Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні




НазваТэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
старонка11/48
Дата канвертавання12.12.2012
Памер7.58 Mb.
ТыпДокументы
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   48

16. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускай народнасці (ХІУ-ХУІ стст.)


1. Балцкая канцэпцыя, у адпаведнасці з якой беларускі народ утварыўся ў выніку асіміляцыі славянамі (крывічамі, дрыгавічамі, радзімічамі і інш.) балцкіх плямёнаў.

2. Канцэпцыя старажытнарускай народнасці, у адпаведнасці з якой у ІХ-ХІІ у межах Кіеўскай Русі ўзнікла адзіная старажытнаруская народнасць, якая ў выніку міжусобнай барацьбы і феадальнай раздробленасці раздзялілася на тры братнія народнасці – рускую, украінскую і беларускую.

3. Беларуская народнасць утварылася ў межах ВКЛ, у час росквіту феадальных адносін.

ХIV-ХVI стагоддзi – гэта час далейшай кансалiдацыi насельнiцтва ВКЛ i фар-мiравання беларускай народнасцi. Народнасць – форма этнiчнай супольнасцi (i не толькi беларусаў, а ўсiх народаў), якая ўзнiкае ў iснавання класавага грамад-ства з уласцiвай ёй (супольнасцi) моўнай, тэрытарыяльнай, эканамiчнай i куль-турнай прыкметамi. У нашым выпадку ўзнiкненне беларускай народнасцi прыпа-дае на час iснавання развiтага феадальнага грамадства. У гэты час інтэнсіўна раз-віваецца фальваркава-паншчынная сістэма гаспадарання, узрастае колькасць мястэчак, славяцца сваімі рамёствамі гарады.

Утварэнню i развiццю беларускай народнасцi спрыялi тэрытарыяльны, палi-тычны, эканамiчныя, сацыяльныя, рэлiгiйны, культурны фактары.

Тэрытарыяльны фактар: у складзе ВКЛ аб’ядналiся славянскiя плямёны кры-вiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў, якiя шляхам асiмiляцыi балтаў (балцкi субстрат) залажылi падмурак новай этнiчнай супольнасцi. Пры гэтым у дзяржаве застава-лiся арэалы iншых этнiчных груповак (аукштайты, жэмайты). Пагроза крыжац-кай i мангола-татарскай агрэсii, а таксама ваяўнiчасць Маскоўскай дзяржавы стымулявала згуртаванне насельнiцтва ВКЛ у асобную этнiчную супольнасць. Таму ж спрыяў палiтычны фактар: умацаванне сiстэмы дзяржаўнага кiравання i асабiстай улады князя, арганiзацыя ўзброеных сiл, распрацоўка заканадаўства, ажыццяўленне знешнепалiтычных сувязяў i iнш.

Эканамiчны фактар: Сельская гаспадарка i рамяство спрыялi этнаўтвараль-ным працэсам, умацоўваючы гандлёвыя сувязi памiж горадам i вёскай на аснове ўласнай грашовай сiстэмы. У гэты час інтэнсіўна развіваецца фальваркава-пан-шчынная сістэма гаспадарання, узрастае колькасць мястэчак, славяцца сваімі ра-мёствамі гарады.

Аднак эканамiчны фактар па сваёй значнасцi саступаў палiтычнаму, бо ва ўмовах феадальнага спосабу вытворчасцi не ўсе рэгiёны развiвалiся аднолькава раўнамерна. Вядома, што фальварка-паншчынная сiстэма была больш уласцiва заходнiм раёнам. Не спрыяла этнiчнай кансалiдацыi i тая акалiчнасць, што ў роз-ных маясцiнах ВКЛ iснавала свая рэгiянальная сiстэма вагаў i мер.

Сацыяльны фактар. Развiццё феадальных адносiн адбiлася на фармiраваннi саслоўных груп насельнiцтва – баярства (шляхты) – залежнага сялянства, мя-шчанства i г. д. з фiксацыяй правоў i абавязкаў кожнай з iх. Такiм чынам, сацы-яльны фактар спрыяў утварэнню агульнадзяржаўнага грамадства. Праўда, мiжса-слоўныя адносiны былi развiты значна слабей, асаблiва, памiж феадаламi i ся-лянствам.

Своеасаблiвую ролю адыгрываў рэлiгiйны (канфесiйны) фактар. Калi на па-чатку iснавання ВКЛ большасць насельнiцтва спавядала праваслаўе i нават бал-ты (лiтва, жамойць) стала ўцягвацца ў хрысцiянства, усё гэта i iншае станоўча ўплывала на фармiраванне нацыянальнай свядомасцi. Пасля ж Крэўскай унii, хоць ВКЛ i заставалася шматканфесiйнай дзяржавай, гэты працэс не мог не запа-волiцца, паколькi частка беларускага баярства, прыняўшага каталiцтва, трапляла пад уплыў суседняй польскай шляхты i пачынала акаталічвацца і паланiзавацца.

Этнiчнай кансалiдацыi беларусаў спрыяла матэрыяльная i духоўная культу-ра, у першую чаргу – мова, як гутарковая так i лiтаратурная. Аб яе вызначальнай ролi ў полiэтнiчнай дзяржаве сведчаць выдазеныя князямi (па паходжаннi лiтоў-цамi) прывiлеяў на старабеларускай мове, летапiсы, юрыдычныя зборнiкi. Роля Скарыны, Буднага і інш.

Значнай крынiцай у фармiраваннi духоўнай культуры беларусаў, у тым лiку самой народнасцi, зрабiлiся своеасаблiвы фальклор, жытло, прадметы побыту, адзенне i г. д.

Разам з тым, варта адзначыць тыя цяжкасцi, якiя перашкаджалi стварэнню беларускай народнасцi. Па-першае, у адрозненнi ад любой iншай еўрапейскай краiны, межы ВКЛ выходзiлi далей за беларускiя. Такiм чынам, дзяржава была полiэтнiчнай: яе насялялi не толькi беларусы, а лiтоўцы, рускiя, украiнцы, палякi, татары, яўрэi. Пры гэтым кiраўнiкi дзяржавы, як правiла, былi лiтоўцамi або iх нашчадкамi. Невыпадкова таму, што жыхары ВКЛ так i не вынайшлi адзiнай са-маназвы (накшталт палякi ў Польшчы i г. д.), а звалiся “русiчамi”, “русiнамi”,“лi-тоўцамi”, “лiтвой” i г. д. Сам этнонім “беларус” з’явіўся значна пазней, у ХІХ ст.

Нацыянальнай кансалiдацыi не спрыяла таксама наяўнасць дзвюх хрысцiян-скiх канфесiй. Iмкненне беларускiх баяраў палепшыць свой матэрыяльны стан прыцягвала iх да каталiцтва i ўплывала на iх агульнае апалячванне. З другога боку, праваслаўная шляхта часта арыентавалася на Маскву i не спрыяла дзяржаўнаму ўмацаванню.

Тым не менш, бясспрэчна, што ў ХIV-ХVI стст. у ВКЛ колькасна i якасна ўжо пераважала беларуская народнасць.

Аб паходжанні назвы “Белая Русь”.

Урывачныя звесткі аб назве “Белая Русь” сустракаюцца ў пісьмовых крыніцах заходняга паходжання. Так, не пазней 1263 г. каталіцкі місіянер (з Дубліна) “прамаўляў слова божае на белай Русі”.

Польскі храніст: “што Кейстут паланіў Ягайлу і загадаў закаваць яго разам з маці у крэпасць Полацк, што на Белай Русі. Тут Белая Русь не як саманазва, а ін-шая Русь.

У 1412 г. прускі рыцар пісаў, што Польшча, Вітаўт аб’ядноўваюцца з Пско-вам і Белай Руссю (Weissen Rewssen).

У 1578 у “Хроніцы Еўрапейскай Сармаціі” А. Гваніні, які служыў у Віцебску, падзяляў Русь на Белую і Чорную. А пазней пісаў: “Белая – каля Кіева, Мазыра, Мсціслаўля, Віцебска, Оршы, Полацка, Смаленска і зямлі Северскай, якая за-лежыць ад ВКЛ”.

Адзін з раздзелаў А. Гваніні названы “спосаб арання і засявання на Беларусі, сумежнай з Масковіяй і з ВКЛ”. Аўтар ужыў у тэксце этнонімы “беларусы”, “чарнарусы”, “літоўцы”, “маскавіты”.

Прывілей С. Баторыя ад 1581 г, выдадзены рыжскім купцам, дазваляў ім бес-перашкодна гандляваць у межах “Ліфляндыі”, “Жмудзі, Літвы і Белай Русі”.

Напрыканцы ХУІ-першай палове ХУІІ стст. аўтар запісу Густынскага лета-пісу: ”Вестно есть всем, яко сии все ...Москва, Белая Русь, Волынь, Подолия, Украина единокровны и единородастны, себо суть и ныне все общеединым именем Русь нарицаются”.

* Існуе версія, быццам найменне Белая Русь першапачаткова належала Мас-коўскай дзяржаве. Іван ІІІ называў сябе “Цар Вялікай і Белай Русі” імкнуўся замацаваць за сабой права на землі, свабодныя ад мангола-татар.

*У ХУІІ ст. урад Расіі лічыў Белай Руссю Полацкую, Віцебскую, Мсціслаў-скую і Смаленскую зямлю. Астатнія землі ён зваў літоўскімі.

+ геаграфічная версія, быццам, Белая Русь – усход, Чорная Русь – захад, Чырвоная Русь – поўдзень.

+ версія, звязаная з рэлігіяй: Белая Русь – хрысціянская, Чорная – паганская

+ версія, быццам, тая частка Русі, свабодная ад мангола-татарскага заваяван-ня, была названа Белай.

На справе, як ужо гаварылася вышэй, назва Беларусь у ХІУ-ХУІ стст не замацавалася, роўна як і этнонім “беларусы”. Гэта адбылося значна пазней, зрэшты, не раней другой паловы ХІХ ст. (“Видишь, стоит измождён лихорад-кою, бледный, больной и худой беларус” Н. А. Некрасов. “Железная дорога”.)

17. Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў XVI-XVII стст. Пачатак Новага часу.

Паняцце "Новы час" з'явілася ў эпоху Адраджэння і звязвалася з развіццём асобы, навукі і культуры. Гуманісты лічылі, што чалавецтва ўступіла ў асобны — Новы — перыяд свайго развіцця. 3 канца XVII ст. у заходнееўрапейскіх універсітэтах традыцыйным стала дзяленне сусветнай гісторыі на старажытную гісторыю, Сярэднія вякі і Новы час. Гэтай перыядызацыяй гістарычная навука карыстаецца да сённяшняга дня. У XX ст. з'явілася паняцце "найноўшая", або "сучасная гісторыя".

Новы час бярэ свой пачатак на рубяжы XV — XVI стст. З ім звязаны такія падзеі, як адкрыццё Амерыкі, Рэфармацыя, Нідэрландская бур-жуазная рэвалюцыя. Новая гісторыя завяршаецца ў пачатку XX ст. Рубя-жом паміж новай і найноўшай (сучаснай) гісторыяй прынята лічыць Пер-шую сусветную вайну 1914 — 1918 гг. У сваю чаргу Новы час падзяляецца на два перыяды: да Вялікай французскай рэвалюцыі і пасля яе.

У начальны перыяд Новага часу адбываецца зараджэнне сучаснай вавукі. Значныя поспехі былі дасягнуты ў галіне прыродазнаўства, у геаграфіі і астраноміі. Далёкія марскія экспедыцыі пашыралі прасторавыя ўяўленні людзей, прымушалі вывучаць напрамкі ветру, плыні, клімат. Была засвоена тэхніка вызначэння геаграфічнай даўгаты і шыраты, складзена дакладная карта Еўропы.

У галіне астраноміі рэвалюцыйную ролю адыграў вялікі польскі вучоны М. Капернік (1473—1543). Яго кніга "Аб вярчэнні нябесных сфер" абгрунтоўвала геліяцэнтрычную ідэю, у адпаведнасці з якою Зямля не з'яўляецца цэнтрам свету, а круціцца вакол сваёй восі і вакол Сонца побач з іншымі пла-нетамі. Погляды Каперніка прапагандаваў вялікі італьянскі вучоны Дж. Бруна (1548 1600). Ён таксама сцвярджаў аб існаванні ў бяскрайнім сусвеце мноства сістэм, падобных да сонечнай.

У XVII ст. у Еўропе быў зроблены шэраг новых навуковых адкрыццяў, якія прывялі да ўтварэння новай прыродазнаўчай карціны свету, канчат-кова змянілі сярэднявечныя погляды. Узніклі новыя метады і прынцыпы навуковага пазнання. Так, нямецкі вучоны I. Кеплер (1571—1630) абгрун-таваў і развіў геліяцэнтрычную тэорыю Каперніка, адкрыў тры законы руху планет. Італьянец Г. Галілей (1564 —1642) эксперыментальна пацвердзіў ідэі Каперніка. Ён сканструяваў тэлескоп для назірання за нябеснымі целамі, які павялічваў памеры назіраемых аб'ектаў у 32 разы. Англійскі вучоны І. Ньютан (1643—1727) адкрыў закон сусветнага прыця-жэння, які не толькі завяршыў геліяцэнтрычнае ўяўленне аб сонечнай сістэме, але і даў абгрунтаванне многім працэсам, якія адбываліся ў сусвеце, стаў асновай адзінай фізічнай карціны свету.

Зараджэнне каліталістычных адносін. Істотныя зрухі адбываліся і ў галіне эканомікі. У прамысловай вытворчасці амаль паўсюдна былі ўдаска-налены прылады працы і тэхналагічныя працэсы. Найбольш значным быў прагрэс у здабываючай і апрацоўваючай галінах. З'явілася даволі складанае для свайго часу абсталяванне для шахт, у металургічнай прамысловасці замест невялікіх горнаў пачалі будаваць больш высокія, якія сталі право-бразам будучых доменных печаў. У металаапрацоўцы былі ўдасканалены молаты, у тэкстыльнай прамысловасці замест прымітыўнага вертыкальнага станка з'яўляецца гарызантальны ткацкі станок, Са з'яўленнем свабоднага капіталу ўзнікаюць майстэрні або прадпрыемствы, якія атрымалі назву мануфактуры (ад лац. manus- рука, factura — вырабляць). Характэрнымі прыкметамі мануфактуры сталі падзяленне працы і выкарыстанне наёмных рабочых. Істотныя зрухі адбыліся і ў развіцці сродкаў перамяшчэння, аса-бліва ў марcкім транспарце. З'яўленне ў пачатку XVII ст. агнястрэльнай зброі прывяло да сапраўднай рэвалюцыі ў ваеннай справе. 3 пачаткам кні-гадрукавання з'явілася новая галіна - тыпаграфская справа; пачалі вырабляць акуляры і гадзіннікі. Далейшае развіццё тэхнікі і тэхналогіі, хоць і не та-кое хуткае, адбывалася і ў сельскай гаспадарцы.

На аснове прагрэсу ў матэрыяльнай вытворчасці назіраліся змены ў гас-падарчых адносінах. Калі раней значная частка насельніцтва вяла натураль-ную гаспадарку, то зараз павялічылася роля таварна-грашовых адносін. Ад-начасова пашырыўся ўнутраны рынак, дзе галоўнай дзеючай асобай ста-новіцца купец. Ускладнілася грашовае абарачэнне, з'явіліся новыя віды гандлёвых здзелак і пагадненняў, біржа ператварылася ў месца аперацый з таварамі і каштоўнымі паперамі, развіваліся крэдыт і банкаўская справа. Усё гэта садзейнічала з'яўленню свабоднага капіталу — адной з рашаючых умоў зараджэння ў феадальным грамадстве капіталістычнага ўкладу. Фармі-руюцца класы буржуазіі і наёмных рабочых.

У выніку глыбокіх зрухаў у эканамічнай і сацыяльнай структуры гра-мадства змянілася форма феадальнай дзяржавы — саслоўная манархія ў большасці еўрапейскіх краін уступіла месца абсалютызму. Кароль не толькі сканцэнтраваў у сваіх руках вышэйшую дзяржаўную ўладу, але і падпарад-каваў царкву. Феадальная знаць і дваранства ўбачылі пагрозу сваім зкана-мічным і палітычным прывілеям і павялі барацьбу супраць узмацнення каралеўскай улады. У гэтых умовах манархія пачала шукаць апору ў апазі-цыйнай феадалам палітычнай сіле — буржуазіі. Буржуазія давала абсалют-най манархіі фінансавыя сродкі, а ўзамен атрымлівала выгады ад пратэк-цыянісцкай і меркантыльнай палітыкі абсалютызму. Такі саюз цалкам задавальняў буржуазію, таму што дазваляў ёй умацаваць свае пазіцыі.

Абсалютная манархія адыграла ў еўрапейскіх краінах станоўчую ролю ў развіцці нацыянальнай прамысловасці і гандлю, а таксама ў завяршэнні палітычнай цэнтралізацыі. Аднак гістарычна прагрэсіўнае ўздзеянне феа-дальна-абсалютысцкая манархія аказвала нядоўга. Калі буржуазія ператва-рылася ў магутную эканамічную сілу і пачала прэтэндаваць на палітычную ўладу, абсалютызм перайшоў да палітыкі падаўлення і рабавання буржуазіі. У сваю чаргу буржуазія, якая адлюстроўвала інтарэсы прагрэсіўнай часткі грамадства, пачала адкрытую барацьбу супраць абсалютызму і сіл феадаль-най рэакцыі. Гэты непрымірымы канфлікт знайшоў сваё вырашэнне ў буржуазных рэвалюцыях.

Рэвалюцыі Новага часу. Першая еўрапейская буржуазная рэвалюцыя адбылася ў Нідэрландах у 1566—1579 гг. Яе асноўнымі прычынамі былі: 1) ранняе развіццё капіталізму; 2) прыгнёт іспанскай кароны, бо Нідэрланды былі калоніяй Іспаніі. У першай палове XVI ст. склаліся глыбокія супярэч-насці паміж буржуазным развіццём Нідэрландаў і палітычным рэжымам феадальнай Іспаніі. Гэта надало буржуазнай рэвалюцыі нацыянальна-вызваленчае адценне.

Паўстанне пачалося ў 1566 г. і з перапынкамі працягвалася да 1579 г. У студзені 1579 г. была заключана Утрэхцкая унія, якая паклала пачатак існа-ванню сямі Злучаных правінцый Нідэрландаў. Так узнікла першая буржуаз-ная рэспубліка, ядром якой стала Галандыя. Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя насіла лакальны характар і адыграла вялікую ролю ў развіцці капіталізму непасрэдна ў Галандыі.

Намнога большае значэнне для Еўропы мела Англійская буржуазная рэвалюцыя 1640—1660 гг. Тут яшчэ ў пачатку XVII ст. абвастрыліся палі-тычныя, сацыяльныя і рэлігійныя супярэчнасці, што і з'явілася асноўнай прычынай рэвалюцыі. У выніку першай (1642—1646) і другой (1648) гра-мадзянскіх войнаў значна змянілася палітычная сістэма краіны. У Англіі была абвешчана канстытуцыйная манархія. У адпаведнасці з выбарчай рэформай (1654) большасць месц у парламенце атрымалі дваране, буйная і сярэдняя буржуазія. Закон 1689 г. зацвердзіў уладу парламента, які з гэтага часу стаў вышэйшым заканадаўчым органам у краіне.

Англійская буржуазыая рэвалюцыя з'явілася першай рэвалюцыяй "еўра-пейскага маштабу", якая нанесла сакрушальны ўдар па феадалізму. Англій-ская буржуазія атрымала доступ да ўлады і свабоду прадпрымальніцкай дзейнасці. Былі адкрыта аб'яўлены буржуазныя парадкі, якія ў далейшым прыйшлі на змену і ў іншых краінах Заходняй Еўропы.

Утварэнне каланіяльнай сіетэмы. 3 развіццём капіталізму цесна звязаны пачатак каланіяльных захопаў. Таварна-грашовыя адносіны, якія ў гэты час хутка распаўсюджваліся, зрабілі золата галоўным крытэрыем багацця. Нязначныя запасы каштоўных металаў у Еўропе падштурхоўвалі еўрапейцаў да пошуку новых зямель, багатых золатам.

Паняцце "каланізацыя" і "каланіялізм" маюць два значэнні. У шыро-кім сэнсе слова "каланізацыя" абазначае стварэнне на чужой тэрыторыі пасяленняў жыхароў якой-небудзь іншай краіны. У вузкім сэнсе яно аба-значае захоп чужой тэрыторыі з мэтай эксплуатацыі мясцовага насельніц-тва. Першымі з еўрапейскіх краін на шлях каланіяльных захопаў сталі Іспанія і Партугалія. Найболыную зацікаўленасць у іх выклікалі багатыя краіны Усходу. Аднак шырокае пранікненне еўрапейцаў на Усход стала магчымым толькі пасля экспедыцыі Васка да Гамы, які адкрыў марскі шлях у Індыю ў абход Афрыкі. Да канца XVI ст. у сувязях з Усходам дамінавалі партугальцы. У XVII ст. пранікненне на Ус-ход пачалі галандцы, французы і англічане.

Найбольшага поспеху каланізатары дасягнулі ў тых рэгіёнах, дзе не існавала моцных дзяржаў. Там жа, дзе склаліся магутныя цэнтралізава-ныя краіны, еўрапейцам доўгі час не ўдавалася ўстанавіць сваё панаван-не. Спачатку яны змаглі стварыць свае апорныя пункты ў шэрагу краін — Японіі, Кітаі, Бірме, аднак да канца XVIII ст. адтуль былі выгнаны.

Першапачаткова эксплуатацыя калоній вялася шляхам рабаваннй, які асабліва эфектыўна выкарыстоўвалі партугальцы і іспанцы. Галандцы, французы і англічане, замацаваўшыся на Усходзе, сталі на шлях развіцця гандлю. 3 усходніх краін яны вывозілі тавары, якія карысталіся попытам у Ёўропе. Паступова гандаль ператварыўся ў галоўны від адносін паміж Захадам і Усходам; рабаванні адышлі на другое месца. Таму невыпадкова перыяд XVI — XVII стст. атрымаў назву перыяду гандлёвай экспансіі еўрапейцаў на Усход.

Неабходна адзначыць, што еўрапейскае пранікненне ў гэты час мала хвалявала правіцеляў усходніх краін. Усход па сваёй эканамічнай і ваеннай магутнасці перасягаў Захад. Акрамя таго, мясцовыя валадары былі заці-каўлены ў гандлі з Захадам, які прыносіў ім значныя даходы. Напрыклад, султаны Асманскай імперыі нават заахвочвалі гандлёвыя кантакты з еўрапейцамі і ўводзілі для еўрапейскіх купцоў значныя льготы.

Усходніх правіцеляў хвалявала не столькі магчымасць вайны з еўрапейца-мі, колькі іх культурны ўплыў, у якім бачылася пагроза існуючым парадкам. Па-першае, хрысціянства, якое распаўсюджвалася на Усходзе, магло быць выкарыстана апазіцыяй. Па-другое, еўрапейцы прыносілі з сабою новыя каштоўнасці і маральныя нормы: індывідуалізм, свабоду асобы, імкненне да актыўнай дзейнасці і г.д. Менавіта таму правіцелі Японіі, Кітая, Карэі ў XVI — XVII стст. сталі на шлях самаізаляцыі ад знешняга свету. Аднак гэта самаізаляцыя не была абсалютнай. Абмежаваны гандаль з еўрапейцамі захоўваўся, аднак быў пастаўлены пад жорсткі дзяржаўны кантроль.

У цэлым пранікненне еўрапейцаў на Усход аб'ектыўна мела прагрэ-сіўнае значэнне, таму што вяло да пераадольвання ізаляванасці двух цэнтраў сусветнай цывілізацыі. У той жа час гэты працэс набыў від каланіяльных захопаў, рабавання падпарадкаваных народаў. У XVI — XVII стст. гэтыя негатыўныя вынікі каланізацыі толькі пачыналі праяў-ляцца. Усход у гэты час быў дастаткова моцным, каб даць у выпадку неабходнасці адпор каланізатарам. Тым не менш еўрапейцы пастаянна пашыралі зону свайго ўплыву ва ўсходніх краінах. Далейшае развіццё каланіялізму залежала ад таго, як адкажа Усход на еўрапейскае пранік-ненне.

У 1492 г. з Іспаніі адправілася экспедыцыя пад кіраўніцтвам Xрыстафора Калумба, якая мела за мэту адкрыць марскі шлях у Індыю. Праз 70 дзён экспедыцыя дасягнула ўзбярэжжа Амерыкі. 3 пачатку XVI ст. пачынаецца заваяванне Іспаніяй Паўднёва-Амерыканскага кантынента, якое фактычна завяршылася да сярэдзіны стагоддзя. Выключэннем стала толькі Бразілія, якую захапіла Партугалія.

Каланізацыя Амерыкі ўяўляла сабою варварскае знішчэнне індзейскіх плямёнаў, іх культуры і прыродных рэсурсаў кантынента. Індзейскае насельніцтва значна скарацілася, таму ў хуткім часе ў Амерыку сталі ўводзіць з Афрыкі неграў — рабоў для работы на плантацыях.

3 канца XVI ст. пачынаецца пранікненне ў Новы Свет англічан, якія пачалі захопліваць марскія шляхі і калоніі іспанцаў. Яны засна-валі ў ІІаўночнай Амерыцы шэраг калоній, дзе на плантацыях таксама працавалі вывезеныя з Афрыкі рабы. У пачатку XVII ст. у барацьбу за калоніі ўступіла Галандыя. На ўзбярэжжы Паўночнай Амерыкі галандцам удалося заснаваць шэраг сваіх пасяленняў. Аднак у выніку трох англа-галандскіх войнаў XVII ст. яны перайшлі да Англіі.

Каланіяльная палітыка была цесна звязана з развіццём капіта-лізму ў Еўропе. Розны ўзровень развіцця краін Еўропы і народаў Амерыкі прад-вызначыў адставанне і залежныя формы іх інтэграцыі ў сусветны капіта-лістычны рынак.

Такім чынам, у XVI — XVII стст. у краінах Заходняй Еўропы адбываліся важнейшыя падзеі, якія вызначылі асноўныя кірункі развіцця сусветнай цывілізацыі. Зараджаўся капіталізм, адбываліся буржуазныя рэвалюцыі, пачыналася ўтварэнне каланіяльнай сістэмы. У сферу міжнародных адносін уцягваліся краіны Усходу.

1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   48

Падобныя:

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconРоля інстытута беларускай культуры ў развіцці айчыннай гістарычнай навукі
Тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст,...

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconПриложение 1 В. С. Абухов І ч к а нст ы туц ы я СССР 1936 г. – Самаядэма крат ы чная к а нст ы туц ы я ХХ ст
Тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст,...

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconРаённая алімпіяда па геаграфіі для сельскіх вучняў
Усяго 5б. У працэсе вывучэння геаграфіі вы авалодваеце мноствам паняццяў І тэрмінаў. Паспрабуйце ўспомніць ІХ

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconЗаданні ІІ завочнага этапа для 9-класнікаў, удзельнікаў вочна-завочнай школы-2010 па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Пастаўце сказы ў такім парадку, каб атрымаўся звязны тэкст. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, запішыце пераклад, падзяліўшы...

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь уа «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»
А тут будзе ваш тэкст. А тут будзе ваш тэкст. А тут будзе ваш тэкст. А тут будзе ваш тэкст.

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconКурс, "Беларуская філалогія" 1 семестр ксрс-1 беларуская мова як прадмет вывучэння адкажыце пісьмова на наступныя пытанні
Як класіфікуюцца мовы свету ў залежнасці ад генетычных сувязей, ступені роднасці?

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconПытанні да экзамену па курсу
Прадмет, значэнне І мэты курса “Гісторыя Беларусі”(у кантэксце сусветнай цывілізацыі). Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Крыніцы вывучэння...

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconЭкзаменацыйныя пытанні па курсу "Гісторыя Беларусі" на 2009/2010 навучальны год
Актуальнасць І неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconПытанні да экзамену па курс
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі

Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні iconКрыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу
Светапогляд асобы гэта сістэма навуковага асэнсавання свету, ролі І месца чалавека ў гэтым свеце. Уплыў на светапогляд аказваюць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка