сялян. Згодна свайму гаспадарча-му і прававому налажэнню, сяляне-смерды падзялаліся на дзве асноў-ныя групы: свабодных і залежных ад землеўладальнікаў. З'яўленне ка-тэгорыі залежных сялян сведчыла аб маёмасным расслаенні сялянс- кай абшчыны, з аднаго боку, і аб канцэнтрацыі зямельнай уласнасці ў руках пануючага класа феадалаў з другога.

Адначасова з феадальным укладам працягваў існаваць абшчыныы ўклад, які захаваўся яшчэ ад першабытных часоў. У карыстанні аб-шчыны былі зямля, сенажаці, рэкі. Узаемаадносіны смердаў рэгулява-ліся абшчынным судом. Абшчына збірала даніну, дапамагала будаваць або аднаўляць жыллё і г.д. На тэрыторыі Беларусі рабаўладанне не стала масавай з'явай. Рабаўладальніцкі ўклад існаваў у выглядзе дамашняга і гандлёвага рабства.

Асноўным заняткам насельніцтва было земляробства. У IX першай палове XIII ст. назіраўся значны прагрэс вырабу прылад пра-цы, спосабаў апрацоўкі зямлі. На змену падсечна-агнявому земляроб-ству прыйшло ворыўнае. Асноўнай прыладай працы земляробаў стала вялікае драўлянае рала з жалезнай рабочай часткай – наральнікам. Інтэнсіфікацыя тэхналогіі земляробства была звязана з выкарыстаннем двухполля і нават трохполля. Найбольш распаўсюджанымі збожжа-вымі культурамі былі жыта, ячмень, авёс, проса, пшаніца. Як сель-скае, так і гарадское насельніцтва займалася агародніцтвам і садавод-ствам. Адной з галін сельскай гаспадаркі была жывёлагадоўля. Акра-мя земляробства і жывёлагадоўлі сяляне займаліся рознымі падсоб-нымі і хатнімі промысламі. Развіццё вытворчых сіл на тэрыторыі Бела-русі было звязана з працэсам аддзялення рамяства ад сельскай гаспа-даркі. Аднымі з першых з масы сельскага насельніцтва вылучыліся крычнікі і кавалі. У гарадах апрацоўкай жалеза займаліся рамеснікі не менш чым 16 спецыяльнасцей. У IX-X стст. як самастойная галіна рамяства выдзяляецца ювелірная справа, Развіваліся выраб скур, футра, апрацоўка каменя, дрэва, косці; ганчарства, ткацтва і іншыя віды рамё-стваў.

З развіццём рамяства і аддзяленнем яго ад сельскай гаспадаркі быў звязаны працэс узнікнення і росту гарадоў. На тэрыторыі Беларусі найбольш буйнымі гарадамі сталі Полацк (862), Тураў (980), Брэст (1019), Віцебск (1021), Мінск (1067), Гродна (1127), Навагрудак (1252) і інш. Летапісныя крыніцы сведчаць аб існаванні ў XIII ст. на тэрыто-рыі сучаснай Беларусі больш чатырох дзесяткаў гарадоў. У аснове ўз-нікнення многіх гарадоў былі феадальныя і княжацкія замкі або па-межныя крэпасці. Горад складаўся з дзвюх частак: умацаванага дзя-цінца (града) і рамесна-гандлёвага пасада, дзе знаходзіўся кірмаш. Найбольш багатую частку гараджан складалі князі, баяры, купцы, заможныя рамеснікі.

Аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі, горада ад сяла стала пе-радумовай развіцця гандлю. Цэнтрамі ўнутранага і знешняга гандлю сталі гарады. У гарадах знаходзіліся кірмашы, на якіх абменьваліся і прадава-ліся прадукты харчавання, рамесныя вырабы, замежныя тавары.

У IX–XIII стст, беларускія землі вялі гандаль а Візантыяй, Арабскім Усходам, Заходняй Ёўропай, усходне славянскімі краінамі. Важнае значэн-не для развіцця гандлю ў IX-XI стст. меў водны шлях "з вараг у грэкі", які звязваў Прыбалтыку і Скандынавію з Візантыяй, а таксама ўсходне-славянскія землі паміж сабой. У разглядаемы перыяд з тэрыторыі Беларусі экспартавалі футра, воск, мёд, лён, зброю, рамесныя вырабы і іншыя тава-ры. З Еўропы і Візантыі паступалі прадметы раскошы: дарагія тканіны, прыправы, каляровыя металы і каштоўныя камяні, віно і інш.

Такім чынам, у IX- першай палове XIII ст. (на некалькі стагоддзяў паз-ней, чым у Заходняй Ёўропе) на беларускіх землях адбывалася ўсталя-ванне раннефеадальных адносін; узнікаюць першыя дзяржавы, пачынаюць фарміравацца асноўныя пласты феадальнага грамадства. Гэты перыяд харак-тарызуецца станаўленнем асноўных форм зямельнай уласнасці, развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, узнікненнем і развіццём гарадоў.


8. Палітычны лад Кіеўскай Русі.

У Кіеўскай Русі склалася сістэма кіравання дзяржавай, у многім падобная да заходняга інстытута васалітэту, які ўключаў паняцце сва-боды, аўтаноміі васалаў. Так, баяры – вышэйшы слой грамадства з'яўля-ліся васаламі князя і былі абавязаны служыць у яго войску. У той жа час яны заставаліся поўнымі гаспадарамі на сваёй зямлі і мелі васалаў менш знатных.

На чале дзяржавы стаяў вялікі князь кіеўскі. Ад яго імя заключаліся да-гаворы Русі з іншымі краінамі, яго ўлада была вярхоўнай. Вялікі князь кіра-ваў тэрыторыяй пры дапамозе савета (Баярскай думы), у які ўваходзілі ста-рэйшыя дружыннікі - мясцовая знаць, прадстаўнікі гарадоў, часам духавен-ства. На савеце як дарадчым органе пры князю вырашаліся найважнейшыя дзяржаўныя пытанні: выбранне князя, аб'яўленне вайны і міру, заключэнне дагавароў, выданне законаў, разгляд шэрагу фінансавых і судовых спраў і інш. Баярская дума сімвалізавала права і аўтаномію васалаў і валодала пра-вам "вета". Малодшая дружына, як правіла, у савет князя не ўваходзіла. З удзелам князёў, знатных баяраў і прадстаўнікоў гарадоў збіраліся і феадаль-ныя з'езды. На іх разглядаліся пытанні, якія закраналі інтарэсы ўсіх княст-ваў. Фарміраваўся апарат кіравання, які ведаў судаводствам, зборам падат-каў. Відавочна, што мясцовая земляробчая знаць у спалучэнні з вышэйшым слоем княжацкай дружыны складала тое асяроддзе, якое разам з князем кі-равала дзяржавай.

Фактычна дзяржаўны лад трымаўся на дагаворы паміж князем і народ-ным сходам (вечам). Склад веча быў дэмакратычны. Усё дарослае мужчын-скае насельніцтва... адабрэннем або пярэчаннем прымала найважнейшыя ра-шэнні па пытаннях вайны і міру, распараджалася княжацкім прастолам, фі-нансавымі і зямельнымі рэсурсамі, санкцыяніравала грашовыя зборы, аб-мяркоўвала заканадаўства і г. д.

Важнай асаблівасцю Кіеўскай Русі, якая склалася ў выніку пастаян-най знешняй небяспекі, стала ўсеагульнае ўзбраенне народа. Яно было ар-ганізавана па дзесятковай сістэме (сотні, тысячы). У гарадскіх цэнтрах існа-валі тысяцкія — кіраўнікі ваеннага гарадскога апалчэння. Менавіта народ-нае апалчэнне часта вырашала вынікі бітвы. Падпарадкоўвалася яно не кня-зю, а вечу. Але як практычны дэмакратычны інстытут яно ўжо ў XI ст. пас-тупова страчвае кіруючую ролю, захаваўшы сваю моц на некалькі стагод-дзяў толькі ў Ноўгарадзе, Кіеве, Пскове і іншых гарадах.

Асноўную ячэйку грамадскага ладу Русі складала абшчына — замк- нёная сацыяльная сістэма, якая павінна была арганізоўваць усе віды дзей-насці чалавека — працоўную, абрадавую, культурную. Яна абапіралася на прынцыпы калектывізму і ўраўняльнасці, з'яўлялася калектыўным улас-нікам зямлі і ўгоддзяў. Сваё ўнутранае жыццё абшчына арганізоўвала на прынцыпах прамой дэмакратыі (выбарнасці, калектыўнага прыняцця ра-шэнняў).

У X-XII стст. у Кіеўскай Русі складваецца буйное прыватнае землеўла-данне. Яно магло быць княжацкае, баярскае, манастырскае або царкоўнае. Сяляне, якія жылі на зямлі, не толькі плацілі даніну дзяржаве, але і ста-на-віліся пазямельна залежнымі ад феадала (баярына), выплачваючы яму за карыстанне зямлёй натуральную рэнту або адпрацоўваючы паншчыну. Ад-нак значную колькасць жыхароў па-ранейшаму складалі не залежныя ад баяр сяляне-абшчыннікі, якія плацілі даніну на карысць дзяржаве, г. зн. вя-лікаму князю.

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага ладу Кіеўскай Русі знайшлі адлюстраванне ў "Рускай праўдзе" — зборы старажытна-рускага феадальнага права.

Узмацненне магутнасці феадалаў, рост гарадоў як цэнтраў мясцовых княжанняў вялі да змен у палітычнай сістэме. У IX ст. на чале дзяржавы па-ранейшаму стаяў вялікі князь. Аднак залежныя ад яго князі і баяры набылі буйныя зямельныя ўладанні ў розных частках Русі (у Ноўгарадзе, Чарнігаве, на Валыні). Князі асобных феадальных цэнтраў умацавалі ўласны апарат улады і пачалі разглядаць свае княжанні як спадчынныя ўладанні.

Адзнакі нетрываласці дзяржаўнага адзінства выявіліся яшчэ пры Ула-дзіміры. Яго сын Яраслаў, які правіў у Ноўгарадзе, абапіраючыся на наўга-родскіх баяр, перастаў плаціць даніну вялікаму князю кіеўскаму.

Пасля смерці Уладзіміра ў Кіеве пачаў княжыць яго сын Святаполк, які распачаў упартую барацьбу з Яраславам. Яраслаў, які быў падтрыманы наў-гародскімі гараджанамі, нанёс Святаполку паражэнне і заняў Кіеў. ІІры Яра-славе (каля 978— 1054), які потым быў названы Мудрым, Русь дасягнула пі-ка сваёй магутнасці, была абаронена ад печанежскіх набегаў. У гады яго княжання ў Кіеве быў ўведзены грандыёзны 13-ці купальны Сафійскі сабор, заснаваны Пячорскі манастыр. Шырока праводзілася навучэнне пісьмен-насці, перапіска і пераклад кніг з грэчаскай на рускую мову, у Сафійскім са-боры было ўладкавана кнігасховішча. З імем Яраслава звязваюць складанне "Русской правды". Пры ім упершыню ў 1051 г. кіеўскім мітрапалітам ста-новіцца не візантыйскі, а рускі дзяржаўны дзеяч і пісьменнік Іларыён.

Старажытнаславянская дзяржава была адной з буйнейшых еўрапейскіх дзяржаў. Барацьба Русі з набегамі качэўнікаў мела вялікае значэнне для бяспекі краін як Сярэдняй Азіі, так і Еўропы. Кіеўская Русь падтрымлівала палітычныя, гандлёвыя і культурныя сувязі з Чэхіяй, Польшчай, Венгры-яй і Балгарыяй, мела дыпламатычныя адносіны з Візантыяй, Германіяй, Нарвегіяй і Швецыяй, наладжвала кантакты з Францыяй і Англіяй.

Аб міжнародным прызнанні дзяржавы сведчаць таксама шырокія дына-стычныя сувязі паміж кіеўскім і еўрапейскімі кіруючымі дамамі. Так, вялікі князь кіеўскі Яраслаў Мудры быў жанаты на шведскай прынцэсе, а яго дач-ка Ганна была замужам за французскім каралём, дачка Лізавета — за вен-герскім каралём, дачка Анастасія была жонкай нарвежскага караля. Яго сын Усевалад стаў зяцем візантыйскага імператара Канстанціна Манамаха, таму ўнук Уладзімір атрымаў прозвішча Манамах.

Перад смерцю Яраслаў падзяліў дзяржаву паміж пяццю сынамі, спадзе-ючыся на тое, што цяпер кіраваць дзяржавай будзе не асобны чалавек, а ўвесь княжацкі род. Але ўсобіцы не сціхалі, кожны з сыноў імкнуўся авалодаць Кіеў-скім княствам. Узнікла шмат суверэнных зямель — княстваў. Колькасць іх расла: да сярэдзіны XII ст.- 15, да пачатку XIII ст. ужо каля 50. Па ініцыятыве князя Уладзіміра Манамаха (1053-1125) на Любецкім з'ездзе ў канцы XI ст. (1097) была прызнана поўная самастойнасць мясцовых феадальных цэнтраў.

Такім чынам, як і іншыя дзяржавы падобнага тыпу, Кіеўская Русь IX — XI стст. не ўяўляла сабой маналітнага Цэлага, а з'яўлялася механічным злучэннем зямель з розным узроўнем эканамічнага і культурнага развіцця. Гэта і прывяло яе ў далейшым да падзелу на асобныя часткі з самастойнымі Княжацкімі дынастыямі.

Утварэнне першых беларускіх княстваў і іх палітычны лад. Еўрапей-скія тэндэнцыі фарміравання дзяржаўнасці ахапілі і беларускія землі. У “Аповесці мінулых гадоў" (датаванне пачынаецца з 852 г.) летапісец паве-дамляў, што паляне, драўляне, славене, а таксама дрыгавічы і палачане мелі свае племянныя княжанні — правобраз першапачатковага дзяржаў-нага ўтварэння. Найбольшымі сярод іх былі Полацкае, Смаленскае і Ту-раўскае. У X ст. называюцца ўжо Віцебскае, Менскае, Аршанскае, Друц-кае, Мсціслаўскае, Слуцкае, Новагародскае, Ізяслаўскае і іншыя княствы.

На мяжы VIII — IX стст. вакол Полацка пачало фарміравацца аб'яд-нанне крывічоў, якое ў далейшым ператварылася ў самастойную тэры-тарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку. Першыя летапісныя звесткі аб Полацку адносяцца да 862 г.

У першай палове IX ст. назіраўся працэс усталявання Полацкай зямлі ў пэўных геаграфічных межах і пачалося афармленне яе дзяржаўнасці. Сва-ім раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана водным гандлёвым шляхам, якія звязвалі Паўднёвую Русь, Ві-зантыю і арабскі Усход з Паўночнай Руссю, Прыбалтыкай і Скандынавіяй. Галоўнай жыццёвай артэрыяй Полацкага княства стала Заходняя Дзвіна.

Кіеў і Ноўгарад сапернічалі паміж сабой за аб'яднанне ўсходнеславян-скіх зямель, пры гэтым Полацку надавалася важнае значэнне, Так, у 865 г, (паводле некаторых звестак, у 867 г.) кіеўскія князі ажыццявілі ваенны па-ход на палачан і прынеслі ім шмат бяды.

З 882 г. Полацк і землі, якія яму падпарадкоўваліся, знаходзіліся ў па-стаянных эканамічыых і палітычных сувязях з Кіеўскім княствам. У летапі-се гаворыцца аб удзе-ле крывічоў у сумесным паходзе ў 882 г. кіеўскага князя Алега на Смаленск. У 907 г. князь Алег здейсніў паход на Канстан-цінопаль, у якім удзельнічалі і палачане. Пасля заключэння міру паміж Кіеў-скай дзяржавай і Візантыяй кожны удзельнік атрымаў грашовае ўзнагаро-джанне, а асобныя гарады, у тым ліку і Полацк, — дадатковыя ўзнагароды.

Ёсць думка, што Полацкае княства ўваходзіла ў склад кіеўскай дзяр-жавы, але адносіны з ёй былі намінальнымі і абмяжоўваліся толькі ўдзе-лам ва ўзаемавыгадных ваенных мерапрыемствах.

Прыкладна ў 70-я гг. X ст. у Полацку пачаў княжыць Рагвалод. Ён ад-зінаўладна кіраваў усёй Полацкай зямлёй, да саюзу з якой імкнуліся і наў-гародскі князь Уладзімір, і кіеўскі князь Яраполк. У 980 г. Уладзіміру Свя-таславічу, які змагаўся са сваім братам Яраполкам за кіеўскі трон, удалося захапіць Полацк. Рагвалод быў забіты, яго дачка Рагнеда гвалтам узята Уладзімірам у жонкі. Яна нарадзіла яму сына Ізяслава. Згодна паданню, якое перададзена ў летапісе, Рагнеда зрабіла няўдалы замах на жыццё Уладзіміра і была саслана разам з сынам у крэпасць, якая пазней стала вядомая як го-рад Ізяслаўль (Заслаўе). Потым, верагодна, Ізяслаў быў запрошаны палача-намі на княжанне ў Полацк. Такім чынам, была адноўлена кіруючая дына-стыя полацкіх князёў.

У заканадаўчых адносінах Полацкая зямля кіравалася вечам, а ў выкана-ўчых — князем і яго дружынай. Веча запрашала князя, дамаўлялася з ім аб умовах яго княжаныя, прымала абавязковыя для насельніцтва рознага роду пастановы, назначала на пасады ўраднікаў (чыноўнікаў), аб'яўляла вайну і за-ключала мір. У выпадку парушэння князем дагавора веча пазбаўляла яго паў-намоцтваў. Выканаўчая ўлада абараняла тэрыторыю, ажыццяўляла адміні-страцыйнае кіраванне. Уступленне князя на прастол суправаджалася строга вызначаным рытуалам прынясення клятвы. Новы князь прысягаў абараняць тэ-рыторыю дзяржавы і інтарэсы яе жыхароў. Пасля смерці Ізяслава адзіным пераемнікам княжацкай ў Полацку становіцца яго малодшы сын Брачыс-лаў Ізяславіч. Князь Брачыслаў (1003—1044) і асабліва яго сын Усяслаў (1044—1101) фактычна не лічыліся з воляй кіеўскіх князёў і праводзілі сама-стойную палітыку. У барацьбе з кіеўскім князем Яраславам Мудрым за Ноўгарад Брачыслаў дабіўся перадачы яму гарадоў Віцебска і Усвят, якія стаялі на важным шляху са Скандынавіі ў Візантыю. Па Заходняй Дзвіне палачане ажыццяўлялі экспансію на прыбалтыйскія землі, засноўваючы там цэнтры па збору даніны і кіраванню падуладным насельніцтвам. Паво-дле меркавання даследчыкаў, менавіта Брачыслаў заснаваў горад Браслаў, які размяшчаўся на мяжы балцкай і славянскай супольнасці.

Усяслаў Брачыславіч, які атрымаў прозвішча Чарадзей, некаторы час падтрымліваў мірныя адносіны з кіеўскімі князямі. Аднак як толькі паміж апошнімі пачаліся ўсобіцы, разгарнуў барацьбу за падпарадкава-насць Полацку Паўночнай Русі. У 1065 г. полацкія дружыны асаджалі Пскоў, а ў 1066 г. штурмам узялі Ноўгарад. У адказ на гэта тры князі — бра-ты Яраславічы на чале з кіеўскім князем Ізяславам пайшлі на полацкую зям-лю і захапілі Менск. 3 сакавіка 1067 г. на беразе ракі Нямігі адбылася крывавая бітва... Нягледзячы на перамогу, князі Яраславічы прапанавалі мір і запрасілі Усяслава на перагаворы, гарантуючы яму бяспеку прысягай на крыжы. Усяслаў адправіўся на перагаворы з двума сынамі. Аднак Яра-славічы пайшлі ні клятвапарушэнне, схапілі яго пад Оршай і адвезлі ў Кі-еў. 1068 г. кіяўляне, якія паўсталі супраць Ізяслава, вызваліліі Усяслава і зрабілі яго кіеўскім князем. Але праз сем месяцаў ён пакінуў трон і вярнуў-ся на радзіму.

Усяслаў займае ганаровае месца ў гісторыі нашай краіны. У час яго кіравання Полацкае княства дасягнула найбольшай магутнасці і найвы-шэйшай ступені незалежнасці. У той час, калі ў астатніх усходнеславянскіх княствах з другой паловы XI ст. пачынаецца актыўнае дзяленне на ўдзелы, Полацкая зямля застаецца цэласнай дзяржавай з адзіным цэнтрам у По-лацку. У гэты перыяд адбыліся такія значныя падзеі для Полацкага княст- ва, як замацаванне за ім Ніжняга Падзвіння, будаўніцтва Сафійскага сабора, аднаўленне Менска, барацьба за пашырэнне ўсходняй мяжы княства.

Пасля смерці Усяслава паміж яго сынамі вялася міжусобная бараць-ба, у якую ўмешваліся і іншыя князі. Найбольш моцным з удзелаў стаў Менскі. Тут княжыў Глеб Усяславіч, які праводзіў палітыку ўзвышэння Мін-ска і ўсю сваю энергію накіроўваў на ўмацаванне і пашырэнне межаў Мен-скага княства. Гзта выклікала нездавальненне Кіева, якое прывяло да вой-наў і плянення Глеба кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам.

Адносіны Полацка з паўднёварускімі князямі ў першай трэді XII ст, заставаліся вельмі вострымі, Гэта прывяло ў 1129 г. да таго, што кіеўскі князь Мсціслаў захапіў полацкіх князёў з сем'ямі ў палон і выслаў у Візан-тыю. Толькі праз дзесяць гадоў яны здолелі вярнуцца ў свае ўдзелы.

Палітычнае жыццё Полацка другой паловы XII ст. характарызавалася выступленнямі гараджан супраць князёў, барацьбой варожых груповак, зменай мясцовых князёў на полацкім троне.

У XII ст. Полацкая зямля складалася з удзельных княстваў: Віцебскага, Менскага, Заслаўскага, Лагойскага і інш., у якіх улада, абмежаваная вечам, належала прадстаўнікам полацка-крывіцкай кіруючай дынастыі. Феадальная раздробленасць і бясконцая варожасць князёў аслаблялі Полацкую зямлю.

Тураўскае княства прымыкала да паўднёвых межаў Полацкай зямлі і знаходзілася на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў басейне Прыпяці. Першапа-чатковы яе палітычны цэнтр — Тураў. Буйным горадам быў Пінск. Тураў упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 980 г. Тураўская зямля ў асноў-ным адпавядае тэрыторыі рассялення дрыгавічоў. Пра грамадска-палітычны ўклад у Тураўскім княстве і яго гарадах звестак вельмі мала. Верагодна, што ў Тураве дзейнічала веча, існавала пасада тысяцкага, які ўзначальваў гарадское апалчэнне. У Тураве быў і пасаднік. Знаходжанне ў горадзе ад-начасова князя і пасадніка, акрамя Ноўгарада Вялікага, — з'ява незвычайная для іншых гарадоў. Аб існаванні пасадніка ў Полацку звестак няма. Такое параўнанне сведчыць пра асаблівасці грамадска-палітычнага ладу ў Тураў-скім княстве. У канцы X ст. і на працягу XI ст. Тураўская зямля знаходзілася ў цесным палітычным кантакце з Кіевам. Аднак у 50-я гг. XII ст. Тураў вый-шаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.

К пачатку XIII ст. Тураўскае княства страціла сваё ранейшае палітычнае значэнне. Усё болыную вагу набываў Пінск, які станавіўся па сутнасці дру-гой сталіцай княства.

Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы ў Беларусі з'яўляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці беларускага наро-да. Найбольш яркае адлюстраванне гэта ідэя атрымала ў Полацкім княстве — першым з вядомых нам дзяржаўных утварэнняў беларусаў, якое ўзнікла ў канцы 1-га тысячагоддзя н.э., яшчэ да ўзнікнення Кіеўская Русі, і ў выніку ваенна-палітычных намаганняў захавала незалежнасць на арацягу шэрагу стагоддзяў.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   48

Падобныя:

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconРоля інстытута беларускай культуры ў развіцці айчыннай гістарычнай навукі
Тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст,...

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconПриложение 1 В. С. Абухов І ч к а нст ы туц ы я СССР 1936 г. – Самаядэма крат ы чная к а нст ы туц ы я ХХ ст
Тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст,...

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconРаённая алімпіяда па геаграфіі для сельскіх вучняў
Усяго 5б. У працэсе вывучэння геаграфіі вы авалодваеце мноствам паняццяў І тэрмінаў. Паспрабуйце ўспомніць ІХ

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconЗаданні ІІ завочнага этапа для 9-класнікаў, удзельнікаў вочна-завочнай школы-2010 па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Пастаўце сказы ў такім парадку, каб атрымаўся звязны тэкст. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, запішыце пераклад, падзяліўшы...

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь уа «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»
А тут будзе ваш тэкст. А тут будзе ваш тэкст. А тут будзе ваш тэкст. А тут будзе ваш тэкст.

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconКурс, "Беларуская філалогія" 1 семестр ксрс-1 беларуская мова як прадмет вывучэння адкажыце пісьмова на наступныя пытанні
Як класіфікуюцца мовы свету ў залежнасці ад генетычных сувязей, ступені роднасці?

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconПытанні да экзамену па курсу
Прадмет, значэнне І мэты курса “Гісторыя Беларусі”(у кантэксце сусветнай цывілізацыі). Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Крыніцы вывучэння...

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconЭкзаменацыйныя пытанні па курсу "Гісторыя Беларусі" на 2009/2010 навучальны год
Актуальнасць І неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconПытанні да экзамену па курс
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconКрыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу
Светапогляд асобы гэта сістэма навуковага асэнсавання свету, ролі І месца чалавека ў гэтым свеце. Уплыў на светапогляд аказваюць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка