Абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў часе штогадовага звароту да Нацыянальнага сходу




НазваАбмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў часе штогадовага звароту да Нацыянальнага сходу
Дата канвертавання12.12.2012
Памер39.48 Kb.
ТыпДокументы
Kvia0424abloha


Прывітаньне,


На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў часе штогадовага звароту да Нацыянальнага сходу.


Камэнтары: Пра парадак у цэнах на жытло – “Пасьля “парадку” цэны на жытло ўзьляцелі дагары са звышсьвятловай хуткасьцю”;


пра неабходнасьць прыбраць бар’еры для транспартнага транзыту – “спачатку наставілі бар’ераў, цяпер прыбіраюць”;


пра п’янства і паленьне беларускіх мужчынаў і неспрыяльную дэмаграфічную сытуацыю, таксама пра тое, што А.Лукашэнку (цытую) “ўжо не папракаюць за будаўніцтва спартовых аб’ектаў, бо яны запатрабаваныя” – “чаргу па чарнілы бачыў, чаргу ў Лядовы палац альбо Бібліятэку ня бачыў”;


пра гатовасьць падтрымаць недзяржаўныя СМІ, “калі яны будуць працаваць у адпаведнасьці з законам” – “закон адзін – крытыкаваць уладу і ейную палітыку нельга!”.


Карыстальнік сайту блогаў “Жывы Журнал“ Silverrebel у сваім дзёньніку прапануе зладзіць флэш-моб да Дня нараджэньня Зянона Пазьняка, якому 24 красавіка споўнілася 63 гады. Silverrebel: “Зянон Пазьняку 63 гады і ён у тваёй фрэндстужцы!” А блогер Ivansaj рэфлексуе: “Аб’яднаць беларусаў на перамены можа толькі нацыянальная ідэя. Апазыцыя гэтага разумець ня хоча ці ня можа. Але чаму гэтага ня робіць Пязьняк? Чаму не зьвяртаецца да інтэлігенцыі, не запрашае да сябе актыўных людзей? Загадка. За 10 гадоў эміграцыі можна было стварыць у грамадзтве сапраўдную кансалідаваную плынь са сваімі суполкамі, друкам, асьветай... Ня позна тое і сёньня”.


На міжнародным сайце “Чарнобыль” можна прачытаць інтэрвію з жыхарамі заражаных тэрыторыяў з Расеі, Украіны і Беларусі. Тацяна Ганчар, настаўніца беларускай мовы з райцэнтру Добруш, Гомельскай вобласьці:


“Пасьля чарнобыльскай аварыі жыцьцё маёй сям’і сталася больш змрочным. З пачуцьцём страху мы хадзілі ў лес, баяліся, што дары прыроды заражаныя, рака таксама для нас небясьпечная сваёй не зусім чыстай вадой. Здароўе сталася на шмат больш горшым. Частыя прастуды, слабасьць імунітэту, хворая шчытападобная залоза. ... У бліжэйшай будучыні я спадзяюся, што змагу працаваць, і прыносіць карысьць нашай Радзіме і нашаму народу”.


Гомельскі літаратар Сяргей Балахонаў у сваім дзёньніку прапануе аўтарскі пераклад "Выходнай арыі Містэра Ікс" з апэрэты Імрэ Кальмана "Прынцэса цырку". Арыю выканвае спампаваць сьпеў Сяргей Балахонаў, які выконвае ўласны пераклад:


Выходная арыя Містэра Х.

(hybrid version)


Зноў у сьвятло агнёў залатых!

Зноў мусіш быць вясёлым для ўсіх!

Блазен дый годзе, прыпудраны твар,

Грош адпрацуй, ты сабе не ўладар!


Ты лёсам гуляеш, лёс гуляе табой!

Блазен, давай жа, пакажы талент свой!

Зробіш належна, будзе воплескаў шмат.

Зробіш памылку – сьмешак град.


Сёньня рэч, заўтра ў сеч, бывае!

Сёньня ў пір, заўтра ў вір, бывае!

Калі шчасьце за крок, хай сабе і ў віры,

Яго шпарка, штукар, бяры.


Калі жыцьцё разгледзіць праз шампану келіх,

яно зазьзяе, яно зайграе.

Паўстане вобраз з успамінаў заімглелых,

Бель рук пяшчотных і вуснаў жарсьць,

З трымценьнем будзеш зьзяньне назіраць


Вачэй чароўных, быццам зоркавы сьпеў,

Вачэй чароўных, што аднойчы сустрэў!

Зіхоткі позірк,

Незямное цяпло,

Забыць ня ў змозе,

Шчасьце зьнікла, сплыло.

Каханьня мроя,

Як цябе я згубіў

Пяшчоты мара,

Як цябе я забыў.

О, мілы прывід,

мая радасьць, мой боль,

Салодкай казкі

Ня будзе больш.


З вамі быў Севярын Квяткоўскі

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў часе штогадовага звароту да Нацыянальнага сходу iconАбмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў часе штогадовага звароту да Нацыянальнага сходу
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў часе штогадовага звароту да Нацыянальнага сходу

Абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў часе штогадовага звароту да Нацыянальнага сходу iconАбмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі на сэлектарнай нарадзе пра неабходнасьць паскорыць жніво. Камэнтары: "I швец, I жнец, I на дудзе iгрэц"
Як можна ладзіць жніво, калі кожны дзень ідуць дажджы. Тут як не спрабуй, не паскорыш прыборку”

Абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў часе штогадовага звароту да Нацыянальнага сходу iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
На форумах парталу tut by сёньня абмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя ў часе прэсавай канфэрэнцыі для украінскіх мэдыяў....

Абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў часе штогадовага звароту да Нацыянальнага сходу iconНаведнікі камэнтуюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі падчас наведваньня на Вялікдзень Катэдральнага сабору. Кіраўнік дзяржавы заявіў: Наймагутнейшы ўдар, які
На форумах парталу tut by наведнікі камэнтуюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі падчас наведваньня на Вялікдзень Катэдральнага сабору....

Абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў часе штогадовага звароту да Нацыянальнага сходу iconБеларусі ўзяць тайм-аўт у дачыненьнях. Рэакцыі ўдзельнікаў: Калі ж ён перастане прамовы штурхаць І пачне працаваць?
На форумах парталу tut by сёньня абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік краіны прапанаваў Расеі й Беларусі ўзяць...

Абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў часе штогадовага звароту да Нацыянальнага сходу iconАбмяркоўваюць візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Вэнэсуэлу. Паводле афіцыйных паведамленьняў, кіраўнік краіны абмяркуе з прэзыдэнтам Уга Чавэсам пытаньні
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Вэнэсуэлу. Паводле афіцыйных паведамленьняў, кіраўнік краіны...

Абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў часе штогадовага звароту да Нацыянальнага сходу iconАбмяркоўваюць візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Вэнэсуэлу. Паводле афіцыйных паведамленьняў, кіраўнік краіны абмяркуе з прэзыдэнтам Уга Чавэсам пытаньні
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Вэнэсуэлу. Паводле афіцыйных паведамленьняў, кіраўнік краіны...

Абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў часе штогадовага звароту да Нацыянальнага сходу iconСёньня абмяркоўваюць выказваньне Лукашэнкі: тэставаньне не дазваляе ўлічыць усе якасьці абітурыента. Такую заяву кіраўнік краіны зрабіў сёньня ў часе нарады з
На форумах парталуtut by сёньня абмяркоўваюць выказваньне Лукашэнкі: тэставаньне не дазваляе ўлічыць усе якасьці абітурыента. Такую...

Абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў часе штогадовага звароту да Нацыянальнага сходу iconАбмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра недапушчальнасьць перагляду гісторыі. У якасьці прыкладу кіраўнік Беларусь прывёў Эстонію, дзе ўлады перанесьлі
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра недапушчальнасьць перагляду гісторыі. У якасьці прыкладу кіраўнік...

Абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў часе штогадовага звароту да Нацыянальнага сходу iconАбмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра недапушчальнасьць перагляду гісторыі. У якасьці прыкладу кіраўнік Беларусь прывёў Эстонію, дзе ўлады перанесьлі
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра недапушчальнасьць перагляду гісторыі. У якасьці прыкладу кіраўнік...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка