Паведамленне Капыльскай раённай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатаў ў дэпутаты Капыльскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання




НазваПаведамленне Капыльскай раённай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатаў ў дэпутаты Капыльскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання
Дата канвертавання31.10.2012
Памер145.41 Kb.
ТыпДокументы




Паведамленне Капыльскай раённай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатаў ў дэпутаты Капыльскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання


У адпаведнасці з артыкуламі 40 і 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Капыльскай раённай выбарчай камісіяй зарэгістраваны кандыдаты ў дэпутаты Капыльскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання па выбарчых акругах:

Каменская выбарчая акруга № 1


Рабко Вольга Анатольеўна,
нарадзілася 16 чэрвеня 1960 года, загадчык Каменскага сельскага клуба, жыве ў в.Камень, беспартыйная.

Скончыла Шчучынскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці “настаўнік пачатковых класаў”.

Дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 24 і 25 скліканняў.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 7 619 720 рублёў.




Камсамольская выбарчая акруга № 2

Карэеў Георгій Анатольевіч,
нарадзіўся 26 студзеня 1955 года, дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Капыльская жыллева-камунальная гаспадарка”, жыве ў г.Капылі, беспартыйны.

Скончыў Днепрапятроўскі горны інстытут па спецыяльнасці “горны інжынер”.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 31 349 315 рублёў, мае ва ўласнасці жылы дом, 2 легкавыя аўтамабілі, 70 чэкаў “Маёмасць”.


Старыцкая выбарчая акруга № 3

Рудакоўскі Уладзімір Анатольевіч,
нарадзіўся 13 жніўня 1955 года, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Старыца-Агра”, жыве ў г.Капылі, беспартыйны.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “інжынер-гідратэхнік”.

Дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 24 і 25 скліканняў, Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 23, 24 і 25 скліканняў.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 45 440 406 рублёў, мае ва ўласнасці жылы дом, зямельны участак 0,1136 га, легкавы аўтамабіль, 1 акцыю ААТ “Старыца-Агра”.


Слабада-Кучынская выбарчая акруга № 4

Дзенісюк Барыс Мікалаевіч,
нарадзіўся 9 ліпеня 1967 года, намеснік дырэктара установы адукацыі “Слабадакучынская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа”, жыве ў в.Слабада-Кучынка, беспартыйны.

Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўнівесітэт імя Горкага па спецыяльнасці “настаўнік геаграфіі і біялогіі”.

Узнагароджаны юбілейным медалём “60 лет Победы в ВОВ 1941-1945 г.г.”.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 14 230 936 рублёў, мае ва ўласнасці 2 легкавыя аўтамабілі, 350 чэкаў “Жыллё”.



Песачанская выбарчая акруга № 5

Рымашэўская Ніна Аляксандраўна,
нарадзілася 15 чэрвеня 1962 года, загадчык дзяржаўнай установы адукацыі “Песачанскі яслі-сад”, жыве ў в.Пясочнае, беспартыйная.

Скончыла Магілёўскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці “выхавацель дашкольнай установы”.

Дэпутат Слабада-Кучынскага сельскага Савета дэпутатаў 24 і 25 скліканняў.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 7 619 720 рублёў.


Лясноўская выбарчая акруга № 6

Станіслаўчык Леанід Паўлавіч,
нарадзіўся 6 снежня 1962 года, дырэктар рэспубліканскага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Саўгас “Лясное”, жыве ў в.Лясное, беспартыйны.

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава па спецыяльнасці “эканаміст”.

Дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 25 склікання.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 19 182 650 рублёў, мае ва ўласнасці легкавы аўтамабіль.


Лотвінская выбарчая акруга № 7

Карнейчык Дзмітрый Валер’евіч,
нарадзіўся 15 сакавіка 1979 года, участковы інспектар міліцыі аддзела ўнутраных спраў Капыльскага раённага выканаўчага камітэта, жыве ў г.Капылі, беспартыйны.

Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўнівесітэт імя М.Танка па спецыяльнасці “настаўнік геаграфіі і біялогіі”.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 21 423 510 рублёў, мае ва ўласнасці незавершанае капітальнае збудаванне плошчай 115,6 м2 , зямельны участак 0,1118 га, легкавы аўтамабіль.


Пацейкаўская выбарчая акруга № 8

Тароцька Валерый Мікалаевіч,
нарадзіўся 17 верасня 1960 года, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Пацейкі”, жыве ў аграгарадку Пацейкі, беспартыйны.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “вучоны аграном”.

Дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў і Пацейкаўскага сельскага Савета дэпутатаў 24 і 25 скліканняў.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 16 852 260 рублёў, мае ва ўласнасці легкавы аўтамабіль.


Душаўская выбарчая акруга № 9

Лопух Генадзій Анатольевіч,
нарадзіўся 8 студзеня 1962 года, старшыня Пацейкаўскага сельскага выканаўчага камітэта,

жыве ў г.Капылі, беспартыйны.

Скончыў Мінскую вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР па спецыяльнасці “юрыст”.

Узнагароджаны медалем “За безупречную службу” ІІІ ступені.

Дэпутат Пацейкаўскага сельскага Савета дэпутатаў 25 склікання.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 28 598 860 рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, 3 легкавыя аўтамабілі.


Рамашкінская выбарчая акруга № 10

Міцкевіч Галіна Мікалаеўна,
нарадзілася 20 студзеня 1958 года, начальнік фінансавага аддзела Капыльскага раённага выканаўчага камітэта, жыве ў г.Капылі, беспартыйная.

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава па спецыяльнасці “планаванне сельскай гаспадаркі”.

Дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 25 склікання.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 20 352 140 рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, гараж.


Маладзёжная выбарчая акруга № 11

Смусянок Віктар Васільевіч,
нарадзіўся 29 чэрвеня 1960 года, дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Капыльскі кааппрам” Капыльскага раённага спажывецкага таварыства, жыве ў аграгарадку Цімкавічы, беспартыйны.

Скончыў Гомельскі кааператыўны інстытут па спецыяльнасці “эканоміка гандлю”.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 16 814 093 рублі, мае ва ўласнасці жылы дом, зямельны участак 0,1668 га, легкавы аўтамабіль.


Дзяржынская выбарчая акруга № 12

Ракевіч Алена Мікалаеўна,
нарадзілася 17 снежня 1977 года, старэйшая медыцынская сястра установы аховы здароўя “Капыльская цэнтральная раённая бальніца”, жыве ў г.Капылі, беспартыйная.

Скончыла Слуцкае медыцынскае вучылішча па спецыяльнасці “медыцынская сястра”.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 8 247 424 рублі.


Савецкая выбарчая акруга № 13


Сапожнікаў Вадзім Сяргеевіч,
нарадзіўся 13 студзеня 1970 года, першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Капыльскага раённага выканаўчага камітэта, жыве ў г.Капылі, беспартыйны.

Скончыў Акадэмію Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “правазнаўства”.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 29 885 360 рублёў, мае ва ўласнасці жылы дом, зямельны ўчастак 0,15 га., 2 легкавыя аўтамабілі.


Ленінская выбарчая акруга № 14


Балажынская Валянціна Уладзіміраўна,
нарадзілася 6 ліпеня 1974 года, начальнік аддзела па справах моладзі Капыльскага раённага выканаўчага камітэта, жыве ў г.Капылі, беспартыйная.

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўнівесітэт імя М.Танка па спецыяльнасці “настаўнік беларускай мовы і літаратуры, сусветнай і айчыннай культуры”.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 8 953 767 рублёў, мае ва ўласнасці кватэру.



Пралетарская выбарчая акруга № 15

Сакалова Тамара Федараўна,
нарадзілася 17 ліпеня 1958 года, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Капыльскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання”, жыве ў г.Капылі, беспартыйная.

Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “эканаміст па бухгалтарскаму ўліку ў сельскай гаспадарцы”.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 17 669 051 рубель, мае ва ўласнасці жылы дом, кватэру, 2 зямельныя участкі агульнай плошчай 0,1631га, гараж, 10107 акцый ААТ “Капыльскі РКБА”.


Камсамольская выбарчая акруга № 16

Кішко Анжэла Валер’еўна,
нарадзілася 15 красавіка 1970 года, загадчык дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 1 г.Капыля”, жыве ў г.Капылі, беспартыйная.

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўнівесітэт імя М.Танка па спецыяльнасці “педагог-псіхолаг”.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 10 049 521 рубель, мае ва ўласнасці жылы дом.


Партызанская выбарчая акруга № 17

Дашкевіч Віктар Віктаравіч,
нарадзіўся 13 чэрвеня 1948 года, пенсіянер,жыве ў в.Калодзезнае, беспартыйны.

Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут па спецыяльнасці “прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 5 391 920 рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, жылы дом, зямельны участак 0,25 га, гараж, легкавы аўтамабіль, 78 чэкаў “Маёмасць”.

Цімашэнка Сяргей Пятровіч,
нарадзіўся 6 ліпеня 1962 года, начальнік вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Капыльская жыллева-камунальная гаспадарка”, жыве ў г.Капылі, беспартыйны.

Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут па спецыяльнасці “вытворчасць будаўнічых вырабаў і канструкцый”.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 24 467 095 рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, жылы дом, зямельны участак 0,25 га, гараж, легкавы аўтамабіль.


Цімкавіцкая выбарчая акруга № 18

Ганчар Казіміра Мікалаеўна,
нарадзілася 14 лістапада 1945 года, спецыяліст па справах ветэранаў Капыльскага раённага выканаўчага камітэта, жыве ў г.Капылі, беспартыйная.

Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “вучоны аграном”.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 10 978 034 рублі, мае ва ўласнасці кватэру.



Багдановіцкая выбарчая акруга № 19

Ярмалінскі Вячаслаў Вячаслававіч,
нарадзіўся 25 чэрвеня 1950 года, дырэктар установы адукацыі “Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 3 г.Капыля”, жыве ў г.Капылі, беспартыйны.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна па спецыяльнасці “выкладчык біялогіі і хіміі”.

Дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 21, 22, 23, 24 і 25 скліканняў.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 17 756 210 рублёў, мае ва ўласнасці жылы дом, 2 легкавыя аўтамабілі, 18 акцый ААТ “Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў”.


Выбарчая акруга № 20 імя 50 год БССР

Гарбацэвіч Наталля Рыгораўна,
нарадзілася 9 жніўня 1978 года, першы сакратар Капыльскага раённага камітэта грамадзскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, жыве ў г.Капылі, беспартыйная.

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўнівесітэт імя М.Танка па спецыяльнасці “настаўнік пачатковых класаў”.

Дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 25 склікання.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 12 450 530 рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, легкавы аўтамабіль.


Мажская выбарчая акруга № 21

Чаркас Анатолій Адамавіч,
нарадзіўся 20 кастрычніка 1966 года, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Капыльскі райаграсэрвіс”, жыве ў в.Мажа, беспартыйны.

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці “інжынер-механік”.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 27 936 672 рублёў, мае ва ўласнасці жылы дом, зямельны участак 0,25 га, кватэру, 4 легкавыя аўтамабілі.


Вялікараёўская выбарчая акруга № 22

Кедрык Галіна Іосіфаўна,
нарадзілася 9 сакавіка 1952 года, пенсіянерка, жыве ў в.Вялікая Раёўка, беспартыйная.

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўнівесітэт імя Горкага па спецыяльнасці “настаўнік матэматыкі”.

Дэпутат Вялікараёўскага сельскага Савета дэпутатаў 24 і 25 скліканняў.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 6 118 122 рублі, мае ва ўласнасці кватэру, 107 чэкаў “Маёмасць”.


Руднянская выбарчая акруга № 23

Матус Надзея Леанідаўна,
нарадзілася 20 чэрвеня 1971 года, інспектар па кадрах сельскагаспадарчага філіяла “Браткава” адкрытага акцыянернага таварыства “Капыльскі райаграсэрвіс”, жыве ў в.Браткава, беспартыйная.

Скончыла Навапольскі сельскагаспадарчы тэхнікум па спецыяльнасці “юрысконсульт”

Дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 24 і 25 скліканняў.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 8 872 876 рублёў, мае ва ўласнасці жылы дом, 1380 чэкаў “Жыллё”, 149 чэкаў “Маёмасць”, 1 акцыю ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”



Навасёлкаўская выбарчая акруга № 24

Сельвановіч Васілій Мікалаевіч,
нарадзіўся 26 красавіка 1961 года, дырэктар установы адукацыі “Браткаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная базавая школа”, жыве ў в.Навасёлкі, член Камуністычнай партыі Беларусі.

Скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “выкладчык фізічнай культуры”.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 13 593 925 рублёў, мае ва ўласнасці 2 легкавыя аўтамабілі, 1 акцыю ААТ “Капыльскае”


Ляшнянская выбарчая акруга № 25

Пашко Галіна Віктараўна,
нарадзілася 3 студзеня 1963 года, намеснік дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства “Капыльскае”, жыве ў г.Капылі, беспартыйная.

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўнівесітэт імя Горкага па спецыяльнасці “настаўнік геаграфіі і біялогіі”.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 21 533 405 рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, гараж, легкавы аўтамабіль.


Чырвонадубраўская выбарчая акруга № 26

Варвашэня Мікалай Міхайлавіч,
нарадзіўся 16 мая 1963 года, начальнік Капыльскага раёна электрычных сетак філіяла “Слуцкія электрычныя сеткі” рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскэнэрга”, жыве ў г.Капылі, беспартыйны.

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці “інжынер-энэргетык”.

Дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 24 і 25 скліканняў.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 32 006 281 рубель, мае ва ўласнасці кватэру, легкавы аўтамабіль, 87 чэкаў “Маёмасць”.


Семежаўская выбарчая акруга № 27

Жданеня Анатолій Іосіфавіч,
нарадзіўся 9 студзеня 1957 года, старшыня вытворчага сельскагаспадарчага кааператыва “Семежава”, жыве ў аграгарадку Семежава, беспартыйны.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “інжынер-механік”.

Дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў і Семежаўскага сельскага Савета дэпутатаў 23, 24 і 25 скліканняў.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 24 650 755 рублёў, мае ва ўласнасці жылы дом, зямельны участак 0,0893 га, легкавы аўтамабіль.


Смаліцкая выбарчая акруга № 28

Кільчэўскі Аляксандр Рыгоравіч,
нарадзіўся 1 студзеня 1954 года, дырэктар даччынага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Перасоўная механізаваная калона № 194”, жыве ў г.Капылі, беспартыйны.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “гідрамеліярацыя”.

Дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 25 склікання.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 31 664 334 рублі, мае ва ўласнасці кватэру, гараж, 89 чэкаў “Маёмасць”.


Бучацінская выбарчая акруга № 29

Пяцігорац Сяргей Аляксандравіч,
нарадзіўся 23 лютага 1978 года, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Ціміразеўскі”, жыве ў аграгарадку Быстрыца, беспартыйны.

Скончыў Капыльскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 211 па спецыяльнасці “трактарыст-машыніст”.

Узнагароджаны медалем “За працоўныя заслугі”.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 29 162 053 рублі, мае ва ўласнасці 2 легкавыя аўтамабілі.


Жыліхаўская выбарчая акруга № 30

Ульдзіновіч Сяргей Станіслававіч,
нарадзіўся 2 студзеня 1980 года, дырэктар дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Капыльскі лясгас”, жыве ў п.Энэргетыкаў Дзяржынскага раёна, беспартыйны.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “інжынер лясной гаспадаркі”.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 27 467 926 рублёў, мае ва ўласнасці легкавы аўтамабіль.


Блеўчыцкая выбарчая акруга № 31

Сандрозд Марыя Леанідаўна,
нарадзілася 1 жніўня 1956 года, старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў, жыве ў г.Капылі, беспартыйная.

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўнівесітэт імя Горкага па спецыяльнасці “настаўнік матэматыкі”.

Дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 24 і 25 скліканняў.

Узнагароджана юбілейнымі медалямі “60 лет Победы в ВОВ 1941-1945 г.г.” і “60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 31 696 979 рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, гараж, 86 чэкаў “Маёмасць”.


Цімкавіцкая Слуцкая выбарчая акруга № 32

Сахар Уладзімір Яўгенавіч,
нарадзіўся 12 жніўня 1958 года, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Атамабільны парк № 21”, жыве ў аграгарадку Цімкавічы, беспартыйны.

Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут па спецыяльнасці “інжынер-будаўнік”.

Дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 25 склікання.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 21 118 798 рублёў, мае ва ўласнасці жылы дом, зямельны участак 0,182 га, легкавы аўтамабіль, 18 акцый ААТ “Аўтамабільны парк № 21”


Цімкавіцкая Маладзёжная выбарчая акруга № 33

Острыкава Алена Мечыславаўна,
нарадзілася 14 красавіка 1959 года, старшыня Цімкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта, жыве ў аграгарадку Цімкавічы, беспартыйная.

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўнівесітэт імя Горкага па спецыяльнасці “настаўнік беларускай мовы і літаратуры”.

Дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 24 і 25 скліканняў, Цімкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў 23, 24 і 25 скліканняў.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 17 865 180 рублёў, мае ва ўласнасці жылы дом, зямельны участак 0,1422 га, легкавы аўтамабіль, 21 чэк “Жыллё”, 36 чэкаў “Маёмасць”.


Быстрыцкая выбарчая акруга № 34

Паляшчук Святлана Аляксандраўна,
нарадзілася 7 снежня 1954 года, старшыня праўлення Капыльскага раённага спажывецкага таварыства, жыве ў г.Капылі, беспартыйная.

Скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут па спецыяльнасці “бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт”.

Дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 25 склікання

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 46 428 949 рублёў.


Ванелевіцкая выбарчая акруга № 35

Макарчук Аляксандр Рыгоравіч,
нарадзіўся 22 лістапада 1967 года, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Ванелевічы”, жыве ў в.Ванелевічы, беспартыйны.

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці “вучоны аграном”.

Дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў і Доктаравіцкага сельскага Савета дэпутатаў 24 і 25 скліканняў.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 32 718 886 рублёў, мае ва ўласнасці жылы дом, зямельны участак 0,127 га, легкавы аўтамабіль, 240 чэкаў “Жыллё”, 46 чэкаў “Маёмасць”.



Новадоктаравіцкая выбарчая акруга № 36

Жгун Вольга Канстанцінаўна,
нарадзілася 28 кастрычніка 1959 года, галоўны бухгалтар Мінскага абласнога сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Доктаравічы”, жыве ў аграгарадку Новыя Доктаравічы, беспартыйная.

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава па спецыяльнасці “эканаміст”.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 12 397 064 рублі, мае ва ўласнасці жылы дом.


Канюхоўская выбарчая акруга № 37

Кароль Аляксей Аляксандравіч,
нарадзіўся 18 лютага 1980 года, галоўны ўрач дзяржаўнай установы “Капыльскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”, жыве ў в.Скабін, беспартыйны.

Скончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўнівесітэт па спецыяльнасці “медыка-прафілактычная справа”.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 14 211 049 рублёў, мае ва ўласнасці кватэру.


Грозаўская выбарчая акруга № 38

Прахарэня Валерый Міхайлавіч,
нарадзіўся 3 верасня 1964 года, начальнік Капыльскай раённай інспекцыі дзяржаўнага тэхнічнага нагляду, жыве ў аграгарадку Новыя Доктаравічы, беспартыйны.

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці “інжынер-механік”.

Дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 23 склікання.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 11 653 829 рублёў, мае ва ўласнасці жылы дом, зямельны участак 0,1053 га.


Скабінская выбарчая акруга № 39

Станкевіч Віктар Канстанцінавіч,
нарадзіўся 8 сакавіка 1953 года, намеснік старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Скабін”, жыве ў в.Скабін, беспартыйны.

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці “ветэрынарны ўрач”.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 17 710 176 рублёў, мае ва ўласнасці 2 жылыя дамы, 3 зямельныя участкі агульнай плошчай 0,71га, 3 легкавыя аўтамабілі.


Дусаеўшчынская выбарчая акруга № 40

Чыж Вольга Піліпаўна,
нарадзілася 11 красавіка 1955 года, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Дзяржынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-агульнаадукацыйная базавая школа, жыве ў в.Дусаеўшчына, беспартыйная.

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўнівесітэт імя Горкага па спецыяльнасці “настаўнік фізікі”.

Дэпутат Капыльскага сельскага Савета дэпутатаў 25 склікання.

Агульная сума гадавога дахода за 2009 год склала 12 643 110 рублёў, мае ва ўласнасці 82 чэкі “Маёмасць”



Старшыня Капыльскай раённай

выбарчай каміссіі І.М.Бобка

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Паведамленне Капыльскай раённай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатаў ў дэпутаты Капыльскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання iconПаведамленне акруговай выбарчай камісіі Бярэзінскай выбарчай акругі №55 аб зарэгістраваных кандыдатах ў дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання
Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, акруговай выбарчай камісіяй Бярэзінскай выбарчай акругі №55 па выбарах у Гомельскі абласны...

Паведамленне Капыльскай раённай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатаў ў дэпутаты Капыльскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання iconПаведамленне акруговай выбарчай камісіі Маладзёжнай выбарчай акругі №57 аб зарэгістраваных кандыдатах у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостатага склікання
Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, акруговай выбарчай камісіяй Маладзёжнай выбарчай акругі №57 па выбарах у Гомельскі абласны...

Паведамленне Капыльскай раённай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатаў ў дэпутаты Капыльскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання iconПаведамленне акруговай выбарчай камісіі Першамайскай выбарчай акругі №56 аб зарэгістраваных кандыдатах у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостатага склікання
Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, акруговай выбарчай камісіяй Першамайскай выбарчай акругі №56 па выбарах у Гомельскі абласны...

Паведамленне Капыльскай раённай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатаў ў дэпутаты Капыльскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання iconПаведамленне акруговай выбарчай камісіі Светлагорскай сельскай выбарчай акругі №58 аб зарэгістраваных кандыдатах у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостатага склікання
Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, акруговай выбарчай камісіяй Светлагорскай сельскай выбарчай акругі №58 па выбарах у Гомельскі...

Паведамленне Капыльскай раённай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатаў ў дэпутаты Капыльскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання iconРашэнне
Аб утварэнні Ашмянскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць шостага склікання

Паведамленне Капыльскай раённай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатаў ў дэпутаты Капыльскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання icon4 Козіч Міхаіл Міхайлавіч, нарадзіўся 14 снежня 1956 года, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Прадтавары", жыве ў г. Брэсце, беспартыйны. Па выбарчай акрузе №5
Брэсцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў ХХVI...

Паведамленне Капыльскай раённай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатаў ў дэпутаты Капыльскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання iconЛенінская выбарчая акруга №1
Светлагорскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў аб зарэгістраваных кандыдатах ў дэпутаты

Паведамленне Капыльскай раённай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатаў ў дэпутаты Капыльскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання iconАб рэгістрацыі кандыдатаў
Акруговая выбарчая камісія Маладзечанскай Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі №5 па выбарах дэпутатаў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў...

Паведамленне Капыльскай раённай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатаў ў дэпутаты Капыльскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання iconДэпутаты Шклоўскага раённага Савета дэпутатаў 26 склікання
Выбраны дэпутатам Шклоўскага раённага Савета дэпутатаў 26 склікання па Чарнянска-Таўкачоўскай выбарчай акрузе №35

Паведамленне Капыльскай раённай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатаў ў дэпутаты Капыльскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання icon25 сакавіка 2010 года адбыліся паседжанні акруговых І раённай камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання, на якіх былі прыняты
Саветаў дэпутатаў 26-га склікання, на якіх былі прыняты рашэнні аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка