Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні




НазваТэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
старонка17/48
Дата канвертавання12.12.2012
Памер7.58 Mb.
ТыпДокументы
1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   48

24. Палітыка самаўладзя на Беларусі пасля яе ўключэння ў склад Расійскай імперыі.


Устанаўленне адміністрацыйнага падзелу і стварэнне органаў кіравання і суда. 3 канца XVIII ст. пачынаецца новы перыяд у гісторыі Беларусі, але цяпер ужо ў складзе Расійскай дзяржавы (у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай да Расіі адышла амаль уся беларуская этнічная тэрыторыя з насельніцтвам каля 3 млн чалавек).

Царскі ўрад адразу ж ажыццявіў шэраг мер па ўмацаванні свайго ўплыву на далучаных землях.

На беларускія землі былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расій-скага кіравання. У гэтых мэтах у 1796 г. была праведзена адміністрацыйная рэформа. У Беларусі ствараліся губерні: Беларуская (у яе склад увайшлі Полацкая і Магілёўская) з губернскім горадам Віцебскам (каля 16 000 чала-век) і насельніцтвам каля 1,5 млн чалавек; Мінская з губернскім горадам Мінскам (15 620 чалавек) і насельніцтвам каля 800 тыс. чалавек і Літоўская (у яе ўвайшлі Слонімская і Віленская) з губернскім горадам Вільняй (каля 25 000 чала-век) і насельніцтвам каля 1,6 млн чалавек.

У 1801 г. у выніку новага адміністрацыйнага дзялення Беларуская губерня падзялілася на Магілёўскую і Віцебскую, якія разам са Смаленскай увайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства. Літоўская губерня падзялілася на Гродзенскую і Віленскую, якія склалі разам з Мінскай гу-берняй Літоўскае генерал-губернатарства.

Выканаўчая ўлада ў губернях была перададзена генерал-губернатарам і губернатарам, якія апіраліся на ваенныя сілы і выконвалі волю імператара. У губернскіх гарадах ствараліся органы расійскага адміністрацыйнага кіраван-ня: губернскія ўправы, казённыя палаты, прыказы і г.д.

Уступкай царызму мясцовым феадалам з'яўлялася захоўванне на далу-чаных землях Беларусі ў якасці асноўнага за-кона Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Адсюль губерні падзяляліся на паветы, якія ўзначаль-валіся старастамі. Захаваны былі таксама сістэма мясцовага кіравання і судовыя органы. У сістэме судовых органаў па расійскім ўзоры былі створа-ны палаты грамадзянскага і крымінальнага судоў, земскія суды, якім перадавалася частка спраў, што раней разглядаліся ў падкаморскіх судах. Суддзі вызначаліся з мясцовых шляхціцаў і па асабістым іх выбары. Да 1863 г. абсалютная болынасць чыноўнікаў у беларускіх губернях належала да мясцовых ураджэнцаў, выхадцаў з дробнай шляхты, пераважна каталіцкага веравызнання.

На беларускія губерні была распаўсюджана "Грамата на правы і прывілеі гарадам Расійскай імперыі" ад 21 красавіка 1785 г., у адпаведнасці з якой у гарадах ствараліся выбарчыя органы кіравання: распарадчыя — гарадскія думы і выканаўчыя — шасцігалосныя думы, у якія выбіраліся прадстаўнікі ("гласныя") ад кожнага разраду гарадскога насельніцтва. Усё гарадское насельніцтва дзялілася на шэсць разрадаў: "знакамітых гараджан", "купцоў", "іншагародніх і замежных гасцей", "цэхавых", "абывацеляў" і "па-садскіх". Грамата скасоўвала ў беларускіх гарадах юрыдыкі, г.зн. юрыс-дыкцыю феадалаў над тымі гараджанамі, якія пражывалі на іх землях.

У 1787 г, на аснове "Даравальнай граматы дваранству" 1785 г., якая абвяшчала, што "каждое состоянне (сословне) нз жнтелей прнсоеднненных земель вступает с самого сего дня во все оному свойственные выгоды по всему пространству империи Российской», былі праведзены ва Усходняй Беларусі выбары павятовых і губернскіх прадстаўнікоў дваранства, створа-ны павятовыя і губернскія дваранскія сходы.

Палітыка царызму ў адносінах да шляхты. Па загаду Кацярыны II усё насельніцтва Беларусі, за выключэннем сялянства, прыводзілася да прысягі. Тыя, хто не жадаў прысягаць, павінны былі ў трохмесячны тэрмін выехаць за мяжу. Ім давалася права на працягу гэтага часу прадаць сваю нерухомую маёмасць. Калі рэалізаваць яе не ўдавалася, тады ў адпаведнасці з указам "Аб прыняцці пад Расійскую дзяржаву саступленых ад Польшчы правін-цый" ад 16 жніўня 1772 г. магла праводзіцца канфіскацыя маёнткаў. Разам з тым ва ўказе ўзгадвалася, што маёнткі тых землеўладальнікаў, якія ў трохмесячны тэрмін не прысягнуць на вернасць новаму імператару, бу-дуць секвестраваны, г. зн. што іх маёнткі перадаваліся казне. Большая част-ка памешчыкаў паспяшалася прынесці вернападданніцкую прысягу ў вы-значаны тэрмін. Праз тры месяцы ўладамі былі секвестраваны маёнткі 14 асоб, якія па розных прычынах прысягу не прынеслі. Канчаткова канфіс-кавана была маёмасць толькі чатырох асоб: М. Агінскага, К.Радзівіла, М.Чартарыйскага і маршалка вялікага кароннага М. Мнішка, якім разам належала каля 45 тыс. сялян. Акрамя таго, у адпаведнасці з палажэн-нямі ўказа ад 16 жніўня яшчэ 24 чалавекі былі пазбаўлены права валодан-ня ці арэнды каралеўскіх, дзяржаўных і іншых падобнага тыпу маёнткаў. Амаль што ўсе маёнткі, якія перайшлі ў выніку гэтых акцый да расійскай казны, былі выкарыстаны Кацярынай II як фонд для надзялення маёмасцю яе фаварытаў і расійскіх вышэйшых ваенных і грамадзянскіх чыноўнікаў.

Новы этап канфіскацыі зямельнай уласнасці на беларускіх землях быў звязаны з другім і трэцім падзеламі Рэчы Паспалітай у 1793 і 1795 гг. Да асаблівасцей гэтага этапу можна аднесці тое, што асноўная канфіска-цыя ў дадзены час, у адрозненне ад 1772 г., адбывалася не з прычыны непрынясення своечасовай прысягі, а з-за яе парушэння, у прыватнасці за ўдзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. У выніку секвестру маёмасці ўдзельнікаў паўстання да расійскай казны па-вінна было перайсці толькі ў межах Літоўскай губерні больш за 175 тыс.сялян,

Аднак трэба адзначыць, што дзякуючы пратэкцыі і заступніцтву на самым высокім узроўні значнай колькасці землеўладальнікаў удалося вярнуць свае маёнткі. Яшчэ некаторая частка гаспадарак была пера-дадзена пад апеку з выплатай часткі даходаў непасрэдна гаспадару. На працягу 1795— 1796 гг. на тэрыторыі цэнтральнай часткі беларускіх зямель было вернута прыкладна 2/3 секвестраваных маёнткаў.

Канчаткова да казны ў межах Мінскай губерні перайшлі толькі 14 прыватнаўласніцкіх маёнткаў, у якіх налічвалася каля 10 тыс. сялян муж-чынскага полу, а таксама ў дзяржаўную ўласнасць паетупілі 8 старостваў і эканомій з колькасцю 6500 сялянскіх душ, што раней знаходзіліся ў ва-лоданні розных асоб. На заходніх тэрыторыях Беларусі памеры секвестру былі значна меншыя, чым на тэрыторыі Цэнтральнай Беларусі. У межах літоўскіх губерняў былі канфіскаваны маёнткі толькі 24 удзельнікаў паўстання. ІІасля яго падаўлення большая частка зямельных уладанняў была вернута былым гаспадарам, а астатняя частка — падчас кіравання Паўла I.

У выніку канфіскацый і секвестраў, праведзеных у 70— 90-я гг. XVIII ст., значная колькасць зямель была падарава-на асобам, прыбліжаным да царскага прастола. Граф Завадоўскі атрымаў Магілёўскую эканомію (25 800 сялян), ІІацёмкін — Крычаўскае староства (14 250 сялян), Зорыч — мястэчка Шклоў з ваколіцамі (11 800 сялян), Румянцаў-Задунайскі — Гомельскае староства (больш за 11 100 сялян) і г.д.

У пачатку XIX ст., падчас царавання Аляксандра I, адбываўся працэс далейшага ўдасканалення механізму канфіскацыі, пашыралася сфера яе выкарыстання. 24 ліпеня 1809 г. быў выдадзены заканадаўчы акт, згодна з якім загадвалася канфіскоўваць маёнткі не толькі тых асоб, якія без дазво-лу начальства выехалі за мяжу, але і тых, хто падбухторваў або іншым спосабам садзейнічаў гэтаму выезду. Наступныя ўказы, выдадзеныя 5 кастрычніка і 17 снежня 1809 г., 28 студзеня і 18 сакавіка 1810 г., устанаў-лівалі шасцімесячны тэрмін для вяртання асоб, што знаходзіліся за мяжой, а таксама прадпісвалі канфіскоўваць як набытыя, так і родавыя маёнткі.

Акрамя таго, на месцах уладамі ўзмацняўся кантроль за шляхтай. Гараднічыя і земскія спраўнікі павінны былі паведамляць губернскаму начальству звесткі пра маёнткі, што засталіся пасля памешчыкаў, якія выехалі. У заходніх губернях згодна з указам ад 10 верасня 1810 г. былі створаны камісіі "для продажу казённай маёмасці". Разам з асноўнымі фун-кцыямі на іх ускладаліся дадатковыя абавязкі па канфіскацыі і далейшаму кіраванню маёнткамі асоб, якія выехалі за мяжу.

Такая палітыка прынесла пэўныя вынікі. Па-першае, спыніўся вы-езд шляхты ў герцагства Варшаўскае, Па-другое, ужо з восені 1809 г. пачаўся працэс вяртання ў Расійскую імперыю даволі буйных землеўла-дальнікаў. Сярод іх былі А.Пацей, Д.Радзівіл, С.Солтан, Л.Пац і іншыя, якія ўжо спазналі вынікі секвестраў сваіх зямель у 1794—1795 гг. Але пасля таго як вырашылі на месцы свае маёмасныя пытанні, усе вышэйназваныя асобы ў 1810 г. зноў пакінулі межы Расійскай імперыі.

Таксама трэба адзначыць і тое, што пасля далучэння бе-ларускіх зямель да Расійскай імперыі царскі ўрад пачаў пра-водзіць так званы разбор шлях-ты. Сутнасць гэтай палітыкі заключалася ў дакументальным пацвяр-джэнні шляхецкіх правоў, запісаных у прывілеях ці граматах літоўскіх князёў і польскіх каралёў.

У жніўні 1800 г. быў выдадзены ўказ, які ўпершыню ўводзіў канкрэт-ны двухгадовы тэрмін для "отыскання доказательств на дворянство". Сакавіцкі ўказ 1812 г. патрабаваў прызнаваць дваранства толькі за тымі асобамі, чые продкі ўжо былі ў ім зацверджаны. Указ ад 20 студзеня 1816 г. абмяжоўваў правы тых, хто імкнуўся да замацавання ў прывілеяваным стане. К моманту канчатковага доказу шляхціцы заходніх губерняў падля-галі акладу, не мелі правоў мяняць месца жыхарства і г.д.

Пасля далучэння Беларусі да Расіі магнаты былі пазбаўлены права трымаць свае войскі і крэпасці, а шляхта — права ствараць узброеныя саюзы (канфедэрацыі) для абароны сваіх вольнасцей і прывілеяў. Былі ліквідаваны і мясцовыя шляхецкія сеймікі. Усё гэта прыводзіла да таго, што асабліва дробная шляхта звычайна варожа ставілася да расійскай адміністрацыі.

Такім чынам, разбор шляхты быў надзейным і ў той жа час завуалі-раваным сродкам памяншэння колькасці шляхты, якая ў канцы XVIII ст. складала да 12 % усяго насельніцтва Беларусі — з аднаго боку, а з другога — гэта быў намер нейтралізаваць шляхецкую варожасць. У выпадку, калі шляхціц не пацвярджаў свае шляхецкія правы, яму прапаноўвалася запісацца на выбар у адзін з падатковых станаў — сялян або мяшчан.

Становішча сялянства і гараджан. Сацыяльная палітыка царызму ў Беларусі насіла феадальна-прыгонніцкі характар. Сваімі законамі і пастановамі ўрад забяспечваў дыктат па мешчыкаў над сялянамі, выкананне імі ўсіх павіннасцей на карысць паноў. Паме-шчыкі Беларусі атрымлівалі права прадаваць сялян без зямлі.

У Беларусі была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Уніфікаваліся існуючыя ў вялікай колькасці розныя дзяржаўныя зборы з насельніцтва. Замест іх, а таксама падымнага падатку ўводзіліся падушны падатак і земскі збор. На сялян накладвалася яшчэ і рэкруцкая павіннасць, сутнасць якой заключалася ў тым, што памешчыкам у Беларусі дазва-лялася аддаваць на 25 гадоў у салдаты беларускіх сялян.

У канцы XVIII — пачатку XIX ст. у сувязі з пашырэннем пан-скай гаспадаркі і прадпрымальніцтва пачала хутка расці норма экс-плуатацыі прыгонных сялян. Памешчыкі пачалі павялічваць пан-шчыну, якая ў хуткім часе зрабілася галоўнай павіннасцю сялян. Шырока практыкавалася здача прыгонных у наём падрадчыкам на будаўнічыя, пераважна дарожныя работы, часта ў далёкія губерні Ра-сіі. Нярэдка пры гэтым памешчыкі і ўпраўляючыя іх маёнткаў забі-ралі сабе ўвесь заробак сялян. У выніку такой эксплуатацыі пера-важная большасць сялян Беларусі жыла ў крайняй беднасці.

У 1785 г. на гарады Беларусі былі распаўсюджаны прынцыпы, абвешчаныя Кацярынай II у "Даравальнай грамаце гарадам". У гарадах адмянялася юрысдыкцыя свецкіх ці духоўных феадалаў. Прыватныя гарады і мястэчкі, якія сталі адміністрацыйнымі цэнт-рамі, былі выкуплены ўрадам. Кіраванне гарадскім жыццём канцэн-травалася ў прадстаўнічым органе — Думе, якая выбіралася з га-радскіх саслоўяў, але была цалкам падпарадкавана царскай адміністрацыі.

3 мэтай ажыўлення гандлёва-прамысловай дзейнасці купецтва і павелічэння паступленняў падаткаў у казну за кошт падатка-абкладанняў гарадскіх жыхароў у Беларусі паводле ўказа ад 23 чэр-веня 1794 г. устанаўлівалася асобная мяжа яўрэйскай аселасці на тэрыторыі беларускіх, літоўскіх і часткова ўкраінскіх губерняў. Яўрэям загадвалася сяліцца ў гарадах гэтых губерняў, займацца рамяством і гандлем. Земляробствам займацца ім не дазвалялася. Яўрэі маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры ў параўнанні з хрыс-ціянскім насельніцтвам.

Такім чынам, у канцы XVIII — пачатку XIX ст. царскі ўрад у Беларусі праводзіў такую палітыку, сутнасць якой заключалася ў тым, каб прыцягнуць да сябе перш за ўсё магнатаў і шляхту, ката-ліцкую царкву, вярхі гарадскіх мяшчан і прыглушыць апазіцыйныя настроі ў Беларусі.

Канфесіянальная палітыка царызму. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі патрабавала ад царскага ўрада ўлічваць не толькі нацыянальную неаднароднасць яе насельніцтва, але і тое сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і канфесіянальнае становішча, у якім знахо-дзіліся яго асноўныя групы. У сувязі з гэтым у пачатку праводзілася вельмі асцярожная палітыка ў адносінах да каталіцкай царквы. Ца-рызм улічваў тое, што практычна ўсе беларускія магнаты і значная частка шляхты з'яўляліся католікамі, У апошняй трэці XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі знаходзіліся 277 каталіцкіх плябаній, 270 касцё-лаў, дзейнічалі 18 мужчынскіх і 8 жаночых манаскіх ордэнаў, мно-ства кляштараў і г.д. У Рэчы Паспалітай колькасць ксяндзоў, манахаў, іншых служак розных канфесій дасягала 60 тыс. чалавек, прычым значная колькасць іх служыла інтарэсам каталіцызму.

Такім чынам, тактыка ўрада ў адносінах да каталіцызму і касцёла ў Беларусі заключалася ў наступным.

1. Кацярына II захавала за католікамі права на свабоднае выкананне абрадаў. Маёмасць каталіцкіх касцёлаў, кляштараў захоўвалася ў неда-тыкальнасці. Згодна з даравальнай граматай Кацярыны II ад 1774 г. засноўвалася Беларуская каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілёве, якую ўзначаліў ксёндз С.Богуш-Сестранцэвіч. Ён у хуткім часе аргані-заваў каталіцкую кансісторыю і пачаў сам прызначаць і здымаць ксян-дзоў, без згоды Ватыкана. Такім чынам, царызм імкнуўся абмежаваць ўплыў Ватыкана на каталіцкую царкву Беларусі і падпарадкаваць яе самадзяржаўю. У 1792 г. Папа Рымскі быў вымушаны ўзвесці С.Богуш-Сестранцэвіча ў сан мітрапаліта рымска-каталіцкіх цэркваў у Расіі і зацвердзіць на пасадзе. Такім чынам, Ватыкан прызнаў законным і ўсе тыя змены, што зрабіў новы епіскап падчас свайго фактычнага адміністра-цыйнага кіравання касцёлам у Беларусі.

  1. Адначасова Кацярына 11 імкнулася нейтралізаваць агрэсіўнасць ката-ліцкага духавенства, а затым дамагчыся яго лаяльнасці. Дзеля гэтага улады прынялі шэраг прававых актаў, якія абвяшчалі права грамадзян на сцвяр-джэнне "ничем не ограниченной свободы в публичном отправлении их веры».

  2. Уважліва сачыла Кацярына II і за дзеяннямі каталіцкіх ордэнаў. Так, калі 21 ліпеня 1773 г. Папа Клімент XIV скасаваў ордэн езуітаў у Заходняй Еўропе, Кацярына II у 1774 г. выдала загад аб захаванні ордэна і яго маёмасці. У Беларусі езуітам належала 504 255 дзесяцін зямлі, болын за 47 тыс. прыгонных сялян і іншая маёмасць, агульным коштам больш за 2 млн руб. серабром. Акрамя таго, езуіты вызваляліся ад падаткаў. Такім чынам Кацярына II хацела зрабіць езуітаў сваімі саюзнікамі і выкарыстаць іх у барацьбе з Ватыканам. Езуіты прысягнулі на вернасць царыцы і ў 1782 г. прызналі ўладу магілёўскага архіепіскапа. Карыстаючыся павелічэн-
    нем колькасці членаў ордэна і пашырэннем свайго ўплыву на вярхоўную ўладу, яны дамагліся таго, што вялікі князь Павел Пятровіч стаў масонам і патаемна змяніў веру, прыняўшы хрышчэнне па каталіцкаму абраду.

  3. Палітычная лінія Паўла I была накіравана на ўвядзенне ў Расіі ката-ліцкай веры. Так, 29 лістапада 1798 г. на сходзе магістраў ордэна гаспі-тальераў, які адбыўся ў Санкт- Пецярбургу, ён быў абраны яго вялікім ма-гістрам і загадаў дадаць да свайго тытула: "... и Великий Магистр орде-на Св. Иоанна Иерусалимского". Папа Пій IV пагадзіўся з гэтым крокам Паўла I, але толькі вусна, а не пісьмова, як было патрэбна.

Каб прыглушыць незадавальненне праваслаўнай царквы яго схільнасцю да каталіцызму, Павел I у 1801 г. зацвердзіў у Санкт-Пецярбургу рымска-каталіцкую калегію пад стар-шынствам архіепіскапа Магілёўскага, супраць чаго ўвесь час адкрыта пярэчыў Ватыкан, Калегія ўзяла на сябе ўсе адмі-ністрацыйна-ўпраўленчыя функцыі, якія раней належалі Ватыкану. Пасля гэтага кроку каталіцкая канфесія ў Расіі набыла фактычную аўтаномію. У выніку сакрэтных перагавораў са святым прастолам Павел I выдаў 7 сакавіка 1801 г. указ аб паступовым увядзенні ў Расіі каталіцтва з дапа-могай езуітаў і гаспітальераў. Адначасова Ватыкан прыняў рашэнне зноў зацвердзіць ордэн езуітаў, аднак толькі ў межах Расіі.

5. Пасля забойства Паўла I рымска-каталіцкая партыя пры імпе-ратарскім двары пацярпела паражэнне. Яе надзеі, звязаныя з пераходам Расіі да каталіцызму, не апраўдалі сябе. Аляксандр I спецыяльным указам зняў з імператарскага тытула званне "Великого Магистра". У 1817 г, імпе-ратар аб'явіў, што Мальтыйскі ордэн у межах Расіі больш не існуе. У гэты ж час закрываюцца і масонскія ложы, якія дзейнічалі ў Расіі з 1717 г. У 1820 г. у Расійскай імперыі была забаронена дзейнасць езуітаў. Таксама абмежа-вана была і колькасць касцёлаў у адпаведнасці з колькасцю прыходаў так, каб на 100 хат або на 400 асоб прыпадаў адзін каталіцкі прыход.

6. Зусім іншую палітыку праводзілі расійскія ўлады ў дачыненні да уніяцкай царквы. Яе, як вядома, прытрымлівалася болыпасць беларускага насельніцтва, пры гэтым 80 % сялянства. 3 імі царскі ўрад рашыў не цырымоніцца. Уніятаў у масавым парадку прымусова пачалі пераводзіць у праваслаўе. У той жа час было катэгарычна забаронена схіляць у каталіцкую веру праваслаўнае насельніцтва.

7. Пануючае становішча на беларускіх землях заняла праваслаўная царква, якой была забяспечана поўная дзяржаўная падтрымка. Так, у краса-віку 1793 г. была заснавана Мінская епіскапская кафедра і ў гэтым жа го-дзе для кіравання праваслаўнай царквой Свяшчэнны Сінод заснаваў 33-ю па ліку ў Расійскай дзяржаве епархію — Мінскую. Першапачаткова яе кана-нічная тэрыторыя займала прасторы Валыні, Падоліі і амаль усёй Мінскай губерні. К часу заснавання епархіі на гэтай тэрыторыі знаходзілася каля 7 тыс. царкоўных прыходаў. Амаль усе яны былі пад уніяй. Стварэнне епар-хіі азначала пашырэнне ўплыву праваслаўнай царквы ў Беларусі, таму што ў XVII — XVIII стст. адзінкавай епархіяй у Беларусі была Магілёўская.

У 1795 г. межы Мінскай епархіі значна змяніліся: яны сталі ўключаць усю Мінскую губерню, а таксама тэрыторыю наваствораных Літоўска-Віленскай і Літоўска-Гродзенскай губерняў. Епархія стала звацца "Мін-ская і Літоўская". Тады ў яе межах налічвалася каля 200 царкоўных пры-ходаў. Пад уніяй у гэты час знаходзіліся 862 прыходы.

Такім чынам, тактыка царскага ўрада ў адносінах да канфесій у Бела-русі прайшла значныя змены і заключалася ў спалучэнні "бізуна і пер-ніка". Такі палітычны кірунак асабліва вызначыўся ў час праўлення Каця-рыны II. Усе яе загады і іншыя прававыя акты мелі менавіта такі адбітак.

Сутнасць палітычнай лініі Паўла I заключалася ў тым, што ён дамагаўся ўвядзення ў Расіі каталіцкай веры. Гэта быў перыяд найвышэйшага ўплыву касцёла і еўрапейскага масонства на правячыя колы Расіі. Аднак гэта паліты-ка пацярпела крах.

У першай палове XIX ст., падчас праўлення Аляксандра I і асабліва Мі-калая I, палітычныя адносіны паміж царызмам і каталіцызмам рэзка абва-стрыліся. Яны ўступілі ў паласу канфрантацыі і прамога супрацьборства.

Такiм чынам, у вынiку 3 падзелаў Рэчы Паспалiтай Беларусь з насельнiцтвам больш як 3 млн чал. была ўключана ў склад Расiйскай iмперыi. Усе яны, гэтыя падзелы, адбывалiся пры жыццi i прамым удзеле ў iх iмператрыцы Кацярыны II (1762-1796). Мерапрыемствамi, звязанымi з “асваеннем” новых зямель займалiся таксама i яе нашчадкi на царскiм троне – сын Павел I (1796-1801), унукi – Аляксандр I (1801-1825) i Мiкалай I (1825 – 1855).

Кацярына была асабiста ўпэўнена ў тым, што далучэнне Беларусi i Ук-раiны да iмперыi – гэта акт гiстарычнай справялiвасцi. З гэтай нагоды яна зага-дала выбiць памятны медаль з надпiсам “Отторжённая возвратiх”.

Усё ж асноўным прыярытэтам царскай палiтыкi на Беларусi з’яўляўся не дабрабыт насельнiцтва, а iнтарэсы расiйскага дваранства i праваслаўя.

Паводле расiйскага тэрытарыяльна-ад-мiнiстрацыйнага падзелу Беларусь стала складацца з генерал-губернатарстваў, губерняў, паветаў, валасцей, ключоў i станаў

Так, паводле рэформы ад 1802 г. тэрыторыя Беларуci cкладалася з 5 гу-берняў – Вiленскай, Гродзенскай, Мiнскай, а таксама Вiцебскай i Магiлёў-скай. Першыя тры былi аб’яднаны ў вайскова-адмiнicтрацыйную адзiнку – Лiтоўскае ваеннае губернатарства, а Вiцебская, Магiлёўская разам са Смален-скай утваралi Беларускае генерал-губернатарства. У 1807 г. Напалеон пера-даў Расii Беластоцкую вобласць, населеную ў сваёй большасцi беларусамi.

У 1785 г. Магдэбурскае права ў гарадах скасоўвалася, улада ў iх перада-валася царскім чыноўнікам.

Канфедэрацыі забараняліся, вайсковыя фармiраваннi распускалiся.

Царызм не шкадаваў сродкаў на будаўнiцтва ваенных крэпасцей у Бабруйску, Барысаве, Дынабургу, Мiнску, Рагачове.

Усё насельнiцтва прыводзiлася да прысягi iмператрыцы. Тыя са шляхты, хто адмаўляўся зрабiць гэта, былi вымушаны прадаць маёмасць i пакiнуць межы iмперыi. Тыя ж, хто прысягаў, захоўваў сваю маёмасць, у тым лiку пры-гонных, i набываў усе правы расiйскiх дваран.

Характэрна, што царскiя ўлады, асаблiва ў часы Паўла i Аляксандра I, iмкнучыся прыцягнуць шляхту да супрацоўнiцтва, дазвалялi выкарыстанне старога заканадаўства (Лiтоўскi Статут), нацыянальных традыцый (адзення, ганаровых званняў), а таксама польскай мовы не толькi ў адукацыi, але i ў справаводстве.

Для ўмацавання правапарадку ўводзiлася пашпартная сiстэма; усталеў-ваўся нагляд за жабракамi i бадзягамi; павялiчылася колькасць астрогаў. Разам з тым, у канцы ХVIII г. з гарадскiх плошчаў убралi эшафоты i шыбе-нiцы. У 1797 г. было скасавана пакаранне смерцю.

Значная колькасць шляхты, як польскай, так i беларускай, не пакiдала iдэi адраджэння Рэчы Паспалiтай або ВКЛ. Вядомы, да прыкладу, так званы “план Агiнскага”, аўтар якога спрабаваў дамагчыся дазволу Аляксандра I на аднаўленне ВКЛ у межах Расiйскай iмперыi.

Пагаршэнне становiшча працоўнага насельнiцтва, звязанае з увядзеннем падушнага падатку, рэкруцкай i пастойнай павiннасцяў, а таксама з перада-чай прыгоннага сялянства новым гаспадарам – рускiм генералам i царскiм фаварытам, такiм як Сувораў (Кобрынскае староства), Румянцаў (Гомель-скае), Пацёмкiн (Крычаўскае), Зорыч (Шклоўскае), Галiцын (Прапойскае) i iнш. У вынiку да сярэдзiны ХIХ cт. 1% рускiх памешчыкаў валодаў 21, 7 % усёй прыватнай зямлi.

Было перададзена ў прыватныя рукi каля 1400 тыс. сялян, большасць якiх не ведала прыгону, жыло на дзяржаўных землях i плацiла чынш. У вы-нiку, у новых умовах Беларусь ператварылася ў самую прыгоннiцкую ўскраiну iмперыi. Праўда, пры Паўле I памешчыкам надавалася магчымасць абмежаваць пан-шчыну, або як пры Александры I, наогул, вызвалiць сялян ад пры-гону (“Закон аб вольных хлебаробах”), але яны (памешчыкi) не спяшалiся выконваць просьбы i парады манархаў.

Колькасць падатковага насельнiцтва павялiчылася пасля скасавання мяс-тэчак i пасля так званага “разбору шляхты”.

У адрозненне ад вялiкарускага падатковага насельнiцтва, мясцовыя сяля-не, рамеснiкi i купцы плацiлi падаткi не папяровымi рублямi - асiгнацыямi, а срэбранай манетай, што значна эфектыўней узбагачала царскую казну.

У гарадской эканомiцы захавалася цэхавая арганiзацыя. Рамесная вы-творчасць значна пераўзыходзiла мануфактурную. Прычым, вотчынныя ма-нуфактуры ўсё яшчэ значна перабольшвалi колькасць купецкiх (буржуазных)

Шырокае выкарыстанне працы прыгонных сялян на вотчынных прад-прыемствах складалi моцную канкурэнцыю купецкiм. Таму попыт на рабо-чую сiлу гарадскiх i местачковых рабочых, у сваёй масе - яўрэяў, быў нiзкiм. Адсюль i суцэльнае панаванне ў беларускiх гарадах яўрэйскiх рамеснiкаў, са-матужнiкаў, купцоў, асоб “вольных” i iншых прафесiй, што давала шанц яўрэям выжыць

Пры гэтым, яўрэйскае дыяспара мела ўласную замкнёную арганiзацыю

кагал. Яўрэям таксама дазвалялася запiсвацца ў саслоўi купцоў цi рамеснiкаў, але за плату, значна вышэйшую, чым хрысцiянскае насельнiцтва. Гандаль рамеснымi таварамi таксама быў iстотна абмежаваны законам аб так званай мяжы яўрэйскай аселасцi ад 1794 г., калi яўрэям не дазвалялася выязджаць на месца жыхарства за межы беларускiх i украiнскiх губерняў.

Такiм чынам, гэты закон, забаранiўшы яўрэям валоданне зямлёй, пражыванне на вёсцы i заняцце земляробствам, акрамя iншага, iстотна паўплываў не толькi на да-лейшае эканамiчнае развiццё Беларусi, але i на нацыянальнае аблiчча гара-доў i мястэчак. Новае ў аблiччы беларускiх гарадоў выявiлася таксама ў тым, што сюды ўзмацнiўся прыток рускага чыноўнiцтва, дваранства, адстаўнога афiцэрства, праваслаўнаага святарства, зацiкаўленых ва ўзбагачэннi.

Манархi лiберальна ставiлiся да духоўных традыцый шляхецкага са-слоўя. Вядома таксама, што ў 1773 г. у iмперыi была дазволена дзейнасць езуiтаў, у наступным 1774 г. была адкрыта Беларуская каталiцкая епархiя. За касцёлам пакiдалiся яго маёмасць i навучальныя ўстановы. У адносiнах да унiятаў, якiя складалi больш за 70% вернiкаў, Кацярына II паспрабавала cкарыстаць сiлу i “уз’яднаць” iх з дзяржаўнай, праваслаўнай царквой. Пры ёй ва ўлонне праваслаўя было вернута каля 600 тыс унiятаў, але з прыходам на трон Паўла I ўсе распачатыя захады былi скасаваны, а унiяты аддадзены пад начала каталiкоў. Толькi пры Мiкалаi I, у 1839 гэтае пытанне было вырашана канчаткова на карысць самаўладдзя i праваслаўя.

Каб нейкiм чынам паспрыяць распаўсюджанню тут рускай культуры, Кацярына II загадала адкрываць у гарадах усесаслоўныя рускiя народныя вучылiшчы, але шляхта iх iгнаравала. Куды большым аўтарытэтам кары-сталiся ў iх езуiцкiя калегiумы. Але ўжо пры Аляксандры I ў вынiку адука-ыйнай рэформы ў Расiйскай iмперыi было заснавана 6 навучальных акруг, у тым лiку Вiленская. Асяродкам усёй сiстэмы адукацыi на Беларусi зрабiўся заснаваны ў 1803 г. на базе колiшняй езуiцкай акадэмii Вiленскi унiверсiтэт. Як нi парадаксальна, але менавiта пры Алек-сандры, калi кiраўнiком Вiленскай навучальнай акругi быў яго сябра – А. Чартарыйскi, развiццё польскай культуры iстотных перашкод не адчувала. А ў яе рэчышчы стваралiся ўмовы для вывучэння патрыятычна настроенай шляхтай своеасаблiвай культуры карэннага насельнiцтва.

Можна сказаць, што палiтыка царызму на далучаных землях - гэта па-лiтыка “бiзуна i пернiка”. Патрабаваннi Кацярыны II да сваiх губернатараў адно, а зусiм iншае – “разбор шляхты”, канфiскацыя яе маёмасцi, уцiск на унiятаў, барацьба супраць жабракоў i бадзяг, лiквiдацыя магдэбургскага права i мястэчак, масавая раздача сялян новым гаспадарам i г. д. нагадвае дзейнасць заваёўнiкаў на акупiраванай тэрыторыi. Што датычыць працоўнага насельнiцтва, дробнапамеснай шляхты, яўрэйскага жыхарства, то iх становiшча, безумоўна, значна пагоршылася.

Варта таксама заўважыць, што адносна лiберальная палiтыка Паўла I i Аляксандра I ў адносiнах да тутэйшай шляхты не пазбавiла апошнюю патрыятычных пачуццяў i iмкнення да аднаўлення сваёй дзяржавы, аб чым, у прыватнасцi, cведчаць падзеi 1812 года на Беларусi.

1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   48

Падобныя:

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconРоля інстытута беларускай культуры ў развіцці айчыннай гістарычнай навукі
Тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст,...

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconПриложение 1 В. С. Абухов І ч к а нст ы туц ы я СССР 1936 г. – Самаядэма крат ы чная к а нст ы туц ы я ХХ ст
Тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст,...

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconРаённая алімпіяда па геаграфіі для сельскіх вучняў
Усяго 5б. У працэсе вывучэння геаграфіі вы авалодваеце мноствам паняццяў І тэрмінаў. Паспрабуйце ўспомніць ІХ

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconЗаданні ІІ завочнага этапа для 9-класнікаў, удзельнікаў вочна-завочнай школы-2010 па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Пастаўце сказы ў такім парадку, каб атрымаўся звязны тэкст. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, запішыце пераклад, падзяліўшы...

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь уа «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»
А тут будзе ваш тэкст. А тут будзе ваш тэкст. А тут будзе ваш тэкст. А тут будзе ваш тэкст.

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconКурс, "Беларуская філалогія" 1 семестр ксрс-1 беларуская мова як прадмет вывучэння адкажыце пісьмова на наступныя пытанні
Як класіфікуюцца мовы свету ў залежнасці ад генетычных сувязей, ступені роднасці?

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconПытанні да экзамену па курсу
Прадмет, значэнне І мэты курса “Гісторыя Беларусі”(у кантэксце сусветнай цывілізацыі). Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Крыніцы вывучэння...

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconЭкзаменацыйныя пытанні па курсу "Гісторыя Беларусі" на 2009/2010 навучальны год
Актуальнасць І неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconПытанні да экзамену па курс
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconКрыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу
Светапогляд асобы гэта сістэма навуковага асэнсавання свету, ролі І месца чалавека ў гэтым свеце. Уплыў на светапогляд аказваюць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка