Падарожжа па родным краі




НазваПадарожжа па родным краі
Дата канвертавання31.10.2012
Памер44.21 Kb.
ТыпВнеклассное мероприятие
ГУО «Негорельская базовая общеобразовательная школа № 2»


Внеклассное мероприятие в 4 классе


Падарожжа па родным краі


Классный руководитель: Урбан Галина Владимировна


2010/2011 учебный год


Мэта і задачы:

Паглыбіць веды вучняў пра самыя вядомыя і знакамітыя мясціны Дзяржынскага краю

Выхоўваць жаданне вывучаць гісторыю роднага краю, любоў і гордасць за сваіх знакамітых землякоў


Хочацца здзейсніць віртуальнае падарожжа па самым адметным мясцінам Дзяржынскага краю


Дзяржыншчына, мая Радзіма,

Ты нас, як маці нарадзіла,

сярод лясоў нас гадавала

Вады і хлеба нам давала.

У Крутагор’е век былога,

У часіну прашчура сівога,

Цераз мурогі і палі

Свае пусціла карані.


Мая Дзяржыншчына – край паданняў і легенд.


Слаўся Дзяржыншчына! Слаўся наш горад –

Найвышэйшы куток беларускай зямлі!

( З Гімна пра Дзяржынск)


Гара Дзяржынская – самая высокая кропка Беларусі, 345 метраў над узроўнем мора. Да 1958 года называлася Святой. Дык як жа магло быць іначай? Толькі самыя высокія месцы, бліжэйшыя да нябёсаў, беларусы лічылі святымі..

Даволі вялікія перапады вышынь дазволілі стварыць у 2000 годзе каля невялічкай вёскі Якуты першы на Беларусі горналыжны курорт “Якуцкія горы” Сёння ён працуе не толькі зімой, а на працягу ўсяго года.


Спускаючыся з гары Дзяржынскай мы не пакінем без увагі Юцкоўскую крыніцу – жамчужыну Дзяржынскай зямлі. З 1999 года – помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Тут мы зможам набраць не толькі чыстай вады ў любую пару года, але і адпачыць у спецыяльна адведзеных для гэтага месцах.


Нельга абысці увагай і яшчэ адну крыніцу – Вітаўскую. Некалі на гэтым месцы была царква з драўлянай выявай Збавіцеля. У народзе лічылі, што яна пазбаўляе хворых, якія маліліся перад ёю, ад немачы.

Каля царквы выбівалася з зямлі невялічкая крынічка з цалебнаю вадою. Пазней храм быў знішчаны,засыпалі і крынічку. Але праз год яна зноў выбілася з-пад зямлі.

Шмат паломнікаў наведвае сёння гэтае святое месца. Для ачышчэння цела зроблена купель з крынічнай вадою.

У вядомага беларускага пісьменніка Каруся Каганца ёсць апавяданне, у якім ён нагадвае пра Вітаўку.


Карусь Каганец – уражэнец нашага краю. За свае рэвалюцыйныя погляды беларускі пісьменнік Карусь Каганец двойчы сядзеў у турме. Але няволя не зламала яго – ён застаўся шчырым беларусам і працягваў любіць сваю Радзіму, народ, мову. Знаходзячыся ў турме,ён прасіў сваіх дзяцей, каб пісалі яму па-беларуску.

У 1908 годзе ананімна выдае першы беларускі буквар – “Беларускі лемантар”

Мы ганарымся, што тут, на нашай зямлі, жыў пісьменнік, знакаміты чалавек, шчыры патрыёт сваёй Радзімы, сапраўдны барацьбіт за свабоду.


Ёсць і горкая памяць у маёй зямлі. Вялікая Айчынная вайна прыйшла на Дзяржыншчыну ўжо ў першы дзень: 22 чэрвеня 1941года. Да 7 ліпеня 1944 года раён знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. За гэты перыяд знішчаны болей 175 тысяч чалавек. Пяць вёсак – Глухе Пярхурава, Літавец, Любажанка, Садкаўшчына, Скірмантава напаткаў лёс Хатыні.

У 1986 годзе на месцы спаленай вёскі пабудваны мемарыяльны кмплекс “Літавец”

На лясной паляне пастаўлены ўязны знак, побач – бэлькі, узнятыя над зямлёй. Яны сімвалізіруюць рэшткі хаты, знішчанай акупантам. На адной з бэлек – назва вёскі, на другой – надпіс, які нагадвае аб трагедыі.

Станіслаў Шушевіч пісаў:

Слухайце, пакаленні!

Памяці землякоў,

спаленых нямецкімі фашыстамі ў в. Літавец

Падыдзі, супыніся, паслухай –

Б’юцца сэрцы людскія глуха.

Шэпнуць вусны знясіленай маці:

  • Не душыце дзяцей, не кідайце!..

Падыдзі, супыніся, паслухай!

Шапку скінь, нахіліся з паклонам

Перад гэтай палоскай-загонам.

Голас слухайце тых, пакаленні,

Хто не здаўся, не стаў на калені!

Герой Савецкага Саюза, 14-і гадовы Марат Казей. У Станькава, роднай вёсачцы юнага героя, у 1987 годзе адкрыты мемарыял.

Марат укленчыў на адно калена, падняў апошнюю гранату высока над галавой і нібы застыў. Салдаты падаліся назад, а потым зноў рвануліся да яго. Грымнуў выбух. Пачуліся стогны і енкі. А на самым узгорку застаўся ляжаць Марат. У сваёй паэме Пятрусь Броўка пісаў:

1. Між дзён вайны 3. Марат Казей,

І між начэй ты перамог!

Ты быў душой, Ты чуеш песні

Марат Казей. ўсіх дарог.

2. Марат Казей, 4. А ім плысці

народны сын. бясконца год...

Нямнога ты Марат!

пражыў часін. Ты вечны, як народ!


А наступная старонка перанясе нас на маю маленькую Радзіму – пасёлак Негарэлае.

У біяграфіі Дзяржынскага раёна ёсць унікальныя факты. З 1921 па 1939 гады гэта была прыгранічная зона і чыгуначная станцыя “Негарэлае” з’яўлялася галоўнымі варотамі ў Заходнюю Еўропу для маладой Савецкай дзяржавы. Пасажыры з-за рубяжа пападалі ў Савецкую краіну толькі праз Негарэлае. Работнікі станцыі жартавалі, што яны бачаць усю Еўропу і Амерыку. Матэрыял аб гэтым “зорным часе” майго пасёлка адлюстраваны ў чыгуначным музеі, які знаходзіцца ў будынку станцыі “Негарэлае”

Аўстрыйскі пісьменнік Цвейг пісаў: “Русская земля начинается в Негорелом”


Родная школа. Адзначыла свой 125-і гадовы юбілей. У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Негарэльскай школы фашысты змясцілі філіал канцлагера “Шталаг № 352”. – перасыльны лагер для ваеннапалонных. Былі пабудаваны баракі, тэрыторыя вакол лагера была абнесена калючым дротам. Навокал стаялі кулямётныя вышкі. Пленных марылі голадам, прымушалі піць брудную ваду з рэчкі, зімой забаранялі паліць вогнішча.

На тэрыторыі школы пахавана 1508 чырвонаармейцаў і камандзіраў Чырвонай Арміі. У 1958 годзе на месцы захавання ўстаноўлены абеліск.


Воданапорная башня. Пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя.Мае васьмігранную цыліндрычную форму. Ахраняецца дзяржавай як помнік архітэктуры.


Сёння ў маім пасёлку будуецца аграгарадок. Пасёлак стане больш сучасным і прыгажэйшым. І калі да таго часу, пакуль мы не вырасцем, дарослыя не ачысцяць маю любімую рачулку Ператуць, не створаць зоны адпачынку на яе берагах, не разаб’юць паркі і скверы, то гэтым займёмся мы – падрастаючае пакаленне.

Хай квітнее і прыгажэе мая Дзяржынская зямля!


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Падарожжа па родным краі iconМерапрыемства " вандроўка па родным краі"
Беларусі, а заадно І пабачыць, наколькі добра ўдзельнікі віктарыны ведаюць родную краіну. Пытанні І заданні падарожжа будуць тычыцца...

Падарожжа па родным краі iconМерапрыемства " вандроўка па родным краі"
Беларусі, а заадно І пабачыць, наколькі добра ўдзельнікі віктарыны ведаюць родную краіну. Пытанні І заданні падарожжа будуць тычыцца...

Падарожжа па родным краі iconМерапрыемства " вандроўка па родным краі"
Беларусі, а заадно І пабачыць, наколькі добра ўдзельнікі віктарыны ведаюць родную краіну. Пытанні І заданні падарожжа будуць тычыцца...

Падарожжа па родным краі iconЧабан Ірына Мікалаеўна педагог-арганізатар дуа "Негарэльская сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1" Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ктс
Вядучая: Добры дзень паважаныя госці, калегі! Разам з вучнямі я запрашаю Вас на нашу сустрэчу “Падарожжа па родным краі”

Падарожжа па родным краі iconНакіраванне І арганізацыя памкненняў школьнікаў да самапазнання, набыцця ведаў аб роднай вёсцы
Сёння я запрашаю вас у цікавае падарожжа “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”

Падарожжа па родным краі iconПадарожжа "Родная мова, цудоўная мова"
Добры дзень, дзеці! Сёння я прапаную вам адправіцца ў падарожжа па Краіне беларускай мовы. Мы даведаемся, хто з вас лепш за ўсё ведае...

Падарожжа па родным краі iconУрок падарожжа
Матывацыя вучэбнай дзейнасці(Слайд 1 ”Урок – падарожжа “Рацыянальныя лікі. Складанне І адніманне рацыянальных лікаў”)

Падарожжа па родным краі iconДзяржаўная ўстанова адукацыі
Занятак праводзіцца ў форме падарожжа. Маршрут падарожжа адзначан на дошцы назвамі прыпынкаў, рухацца па якіх будзе намаляваны паравоз...

Падарожжа па родным краі iconГульня-падарожжа «Падарожжа ў свет прыроды»
Мэта: замацаваць І пашырыць веды вучняў аб узаемасувязях паміж прыродай І чалавекам; фарміраваць адказныя адносіны да прыроды; выхаванне...

Падарожжа па родным краі iconУрок-падарожжа
Рабяты, сёння мы адправімся ў падарожжа. Каб яго здзейсніць, нам патрэбна дружная, згуртаваная І граматная каманда. На шляху нас...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка