Інструкцыя па выкананні тэставых перакладаў для агенцтва lingva by




НазваІнструкцыя па выкананні тэставых перакладаў для агенцтва lingva by
Дата канвертавання12.12.2012
Памер20.97 Kb.
ТыпДокументы
Інструкцыя па выкананні тэставых перакладаў для агенцтва LINGVA BY


  1. Адказна пастаўцеся да выканання тэставых перакладаў. Паводле якасці выкананага тэсту мы будзем меркаваць пра якасць вашай працы ўвогуле, і на падставе вынікаў тэсту прымем рашэнне пра тое, ці супрацоўнічаць з вамі. Важным крытэрыем ацэнкі будзе таксама здольнасць выконваць указанні.

  2. Тэставы пераклад вы павінны зрабіць самастойна, забараняецца перадаваць яго на выкананне іншым асобам.

  3. Пры выкананні тэставага перакладу на беларускую мову выкарыстоўваць афіцыйны правапіс. Калі вы валодаеце толькі тарашкевіцай, можаце выкарыстоўваць і яе, але замовы з ёй бываюць нашмат радзей.

  4. У першую чаргу ацэньваецца якасць перакладу як такога, але таксама ацэньваецца і якасць абыходжання з дакументам (менавіта – здольнасць не парушаць афармленне дакумента і ўвага да ўсіх элементаў яго структуры і разметкі). Таму зыходны дакумент не толькі змяшчае тэкст для перакладу, але і аформлены адмысловым чынам, насычаны рознымі відамі афармлення.

  5. Калі вы пазначылі ў анкеце, што валодаеце Trados або WordFast, то выконвайце тэставы пераклад з выкарыстаннем гэтых праграм і здайце двухмоўны файл і канчатковы (ачышчаны) файл; базу TM дасылаць не патрабуецца. Пры гэтым просім таксама сачыць за зыходным афармленнем, элементамі разметкі і структуры дакумента. Калі з дапамогай гэтых праграм нейкія часткі дакумента не паддаюцца перакладу, перакладайце іх «уручную».

  6. Калі вы не карыстаецеся праграмамі Trados, WordFast ці падобнымі, пераклад уводзьце на месцы арыгінала. Выконваць пераклад справа ад арыгінала або пад арыгіналам не трэба. Пры неабходнасці зверкі з арыгіналам стварыце асобную копію дакумента адмыслова для гэтай мэты.

  7. Файл выкананага тэставага перакладу (пры працы з CAT-сістэмамі маецца на ўвазе канчатковы, ачышчаны файл) павінен быць у першапачатковым фармаце. Калі вы атрымалі файл .doc, то і здаць павінны .doc, а не, напрыклад, .docx або .odt.

  8. Імя файла павінна адпавядаць наступным умовам: пры здачы файлаў дадайце да назвы кожнага зыходнага файла код мовы перакладу RU, BE або UK для рускай, беларускай і ўкраінскай мовы адпаведна (на месцы «targetlang» ў зыходнай назве файла), а затым – ваша прозвішча (на месцы «surname» ў зыходнай назве файла) і імя ў лацінскай транскрыпцыі (на месцы «givenname» ў зыходнай назве файла) – усё праз знакі ніжняга падкрэслівання (напрыклад, калі Ніна Іванова атрымала файлы LB Test Trans EN_targetlang_surname_givenname.doc і LB Test Trans FR_targetlang_surname_givenname.doc і пераклала іх на рускую і беларускую мовы адпаведна, то павінна здаць файлы LB Test Trans EN_RU_Ivanova_Nina.doc і LB Test Trans FR_BE_Ivanova_Nina.doc).

  9. Тэставы пераклад выканайце і здайце да крайняга тэрміну, які мы з вамі ўзгаднілі папярэдне. Гэта умоўная праверка вашай аператыўнасці. Калі да пачатку выканання тэсту разумееце, што не паспееце, папярэдзьце пра гэта – ўзгаднім іншы тэрмін.

  10. Файлы дасылайце на адрас transrecruiting2011@lingva-by.com.

  11. Мы не плануем адказваць усім пра вынікі тэстаў. У сваю чаргу, пацвярджэнне паспяховага праходжання тэсту неабавязкова азначае імгненнае даручэнне вам замоў

У рэдакцыі ад 13.03.2012

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Інструкцыя па выкананні тэставых перакладаў для агенцтва lingva by iconНа удзел у праграме "500 перакладаў гуманітарыстыкі для патрэбаў беларускамоўнага навучання"

Інструкцыя па выкананні тэставых перакладаў для агенцтва lingva by iconБудзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў І прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал
Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў І прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць...

Інструкцыя па выкананні тэставых перакладаў для агенцтва lingva by iconБюро перакладаў Pieraklad com

Інструкцыя па выкананні тэставых перакладаў для агенцтва lingva by iconРыгор, сын Іванаў, Барадулін нарадзіўся 24 лю-тага 1935 года на хутары Верасоўка на Вушач-чыне (Віцебская еобласць)
Выдаўзвыш 70 зборнікаў лірыкі, гумару, вершаў для дзяцей, перакладаў, кніг эсэ іўспамінаў І т п

Інструкцыя па выкананні тэставых перакладаў для агенцтва lingva by iconДзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Белта паведамляе, што, паводле міністра інфармацыі Уладзімера Русакевіча, інтэрнэт-вэрсіі пэрыядычных выданьняў павінны
Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Белта паведамляе, што, паводле міністра інфармацыі Уладзімера Русакевіча, інтэрнэт-вэрсіі пэрыядычных...

Інструкцыя па выкананні тэставых перакладаў для агенцтва lingva by iconІнструкцыя па стварэнню І афармленню табліц у тэкставым рэдактары ms word

Інструкцыя па выкананні тэставых перакладаў для агенцтва lingva by iconФ. Д. Клімчук Урыўкі з перакладаў
Гістарычная брама. Гісторыка-краязнаўчы часопіс. 2002. 1—2 (19—20). Бяроза Брэсцкай вобласці. С. 56--58]

Інструкцыя па выкананні тэставых перакладаў для агенцтва lingva by iconІ нф а рмацыя аб выкананні
Складзена нарматыўная база па ахове працы, маецца пералік інструктажоў, журналы рэгістрацыі ўсіх відаў інструктажу як для вучняў,...

Інструкцыя па выкананні тэставых перакладаў для агенцтва lingva by iconІнструкцыя па вырабе ркзн
На загатоўцы Вам спатрэбяцца два элементы: сама карта зорнага неба І накладны круг для яе. Карта задыякальнай часткі неба павінна...

Інструкцыя па выкананні тэставых перакладаў для агенцтва lingva by icon1 Вызначэнне паняцця тэста, гісторыя развіцця тэсціравання
Тыпалогія тэстаў І тэставых заданняў, структура тэстаў І асаблівасці ІХ арганізацыі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка