Ленінская выбарчая акруга №1




НазваЛенінская выбарчая акруга №1
Дата канвертавання31.10.2012
Памер130.83 Kb.
ТыпДокументы
Паведамленне

Светлагорскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў аб зарэгістраваных кандыдатах ў дэпутаты

Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў

дваццаць шостага склікання.

Праверыўшы адпаведнасць парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты патрабаванням Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Светлагорскай раённай выбарчай камісіяй зарэгістраваны наступныя кандыдаты ў дэпутаты Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў:

Ленінская выбарчая акруга № 1


Філіповіч Галіна Васільеўна, 12 лістапада 1966 года нараджэння, старшыня Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйная.

Агульны даход за 2009 год склаў 35 222 590 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру.

Інтэрнацыянальная выбарчая акруга № 2


Ліпскі Анатоль Яўгенавіч, 6 кастрычніка 1958 года нараджэння, дырэктар Светлагорскай цеплаэлектрацэнтралі, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 54 652 199 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці дом, кватэру, легкавы аўтамабіль.


Камсамольская выбарчая акруга № 3

Ламаскіна Тамара Пятроўна, 21 ліпеня 1957 года нараджэння, упраўляючы аддзяленнем №318 галаўнога філіяла па Гомельскай вобласці адкрытага акцыянернага таварыства “Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі “Белінвестбанк”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйная.

Агульны даход за 2009 год склаў 44 198 654 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці акцыі адкрытага акцыянернага таварыства “Белінвестбанк”.

Першамайская выбарчая акруга № 4


Сатараў Антон Барысавіч, 2 сакавіка 1979 года нараджэння, галоўны інжынер філіяла “Аўтобусны парк №5” адкрытага акцыянернага таварыства “Гомельаблаўтатранс”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 13 314 463 беларускіх рублёў, мае ва уласнасці 2 легкавых аўтамабілі, прычэп да легкавога аўтамабілі, чэкі “Жыллё”.

Будаўнічая выбарчая акруга № 5


Палавец Алена Мікалаеўна, 23 лістапада 1965 года нараджэння, начальнік аддзела культуры Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйная.

Агульны даход за 2009 год склаў 18 429 970 беларускіх рублёў, ва ўласнасці мае кватэру.

Пушкінская выбарчая акруга № 6


Артамонаў Юрый Анатольевіч, 19 лютага 1967 года нараджэння, дырэктар спецыялізаванага ўпраўлення аддзелачных работ №150 адкрытага акцыянернага таварыства “Будаўнічы трэст №20, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 30 096 532 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, легкавы аўтамабіль.


Гвоздзь Радзіслаў Якаўлевіч, 31 снежня 1978 года нараджэння, дзяржаўны медыцынскі судовы эксперт Светлагорскага межраённага аддзялення ўпраўлення па Гомельскай вобласці дяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 12 571 750 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці легкавы аўтамабіль.

Кастрычніцкая выбарчая акруга № 7


Таплёнкін Уладзімір Нікіфаравіч, 10 сакавіка 1972 года нараджэння, першы намеснік старшыні Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 25 705 870 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, 2 легкавых аўтамабілі.

Юбілейная выбарчая акруга № 8


Бярдовіч Юрый Аляксандравіч, 5 жніўня 1979 года нараджэння, намеснік начальніка планава-эканамічнага аддзела адкрытага акцыянернага таварыства “Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 22 778 480 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, гараж, акцыі адкрытага акцыянернага таварыства “Светлагорскі цэлюлозна- кардонны камбінат”.


Кіраўская выбарчая акруга № 9


Рэкун Алег Васільевіч, 28 мая 1955 года нараджэння, начальнік Светлагорскага раённага вузла паштовай сувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Белпошта”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 20 621 151 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, 2 легкавых аўтамабілі.

Савецкая выбарчая акруга № 10


Дрозд Святлана Аляксееўна, 22 жніўня 1976 года нараджэння, дырэктар прыватнага гандлёвага унітарнага прадпрыемства “Дрозд С.А.”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйная.

Агульны даход за 2009 год склаў 9 624 000 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці дом.

Палеская выбарчая акруга № 11


Мурашка Рыгор Кузьміч, 28 мая 1953 года нараджэння, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 15 916 345 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці гараж, 2 легкавых аўтамабілі.

Маладзёжная выбарчая акруга № 12


Брэль Мікалай Мікітавіч, 13 сакавіка 1960 года нараджэння, начальнік упраўлення па гаспадарчых пытаннях рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Светлагорскае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 34 982 043 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці гараж, грузавы автамабіль, чэкі “Маёмасць”, акцыі адкрытага акцыянернага таварыства “Рэчыцкі камбінат хлебапрадуктаў”.

Сацыялістычная выбарчая акруга № 13


Дайнека Сяргей Рыгоравіч, 10 кастрычніка 1977 года нараджэння, начальнік дыягнастычнай станцыі камунальнага жыллёвага унітарнага прадпрыемства “Светач”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, член Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”.

Агульны даход за 2009 год склаў 14 954 520 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці легкавы аўтамабіль.

Муха Анатолій Апанасавіч, 30 мая 1951 года нараджэння, галоўны ўрач установы аховы здароўя “Светлагорская цэнтральная раённая бальніца”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 35 024 193 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, гараж, легкавы аўтамабіль.

Завадская выбарчая акруга № 14


Сонец Людміла Віктараўна, 23 красавіка 1960 года нараджэння, галоўны урач рэспубліканскага даччынага унітарнага прадпрыемства “Санаторый “Срэбраныя ключы”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйная.

Агульны даход за 2009 год склаў 38 061 875 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, зямельны надзел, гараж, садовы дом, легкавы аўтамабіль, прыцэп да легкавога аўтамабіля.


Бярэзінская выбарчая акруга № 15

Андрэяк Аляксандр Васільевіч, 27 студзеня 1957 года нараджэння, начальнік цэха тэхналагічнага абслугоўвання рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Светлагорскае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 26 760 800 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, садовы дом, зямельны надзел, гараж, легкавы аўтамабіль.

Заходняя выбарчая акруга № 16


Жулега Генадзій Георгіевіч, 7 сакавіка 1982 года нараджэння, індывідуальны прадпрымальнік, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, член Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”.

Агульны даход за 2009 год склаў 22 040 616 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, легкавы аўтамабіль.

Русіновіч Уладзімір Аляксеевіч, 10 мая 1968 года нараджэння, начальнік аддзела ўнутраных спраў Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 32 470 568 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, легкавы аўтамабіль, матацыкл.


Рачная выбарчая акруга № 17


Магазіншчыкаў Аляксандр Анатольевіч, 20 ліпеня 1969 года нараджэння, намеснік старшыні Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 42 456 900 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, легкавы аўтамабіль, чэкі “Маёмасць”.

Дняпроўская выбарчая акруга № 18


Конанава Валянціна Іванаўна, 13 мая 1949 года нараджэння, пенсіянерка, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, член Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”.

Агульны даход за 2009 год склаў 5 911 620 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, садовы дом, зямельны надзел, чэкі “Маёмасць”.

Рак Іван Адамавіч, 8 чэрвеня 1959 года нараджэння, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Светлагорская друкарня”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 36 721 738 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, 2 гаражы.

Індустрыяльная выбарчая акруга № 19


Данілава Ларыса Федараўна, 20 снежня 1965 года нараджэння, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Светлагорскаму раёну, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйная.

Агульны даход за 2009 год склаў 25 052 037 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, чэкі “Маёмасць”.

Ляшэнка Алена Сяргееўна, 17 верасня 1971 года нараджэння, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “Светлагорскія перавозкі”, пражывае ў гарадскім пасёлку Гатава Мінскага раёна Мінскай вобласці, беспартыйная.

Агульны даход за 2009 год склаў 8 380 000 беларускіх рублёў, ва ўласнасці маёмасці не мае.

Прывакзальная выбарчая акруга № 20


Лявончанка Ігар Віктаравіч, 16 студзеня 1961 года нараджэння, намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы Светлагорскага аграпрамысловага ўпраўлення рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Вытворчае аб΄яднанне “Беларуснафта”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 35 948 896 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, дом, легкавы аўтамабіль.

Скарынаўская выбарчая акруга № 21


Наскова Таццяна Барысаўна, 23 кастрычніка 1957 года нараджэння, электрамеханік па тэхнічнаму абслугоўванню медыцынскага абсталявання рэспубліканскага даччынага гандлёвага унітарнага прадпрыемства “Медтэхніка”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, член Аб΄яднанай грамадзянскай партыі.

Агульны даход за 2009 год склаў 11 993 000 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру.

Чарнейка Мікалай Уладзіміравіч, 8 лютага 1959 года нараджэння, дырэктар установы адукацыі “Светлагорскі дзяржаўны прафесійны ліцэй хімікаў”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 19 137 135 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, дом, зямельны надзел, легкавы аўтамабіль.

Чыгуначная выбарчая акруга № 22


Кузьменка Наталія Леанідаўна, 16 жніўня 1981 года нараджэння, інструктар па арганізацыйна –масавай рабоце з моладдзю рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Светлагорскае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйная.

Агульны даход за 2009 год склаў 2 365 550 беларускіх рублёў, ва ўласнасці маёмасці не мае.

Спартыўная выбарчая акруга № 23


Кот Канстанцін Арсенцьявіч, 22 лютага 1957 года нараджэння, начальнік Светлагорскай межраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага наваколля, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, член Камуністычнай партыі Беларусі.

Агульны даход за 2009 год склаў 17 928 589 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці дом, гараж, легкавы аўтамабіль, матацыкл.

Петух Марат Міхайлавіч, 14 сакавіка 1965 года нараджэння, намеснік дырэктара установы “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа №2 г. Светлагорска”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, член Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”.

Агульны даход за 2009 год склаў 9 801 680 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці легкавы аўтамабіль.

Свярдлоўская выбарчая акруга № 24


Панова Алена Антонаўна, 8 ліпеня 1966 года нараджэння, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Светлбытсэрвіс”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйная.

Агульны даход за 2009 год склаў 17 826 710 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, легкавы аўтамабіль, акцыі адкрытага акцыянернага таварыства “Светлбытсэрвіс”.

Шавяленка Сяргей Міхайлавіч, 9 чэрвеня 1967 года нараджэння, муляр будаўнічага ўпраўлення №257 адкрытага акцыянернага таварыства “Будаўнічы трэст №20”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, член Партыі БНФ.

Агульны даход за 2009 год склаў 36 188 420 беларускіх рублёў і 2 500 еўра, ва ўласнасці маёмасці не мае.

Чкалаўская выбарчая акруга № 25


Коваль Аляксандр Рыгоравіч, 13 лістапада 1971 года нараджэння, намеснік начальніка Светлагорскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гомельскае абласное ўправленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 27 090 137 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці дом, легкавы аўтамабіль, чэкі “Маёмасць”.

Калінінская выбарчая акруга № 26


Крывапуск Валерый Міхайлавіч, 19 верасня 1966 года нараджэння, адміністратар Светлагорскага ўпраўлення буравых работ рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Вытворчае аб'яднанне “Беларуснафта”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 8 970 489 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, 2 легкавых аўтамабілі.

Луначарская выбарчая акруга № 27


Корсун Уладзімір Ігаравіч, 12 сакавіка 1967 года нараджэння, непрацуючы, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, член Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”.

Даходу ў 2009 годзе не меў, ва ўласнасці мае дом, легкавы аўтамабіль.

Скурчаеў Фёдар Цітавіч, 22 кастрычніка 1957 года нараджэння, дырэктар установы адукацыі “Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 30 944 250 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці дом, легкавы аўтамабіль.

Фрунзенская выбарчая акруга № 28


Крук Юрый Андрэевіч, 26 красавіка 1967 года нараджэння, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 52 682 126 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці легкавы аўтамабіль, акцыі адкрытага акцыянернага таварыства “Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат”.

Сувораўская выбарчая акруга № 29


Міхальчанка Святлана Кандрацьеўна, 28 кастрычніка 1945 года нараджэння, пенсіянерка”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, член Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”.

Агульны даход за 2009 год склаў 5 668 600 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, чэкі “Маёмасць”.

Цурко Алена Фёдараўна, 3 красавіка 1967 года нараджэння, намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах камунальнага жыллёвага унітарнага прадпрыемства “Светач”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйная.

Агульны даход за 2009 год склаў 41 435 670 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, легкавы аўтамабіль.

Лясная выбарчая акруга № 30


Жук Сяргей Сяргеевіч, 3 мая 1965 года нараджэння, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Рунь”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 29 717 484 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці легкавы аўтамабіль.

Баравікоўская выбарчая акруга № 31


Зялёны Мікалай Васільевіч, 27 чэрвеня 1963 года нараджэння, дырэктар камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Светлагорская гародніная фабрыка”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 36 663 148 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці гараж.

Давыдаўская выбарчая акруга № 32


Гаўрылавец Ігар Адамавіч, 1 мая 1973 года нараджэння, дырэктар дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Светлагорскі лясгас”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 26 671 617 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці 2 легкавых аўтамабілі.


Міхайлаўская выбарчая акруга № 33

Бусел Аляксандр Мікалаевіч, 17 лістапада 1964 года нараджэння, дырэктар камунальнага даччынага унітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм “Светлагорскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 24 336 261 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці дом, зямельны надзел, легкавы аўтамабіль.

Мікалаеўская выбарчая акруга № 34


Стукач Таццяна Іванаўна, 22 мая 1970 года нараджэння, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Дуброўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа”, пражывае ў аграгарадку Дуброва Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, беспартыйная.

Агульны даход за 2009 год склаў 18 150 743 беларускіх рублёў, ва ўласнасці маёмасці не мае.

Асташкавіцкая выбарчая акруга № 35


Сарокін Мікалай Мікалаевіч, 30 жніўня 1956 года нараджэння, дырэктар камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Асташкавічы”, пражывае ў аграгарадку Асташкавічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 35 675 111 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці дом.

Чыркавіцкая выбарчая акруга № 36


Грабянчук Аксана Васільеўна, 31 ліпеня 1982 года нараджэння, інжынер па якасці першай катэгорыі прыватнага вытворчага унітарнага прадпрыемства “Светлагорскі малочны завод”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйная.

Агульны даход за 2009 год склаў 10 211 732 беларускіх рублёў, ва ўласнасці маёмасці не мае.

Казлоўская выбарчая акруга № 37


Лапцева Алена Яўгеньеўна, 13 жніўня 1972 года нараджэння, старшыня Светлагорскага раённага спажывецкага таварыства, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйная.

Агульны даход за 2009 год склаў 23 895 222 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру.

Парыцкая выбарчая акруга № 38


Бусел Пятро Мікалаевіч, 24 кастрычніка 1955 года нараджэння, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Парыцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў”, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, беспартыйны.

Агульны даход за 2009 год склаў 21 359 807 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці 2 кватэры, зямельны надзел, гараж, акцыі адкрытага акцыянернага таварыства “Парыцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў”.

Печышчанская выбарчая акруга № 39


Гудыменка Аляксандр Іванавіч, 9 мая 1958 года нараджэння, старшыня Сасноваборскага пасялковага Савета дэпутатаў, пражывае ў горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці, член Камуністычнай партыі Беларусі.

Агульны даход за 2009 год склаў 18 649 245 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці дом, легкавы аўтамабіль.

Сасноваборская выбарчая акруга № 40


Калеснікава Святлана Аляксандраўна, 13 верасня 1971 года нараджэння, бухгалтар рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Светлагорскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання “Светлагорсккарммаш”, пражывае ў рабочым пасёлку Сасновы Бор Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, беспартыйная.

Агульны даход за 2009 год склаў 11 040 038 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці кватэру, акцыі адкрытага акцыянернага таварыства “Белпрамбудбанк”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ленінская выбарчая акруга №1 iconВакзальная выбарчая акруга №1
Савета Лукашэвіча Юрыя Барысавіча, 28 кастрычніка 1965 года нараджэння, генеральнага дырэктара Адкрытага акцыянернага таварыства...

Ленінская выбарчая акруга №1 iconАб рэгістрацыі кандыдатаў
Акруговая выбарчая камісія Маладзечанскай Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі №5 па выбарах дэпутатаў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў...

Ленінская выбарчая акруга №1 iconПершы раз я наведаў зша напрыканцы 2000 года. Гасцяваў трыццаць тры дні. Акурат тады, на мяжы тысячагоддзяў, Амерыка выбірала прэзідэнта. І здарылася так
Альбера Гора ці рэспубліканца Джорджа Буша Доўга лічылі, пералічвалі галасы, засядаў Вярхоўны суд краін ы. Свет пераканаўся, што...

Ленінская выбарчая акруга №1 iconЦэнтральная выбарчая камісія прапануе кіраўніку Беларусі прызначыць чарговыя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на 12 кастрычніка
Учора скончыўся папераджальны страйк групы магілёўскіх донараў. Цягам сямі дзён донары яны адмаўляліся здаваць кроў І плязму на знак...

Ленінская выбарчая акруга №1 iconБеларусь знаходзіцца напярэдадні кампаніі прэзідэнцкіх выбараў. Сённяшняе выбарчае заканадаўства справядліва ёсць прадметам крытыкі як дэмакратычнай
Выбарчая кампанія мясцовых выбараў красавіка 2010 году пераканаўча паказала, што змены выбарчага заканадаўства Беларусі, зробленыя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка