Ход урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока




НазваХод урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока
Дата канвертавання31.10.2012
Памер113.68 Kb.
ТыпУрок
Астаф’ева Вольга Яфімаўна


Настаўнік-метадыст вышэйшай катэгорыі Цяхцінскага навучальна-педаггаічнага комплексу дзіцячы сад-школа Бялыніцкага раёна, кіраўнік школы перадавога вопыту настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.


Люблю жыццё, якім бы складаным яно ні было;

люблю дзяцей, бо з імі лёгка знайсці ўзаемаразуменне;

але больш за ўсё люблю родную спеўную беларускую мову.

Шчыра імкнуся далучыць вучняў да багацця і прыгажосці роднага слова, абудзіць іх нацыянальную свядомасць.


Аўтар: Астаф’ева Вольга Яфімаўна

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Цяхцінскага навучальна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-школа Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці, настаўнік-метадыст вышэйшай катэгорыі, кіраўнік школы перадавога вопыту настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.


Хатні адрас: 213 177 в.Цяхцін

Бялыніцкага раёна

Магілёўскай вобласці


Тэлефон хатні: 8 – 02232 - 36 - 574


Тэлефон школы: 8 – 02232 – 36- 460


Пашпартныя звесткі:

Нумар пашпарта КВ0272168

Выдадзены Бялыніцкім РАУС Магілёўскай вобласці 23.04.1999г.

Асабісты нумар 411125ОМО67РВ1

Адрас прапіскі: вёска Цяхцін Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.


Сэнсава-стылістычная роля дзеепрыметнікаў

і дзеепрыслоўяў у тэкстах

(на матэрыяле твора У.Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі” 7 клас)

Інтэграваны ўрок: беларуская мова –– беларуская літаратура (2 г.) Урок праведзены ў Цяхцінскай сярэдняй школе 24.04.2006г. (4 чвэрць) у 7 класе (12-гадовая школа) на пасяджэнні школы перадавога вопыту настаўнікаў беларускйа мовы і літаратуры Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Мэты:

  • вызначыць, якую ролю ў творы адыгрываюць формы дзеяслова;

  • удасканальваць вуснае і пісьмовае маўленне вучняў;

  • ажыццяўляць міжпрадметныя сувязі.

Задачы:

  • уключаць вучняў у пошукавую дзейнасць;

  • спрыяць іх творчым здольнасцям;

  • на прыкладзе твора выхоўваць любоў да Радзімы, да родных мясцін.

Абсталяванне:

  • нарыс У.Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”;

  • краязнаўчыя артыкулы ў раённай газеце “Зара над Друццю”;

  • вершы вучняў;

  • карткі для групавой работы;

  • фотаальбом “Прыгажосць роднага краю”.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока


(Выразнае чытанне настаўнікам урыўка з твора

У.Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”)

Тэкст №1


Зараз вясна. Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. Іх многія і многія тысячы –– хто лічыў? На вільчыках сялянскіх хат, на дрэвах, на калонах старых разбураных палацаў, на слупах капліц сярод маладога зялёнага жыта. Гнёзды паўсюль.

І таму мне здаецца, што ў гэтыя –– і не толькі ў гэтыя –– дні зямлю нашу, Беларусь, можна назваць «зямлёю пад белымі крыламі».

Уступнае слова настаўніка

Прыгожа, эмацыянальна і дакладна распавядае аўтар у мастацка-этнаграфічных нарысах пра сваю зямлю і свой народ. Я хачу, каб сёння вы адчулі адметнасць стылю Уладзіміра Караткевіча, звярнулі ўвагу на ролю дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў у творы, каб у сваёй мове (вуснай і пісьмовай) выкарыстоўвалі гэтыя формы дзеяслова і вучыліся ў аўтара ўменню падбіраць трапнае вобразнае слова. Працаваць мы будзем два ўрокі, і вы атрымаеце па дзве адзнакі –– адну па літаратуры за веданне тэксту, другую –– па мове (пасля праверкі сшыткаў) за паўтарэнне тэмы “Формы дзеяслова”.

ІІІ. Асноўная работа на ўроку

Праца з класам

З таго ўрыўка, што я прачытала ў пачатку ўрока, на дошцы выпісаны словазлучэнні:

наставіўшы белыя ветразі крылаў

старых разбураных палацаў

маладога зялёнага жыта


Знайдзіце сярод іх формы дзеяслова, растлумачце, па якіх прыметах вызначаюцца дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі.

Каб вашы адказы былі больш дакладнымі і грунтоўнымі, паслухайце невялікія пісьмовыя паведамленні вучняў з кнігі В.Дз.Старычонка “Беларуская мова: ад А да Я”.

Першае навуковае паведамленне вучня –– “Дзеепрыметнік” (ст.95).

Другое навуковае паведамленне вучня –– “Дзеепрыслоўе” (ст.97)

Работа ў групах

Клас падзяляецца на тры групы. Кожная група атрымлівае па дзве карткі з заданнямі.

Картка №1

Закрэсліць “чацвёртае лішняе” слова ў кожным радку:

А) абмяркоўваемы, прывезены, рашаемы, асушаемы;

Б) кінуты, разбіты, скошаны, вышыты;

В) пасівелы, зжаўцелы, ссохлы, пабелены.





Картка №2

Закрэсліць “чацвёртае лішняе” слова ў кожным радку:

А) выцягваў, абыходзячы, паснедаўшы, ідучы;

Б) падзякаваўшы, падняўшыся, чытаючы, перабраўшы;

В) пагойдваючы, углыбіўшыся, разбудзіўшы, навяваючы;

Г) гледзячы, косячы, стоячы, жнучы.


Вусная слоўнікавая работа ў групах

Растлумачыць лексічнае значэнне слоў (пры неабходнасці можна карыстацца Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы).





Картка №1 (першая група)

капліца, студня, пуня, адрына, фальварак





Картка №2 (другая група)

трысцён, куфар, цэбар, сяннік, “драбіны”




Картка №3 (трэцяя група)

пячурка, кросны, спарыш, лівер, “удава”


Індывідуальная работа. Дыктоўка з самаправеркай і з граматычным заданнем.
Тэкст №2

Бульба. Другі хлеб. Беларусы ведаюць каля тысячы страў з бульбы. Ад звычайнай, печанай на начлезе, якую так добра выкаціць з прыску, абскрэбці, разламаць і, каля яна яшчэ дыміцца, саліць і, захлынаючыся, глытаць –– ад гэтай, печанай, і да “клёцак з душамі” (вялізныя клёцкі з цёртай бульбы, начыненыя мясам), да бульбы, фаршыраванай сушанымі грыбамі і запечанай у гарачай печы. Апісаць усе спосабы немагчыма. Але і проста вараная, з падгарэлымі вяршкамі, высыпаная на абрус на стале, яна –– дзіва!
Рознаўзроўневыя граматычныя заданні:

2 узровень, 3 узровень (3-6 балаў)

Падкрэсліць дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі.


4 узровень, 5 узровень (7-10 балаў)

Падкрэсліце дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя звароты як члены сказа.
Работа ў групах

Вызначыць сэнсавую ролу дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў.

Настаўнік удакладняе адказы вучняў, падкрэслівае, што прымета па дзеянню дае магчымасць больш поўна, з дынамікай, ярка апісаць прадмет, а дадатковае дзеянне глыбей паясняе асноўнае, робіць яго больш выразным.
Першая фізкультурная паўза

Вучні робяць размінку для рук і слухаюць легенду аб паходжанні назвы Цяхцін (расказвае падрыхтаваны вучань).

Легенда пра Цяхцін.


Недалёка ада Бялыніч цяклі дзве прыгожыя маленькія рачулкі –– Цях і Ціна. На крутым беразе Ціны, зарослым густым кустоўем і калючай ажынай, жыла Вядзьмарка са сваім сынам. Ён любіў купацца ў чыстай вадзе Ціны, бегаючы туды ранкам. Аднойчы моцны дождж, затапіўшы ўсе сцежкі да рэчкі, да краёў напоўніў яе вадой. Юнак, не ведаючы сапраўднай глыбіні рэчкі, утапіўся.

Доўга пакутавала на беразе яго маці, Вядзьмарка. У роспачы яна стала закідваць рэчку камянямі. Тьолькі тоненькая стужачка вады, блукаючы сярод камянёў, дабегла да другой рачулкі –– Цяха. З дзвюх рэчак утварылася адна –– Цяхцін. Так назвалі і паселішча, якое ў хуткім часе ўтварылася тут.

Работа з тэкстам у групах

Тэкст №3 (першая група)

Да бліжэйшай станцыі Гудагай некалькі кіламетраў лесам, палямі, пералескамі. Паўсюль раскіданы грады ўзгоркаў, а на іх сіні зубчасты лес. Між градаў палі канюшыны, залатыя лапікі стральчастага лубіну. Праз густыя зарасці чорнай вольхі бяжыць вясёлая і чысцюткая, на дзве трэці зацененая дрэвамі рачулка Лоша. «Лоша» па-літоўску «стронга». І стронга сапраўды водзіцца тут. На беразе рэчкі прыткнуліся наводдаль адна ад адной некалькі спраўных хат са студнямі, пунямі і адрынамі, у якіх так добра спаць на сене. Крыху далей, у звіліне Лошы, векавыя дрэвы былога фальварка. Ад дома засталіся толькі прыступкі ганка, якія вядуць у нікуды. А ля дарогі высачэзны крыж з неашкуранага, крывога дубовага стала з гэткай жа папярочынай. Кажуць, што крыж пастаўлены былой гаспадыняй фальварка ў памяць аб павешаным правадыры паўстання 1863––1864 гг. Каліноўскім, якога яна кахала.

Тэкст №4 ( другая група)

Той самы поўдзень, але Мазыршчына. Вёска Данілегі. Гэта адна з тых мясцін, дзе жыхары яшчэ носяць па нядзелях і святах старадаўнюю народную вопратку. Хаты, выцягнутыя ў два рады, так густа абраслі дрэвамі, што здаюцца пагружанымі на дно глыбокага зялёнага возера. Некаторыя з іх пабелены і знадворку. Часам –– крытыя трысцём. Вокны абведзены сінім. Наваколле –– дрымучыя лясы. Трапляюцца дубровы па 400–500 год. Гэта менавіта тут стаіць у атачэнні шасцісотгадовых дубоў –– «дуб Крывашапкі», «цар-дуб», «дрэва вечнасці» –– вось колькі ў яго назваў. Яму тысяча гадоў. Разменьвае другую тысячу. Немцы хацелі спілаваць яго і вывезці ў Германію, але партызаны паставілі варту. Не ведаю, ці трэба было. Немцам ўсё адно гэта не ўдалося б. З якою тэхнікай падступіцца да дрэва таўшчынёю з вялікі пакой?!

Тэкст №5 (трэцяя група)

Варонча. Вёска амаль гарадскога тыпу. Тут некалькі прадпрыемстваў, але і гэта вёска–музей . Тут, над запруджанай рачулкай, у гушчары, стаяў –– а можа, і цяпер стаіць –– васьмісотгадовы дуб, звязаны з імем Міцкевіча. Унутры –– дупло, у якім могуць паснедаць вакол стала чалавек дзесяць. Нават акенца ёсць, на другі бок. Можна высунуць галаву і глядзець проста з дрэва, як лясны дух. Наводдаль –– руіны дужа даўняга касцёла і могілкі з цудоўнымі помнікамі з італьянскага мармуру. Тут пахаваны бацькі польска-беларускага паэта і фалькларыста Яна Чачота, блізкага сябра Адама Міцкевіча, а таксама –– Верашчакі, сваяка Марылі Верашчакі, першага кахання паэта. Маёнтак Верашчакаў, Туганавічы, быў некалі побач. На яго месцы застаўся парк і «альтанка Марылі», некалькі ліп, пасаджаных кругам. Яны так зрасліся, што каб адна не ўпала –– унутр гэтага драўлянага круга нельга было б трапіць.

Заданні:

  1. Даць назву тэксту.

  2. Падлічыць частотнасць ужывання дзеепрыметнікаў і прыметнікаў у тэксце.

  3. Вызначыць іх сэнсава-стылістычную ролю.

Настаўнік дапамагае вучням у пошукавай дзейнасці. Ён разам з вучнямі робіць вывад, што ў гэтых тэкстах прыметнікі перавагаюць над дзеепрыметнікамі ў 2-3 разы (5-15 у першым тэксце, 5-8 у другім тэксце, 4-9 у трэцім тэксце). Пэўна, для дакладнасці і зручнасці лягчэй падабраць прыметнік: просты, складаны, якасны ці адносны.

Работа ў групах з карткамі




Картка №1 (першая група)


Верашчака –– гэта…


Картка №2


Калдуны –– гэта…




Карта №3


Кіяшы –– гэта…


Заданне: як тлумачыць У.Караткевіч гэтыя словы, якія асацыяцыі з'яўляюцца ў вас?

Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на каларыт, змястоўнасць твора і прапануе напісаць вольную дыктоўку, папярэдне растлумачыўшы лексічнае значэнне слова «рэвень».

На дошцы «падказка»




гудуць, вылятаючы з вулляў, пчолы

ракочуць, скочваючыся па даху, антонаўкі


Тэкст №6

Над гародам і садам –– сонца. Віецца матавы гарох, пахне кропам і каноплямі, матылямі чырванее на градах мак, гудуць, вылятаючы з вулляў, пчолы. Лапушацца вялізныя, на чырвона-зялёных ножках-сцяблінках, лісты рэвеню, «беларускага апельсіна». А ўначы, калі ляжаш на посцілцы пад дрэвам, часам чуеш, як глуха, нібы гіры, падаюць на дах антонаўкі і бубняць, ракочуць, скочваючыся па ім.

Вучні робяць вывад аб рамантычным апісанні прыроды ў творы, аб прысутнасці аўтара ў гэтых пейзажных замалёўках.


Другая фізкультурная паўза для вачэй,

у час якай гучаць вершы аб Радзіме

выпускніцы школы Папелыш Паліны.


Мая зямля


Мая зямля –– зямля буслоў,

Зямля палеткаў і лясоў,

Рачулак хуткіх і імклівых,

Азёр блакітных, сарамлівых.


Тут зоркі свецяць усіх ярчэй,

А золак у свеце прыгажэй

Не знойдзеш, бо ў родным краі

І салавейка лепш спявае,

Трава лажыцца з-пад касы,

Дзяўчына чэша валасы,

Калыску маці калыхае,

І гэта ўсё ў родным краі.


А надвячоркам песні, пляскі,

Бабуля ўнуку кажа казкі,

А потым зноўку цішыня

На вёску ляжа да рання.

І гэта ўсё мой родны кут,

Што зведаў гора, шмат пакут.


Я ганаруся


Цяхцінскай старонкай і краем Прыдруцкім,

І мілай Радзімай я ганаруся,

І лесам, і полем, і кветачкай мілай,

Валошкай у жыце, што поле ўзрасціла,


І возерам сінім, ясным, як зоркі,

І стройнай бярозкай, што стан мае тонкі,

І жаўруком, што прыгожыя песні,

Нашай Радзіме пяе ў паднябессі,


І ветрам, дажджом, нават хмаркай у небе,

І дзіўным тым смакам, што ёсць у нашым хлебе,

І стравамі тымі, што з бульбы гатуюць,

А потым гасцей імі добра частуюць.


Я –– беларуска, і я ганаруся

Тым, што жыву я ў Беларусі.

Я падару ёй лепшыя годы,

І з ёй застануся я назаўсёды.


Традыцыі У.Караткевіча ў краязнаўстве. Слова настаўніка.


Сучасныя журналісты, апісваючы вёскі і паселішчы, выкарыстоўваюць традыцыі У.К.араткевіча: этнаграфічна-бытавыя замалёўкі, каларытныя беларускія словы, шчыры аповед аб родных мясцінах. Не абыходзяцца яны і без дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў у тэкстах. Я прачытаю ўрывак з нататкі краязнаўца В.Сухарава «Стаіць ля Друці вёска…» Вам трэба выпісаць формы дзеяслова (выбарачная дыктоўка).


Тэкст №7

У найпрыгажэйшым кутку Бялыніччыны знаходзіцца вёска Цяхцін, размешчаная на правым беразе Друці.

… У 1968 годзе ў цэнтры вёскі ўзведзены абеліск. У 1960-х гадах да Цяхціна далучана паселішча Крынкі –– радзіма беларускага і рускага жывапісца-пейзажыста, народнага мастака Беларусі і Расіі, ганаровага акадэміка АН беларусі В.К.Бялыніцкага-Бірулі. У 1997 годзе тут устаноўлены памятны знак. На цяхціншчыне, ушаноўваючы майстра, праводзяцца міжнародныя пленэры па жывапісу, прысвечаныя памяці слаўнаг зямляка


IV. Рэфлексія і падвядзенне вынікаў урока

Пасля нумара пытання пастаўце знак “+” або “-”

  1. Ці знайду я ў тэкстах дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі?

  2. Ці запомніў я новыя этнаграфічныя словы?

  3. Ці зацікавілі мяне публіцыстычныя творы?


V. Выстаўленне адзнак па літаратуры


VI. Заданне на дом

Думаю, што мы папрацавалі плённа і добра. У якасці ўзнагароды за добрасумленную працу я пазнаёмлю вас з фотаальбомам “Прыгажосць роднага краю” (больш за 50 фотаздымкаў з краявідамі роднай Беларусі). Вы выберыце, на свой густ, самы цікавы фотаздымак і напішыце сачыненне-мініацюру або верш, у якім выкажыце свае ўраджанні ад яго.


Шчасце жыць у родным краі

Эсэ па вершу Я.Купалы

“Не шукай…”

Не шукай ты шчасця-долі

На чужым, далёкім полі...

Я.Купала

Лёгкае і мілагучнае Купалава імя я пачула яшчэ ў малодшых класах. Калыханка “Алеся” ўразіла мяне пяшчотнай напеўнасцю, верш “Хлопчык і лётчык” захапіў шчырасцю і лёгкімі рыфмаванымі радкамі. Маленькая, я адчула трапяткую душу паэта.

У 7 класе настаўніца задала нам вывучыць на памяць верш “Не шукай..”. Гэты выраз аўтар паўтарыў шэсць разоў. Чаму пасля назвы верша шматкроп’е? Чаму паэт засяроджвае ўвагу на слове “не шукай”?

Разгортваю энцыклапедычны даведнік “Янка Купала”. Чытаю: “Верш напісаны 21.6.1913г. у Акопах. Сцвярджае неабходнасць непарыўнай сувязі чалавека з родным краем, якая дае яму сілы, жыццё, будучыню… Перакладзены на рускую, армянскую, грузінскую, літоўскую, казахскую, таджыкскую, узбекскую, чувашскую мовы”.

Але ж лепш за ўсіх моў гэты верш гучыць на беларускай мове. Гучыць так, як хацеў Купала. Я разумею, якое шчасце жыць дома, там, дзе ты нарадзіўся, дзе маці спявала табе калыханкі, дзе ты зрабіў першы крок па зямлі, якая завецца Радзімай.

Не шукай сабе, мой братку,

З ветрам Бацькаўшчыну-матку.

Яе знойдзеш вельмі блізка,

Як знаходзіць лес вятрыска,

Толькі ў сэрца глянь сваё ты…

Маё сэрца чуе, як увесну ціха шапочуць першыя лісточкі на дрэвах, як улетку спяваюць птушкі, як увосень высока ў небе курлычуць журавы. Я люблю свой добры, прыгожы, ласкавы край.

…за шумным лесам-борам,

За шырокім сінім морам,

Не шукай ты шчасця, долі!

Шчасце –– вярнуцца дадому? Так. Прыгадваю настаўніцу нямецкай мовы Новікаву Вольгу Віктараўну. Пяць гадоў таму назад яна закончыла Цяхцінскую школу з залатым медалём, вывучылася, вярнулася дамой у родную вёску і ў родную школу. Знайшла Вольга Віктараўна на радзіме і сваё жаночае шчасце. На маё пытанне пра жыццё ў горадзе настаўніца адказала: “Часта хацелася дамой, да матулі, да сяброў. Родны кут вабіў мяне, клікаў. Я проста зрабіла так, як хацела мая душа.”

А я? Ці буду шукаць “шчасця-долі на чужым, далёкім полі”?Кожную раніцу іду ў школу і бачу новыя рысы аграгарадка Цяхцін: ля будынка ААТ “Новая Друць” з’явілася аўтастаянка; прыветна міргаюць агні вышкі МТС і Velcom; як грыбы пасля дажджу зіхацяць свежай фарбай скамейкі на асфальтаваных дарожках, тратуарах; замежныя машыны выгружаюць абсталяванне для крухмальнага завода, які будуюць інжынеры з КНР (я нават чула дзіўную кітайскую мову); з’яўляюцца новыя дамы з чырвоным і карычневым дахам. Хутка цэлая вуліца заселіцца навасёламі. Можа , там будзе і мой дом? Можа, тут я адшукаю сваё шчасце?

Ты ўсё знойдзеш гэта блізка

Там, дзе маці над калыскай

Табе песні напявала,

Як малога калыхала.

Толькі ўмей шукаці блізка!

Амаль 85 гадоў гэтым радкам, але я адчуваю Купалаў запавет: жыць для Радзімы, любіць яе, шанаваць тое месца, дзе ты нарадзіўся, быць карысным свайму краю. І хоць мне толькі 14 год, я ўпэўнена: маё шчасце і мая доля тут, у Прыдруцкай старонцы.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ход урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока iconПлан урока: Арганізацыйны момант, эмацыянальная падрыхтоўка вучняў да новай тэмы
Пазнаёміць вучняў з асаблівасцямі жыцця сярэдневяковага чалавека, умовамі жыцця. Разгледзець становішча гараджан І іх правы. Паказаць...

Ход урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока iconХод урока I. Арганізацыйны момант
Знайдзіце заканамернасць размяшчэння літар. Што павінна быць замест пытальніка? (Літара П.)

Ход урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока iconI. Арганізацыйны момант. Знаёмства вучняў з планам урока, стварэнне псіхаэмацыянальнай атмасферы
Мэта: спрыяць фарміраванню ў вучняў цэласнага ўяўлення пра тэрыторыю рассялення ўсходніх славян, пра этапы фарміравання ў ІХ дзяржаўнасці...

Ход урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока iconУрока Арганізацыйны момант
Мэты: фарміраванне паняцця аб прычынах барацьбы магнацкіх груповак; развіццё інтарэсу да гісторыі сваёй краіны, кругагляду, культуры...

Ход урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока iconПлан урока Арганізацыйны момант
Плануецца, што ў канцы ўрока вучні паспяхова змогуць вышыць адну літару манаграмы на насоўцы тамбурным швом ( мяркуецца, што да канца...

Ход урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока iconУрока. Арганізацыйны момант
Сёння мы павандруем па вясновым лесе. А дапамагаць нам будзе прыгажуня-вясна

Ход урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока iconПлан урока Арганізацыйны момант
Сказы з пабочнымі І ўстаўнымі словамі, словазлучэннямі І сказамі. Функцыя пабочных слоў

Ход урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока iconХод урока: І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой
Лік назоўнікаў”, сігнальныя карткі, ілюстрацыйны матэрыял з выявамі птушак, карткі з рэбусамі, загадкамі, карткі з індывідуальнымі...

Ход урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока iconПлан урока. Арганізацыйны момант
Эканамічнае становішча рэспублікі ў другой палове 1960х-першай палове 1980х гадоў

Ход урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока iconПлан урока Арганізацыйны момант (2 хв.)
Мэта: паказаць цесную ўзаемасувязь памiж прыродным асяроддзем роднага краю I яго адлюстраваннем у творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка