Овазацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




НазваОвазацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
старонка1/3
Дата канвертавання31.10.2012
Памер283.52 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3


powerpluswatermarkobject108791955



оваЗАЦВЕРДЖАНА


Пастанова

Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь,


21.07.2008 №58


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з Тыпавымі вучэбнымі планамі для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў


ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйных школах, школах-інтэрнатах, гімназіях, ліцэях, вячэрніх школах, санаторных школах-інтэрнатах, спецыяльных школах закрытага тыпу (далей –  тлумачальная запіска) вызначае парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ў гэтых тыпах агульнаадукацыйных устаноў незалежна ад іх падпарадкаванасці і формаў уласнасці, акрамя спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-інтэрнатаў) ў адпаведнасці з адзінымі тыпавымі вучэбнымі планамі.

2. Парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ў спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-інтэрнатах) вызначаецца вучэбнымі планамі спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-інтэрнатаў), якія распрацоўваюцца на падставе адпаведнага тыпавога вучэбнага плана агульнаадукацыйнай установы з улікам асаблівасцей псіхафізічнага развіцця вучняў.

Парадак распрацоўкі і зацвярджэння вучэбных планаў спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-інтэрнатаў) вызначаецца Інструкцыяй аб парадку распрацоўкі і зацвярджэння вучэбных планаў спецыяльнай адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2004 г. № 64 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., №191, 8/11728).

3. У адзіным тыпавым вучэбным плане для I – IV класаў першая лічба абазначае колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета ў агульнаадукацыйнай установе з беларускай мовай навучання, другая (у дужках) – у агульнаадукацыйнай установе з рускай мовай навучання.

Для вучняў ІХ' класаў, якія скончылі ў 2007/2008 навучальным годзе VIII класаў, вучняў ХІ' класаў, якія атрымалі агульную базавую адукацыю ў 2007/2008, 2008/2009 навучальным годзе, распрацаваны пераходны вучэбны план, у якім прадугледжана завяршэнне навучання на ўзроўні агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі за адзін год.

У адзіным тыпавым вучэбным плане для гімназій, ліцэяў пры выбары вучнямі Х – XI класаў філалагічнага напрамку на вывучэнне адной з моў (беларускай ці рускай) выдзяляецца 3 вучэбныя гадзіны, другая мова вывучаецца ў аб'ёме 1 вучэбнай гадзіны на тыдзень.

У агульнаадукацыйных установах могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі.

Факультатыўныя заняткі – форма арганізацыі вучэбных заняткаў у пазаўрочны час, накіраваная на пашырэнне, паглыбленне і карэкцыю ведаў вучняў па вучэбных прадметах у адпаведнасці з іх патрэбамі, запытамі, здольнасцямі і схільнасцямі, а таксама павышэнне пазнавальнай дзейнасці.

Факультатыўныя заняткі могуць праводзіцца па прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай і іншай накіраванасці.

У вячэрніх школах за кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, можа ажыццяўляцца правяденне кансультацый.

Гадзіны, якія адводзяцца для правядзення факультатыўных заняткаў, уключаюцца ў аб’ём педагагічнай нагрузкі настаўніка.

За кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, па рашэнні педагагічнага савета агульнаадукацыйнай установы могуць праводзіцца стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі ў I – XI класах, а таксама можа ажыццяўляцца дзяленне класаў на групы пры вывучэнні асобных вучэбных прадметаў пры недастатковай напаўняльнасці класа.

Стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі праводзяцца пры напаўняльнасці груп не менш як 3 вучні, не ўлічваюцца у максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня і не з’яўляюцца сістэматычнымі для правядзення.

4. Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, выкарыстоўваюцца на адну або некалькі груп у залежнасці ад зробленага вучнямі выбару.

Групы для правядзення факультатыўных заняткаў у агульнаадукацыйных установах, кансультацый для вучняў вячэрніх школ (класаў) камплектуюцца з вучняў аднаго або паралельных класаў у колькасці не менш як 3 вучні ў агульнадукацыйных установах сельскіх населеных пунктаў, не менш як 5 вучняў – у астатніх. Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, улічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

5. Колькасць гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў у адпаведным класе вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам агульнаадукацыйнай установы. Пры правядзенні факультатыўных заняткаў неабходна ўлічваць максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

Факультатыўныя заняткі арганізуюцца ў І – XI класах пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў вучняў.

Для правядзення факультатыўных заняткаў могуць выкарыстоўвацца вучэбныя праграмы, распрацаваныя на падставе раней зацверджаных вучэбных праграм павышанага ці паглыбленага ўзроўню вывучэння вучэбнага прадмета, абмеркаваных на метадычных аб’яднаннях па адпаведных вучэбных прадметах і зацверджаных дырэктарам агульнаадукацыйнай установы.

6.  Вучэбныя заняткі ў навучальным годзе ў І – XI класах агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляюцца з 1 верасня па 1 чэрвеня. Калі ўказаныя даты прыходзяцца на нерабочы дзень, то вучэбныя заняткі ў навучальным годзе пачынаюцца ў наступны і завяршаюцца ў папярэдні дзень.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 7 дзён з 27.10 2008  па 02.11.2008  уключна;

зімовыя –14 дзён з 25.12.2008  па 07.01.2009  уключна;

веснавыя – 9 дзён з 28.03.2009  па 05.04.2009  уключна;

летнія – 92 дні з 01.06.2009  па 31.08.2009  уключна.

Для вучняў I - II класаў у ІІІ чвэрці ў лютым (трэці тыдзень месяца) праводзяцца дадатковыя канікулы працягласцю ў адзін тыдзень.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – з 01.09 2008  па 25.10.2008 ;

другая – з 03.11.2008  па 24.12.2008 ;

трэцяя – з 08.01.2009  па 27.03.2009 ;

чацвёртая – з 06.04.2009  па 29.05.2009 .

7. Выпускныя экзамены за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца ў перыяд з 1 чэрвеня па 12 чэрвеня 2009 г.

8. У агульнаадукацыйных установах адукацыйны працэс ажыццяўляецца ў рэжыме 5-дзённага вучэбнага тыдня.

Для вучняў, якія будуць вучыцца па пераходных вучэбных планах і праграмах, адукацыйны працэс можа быць арганізаваны ў рэжыме 6-дзеннай вучэбнай нядзелі.

9. На правядзенне гульнявых відаў спорта ў шосты школьны дзень можа быць выдзелена 1 вучэбная гадзіна з ліку гадзін, якія адведзены на факультатыўныя заняткі.

У шосты школьны дзень праводзіцца фізкультурна – аздараўленчая, спартыўна – масавая і іншая выхаваўчая работа, для вучняў IX – XI класаў дадаткова могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі.

10. На працягу навучальнага года з вучнямі IІ – IХ класаў за кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне арганізацыйна-выхаваўчай работы, ці гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, праводзяцца заняткі па курсе ”Асновы бяспекі жыццядзейнасці“ ў наступным аб'ёме:

правілы дарожнага руху 7 вучэбных гадзін у IІ – IХ класах;

правілы пажарнай бяспекі – 7 вучэбных гадзін у ІI – IХ класах;

абарона насельніцтва ад надзвычайных абставін – 2 вучэбныя гадзіны ў V – VІІ класах, 8 вучэбных гадзін – у VІІІ – IХ класах;

бяспека жыцця і здароўя – 2 вучэбныя гадзіны ў ІI – VІІ класах і 4 вучэбныя гадзіны – у VІІІ – IХ класах.

У I – IХ класах агульнаадукацыйных устаноў, якія размешчаны на тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання, праводзяцца заняткі па радыяцыйнай бяспецы: I – ІV класы – 4 вучэбныя гадзіны, V – IХ класы – 8 вучэбных гадзін.

Усе гэтыя заняткі з'яўляюцца абавязковымі, праводзяцца ў пазаўрочны час і не ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

11. З вучнямі IХ класаў за кошт гадзін, якія выдзяляюцца на правядзенне факультатыўных заняткаў, могуць праводзіцца заняткі па курсе ”Асновы выбара прафесіі“ ў аб'еме 1 вучэбнай гадзіны на тыдзень.

12. Грамадска карысная праца можа арганізоўвацца за кошт гадзін, якія выдзяляюцца на правядзенне факультатыўных заняткаў, там, дзе створаны неабходныя ўмовы, з разліку 1 вучэбная гадзіна на тыдзень у ІІІ – VІІІ класах і 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень – у ІХ – ХІ класах. Пры правядзенні грамадска карыснай працы дзяленне на групы не ажыццяўляецца.

13. У V – VIII класах агульнаадукацыйных устаноў, якія маюць зямельныя вучэбна-доследныя ўчасткі, у перыяд летніх канікул праводзіцца працоўная практыка. Працягласць яе не павінна перавышаць 5 дзён (15 вучэбных гадзін). Тэрміны, парадак арганізацыі практыкі, зыходзячы з мясцовых умоў, вызначае педагагічны савет агульнаадукацыйнай установы.

Правядзенне працоўнай практыкі на зямельных участках, а таксама вучэбна-палявых збораў у зонах радыяцыйнага забруджвання звыш 1 Ки/кв.км забаронена.

14. З вучнямі Х – ХI класаў у шосты школьны дзень можа ажыццяўляцца прафесійная падрыхтоўка на базе міжшкольных вучэбна-вытворчых камбінатаў працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі вучняў , школьных і міжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрняў, ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, майстэрнях іншых арганізацый.

Гадзіны на прафесійную падрыхтоўку выкарыстоўваюцца з гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў.

15. З вучнямі Х класаў, якія праходзяць прафесійную падрыхтоўку, праводзіцца вытворчая практыка на працягу 20 дзён па 6 вучэбных гадзін на дзень (усяго 120 вучэбных гадзін).

16. Пасля заканчэння агульнаадукацыйнага працэсу з вучнямі Х класа праводзяцца абавязковыя 5-дзённыя (3-дзённыя ) вучэбна-палявыя зборы(юнакі) і 5-дзённая (3-дзённая) медыцынская практыка (дзяўчаты). Колькасць вучэбных гадзін на правядзенне вучэбна-палявых збораў ва ўсіх агульнаадукацыйных установах аднолькавая.

17. Дадатковая колькасць гадзін выдзяляецца пры прафесійнай падрыхтоўцы вучняў Х – ХІ класаў:

у агульнаадукацыйных установах, установах, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, у міжшкольных вучэбна-вытворчых камбінатах працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі вучняў, на базе якіх ажыццяўляецца прафесійная падрыхтоўка вучняў рабоце на трактарах і іншых сельскагаспадарчых машынах, на індывідуальнае навучанне ваджэнню трактараў – па 15 вучэбных гадзін на кожнага вучня Х класаў і па 5 вучэбных гадзін  – ХІ класаў;

у агульнаадукацыйных установах, установах, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, у міжшкольных вучэбна-вытворчых камбінатах працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі вучняў, на базе якіх ажыццяўляецца навучанне вучняў асновам жывёлагадоўлі, механізацыі жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў, асновам паляводства, аграхіміі і лесаводства, на індывідуальнае навучанне ваджэнню трактара па 20 вучэбных гадзін на кожнага вучня Х – ХI класа;

у агульнаадукацыйных установах, установах, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, у міжшкольных вучэбна-вытворчых камбінатах працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі вучняў, на базе якіх вядзецца падрыхтоўка вадзіцеляў катэгорый ”В“ і ”С“, на індывідуальнае навучанне ваджэнню – 70 вучэбных гадзін (13 вучэбных гадзін – на практыку па ваджэнні аўтамабіляў катэгорыі ”В“ і 57 вучэбных гадзін – на практыку па ваджэнні аўтамабіляў катэгорыі ”С“).

18. Для правядзення факультатыўных заняткаў па рытміцы і танцах у I-IV класах прадугледжаны дадатковыя канцэртмайстарскія (акампаніятарскія) гадзіны, якія фінансуюцца ў поўным аб'ёме вучэбных гадзін, вызначаных вучэбным планам на правядзенне ўрокаў па рытміцы і танцах (100% вучэбнага часу). Напрыклад, на рытміку ці танец у І класе выдзяляецца 1 вучэбная гадзіна на тыдзень настаўніку (харэографу) і канцэртмайстарскія (акампаніятарскія) гадзіны ў аб'ёме 100% вучэбнага часу – у дадзеным выпадку 1 вучэбная гадзіна. Такім чынам, агульная колькасць вучэбных гадзін для правядзення заняткаў па рытміцы і танцах складае ў І класе 2 вучэбныя гадзіны.

Такім жа чынам ажыццяўляецца дзяленне класаў на групы і адпаведнае вызначэнне гадзін на арганізацыю адукацыйнага працэсу (пры дастатковай напаўняльнасці) па вучэбных прадметах ”Замежная мова“ I – XI класы, ”Працоўнае навучанне“ V – IX класы, ”Інфарматыка“ VI – XI класы, ”Фізічная культура і здароўе“ X – XI класы, ”Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка“ X – XI класы і г.д.

19. Размеркаванне агульнай фінансуемай колькасці вучэбных гадзін вучэбнага плана па класах з’яўляецца прыкладным. Агульная колькасць вучэбных гадзін тыпавога вучэбнага плана ў агульнаадукацыйных установах размяркоўваецца камісіяй, створанай і зацверджанай загадам кіраўніка агульнаадукацыйнай установы. У выпадку, калі агульнаадукацыйныя ўстановы, якія размешчаны ў сельскіх населеных пунктах, не выкарыстоўваюць па аб'ектыўных прычынах агульную колькасць фінансуемых вучэбных гадзін, за кошт гэтых вучэбных гадзін у раёне па рашэнні ўпраўлення (аддзела) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на базе агульнаадукацыйных устаноў могуць стварацца міжшкольныя факультатывы для наведвання іх вучнямі з некалькіх агульнаадукацыйных устаноў.

20. Вызначэнне агульнай фінансуемай колькасці вучэбных гадзін на тыдзень ажыццяўляецца спалучэннем лічбавай часткі адзінага тыпавога вучэбнага плана і патрабаваннямі дадзенай тлумачальнай запіскі. Аплата за правядзенне стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў ажыццяўляецца за фактычна адпрацаваны час.

21. Пры распрацоўцы і зацвярджэнні вучэбнага плана агульнаадукацыйная ўстанова па ўзгадненні з бацькоўскім камітэтам (апякунскім саветам) можа прадугледжваць аказанне платных дадатковых паслуг вучням звыш вучэбных гадзін, якія ўстаноўлены тыпавым вучэбным планам, у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 03.10. 2002 № 1376 ”Аб зацвярджэнні пераліку платных паслуг, якія аказваюць дзяржаўныя ўстановы адукацыі“ (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 115, 5/11270; 2005 г., № 74, 5/15916).

22. У агульнаадукацыйных установах могуць стварацца класы інтэграванага (сумеснага) навучання і выхавання. Пры наяўнасці ў класе інтэграванага (сумеснага) навучання трох вучняў з цяжкай паталогіяй аднароднага характару або пяці-шасці вучняў з аднароднымі неглыбокімі парушэннямі ці не больш за два вучні з цяжкай паталогіяй неаднароднага характару або не больш за чатыры вучні з неаднароднымі неглыбокімі парушэннямі ў ім працуюць настаўнік і настаўнік-дэфектолаг.

Пры наяўнасці ў класе інтэграванага (сумеснага) навучання меншай колькасці вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця настаўнік-дэфектолаг праводзіць карэкцыйна-педагагічныя заняткі з разліку 8 вучэбных гадзін на тыдзень на аднаго вучня з цяжкай паталогіяй і 4 вучэбныя гадзіны на тыдзень – на аднаго вучня з неглыбокімі парушэннямі.


ГЛАВА 2

АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПА АСОБНЫХ ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ


23У спецыялізаваных па спорце класах у вучэбным плане не прадугледжваюцца вучэбныя гадзіны па вучэбным прадмеце ”Фізічная культура і здароўе“. Вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў спецыялізаваных па спорце класаў вызначаюцца па выніках тэарэтычных ведаў і ўзроўні фізічнай падрыхтаванасці ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па вучэбным прадмеце ”Фізічная культура і здароўе“.

24. Урокі па вучэбным прадмеце ”Фізічная культура і здароўе“ з вучнямі, якія па стане здароўя аднесены да спецыяльнай медыцынскай групы, праводзяцца ў аб'ёме 2 вучэбных гадзін на тыдзень (акрамя санаторных школ-інтэрнатаў).

Колькасць груп на пачатак навучальнага года вызначаецца на падставе паглыбленага медыцынскага агляду і зацвярджаецца загадам дырэктара агульнаадукацыйнай установы. Напаўняльнасць спецыяльнай медыцынскай групы складае восем – дванаццаць вучняў (незалежна ад узросту, полу і дыягназу захворвання).

25. Вучэбны прадмет ”Родная мова і літаратура нацыянальнай меншасці“ не з'яўляецца замежным у агульнаадукацыйных установах з беларускай і рускай мовамі навучання і вывучэннем вучэбнага прадмета ”Родная мова і літаратура нацыянальнай меншасці“, а таксама ў агульнаадукацыйных установах з навучаннем на роднай мове нацыянальнай меншасці.

Размеркаванне вучэбных гадзін на вывучэнне беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, мовы і літаратуры нацыянальнай меншасці ажыццяўляецца настаўнікам згодна з дадаткамі 1-2 да дадзенай тлумачальнай запіскі. Дзяленне класаў на групы пры вывучэнні вучэбнага прадмета ”Родная мова і літаратура нацыянальнай меншасці“ не ажыццяўляецца.

Заняткі па вывучэнні асобнымі вучнямі вучэбнага прадмета ”Родная мова і літаратура нацыянальнай меншасці“ ў выпадку правядзення іх за кошт факультатыўных заняткаў арганізуюцца пры любой напаўняльнасці груп. Магчыма стварэнне груп з вучняў паралельных класаў.

26. Вучні IX класаў агульнаадукацыйных устаноў (акрамя гімназій) вывучаюць вучэбны прадмет ”Працоўнае навучанне“ ў аб’еме адной вучэбнай гадзіны, другая вучэбная гадзіна выдзяляецца на правядзенне вучэбнага прадмета ”Чарчэнне“. Для вучняў гімназій вывучэнне вучэбнага прадмета ”Працоўнае навучанне“ завяршаецца ў VIII класе.

27. Вучням, якія раней вывучалі вучэбны прадмет ”Замежная мова“ на павышаным ці паглыбленым узроўні, дазваляецца за кошт факультатыўных заняткаў прадоўжыць яго вывучэнне ў тым жа аб’еме з улікам патрабаванняў праграм і прыкладнага каляндарна-тэматычнага планавання.

28. Пры наяўнасці ў VIII – ХІ класах агульнаадукацыйных школ, школ-інтэрнатаў, санаторных школ-інтэрнатаў, гімназій, Х – ХІ класах ліцэяў, Х – XII класах вячэрніх школ ад аднаго да сямі вучняў, якія вывучалі раней другую замежную мову, якая не вывучаецца ў дадзенай установе (класе), дазваляецца па ўзгадненні з аддзеламі (упраўленнямі) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў працягваць вывучэнне вучэбнага прадмета ”Замежная мова“ самастойна з правядзеннем групавых заняткаў у аб'ёме не менш як 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень на адну групу вучняў. Пры дзяленні класаў на групы па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ гэтыя вучні не ўлічваюцца пры вызначэнні напаўняльнасці кожнага класа.


  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Овазацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь пастанова
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

Овазацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconАб прызнанні страціўшым сілу загада Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь І Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 1994 г. №84/108
Пастанова міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь І міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь

Овазацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconПастанова Міністэрства адукацыі Рэслублікі Беларусь
На падставе пункта 3 артыкула 167 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пастанаўляе

Овазацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconПастанова міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб атэстацыі ў парадку экстэрнату І прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства адукацыі...

Овазацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconЗацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2004 г. №64 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004...

Овазацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconАб унясенні дапаўненняў І змяненняў у Палажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублікі Беларусь Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2006 г. №40
Ым рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь уступіла ў дзеянне пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30. 11. 2000...

Овазацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconПастанова міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І рускай моў замежнымі грамадзянамі І асобамі без грамадзянства, якія...

Овазацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconПастанова міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І рускай моў замежнымі грамадзянамі І асобамі без грамадзянства, якія...

Овазацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconЗацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь,...

Овазацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconПастанова постановление
У адпаведнасці з артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года "Аб адукацыі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка