Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні




НазваТэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
старонка12/48
Дата канвертавання12.12.2012
Памер7.58 Mb.
ТыпДокументы
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   48

18. Люблінская унія: прычыны заключэння і змест.


Лiвонская (або Iнфлянцкая) вайна – самая працяглая ў гiсторыi Беларусi (1558-1583) вайна ВКЛ, Польшчы i Лiвонскага ордэна супраць Маскоўскай дзяржавы, якая імкнулася заваяваць выхад да Балтыйскага мора. ВКЛ вы-ступiла пратэктарам Лiвонскага ордэна і таму сама апынулася пад па-грозай заваявання.

Маскоўскiя войскi на пачатку 1562 дайшлi да Шклова, Оршы, Вiцебска. У адказ харугвы ВКЛ здзейснiлi рэйд па Смаленшчыне. А ў вераснi 1562 г. Iван Грозны (Жахлiвы) асадзiў (аблажыў) Полацк 60-тысячнай армiяй з 200 гарматамi i праз 2 тыднi (15 лютага) захапiў яго. Пачалася доўгая чарга пера-моў пасольстваў дзвюх дзяржаў аб умовах мiру.

Адначасова няўдалы для шляхты ВКЛ ход Iнфлянцкай вайны падштур-хнуў яе да звароту аб дапамозе да Польшчы. Вядома, што да гэтага часу абедзве дзяржавы не раз прыходзiлi на дапамогу адна адной. Вядома таксама, што ва ўзаема-адносiнах памiж дзяржавамi ўжо склалiся перадумовы для больш сур’ёзных кантактаў. На гэты раз польскiя магнаты вырашылi скарыстаць цяжкае становiшча княства. У вераснi 1562 г. беларуская шляхта, з’ехаўшыся на палявы сойм пад Вiцебскам, звярнулася ў Вiльню да Князя вкл з просьбай заключыць агульную унiю з Польшчай.

Вялікі князь Жыгiмонт II Аўгуст (1548-1572) ён жа і кароль Польшчы {апошнi з Ягелонаў} падтрымаў ідэю ваеннага саюзу. Пытанне аб унii раз-глядаў Вiленскi сойм 1563 г. i абраў дэлегацыю для перагавораў з Польшчай. Магнаты згадзiлiся на гэта пры ўмове шырокай самастойнасцi ВКЛ. Перагаворы пра-цягвалiся некалькi гадоў.

Урэшце 10 студзеня 1569 г. у Люблiне адкрыўся агульны сейм Польшчы i ВКЛ. Спачатку дэпутаты абедзвюх дзяржаў засядалi асобна. Магнаты ВКЛ выступалi за абарончы саюз. Польскiя дэпутаты звярнулiся да караля, каб сейм засядаў разам. У канцы лютага большасць дэпутатаў ВКЛ (у тым лiку амаль усе магнаты), не згаджаючыся з польскiм праектам унii, пакiнула Люблiн. Тады польскiя сенатары i дэпутаты паставiлi перад каралём пытанне аб далучэннi Падляшша i Валынi да Польшчы, тым больш, што тамтэйшая шляхта была згодна на гэта, спадзеючыся на пашырэнне сваiх правоў. 5 сакавiка 1569 кароль выдаў адпаведны акт. Паны-Рада ВКЛ заявiла пратэст і пакінула сойм, аднак большасць шляхты iх не падтрымала. Дэпутатам ВКЛ быў усталяваны тэрмiн для вяртання.10 мая 1569 кароль склiкаў соймiкi ВКЛ, дзе шляхта дала згоду на падпiсанне унii.

26 красавiка кароль выдаў акт аб далучэннi Валынi да Польшчы i сейм праз месяц зацвердзiў гэта. Дэпутаты ад Кiеўскага ваяводства, каб знайсцi абарону ад нападаў крымскiх татар, таксама далi згоду на далучэнне i 5 чэрвеня 1569 г. вая-водства было iнкарпаравана ў склад Польшчы.

1 чэрвеня ў склад Польшчы ўвайшло Падолле.

ВКЛ зменшылася да этнiчнай беларускай i лiтоўскай тэрыторыi.

Канчатковы акт Люблiнскай унii пасля новага абмеркавання быў за-цверджаны сеймам 1 лiпеня 1569 г., кароль падпiсаў яго – 4 лiпеня.

Актам абвяшчалася аб’яднанне на аснове роўнасцi Польшчы (Кароны) i ВКЛ (Лiтвы, або Княства) у федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалiтую. На чале дзяржавы мусіў устаць польскi кароль (ён жа вкл), якога пажыццёва выбі-рала шляхта. Уладу караля абмяжоўваў агульны сейм з 2 палат – cената i па-сольскай iзбы, склад якой ствараўся павятовымi соймiкамi (па 2 паслы).

Скасоўвалася мыта памiж Польшчай i ВКЛ, але ўсталёўваліся абмежа-ваннi на атрыманне зямлi для польскай шляхты ў ВКЛ, а для беларускай – у Польшчы.

Дзяржаўныя i мясцовыя пасады ў абедзвюх дзяржавах маглi займаць толькi мясцовыя ўраджэнцы.

Абедзве дзяржавы захоўвалi cвой суверэнiтэт, асобную адмiнiстрацыю, судовы апарат, фiнансавую сiстэму, эмiсiю грошай, мытную сiстэму.

Сейм прымаў асобныя законы для Польшчы i ВКЛ. Суверэнiтэт ВКЛ быў умацаваны Статутам ВКЛ 1588. Кожная з дзяржаў мела сваю дзяржаўную мову: ВКЛ - беларускую, Польшча – лацiнскую.

Люблiнская унiя была кампрамiсам феадалаў Польшы i ВКЛ, у вынiку якога ўтварылася больш моцная дзяржава. Унiя замацавала палiтычнае адзiн-ства абедзвюх дзяржаў, узмацнiла працэсы iх эканамiчнага i палiтычнага зблiжэння.

Шляхта ВКЛ захавала свае саслоўныя прывiлеi. Магнаты ВКЛ, хоць i страцiлi былыя пазiцыi ў кiраваннi дзяржавы, але захавалi свае латыфундыi, вышэйшыя дзяржаўныя пасады i палiтычны ўплыў. Клас феадалаў ВКЛ у цэлым выйграў ад заключэння унii. Скончылася перамогай Лiвонская вайна. ВКЛ вярнула ранейшыя ўладаннi.

Разам з тым Люблiнская унiя аблегчыла паланiзацыю беларуска-лiтоўскай шляхты i часткi гараджан. Фактычна iснавала да трэцяга падзелу РП 1795 г.

Становiшча беларускiх зямель пасля заключэння унii 1569 г.

Пасля смерцi ў 1572 г. апошняга з дынастыi Ягелонаў караля Жыгiмонта II Аўгуста (адначасова ён з’яўляўся вкл Жыгiмонтам III), першым абраным каралём РП стаў французскi прынц Генрых Валуа (1573-1574). Сенатары ад ВКЛ дамаглiся ад яго прызнання асобных правоў княства i таго, каб даходы з Падляшша i Валынi па-ранейшаму паступалi ў скарбнiцу iх дзяржавы.

Карыстаючыся нежаданнем новага караля займацца дзяржаўнымi справа-мi, удзельнiкi сейма 1573 г. распрацавалi шэраг патрабаванняў да манарха, якiя ўвайшлi ў гiсторыю як “Генрыкавы артыкулы”.

У адпаведнасцi з iмi, толькi сейм мог прымаць рашэннi, абавязковыя для ўсiх дзяржаўных асоб, па пытаннях, звязаных з абвяшчэннем вайны i склiкан-нем “паспалiтага рушання”. Манарх РП быў пастаўлены пад кантроль Паста-яннага савета з 16 сенатараў-рэзiдэнтаў, абiраемых сеймам.

Адмова манарха выконваць прад’яўленых умоў вызваляла шляхту ад падпарадкавання каралю.

Гэтыя патрабаваннi – “Генрыкавы артыкулы” захавалi сiлу пасля ўцёкаў ў Парыж самога Генрыка i былi зацверджаны зноў абраным каралём Стэфа-нам Баторыям (1576-1586), а за iм i ўсiмi астатнiмi каралямi.

Новы кароль РП С. Баторый аб’яднаў сiлы абедзвюх дзяржаў i давёў вай-ну з Iванам IV да пераможнага канца. 30 жнiўня 1579 войска РП вызвалiла Полацк, а праз год баявыя дзеяннi ўжо вялiся на тэрыторыi Расii. Ям-Заполь-скi мiр ад 15 студзеня 1582 г. вярнуў ВКЛ страчаныя этнiчныя землi.

Канстытуцыйная дактрына РП сцвярджала, што сейм складаецца з 3 “сеймавых саслоўяў”: караля, сената i палаты дэпутатаў (пасольскай iзбы). “Генрыкавы артыкулы” пацвярджалi, што манарх павiнен склiкаць сеймы праз кожныя 2 гады, у асобных выпадках часцей. Месцам iх правядзення прызначалася Варшава, а з 1673 кожны трэцi сейм належала праводзiць у Гродна, на тэрыторыi ВКЛ.

Не атрымала РП i адзiнай судовай сiстэмы: кароль не меў функцый вы-шэйшай судовай iнстанцыi для шляхты, да таго ж у ВКЛ у 1581 г. быў ство-раны “Галоўны лiтоўскi трыбунал”.

Асаблiва важнай перашкодай на шляху унiфiкацыi палiтычных ciстэм Кароны i Княства стаў новы Статут 1588 г. У лiку яго распрацоўшчыкаў – вiленскi ваявода i вялiкi гетман Леў Сапега (1557-1633), канцлер Астафiй Валовiч i iнш.

У Вiльнi новы кодэкс законаў разглядаўся як прававая гарантыя адасоб-ленасцi ВКЛ ад кароны, аснова яго самастойнасцi i паўнавартасцi як дзяр-жавы. Не касуючы самога Люблiнскага акта, новы Статут фактычна пазбаў-ляў яго юрыдычнай сiлы, паколькi не змяшчаў нiводнай пастановы аб унii (яна згадвалася толькi ў самым агульным плане).

Ва ўступе да новага Статута падканцлер Леў Сапега змясцiў пранiк-нёныя словы пра свабоду як найважнейшую каштоўнасць грамадства. Як лi-чыў Л. Сапега, сапраўднага гонару заслугоўвае i тое, што Статут быў напiса-ны на сваёй, стара-беларускай мове: “А еслi которому народу встыд прав своiх не уметi, поготовю нам, которые не обчым якiм языком, але своiм властным права спiсаные маем...”.

Статут сцвярджаў, што найважнейшыя знешнепалiтычныя пытаннi (вай-на i мiр, склiканне паспалiтага рушання) меў вырашаць толькi вальны сойм ВКЛ. Палякi ў iм трактавалiся як чужаземцы (як i ў Статутах 1529, 1566). Цяпер яны больш не маглi набываць у ВКЛ зямлю i дзяржаўныя пасады, а на нованабытых тэрыторыях можна было асядаць толькi пры ўмове служэння Вялiкаму Княству. Фактычна, новы звод законаў не прызнаваў i ранейшых тэрытарыяльных страт на карысць польскай дзяржавы.

З прычыны антылюблiнскага характару новага зводу законаў польскi бок не збiраўся прымаць яго на супольным сойме. Новы Статут стаў законам толькi дзякуючы збегу абставiн. Пасля элекцыi 1587 г., у якой дэлегацыя беларуска-лiтоўскай дзяржавы не брала ўдзелу, Вялiкае Княства выставiла за-цвярджэнне Статута як умову прызнання абранага Жыгiмонта III Вазы (1587-1634) сваiм манархам. У вынiку 28 студзеня 1588 г. на каранацыйным сойме Жыгiмонт ІІІ Ваза выдаў прывiлей, якiм зацвердзiў трэцi Статут ВКЛ i да-зволiў яго друкаваць.

Так у ВКЛ набыў сiлу галоўнага закону звод новых прававых нормаў, якi, па сутнасцi, адмаўляў прынцыпы дзяржаўнай унii з Каронай. Ён быў аба-вязковы для ўсяго насельнiцтва Княства, так i для чужаземцаў, калi тыя трап-лялi на тэрыторыю Беларусi i Лiтвы.

Палiтычны лад ВКЛ, замацаваны Трэцiм Статутам, не адпавядаў таму яго становiшчу ў РП, якое вызначыў Люблiнскi акт. Фармальна дзве дзяржа-вы аб’ядноўвалi толькi супольныя манарх i сойм. Асобнымi ж для ВКЛ былi скарб i манета, канцылярыя i пячаткi, трыбунал i ўрады, сваё войска i законы, урэшце свая дзяржаўная мова. Не iснаваа фактычна нiводнага агульнага для дзвюх дзяржаў мiнiстра цi кiраўнiцтва. Такая палiтычная сiстэма праiснавала практычна нязменнай да канца ХVIII ст.

На 1569 год у межах ВКЛ налiчвалася прыкладна 3,5 млн жыхароў, з iх больш за 1,8 млн – на землях цяперашняй Беларусi. Да шляхецкага стану ад-носiлася прыкладна 9 % насельнiцтва.

На пачатку ХVI ст. у ВКЛ пражывала каля 10 тыс iудзеяў, каля 7 тыс татараў.

Буйнейшымi гарадамi (прыкладна па 10 тыс жыхароў) з’яўлялiся Берас-це, Вiцебск, Магiлёў, Пiнск, Слуцк. Самы буйны – Полацк.

Прыкладна 40% гарадоў (Быхаў, Дуброўна, Капыль, Клецк, Лепель, Мiр, Нясвiж, Талачын, Чашнiкi, Шклоў) належалi магнатам.

Гэта быў час, калі Люблінская унія яшчэ не выявіла сваіх негатыўных момантаў, калі ВКЛ яшчэ перажывала перыяд развіцця, так званы “залаты век”.


19. Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа.


Рэфармацыя .Залаты век” ВКЛ супаў у часе з велiзарнымi падзеямi ў Еўропе, якiя былi звязаны з шырокiм сацыяльна-палiтычным i iдэалагiчным рухам, скiраваным супраць рымска-каталiцкай царквы, названым Рэфар-мацыяй. Ёсць думка, што гэта была барацьба за рэлiгiйнае пераўтварэнне дзяржавы, за пазбаўленне касцёла пазiцый панаваўшага веравызнання i звя-заных з iмi прывiлеяў. Iдэйнымi крынiцамi Рэфармацыi былi гуманiзм эпохi Адраджэння i сярэднявяковыя ерасi.

Гуманiсты выступалi з крытыкай сярэднявяковага светапогляду i абгрун-тавалi прынцыпы буржуазнага iндывiдуалiзму. Галоўнае месца ў iдэалогii займала вучэнне, што для выратавання душы вернiка не патрабуецца пасрэд-нiцтва царквы, таму адмаўлялася неабходнасць яе iснавання з усёй iерархiяй на чале з папам рымскiм. Адзiнай крынiцай веры было абвешчана Свяшчэн-нае пiсанне – Бiблiя, а Свяшчэннае паданне адмаўлялася.

Iдэолагi Рэфармацыi патрабавалi адмены царкоўнай дзесяцiны i пышнага каталiцкага культу, секулярызацыi (адчужэння) царкоўнай маёмасцi (най-перш зямельнай) на карысць дзяржавы i прыватных асоб, стварэння сама-стойных дэмакратычных i cамакiравальных танных нацыянальных цэркваў. Варта зазначыць, што у ВКЛ прывабнасць Рэфармацыi не залежала ад маёмасных iнтарэсаў, паколькi зямельныя ўладаннi каталiцкай i праваслаўнай цэркваў складалi толькi 5 % ад усiх.

Пачаткам Рэфармацыi лiчыцца выступленне 31 кастрычнiка 1517 г. Пра-фесара тэалогii Вiтэнбергскага унiверсiтэта Марцiна Лютэра, у якiм ён асу-дзiў гандаль папскiмi iндульгенцыямi. У лiку вядучых тэарэтыкаў Рэфарма-цыi былi тэолагi са Швейцарыi У. Цвiнглi i Ж. Кальвiн, а таксама Т.Мюнцэр.

На Беларусi Рэфармацыя была абумоўлена глыбокiмi сацыяльна-гiста-рычнымi прычынамi i паўплывала на ўсе бакi народнага жыцця. Рост гарадоў, развiццё рамяства i гандлю, абвастрэнне класавых супярэчнасцей, сутыкнен-не эканамiчных i палiтычных iнтарэсаў розных сацыяльных груп, культурны ўздым стваралi спрыяльныя ўмовы для яе пашырэння. Гараджане iмкнулiся вызвалiцца ад феадальнай залежнасцi, магнаты i шляхта разлiчвалi захапiць багацце i зямельныя ўладаннi, гарадскiя нiзы i сялянства змагалiся супраць уцiску свецкiх i царкоўных феадалаў. Толькі сялянскiя масы не прынялi шырокага ўдзелу ў рэфармацыйным працэсе.

На фармiраванне Рэфармацыi на Беларусi паўплываў заходне-еўрапейскi гуманiзм, гусiцкая iдэалогiя, вучэннi правадыроў еўрапейскай Рэфармацыi (асаблiва кальвiнiзм), iдэi рускага вальнадумства.

Прагрэсiўная грамадская думка Расii, рацыяналiстычныя ерасi Ф. Касога, Iгнацiя, якiя жылi на Беларусi, М. Башкiна садзейнiчалi фармiраванню рады-кальнага кiрунку беларускай Рэфармацыi.

Ёсць звесткi, што першыя пратэстанцкiя абшчыны ўзнiклi да сярэдзiны ХVI стагоддзя. Вядома, што ў 1535 г. слуцкi князь Юрый Альлькавiч выдзелiў зямельны ўчастак для лютэрэнскай царквы ў Слуцку. Аднак лютэранства тут не атрымала такога вялiкага пашырэння, як кальвiнiзм, якi больш адпавядаў традыцыйным каштоўнасцям вольнасцi магнатаў i шляхты. Пачатак Рэфар-мацыi ў ВКЛ быў пакладзены Радзiвiламi. У 1553 г. з каталiцтва ў кальвiнiзм перайшоў вялiкi канцлер i вiленскi ваявода Мiкалай Радзiвiл Чорны (1515-1565) i гетман найвышэйшы Мiкалай Радзiвiл Руды (1512-1584).

У тым жа 1553 М. Р. Чорны заснаваў у Берасцi першы на Беларусi каль-вiнскi збор i друкарню. Ён жа стаў галоўным пратэктарам кальвiнiзму ў ВКЛ. Рэфармацыю падтрымалi буйныя феадалы: Кiшкi, Сапегi, Хадкевiчы, Тышке-вiчы i iнш.

У 1550-я гг. у духу кальвiнiзму рэфармаваны цэрквы ў Нясвiжы, Брэсце, Клецку, Ляхавiчах, Койданаве, Наваградку, пазней у Вiцебску, Мiнску, По-лацку, Глыбокiм, Iвянцы, Оршы, Смаргонi i iнш.

У 1557 г. у Вiльнi адбыўся ўстаноўчы сход пратэстанцкiх абшчын ВКЛ.

Да 1560 г. рэфармацыйны рух на Беларусi набыў стройную кальвiнiсц-кую арганiзацыю. Пры пратэстанцкiх абшчынах адкрывалiся школы, шпiталi, друкарнi (Брэст, Нясвiж, Лоск).

Новае веравызнанне знаходзiла сваю сацыяльную апору найперш у ася-роддзi магнатаў i шляхты. Толькi самае дробнае рыцарства заставалася пры сваёй веры. Трэцяй вялiкай сацыяльнай групай, якая далучылася да рэфар-мацыйнага руху, стала беларускае мяшчанства, асаблiва яго элiта. Мяшчане былi зацiаўлены ў аслабленнi касцёла, праз юрысдыкi якога абмяжоўвалiся сацыяльна-эканамiчныя правы гарадскога жыхарства.

На землях паноў-пратэстантаў у новае веравызнанне пераводзiлiся i сяляне. М. Р. Чорны закрыў у сваiх уладаннях 187 каталiцкiх храмаў, канфiскаваў iх зя-мельны фонд i маёмасць, а падданых перавёў у пратэстантызм.

У 1560-х гг. адбыўся раскол кальвiнiсцкага лагеру. З яго вылучыўся ра-дыкальна-рэфармацыйны кiрунак - антытрынiтарыi (прыхiльнiкi арыян-ства), якiя крытыкавалi асновы феадалiзму, падтрымлiвалi патрабаваннi нi-зоў. На Беларусi новае адгалiнаванне арыянаў называлася “братамi лiтоўскiмi”, а ў Польшчы “братамi польскiмi”. У сацыяльным плане лiдэры арыянаў цвёрда ставi-лi патрабаванне палепшыць становiшча сялян i наогул – cкасаваць халопства. У 1569 г. лiтоўскiя i польскiя браты паспрабавалi стварыць у Ракаве, што ў Сандамiрскiм ваяводстве, сваю абшчыну, заснаваную на агульнай працы i маёмаснай роўнасцi, аднак гэта спроба не мела поспеху.

Пераемнiкамi антытрынiтарыяў былi сацыяне (заснавальнiк – Фауст Cоцын, ужо менш радыкальная плынь: патрабавалi верацярпiмасцi, аддзя-лення царквы ад дзяржавы, вялiкую ўвагу надавалi развiццю асветы).

Своеасаблiвасцю Беларусi было тое, што ў рэфармацыйным руху ўдзель-нiчалi i выхадцы з праваслаўнай царквы. Сваiх збораў яны не стварылi.

Рэфармацыя актыўна ўздзейнiчала на духоўныя працэсы. З ёю звязана фармiраванне беларускай народнасцi i станаўленне нацыянальнай сама-свя-домасцi, пашырэнне кнiгадрукавання, развiццё лiтаратуры i мастацтва, ас-ветнiцкай дзейнасцi. Публiцыстыка рэфарматараў узбагацiла iдэйны змест беларускай лiтаратуры, яе тэматыку, жанры i стылi. Рэфармацыйнае кнiга-друкаванне абапiралася на значную выдавецкую базу, у свет выходзiла тэма-тычна разнастайная лiтаратура (кананiчныя кнiгi, палемiчныя творы, бук-вары, граматыкi), але ж у асноўным, за рэдкiм выключэннем, на польскай мо-ве. На старабеларускай мове выдавалi свае творы кальвiнiсты – Васiль Ця-пiнскi i Сымон Будны.

З’явiлiся кальвiнскiя зборы, якiя нярэдка будавалiся як храмы-крэпасцi. У другой палове ХVI ст. пашырылася лiнейная сiстэма нотнага пiсьма, што ўплывала на развiццё новых форм царкоўных спеваў i свецкай музычнай культуры. Рэфармацыя падарвала аўтарытэт афiцыйнай тэалогii, садзейнiчала развiццю свецкiх ведаў.

Лепшыя часы Рэфармацыйная царква Беларусi i Лiтвы перажывала ў 1550-1560-х гг. На 1591 год у межах беларуска-лiтоўскай дзяржавы налiч-валася 207 пратэстанцкiх збораў, з iх 189 былi святынямi кальвiнiстаў. А на тэрыторыi сучаснай Беларусi да сярэдзiны ХVII ст. iснавала 85 кальвiнскiх i 7 арыянскiх збораў.

Аб паспяховым пашырэннi Рэфармацыi на Беларусi cведчылi яе працiўнiкi. Напрыклад, вiленскi казнадзей Пётр Скарга сцвярджаў, што ерэтыкi захапiлi ў Княстве 650 храмаў, а мiтрапалiт I. Пацей пазней пiсаў, што ў Наваградаскiм павеце “наўрад цi хоць адзiн шляхецкi дом з сотнi” застаўся не ахопленым духам пратэстантызму i г. д.

КОНТРРЭФАРМАЦЫЯ

У сваю чаргу, каталiцкая царква мусiла шукаць сродкi для захавання былога ўплыву ў грамадска-палiтычным жыццi, а таксама сваiх багаццяў. Трыдэнцкi сабор (1545-47, 1551-52, 1562-63) адхiлiў кампрамiс з пратэстан-тамi, пацвердзiў безумоўны аўтарытэт пап у справах веры, замацаваў наба-жэнства выключна на лацiнскай мове, жорсткую царкоўную цэнзуру. Усяля-кае адхiленне ад пастаноў сабора разглядалася як ерась i падлягала ганенням. З мэтай рэстаўрацыi сваiх пазiцый папства звярнулася да арганiзацыйнай i iдэйнай перабудовы касцёла.

У 1542 г. у Рыме была створана iнквiзiцыя, якая разгарнула ў каталiцкiх краiнах барацьбу з рэлiгiйным iншадумствам, рэфармацыйнымi плынямi. На кастры былi спалены Бруна, Дж. Ванiнi, праследавалiся Т. Кампанела, Г. Га-лiлей; арганiзоўвалiся пагромы пратэстантаў (Варфаламееўская ноч у Парыжы 1572), рэлiгiйныя войны (Трыццацiгадовая вайна 1618-1648). У 1559 г. надрукаваны першы “Iндэкс забароненых кнiг”. Створаны шэраг навучаль-ных устаноў для падрыхтоўкi каталiцкiх мiciянераў, якiх накiроўвалi ў краiны, дзе пачалася барацьба супраць Рэфармацыi.

З 1557 года кадры прапагандыстаў каталiцызму на ўсходне-славянскiх землях з iх ураджэнцаў рыхтаваў грэчаскi Афанасьеўскi калегiум у Рыме. У 1622 г. у Ватыкане створана Кангрэгацыя прапаганды веры, адказная за мiсiянерскую дзейнасць.

Рэфармавалiся i стваралiся новыя манаскiя ордэны. Галоўную стаўку пап-ства зрабiла на ордэн Езуiтаў (Таварыства Icуса), створаны I. Лаёлам у 1534 г.

У 1564 яны з’явiлiся ў Кароне, а праз 5 год – у Вiльнi. З гэтага часу i лiчыц-ца пачатак контррэфармацыi ў ВКЛ, калi cюды прыйшло 13 першых езуiтаў: паляк (паводле iнш. звестак беларус) Станiслаў Варшавiцкi, харват Тамаш Здэлярыч, шатландзец Ян Гай, бельгiец Францiшак Фабрыцыус, iрландзец Давыд Дымус i iнш. Iх выклiкаў вiленскi бiскуп Валяр’ян Пратасевiч (яго паства амаль уся пе-райшла у кальвiнiзм) для барацьбы з Рэфармацыяй i арганiзацыi унiверсiтэта ў сталiцы княства Вiльнi. Праз год у ВКЛ было ужо 300 езуiтаў, якiя cпрыялi “но-вай каталiзацыi” з дэвiзам “кожны шляхцiч – каталiк”.

Талерантнасць дзяржавы стварала добры грунт для iх дзейнасцi. У ахо-пленыя Рэфармацыяй беларускiя землi орган накiраваў дасведчаных мiсiя-нераў, багасловаў, прапаведнiкаў i пiсьменнiкаў - П. Скаргу (галоўны iдэолаг Контррэфармацыi ў ВКЛ), Францiшка Суньера, Антонiя Пасевiна, Станiслава Влошака i iнш.

Езуiты сталi першым каталiцкiм ордэнам, якi важнай задачай сваёй дзейнасцi лiчыў адукацыю i выхаванне моладзi. Пераняўшы гуманiстычную сiстэму навучан-ня, якая iснавала ў пратэстанцкiх навучальных установах, езуiты стварылi самыя лепшыя на той час школы, у якiя аддавалi сваiх дзяцей i многiя пратэстанты. Ужо ў 1569 г. езуiты адкрылi ў Вiльнi сваю двухкласавую школу, а праз год – калегiум з 5 класаў. У 1579 г. булаю папы Грыгора ХIII калегiуму быў надазены статус акадэмii i ён ураўняўся ў правах з Кракаўскiм унiверсiтэтам. Першым рэктарам Вiленскай Акадэмii cтаў таленавiты езуiцкi палемiст П. Скарга (1536-1612).

Акрамя мiсiянерска-прапаведнiцкай дзейнасцi езуiты выкарыстоўвалi прымусовыя i нават гвалтоўныя меры: закрывалi пратэстанцкiя i праваслаўныя школы i друкарнi, учынялi пагромы, палiлi кнiгi апанентаў (упершыню ў Вiльнi ў 1581 г.) i iнш.

У 16-18 cтст. акрамя езуiцкага на тэрыторыi Беларусi асталявалiся яшчэ 24 манаскiя ордэны (у 16-17 ст. францысканцы адкрылi 17 кляштараў, дамiнiканцы - 41, кармелiты - 16, а таксама бенедыктынцы, пiяры i iнш.).

На Беларусi працэс Контррэфармацыi па часе амаль супаў з Рэфар-мацыяй, што стала прычынай асаблiва напружанай барацьбы. Аднак выпра-цаваныя стагоддзямi раней нормы рэлiгiйнай талерантнасцi не дапусцiлi тут такiж жудасных i агiдных формаў, як у Заходняй Еўропе. Контррэфармацыя ў ВКЛ была накiравана не толькi супраць пратэстантызму, але i супраць праваслаўя. Беларускiм землям у планах Ватыкана адводзiлася роля плац-дарма для пранiкнення ў Маскоўскую дзяржаву (гэты план выкладзены ў працы А. Пасевiна “Масковiя”), а праз яе - далей у Азiю, да Iндыi i Кiтая. Папа Клiмент VIII так заяўляў пра гэта: “О, мае русiны! Спадзяюся праз вас перавярнуць у каталiцызм увесь Усход!”.

Польскiя духоўныя i свецкiя ўлады iмкнулiся ў ходзе Контррэфармацыi лiквiдаваць полiканфесiйны характар ВКЛ i ўмацаваць дзяржаўна-палiтычнае адзiнства РП. Актыўна падтрымлiвала Контррэфармацыю каралеўская ўлада. С. Баторый гаварыў: “Каб я не быў каралём, то быў бы езуiтам”. Граматай ад 27 сакавiка 1577 ён забаранiў будаваць у Вiльнi некаталiцкiя храмы i школы. Жыгiмонт III Ваза (1587-1632) называў сябе езуiцкiм каралём.

На хвалi Контррэфармацыi нарадзiлася Брэсцкая унiя 1596 г.

Супраць каталiцкай экспансii былi вымушаны разам змагацца пратэ-станцкiя абшчыны i праваслаўныя брацтвы, царк пiсьменнiкi-палемiсты.

У 1599 г. акт аб сумеснай дапамозе супраць ваяўнiчага каталiцызму падпiсалi 168 беларускiх i лiтоўскiх праваслаўных i пратэстанцкiх магнатаў i шляхцiцаў. Супрацiўленне гвалтоўнаму акаталiчванню i насаджэнню унiяцтва не раз вылiва-лася ў народнае паўстанне (выступленне супраць увядзення грыгарыянскага календара ў Полацку ў канцы 16 ст., Вiцебскае паўстанне 1623; антыкаталiцкую накiраванасць мела народна-вызваленчая i антыфеа-дальная вайна 1648-1651 гг.

Хоць у абставiнах рэлiгiйнай барацьбы ў Статут ВКЛ 1588 г. быў уне-сены артыкул аб верацярпiмасцi, аднак гэта фактычна не змянiла сiтуацыi. З цягам ча-су Контррэфармацыя перамагла, рэлiгiйная талерантнасць ВКЛ паступова скаса-вана. Асаблiвым ганенням з боку каталiцкай царквы i дзяржавы падлягалi анты-трынiтарыi. Прыгаворам сеймавага суда 1647 г. былi закрыты ўсе iх друкарнi i школы, у 1648 г. яны пазбаўлены апекi Вар-шаўскай канфедэрацыi 1573, а сейм 1658 прыгаварыў iх да выгнання з РП.

Пад нацiскам Контррэфармацыi, дзяржаўных санкцый, з-за ўнутраных супярэчнасцей i адсутнасцi адзiнства ў канцы 16 ст. рэфармацыйны рух на Беларусi пачаў паступова згасаць. Найбольш адчувальная да палiтычнай кан’юнктуры кальвiнiсцкая шляхта ў новых умовах стала пераходзiць у ката-лiцтва. Яе гнаў туды таксама страх перад нарастаючай хваляй народных рухаў i радыкалiзм Рэфармацыi. Большасць пратэстанцкiх i праваслаўных беларускiх феадалаў да пачатку 17 стагоддзя кансалiдавалася з польскiмi на аснове каталiцтва. М. Сматрыцкi ў творы “Фрынас” (1610) назваў 47 магнац-кiх праваслаўных родаў, якiя далучылiся тады да рымска-каталiцкай царквы (Сапегi, Валовiчы, Храптовiчы, Сангушкi, Cкумiны, Чартарыйскiя, дзецi i ўнукi “стаўпа праваслаўя” Канстанцiна Астрожскага iнш.). Прынялi гэту веру i 4 сыны пратэктара Мiкалая Радзiвiла Чорнага, сярод iх – Мiкалай Кры-штаф Радзiвiл Сiротка (1549-1616) - стаў заўзята руйнаваць усё, зробленае бацькам: зачыняў пратэстанцкiя дамы, палiў кнiгi, лiквiдаваў друкарнi. Знака-мiтая берасцейская друкарня ў 1570 г. была зачынена, а яе абсталяванне перавезена ў Вiльню, дзе Ciротка адкрыў першае ў ВКЛ каталiцкае выда-вецтва; прымусiў кальвiнiстаў пакiнуць Нясвiж, Клецк, Iшкальдзь, Койда-нава), дзецi i ўнукi “стаўпа праваслаўя” Канстанцiна Астрожскага.

Мала схiльнай да каталiцтва была дробная праваслаўная шляхта, аднак у 17 стагоддзi большая яе частка прыняла унiю. У 1660 у РП католiкi складалi 43, унiяты 33, праваслаўныя 10, iўдзеi 9 i iнш. 5% ад колькасцi ўсiх жыхароў дзяржавы.

Наступ Контррэфармацыi працягваўся i ў 2-й палове 17-18 стагоддзi пасля разгрому рэфармацыйнага руху. Сейм 1668 г. адступнiцтва ад каталiц-тва прыраўняў да злачынства, якое цягнула за сабой выгнанне з краiны, а ў 1764 вынес рашэнне караць за гэта смерцю. Сеймавай пастановай 1712 г заба-ранялася замацоўваць дзяржаўнай пячаткай дакументы, якiя прадугледжвалi якую б нi было карысць для асоб некаталiцкага веравызнання. “Пастырскае пасланне” 1717 г. i рашэннi сейму 1733 г. пазбавiлi праваслаўную шляхту i духавенства права займаць пасады ў сенаце, сейме, судах, i iншых дзяржаў-ных установах. З 1673 па 1790 гг. колькасць каталiцкiх прыходаў на Беларусi павялiчылася са 153 да 277.

У езуiцкiх колах выношваўся план поўнага знiшчэння iншаверцаў. У 1717 г. абнародаваны “Праект знiшчэння Русi”, у якiм невядомы аўтар (...) прапанаваў вытанчаную праграму барацьбы з праваслаўем i унiяцтвам, якое не апраўдвала надзей як сродак паланiзацыi беларускага i ўкраiнскага народаў.

БЕРАСЦЕЙСКАЯ УНIЯ 1596 г.

У канцы ХVI стагоддзя праваслаўная царква ў РП знаходзiлася ў глыбокiм заняпадзе, бо зусiм не адпавядала патрабаванням грамадскага жыцця. Рэзiдэнцыя мiтрапалiта знаходзiлася не ў Кiеве, а ў Наваградку цi Вiльнi. Праваслаўныя “уладыкi” не вызначалiся адукаванасцю цi мараль-насцю

Падпiсаны ў 1596 г. у Берасцi акт аб аб’яднаннi праваслаўнай i каталiц-кай цэркваў i ўтварэннi адзiнай грэка-каталiцкай або унiяцкай канфесii. Як вядома, на працягу свайго iснавання ВКЛ з’яўлялася дзяржавай, асноўная маса насельнiцтва якога спавядала праваслаўе i каталiцызм. Па меры ўзрастання сапернiцтва памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавай у 15-16 ст. узрастала заклапочанасць вялiкакняскай (у большасцi сваёй - каталiцкай) адмiнiстрацыi тым фактам, што мясцовае права-слаўнае святарства, а разам з iм i вернiкi, знаходзяцца пад пэўным рэлiгiйна-па-лiтычным уплывам Масквы. Са стварэннем у ёй патрыярхату (Iоў) ў 1589 г. мяс-цовыя праваслаўныя iерархi, у тым лiку мiтрапалiт кiеўскi, трапiлi ў прамое яму падпарадкаванне, што яшчэ больш занепакоiла элiту ВКЛ i асаблiва Польшчы пе-рад неабходнасцю ўмацавання федэратыўнай РП.

Варта адзначыць, што iдэя ўз’яднання калicьцi адзiнай (1054) хрысцiянскай царквы, сама па сабе на з’яўлялася новай. Пэўныя спробы ў гэтым накiрунку былi прадпрыняты яшчэ ў 1439 г. у Фларэнцыi, але падпiсаная там унiя ў ВКЛ не замацавалася.

Менавiта цяпер, пасля ўтварэння РП, калi маскоўскiя цары выказвалi настрой узяць пад ахову iнтарэсы яго праваслаўнага насельнiцтва, праблема стварэння новай канфесii надзвычай актуалiзавалася. Значную энергiю ў яе ажыццяўленнi выказаў новы (пасля смерцi ў 1586 С. Баторыя) кароль Жыгiмонт III Ваза (1587-1632 гг.), у першую чаргу для таго, каб аб’яднаць шматканфесiйную шляхту ВКЛ перад неабходнасцю правядзення адзiнай унутранай i знешняй палiтыкi.

Пэўную цiкавасць у гэтым накiрунку (стварэннi новай канфесii) выказалi асобныя праваслаўныя iерархi, напрыклад, для таго, каб атрымаць роўнае з каталiцкiмi бiскупамi прадстаўнiцтва ў Сенаце, або для таго, каб прадухiлiць пераход праваслаўных вернiкаў да каталiкоў i пратэстантаў.

Сярод iнiцыятараў унii знаходзiлiся мiтрапалiт кiеўскi Рагоза, епiскап ула-дзiмiрскi i берасцейскi I. Пацей, епiскап луцкi - Цярлецкi i многiя iншыя. Але па меры рэалiзацыi задуманага некаторыя з iх адыйшлi ад актыўнага ўдзелу i нават выступiлi супраць (Балабан, К. Астрожскi). Свой голас супраць унii падавалi праваслаўныя святары, шляхта, гараджане, Украiны i Беларусi (!).

У канцы 1595– пач. 1596 гг. I. Пацей i Цярлецкi наведалi Рым i атрымалi бла-славенне Папы Клiмента VIII на ўмовы унii. Для яе канчатковага зацвярджэння ў Брэсце з 6 па 10 кастрычнiка адбыўся царкоўны сабор, удзельнiкi якога, аднак, падзялiлiся на дзве групоўкi i засядалi паасобку.

9 кастрычнiка прыхiльнiкi унii абвясцiлi аб стварэннi грэка-каталiцкай цар-квы, а назаўтра абвясцiлi аб пазбаўленнi санаў яе працiўнiкаў (Балабана, Капы-сценскага i iнш.). Жыгiмонт III Ваза унiверсалам ад 15. 12. 96 зацвердзiў акт Берасцейскай унii i заклiкаў жыхароў Беларусi i Украiны прызнаць унiяцкiх бiскупаў. Усё ж у некаторых раёнах ВКЛ захавалiся праваслаўныя прыходы.

У 1620 г. адноўлена праваслаўная царква на Украiне з падпарадкаваннем ёй праваслаўнага насельнiцтва Беларусi.

Новая канфесiя прызнавала вяршэнства Папы рымскага, асноўныя каталiцкiя дагматы, каталiцкi крыж, аблiчча святароў, але захоўвала ранейшы праваслаўны абрад, богаслужэннi на царкоўна-славянскай (пазней, на беларускай i украiнскай мовах).

Укараненне унiяцтва на Беларусi адбывалася з пераменным поспехам. У шэрагу выпадкаў гвалтоўная дзейнасць унiяцкiх святароў выклiкала вострае процiдзеянне, асаблiва гараджан, да прыкладу, Вiцебска, дзе ў вынiку паўстання 12.11.1623 быў забiты полацкi арцыбiскуп I. Кунцэвiч (1580-1623). Як высветлiлася, у падрыхтоўцы выступлення бралi ўдзел вернiкi права-слаўных прыходаў не толькi Вiцебска, але i Вiльнi, Оршы, Магiлёва.

Па даручэннi Папы Рымскага [Урбана] Жыгiмонт III накiраваў войскi з мэтай пакарання паўстанцаў. У вынiку Вiцебск быў пазбаўлены Магдэбур-гскага права, а ратуша разбурана; пакараны смерцю 2 бурмiстры, 17 iншых жыхароў; з правасл храмаў зняты званы i адлiты адзiн вялiкi - у па-мяць I. Кунцэвiча.

Жыгiмонт загадаў святарству надалей больш памяркоўна, без гвалту рас-паўсюджваць унiяцтва, што паступова адбiлася на пашырэннi кола ўнiяцкiх вернiкаў. Забягаючы наперад, варта адзначыць, што iх колькасць на Белару-сi напярэдаднi падзелаў Рэчы Паспалiтай дасягала 75%.

Узнiкненне новай канфесii пэўным чынам спрыяла палiтычнай стабiлiза-цыi РП як унутры яе, так i на мiжнароднай арэне. Тым не менш, расiйскi ца-рызм i праваслаўны клiр не прызнаў унii i лiчыў яе прыхiльнiкаў ахвярамi каталiцызму.

1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   48

Падобныя:

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconРоля інстытута беларускай культуры ў развіцці айчыннай гістарычнай навукі
Тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст,...

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconПриложение 1 В. С. Абухов І ч к а нст ы туц ы я СССР 1936 г. – Самаядэма крат ы чная к а нст ы туц ы я ХХ ст
Тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст,...

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconРаённая алімпіяда па геаграфіі для сельскіх вучняў
Усяго 5б. У працэсе вывучэння геаграфіі вы авалодваеце мноствам паняццяў І тэрмінаў. Паспрабуйце ўспомніць ІХ

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconЗаданні ІІ завочнага этапа для 9-класнікаў, удзельнікаў вочна-завочнай школы-2010 па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Пастаўце сказы ў такім парадку, каб атрымаўся звязны тэкст. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, запішыце пераклад, падзяліўшы...

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь уа «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»
А тут будзе ваш тэкст. А тут будзе ваш тэкст. А тут будзе ваш тэкст. А тут будзе ваш тэкст.

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconКурс, "Беларуская філалогія" 1 семестр ксрс-1 беларуская мова як прадмет вывучэння адкажыце пісьмова на наступныя пытанні
Як класіфікуюцца мовы свету ў залежнасці ад генетычных сувязей, ступені роднасці?

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconПытанні да экзамену па курсу
Прадмет, значэнне І мэты курса “Гісторыя Беларусі”(у кантэксце сусветнай цывілізацыі). Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Крыніцы вывучэння...

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconЭкзаменацыйныя пытанні па курсу "Гісторыя Беларусі" на 2009/2010 навучальны год
Актуальнасць І неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconПытанні да экзамену па курс
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconКрыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу
Светапогляд асобы гэта сістэма навуковага асэнсавання свету, ролі І месца чалавека ў гэтым свеце. Уплыў на светапогляд аказваюць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка