Зацверджана пастанова Нацыянальнага




НазваЗацверджана пастанова Нацыянальнага
Дата канвертавання31.10.2012
Памер141.47 Kb.
ТыпДокументы

ЗАЦВЕРДЖАНА


Пастанова

Нацыянальнага


статыстычнага камітэта

Рэспублiкi Беларусь

30.06.2012 № 75


УКАЗАННІ

па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-ду (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме
1-ду (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі» (далей – справаздача) прадстаўляюць установы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі і адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, другія арганізацыі, якім згодна з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць і якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі і адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю (далей – дашкольныя ўстановы).

2. Да ліку дашкольных устаноў адносяцца:

установы дашкольнай адукацыі – яслі, яслі-сад, дзіцячы сад, санаторны яслі-сад, санаторны дзiцячы сад, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці;

навучальна-педагагічныя комплексы – яслі-сад – школа, дзіцячы
сад – школа;

спецыяльныя дашкольныя ўстановы – спецыяльны яслі-сад, спецыяльны дзіцячы-сад, рэспубліканскі цэнтр для дзяцей дашкольнага ўзросту з парушэннем слыху.

3. Яслі-сад – школа і дзiцячы сад – школа паказваюць у справаздачы звесткі толькi аб групах, якія наведваюць дзеці ранняга і дашкольнага ўзросту, і радкі з 12 па 20 табліцы 10 раздзела II не запаўняюць.

4. Справаздача складаецца па стану на 5 верасня бягучага навучальнага года.

5. Для даных, якія запаўняюцца за справаздачны перыяд – гэта перыяд з 5 верасня мiнулага навучальнага года па 4 верасня бягучага навучальнага года.

6. Усе паказчыкi справаздачы запаўняюцца на падставе даных першасных уліковых дакументаў: кнiг загадаў i распараджэнняў, асабістых спраў работнiкаў, медыцынскіх справак дзяцей, журналаў рэгiстрацыi iнфекцыйных захворванняў, табеляў улiку штодзённых наведванняў, тэхнiчных пашпартаў і іншых.

7. Дашкольныя ўстановы, якія пачалі дзейнічаць у справаздачным перыядзе, складаюць справаздачу за перыяд сваёй фактычнай дзейнасці ў справаздачным перыядзе.

8. Дашкольныя ўстановы, якія закрыліся на капiтальны рамонт у справаздачным перыядзе, запаўняюць у справаздачы паказчыкi, якiя характарызуюць іх дзейнасць у справаздачным перыядзе да пачатку капiтальнага рамонту: табліцы 1 – 6 раздзела І, раздзелы IV, V, VII – ХII. Пры гэтым у раздзеле Х радкі 01 і 05 не запаўняюцца, па радках 03 і 04 у графе 1 паказваецца плошча памяшканняў да пачатку капітальнага рамонту; у раздзелах ХI і ХII паказваюцца звесткі аб загадчыку.

9. Дашкольныя ўстановы, якія з прычыны капiтальнага рамонту не працавалі ў справаздачным перыядзе, і дашкольныя ўстановы, якія маюць адмiнiстрацыю, але не ўкамплектаваны дзецьмi, запаўняюць у справаздачы толькi табліцы 1 – 6 раздзела І і раздзелы Х– ХII.


ГЛАВА 2

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА І «АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ», РАЗДЗЕЛА ІІ «ЗВЕСТКІ АБ КОЛЬКАСЦІ ДЗЯЦЕЙ»
РАЗДЗЕЛА ІІІ «ЗВЕСТКІ АБ КОЛЬКАСЦІ ГРУП І ДЗЯЦЕЙ»



10.  У раздзеле I:

табліцы 1 і 2 запаўняюцца на падставе існуючага рашэння раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта, якi ўстанавiў месца распалажэння дашкольнай установы і яе від. Пры гэтым абаязкова павінна быць запоўнена графа 1 ці графа 2 табліцы 1, графа 3 гэтай табліцы запаўняецца акрамя таго. Напрыклад, калі дашкольная ўстанова размешчана ў сельскім населеным пункце, які ў тым ліку з’яўляецца аграгарадком ці населеным пунктам, які падлягае пераўтварэнню ў аграгарадок, тады ў справаздачы запаўняюцца графы 2 і 3 табліцы 1;

у графах 1 і 2 табліцы 3 код органа кіравання і код формы ўласнасці паказваюцца на падставе дзеючага рашэння заснавальніка дашкольнай установы і павінны быць запоўнены абавязкова. Код органа кіравання паказваецца ў адпаведнасці з пералiкам дзяржаўных органаў і іншых арганізацый згодна з дадаткам да дадзеных Указанняў;

у табліцы 9 паказваюцца даныя аб групах, якія дзейнічаюць на пастаяннай аснове і ўключаны ў структуру дашкольнай установы;

даныя па радку 09 у графе 1 табліцы 9 павінны быць роўныя даным па радку 01 у графе 1 табліцы 12 раздзела ІІІ і даным па радку 01 у графе 1 табліцы 18 раздзела VI.

11. У табліцы 10 раздзела II:

па радку 01 у графе 1 паказваецца колькасць дзяцей, якiя лічыліся ў спiсе дашкольнай установы на пастаяннай аснове на 5 верасня бягучага навучальнага года, незалежна ад таго, наведвалi яны ў гэты дзень дашкольную ўстанову цi не;

па радках 02–10 узрост дзяцей вызначаецца па ліку поўных гадоў
на 5 верасня бягучага года;

сума даных па радках 02–10 павінна быць роўнай даным па радку 01;

па радку 11 паказваецца колькасць дзяцей, якім па стану на 5 верасня бягучага навучальнага года споўнілася 6 гадоў, але яны па розных прычынах не залічаны на ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі і праходзяць другі год навучання па вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі (раздзел праграмы ад 6 да 7 гадоў);

па радку 12 паказваецца агульная колькасць дзяцей, якія навучаюцца ў пачатковых класах, якія арганізаваны на базе дашкольнай установы, і ўваходзяць у састаў груп, якія ўключаны ў структуру дашкольнай установы;

сума даных па радках 13–16 павінна быць роўнай даным па радку 12;

сума даных па радках 17–20 павінна быць роўнай даным па радку 12.

12. У табліцы 11 раздзела II:

па радках 24–26 паказваецца колькасць дзяцей, якія ахоплены аздараўленчымі мерапрыемствамі, якія былі арганізаваны ў справаздачным перыядзе ў адпаведнасці з рашэннямі раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта;

па радках 27–32 колькасць дзецей, бацькі якіх вызвалены ад платы за харчаванне дзяцей поўнасцю ці аплачваюць 50% яго кошту, паказваецца ў адпаведнасці з загадам кіраўніка дашкольнай установы.

13. У табліцы 12 раздзела III:

колькасць груп i дзяцей у іх паказваецца па стану на 5 верасня бягучага навучальнага года;

па радку 03 з даных па радку 02 паказваюцца даныя аб групах кароткачасовага знаходжання, якія дзейнічаюць на пастаяннай аснове. У графе 3 па гэтаму радку паказваецца толькі колькасць дзяцей, якія іх наведваюць на пастаяннай аснове. Даныя аб гэтых групах паказваюцца таксама ў раздзеле ІХ, дзе паказваецца ўся колькасць дзяцей, якія іх наведваюць;

даныя па радку 03 у графе 1 павінны быць роўныя даным па радку 09 у графе 5 табліцы 9 раздзела I;

па радку 20 да груп iнтэграванага навучання і выхавання адносяцца групы, у якіх разам са здаровымi дзецьмi выхоўваецца нязначная колькасць дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця;

сума даных па радках 02, 04, 12 і 20 павінна быць роўнай даным па радку 01;

даныя па радку 21 у графе 1 павінны быць роўныя даным па радку 09 у графе 2 табліцы 9 раздзела I;

даныя па радку 22 у графе 3 павінны быць роўныя даным па радку 01 у графе 10 табліцы 18 раздзела VI.

14. У табліцы 13 раздзела III:

радкі 29–31 запаўняюць дашкольныя ўстановы, пры якiх адкрыты пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

радок 32 запаўняюць дашкольныя ўстановы, у якiх няма пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, але ёсць дзецi, якiя наведваюць заняткi ў пунктах карэкцыйна-педагагічнай дапамогі пры iншых установах адукацыі (напрыклад, дзіцячы-сад – школа).


ГЛАВА 3

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА ІV «ЗВЕСТКІ АБ НАВЕДВАННІ ДЗЕЦЬМІ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ Ў СПРАВАЗДАЧНЫМ ПЕРЫЯДЗЕ», РАЗДЗЕЛА V «ЗВЕСТКІ АБ КОЛЬКАСЦІ ВЫПАДКАЎ ЗАХВОРВАННЯЎ У ДЗЯЦЕЙ»



15. У табліцы 14 раздзела IV колькасць праведзеных i прапушчаных чалавека-дзён вызначаюць на падставе табеля ўлiку штодзённых наведванняў шляхам падліку колькасцi дзяцей, якiя, адпаведна, наведвалi або прапускалi дашкольную ўстанову, за кожны дзень справаздачнага перыяда.

Пры падлiчэнні колькасці праведзеных дзецьмі дзён у групах трэба ўлiчваць таксама тыя днi, у якiя дашкольная ўстанова працавала часткова (не з поўнай нагрузкай, частку дня). Незалежна ад працягласці знаходжання дзiцяцi ў дашкольнай установе на працягу сутак, яго наведванне ўлiчваюць як адзiн дзень. Адпаведна паказваюць колькасць прапушчаных дзён.

Сума даных па радках 03 i 04 павiнна быць роўнай даным
па радку 02.

16. Па радку 05 табліцы 15 раздзела IV паказваецца колькасць усiх дзён у справаздачным перыядзе, у якія дашкольная ўстанова прымала дзяцей. У колькасць дзён работы не ўключаюць выхадныя, святочныя днi, нерабочыя днi ў летнi перыяд (калi дашкольная ўстанова закрыта на гэты перыяд), нерабочыя днi з прычыны капiтальнага рамонту, розных аварый i iншых тэхнiчных прычын.

Калi дашкольная ўстанова пачала працаваць пазней за 5 верасня мінулага года, тады колькасць дзён работы ў такой установе вызначаюць з дня першага прыёму дзяцей.

Даныя па радку 05 табліцы 15, памножаныя на даныя па радку 20 табліцы 17 раздзела V павінны быць роўныя суме даных па радках 01 і 02 у графе 1 табліцы 14.

17. У табліцы 16 раздзела V паказваюцца ўсе выпадкi захворванняў, траўм i атручванняў, з прычыны якiх дзiця адсутнічала адзiн дзень i больш у дашкольнай установе ў справаздачным перыядзе.

Коды ў графе Б адпавядаюць Международной статистической классификации болезней и проблем, связанных со здоровьем,
X пересмотра, прынятай у 1989 годзе сорак трэццяй сесiяй Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя.

18. Па радках 20 і 21 табліцы 17 раздзела V сярэднегадавая колькасць дзяцей вызначаецца шляхам падліку іх спiсачнай наяўнасцi на першы дзень кожнага месяца, пачынаючы з 1 кастрычніка мінулага года, i дзялення атрыманай сумы на колькасць адпрацаваных месяцаў.

Дашкольная ўстанова, закрытая на капітальны рамонт у справаздачным перыядзе, вызначае сярэднегадавую колькасць дзяцей за час яе работы ў справаздачным перыядзе да закрыцця.


ГЛАВА 4

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА VI «ЗВЕСТКІ АБ МОВАХ, НА ЯКІХ ВЯДЗЕЦЦА РАБОТА Ў ГРУПАХ», РАЗДЗЕЛА VII «ЗВЕСТКІ АБ НАВЕДВАННІ ДЗЕЦЬМІ ГРУП», РАЗДЗЕЛА VIIІ «ЗВЕСТКІ АБ ГРУПАХ ПА ІНТАРЭСАХ», РАЗДЗЕЛА ІX «ЗВЕСТКІ АБ НОВЫХ ФОРМАХ АРГАНІЗАЦЫІ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ»


19. У разделе VI:

даныя па радку 01 у графах 01 і 02 павінны адпавядаць даным па радку 01 у графах 1 і 3 табліцы 12 раздзела IIІ;

сума даных па радках 02 – 04 павiнна быць роўнай даным
па радку 01 ва ўсіх графах;

сума даных па радках 06 – 11 павiнна быць роўнай даным
па радку 05 ва ўсіх графах;

даныя ў графе 2 павiнны быць роўныя суме даных
у графах 3 – 10 па усіх радках.

20.  У раздзеле VII паказваецца фактычная колькасць груп, якія працавалі ў розныя месяцы з 1 верасня мінулага года па 31 жніўня бягучага года, і колькасць дзяцей, якія іх наведвалі.

21. У раздзеле VIII паказваецца колькасць груп па інтарэсах, у тым ліку і на бясплатнай аснове, якія былі арганізаваны ў дашкольнай установе ў справаздачным перыядзе.

Не паказваюцца даныя аб групах па інтарэсах, якія дзейнічаюць у дашкольнай установе, але арганізаваны ўстановай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Пры запаўненнi раздзела VIII неабходна выканаць наступныя патрабаваннi:

калi група аднаго напрамку дзелiцца на дзве групы, з якiмi займаецца адзiн педагагічны работнік, які атрымлівае аплату за дзве групы, то паказваюцца даныя аб дзвюх групах;

калi адзiн i той жа выхаванец займаецца ў некалькiх групах рознага напрамку, то звесткi аб iм паказваюцца столькi разоў, у колькiх групах ён займаецца.

22. У раздзеле IХ паказваюцца звесткі аб групах, якія працавалі ў дашкольнай установе ў справаздачным перыядзе як на пастаяннай аснове, так і часова з рэжымам работы ад 2 да 5 разоў у нядзелю і ад 2 да 7 гадзін у дзень і якія наведвалі як дзеці, якія залічаны ў дашкольную ўстанову на пастаяннай аснове, так і тыя, хто яе наведвае часова.

У раздзеле IХ:

даныя па радку 01 у графе 1 табліцы 21 павінны быць роўныя даным па радку 20 у графе 1 табліцы 23;

даныя па радку 01 у графе 5 табліцы 21 павінны быць роўныя даным па радку 12 у графе 1 табліцы 22;

даныя па радку 01 у графе 8 табліцы 21 павінны быць роўныя суме даных па радках 15 і 16 у графе 1 табліцы 22;

даныя па радку 20 у графах 1 – 7 табліцы 23 павінны быць больш або роўныя даным па радку 09 у адпаведных графах 5 – 11 табліцы 9
раздзела І.


ГЛАВА 5

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА Х
«ЗВЕСТКІ АБ МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЙ БАЗЕ»



23. Па радках 01 і 02 табліцы 24 колькасць месцаў у дашкольнай установе вызначаецца ў адпаведнасці з нормамі напаўняльнасці груп з улікам іх накіраванасці і ўзросту дзяцей:

па радку 01 – па групах, якія фактычна функцыянуюць у дашкольнай установе;

па радку 02 – па групах, якія паказаны ў праектнай дакументацыі або акце прыёмкі аб’екта, завершанага будаўніцтвам, рэканструкцыяй. 

24. Па радках 03 і 04 табліцы 24 паказваецца плошча памяшканняў дашкольнай установы ў квадратных метрах у цэлых лічбах на падставе тэхнiчнага пашпарта будынка.

Па радку 03 паказваецца агульная плошча ўсіх памяшканняў, у якую ўключаецца плошча занятых i свабодных пакояў для размяшчэння дзяцей, плошча кабiнетаў загадчыка i ўрача, плошча дапаможных памяшканняў, кухнi, калiдораў, раздзявальняў, умывальных пакояў, вестыбюляў, а таксама плошча той часткі падвалаў i паўпадвалаў, якая выкарыстоўваецца для патрэб дашкольнай установы. Не ўключаецца ў агульную плошчу свабодная плошча падвалаў i паўпадвалаў, плошча, занятая пад склады, а таксама плошча лесвiчных клетак, санвузлоў i надворных пабудоў (хлявоў, гаражоў).

Калi ў дзiцячым садзе-школе ёсць памяшканнi, якiя выкарыстоўваюцца як школай, так i дашкольнай установай (напрыклад, актавая зала), тады плошча гэтых памяшканняў у справаздачы дашкольнай установы не паказваецца.

Па радку 04 паказваецца плошча групавых памяшканняў, якiя ўключаюць памяшканнi прыёмнай, пакоя для гульнi, спальнi, туалетных i буфетных пакояў.

Даныя па радку 04 павiнны быць менш за даныя па радку 03.

25. Даныя па радку 05 у графе 1 табліцы 24 павінны быць роўнымі даным па радку 01 у графе 1 табліцы 12 раздзела III.

26. Па радку 08 табліцы 24 паказваецца колькасць iзалятараў. Пад iзалятарам маецца на ўвазе асобнае памяшканне, у якiм знаходзяцца хворыя дзецi да размяшчэння iх у стацыянары, або да таго, як іх забяруць з дашкольнай установы да дому.

27. Даныя па радках 25 і 26 табліцы 26 паказваюцца на падставе акта (заключэння) ці складзенага ва ўстаноўленым парадку іншага дакумента, які характарызуе стан памяшкання.

28. Па радку 29 табліцы 26 ставяць:

прочырк – калі ў дашкольнай установе пячное ацяпленне;

код 1 – калі дашкольная ўстанова абаграваецца ад сваёй дамавой кацельні, групавой (квартальнай), аб’яднанай ці раённай кацельні, ад цеплаэлектрацэнтралі, а таксама ад лакальных, дэцэнтралізаваных, маламетражных ацяпляльных катлоў, якія працуюць на газавым ці цвёрдым паліве.

29. Табліцу 28 запаўняюць толькі дашкольныя ўстановы дзяржаўнай формы ўласнасці.


ГЛАВА 6

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА ХI «ЗВЕСТКІ АБ КОЛЬКАСЦІ ПАСАД ПА ШТАТНАМУ РАСКЛАДУ І ФАКТЫЧНА ЗАНЯТЫХ ПАСАДАХ», РАЗДЗЕЛА ХІI «САСТАЎ ПЕДАГАГІЧНЫХ РАБОТНІКАЎ»



30. У табліцы 29 раздзела ХI паказваюцца даныя аб наяўнасцi ў дашкольнай установе ўсiх пасад па штатнаму раскладу i фактычна занятых пасадах. Даныя аб пасадах (графы 1 i 2) паказваюцца з двума знакамі пасля коскі. Напрыклад, калi ў дашкольнай установе па штатнаму раскладу дзве пасады медыцынскiх сясцёр, а фактычна працуе адна медсястра на 1,5 стаўкi, тады па радку 26 у графе 1 паказваюць 2, а ў графе 2 – 1,5.

Калi работнiк знаходзiцца ў адпачынку па доглядзе за дзiцём да дасягнення iм узросту 3 гадоў, а на яго пасадзе працуе iншы работнiк, тады паказваюць адну пасаду, а не дзве.

Калі ў дзiцячым садзе-школе замест пасады загадчыка ўведзена пасада дырэктара, звесткi аб ей паказваюцца па радку 04.

У табліцы 29 даныя аб медыцынскім персанале запаўняюць тыя дашкольныя ўстановы, у штаце якіх ён ёсць. Дашкольныя ўстановы, у штаце якіх няма медыцынскіх работнікаў, запаўняюць табліцу 30, у якой паказваецца колькасць фізічных асоб у цэлых лiчбах.

31. У раздзеле ХII паказваецца колькасць педагагічных работнікаў з улікам сумяшчальнiкаў у цэлых лiчбах.


Заўвага. Тэрміналогія, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькі для запаўнення справаздачы.


Дадатак

да Указанняў па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-ду (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі»

Пералiк дзяржаўных органаў і іншых арганізацый





Код

Назва дзяржаўных органаў і іншых арганізацый

1

2

01012

Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

02100

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

02150

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь

02230

Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

02250

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь

02260

Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь

03070

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

03130

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь

07010

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09030

Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці

09040

Беларускі вытворча-гандлёвы канцэрн лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці

09100

Беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі

09170

Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам»

13000

Мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы

18900

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі

99000

Юрыдычныя асобы без ведамаснай падпарадкаванасці



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Зацверджана пастанова Нацыянальнага iconЗацверджана пастанова Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь 31. 08. 2011 №237
Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасці...

Зацверджана пастанова Нацыянальнага iconПастанова Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 3 мая 2012 года праект Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб афіцыйных геральдычных...

Зацверджана пастанова Нацыянальнага iconЗацверджана пастанова Мiнiстэрства
Дзiцячы сад-школа паказвае ў справаздачы звесткі толькi аб дзецях-дашкольнiках, якія знаходзяцца на рэжыме дашкольнай установы

Зацверджана пастанова Нацыянальнага iconЗацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Тыпавымі вучэбнымі планамі на 2008/2009 навучальны год для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў

Зацверджана пастанова Нацыянальнага iconЗацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу Рэспублiкi Беларусь 28 чэрвеня 2007 №97 указаннi
Чарнобыль «Справаздача аб лесааднаўленнi I лесаразвядзеннi на землях, якiя забруджаны радыенуклідамi ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай...

Зацверджана пастанова Нацыянальнага iconЗацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу
Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-лг «Справаздача аб правядзеннi лесакультурных работ» (далей – справаздача) прадстаўляць...

Зацверджана пастанова Нацыянальнага iconЗацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь,...

Зацверджана пастанова Нацыянальнага iconПастанова Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь
Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі» (далей  справаздача) прадстаўляюць публічныя бібліятэкі, якія не ўваходзяць...

Зацверджана пастанова Нацыянальнага iconЗацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2004 г. №64 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004...

Зацверджана пастанова Нацыянальнага iconПастанова Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола да Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь І урадам Чэшскай Рэспублікі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка