Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар




НазваПачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар
Дата канвертавання28.10.2012
Памер29.46 Kb.
ТыпДокументы
Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай і малой літар.

27.02.2010


Вялікая літара выдзяляе слова з шэрагу іншых і надае яму асаблівае гучанне. Агульныя правілы напісання вялікай і малой літар не памяняліся. Канкрэтныя змены кранулі сферы, якія раней не былі надзённымі. У першую чаргу гэта датычыцца найменняў, звязаных з рэлігіямі, найменняў пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэнняў.

Калі параўнаць правапісныя зводы, то заўважаецца: у §§ 112—134 раздзела “Ужыванне вялікай літары” “Правіл” (1959) утрымлівалася 36 заўваг аб напісанні малой літары, што нагадвала выключэнні. Хаця напісанне вялікай літары хутчэй з’яўляецца своеасаблівым “выключэннем”, бо слоў, якія пішуцца з малой літары, значна больш. У новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” агульныя правілы напісання вялікай і малой літар маюць універсальны характар і датычацца сінтаксісу: пачатку сказа, абзаца, іншых фрагментаў пісьмовага тэксту. Пры актуалізаванай функцыі пастаноўкі вялікай літары іх распазнае і камп’ютар. Аднак ёсць пэўныя асаблівасці ў паэтычных, драматургічных і спецыяльных тэкстах.

З вялікай літары пішуцца:

першае слова ў сказе: Уцякай, мароз-дзядуля! Чуеш ты, стары, ці не? (Я. Колас);

першае слова пасля клічніка, якім выдзяляецца зваротак, а таксама выклічнік у пачатку сказа: Зямля Беларусі! Табой мы сагрэты, ніколі не сходзіш ты з нашых вачэй (П. Броўка);

першае слова ва ўстаўных сказах-рэмарках, якія падаюцца ў дужках у пачатку тэксту і пасля кропкі, клічніка, пытальніка і шматкроп’я ў канцы сказа: Гарлахвацкі. Не толькі сакрэт, а дзяржаўная тайна. (Ідзе ў свой кабінет.) (К. Крапіва). Я размяк. (Душа ў паэта чулая.) (П. Панчанка).

Па традыцыі з вялікай літары пачынаецца кожны новы радок (першае слова) у вершаваных тэкстах незалежна ад наяўнасці ці адсутнасці знакаў прыпынку ў канцы папярэдняга радка:

Дагарэў за брамай небакрай,

Месяц паміж воблачкаў плыве,

Выйду зноў, як у мінулы май,

Басанож прайдуся па траве.

(Уладзімір Караткевіч).

Увага! Аднак гэта прадпісанне не заўсёды вытрымліваецца. Дапускаецца пачынаць новы радок і з малой літары, што павінна матывавацца рытмікай і сінтаксічнай структурай верша. Напрыклад:

Ёсць цудоўнае паданне,

як на свята, на Купалле,

ад паўночы да світання

Кветку Шчасця ў нас шукалі.

(Уладзімір Дубоўка).

З вялікай літары пішацца першае слова пасля двукроп’я:

у пачатку простай мовы: Ён падумаў: “Ніхто цябе не бачыць, ніхто не ведае, якая ты слаўная і мілая, — і дадаў: — Дурні яны!” (Я. Колас);

у пачатку цытаты, якая з’яўляецца самастойным сказам: П. Глебка з поўнай падставай пісаў: “Лірычную плынь унёс у нашу празаічную мову М. Лынькоў” (ЛіМ);

у сцвярджальнай частцы пастановы, рэзалюцыі, пратакола, акта і іншага рашэння.

Напрыклад:

Пастанавілі:

Зацвердзіць справаздачу рэвізійнай камісіі аб фінансавай дзейнасці прафкама (з пратакола прафсаюзнага сходу).

З арыгіналам згодна:

Сакратар выканкама (подпіс) (з копіі дакумента).

Увага! Калі цытата ўключаецца ў просты ці складаны сказ у якасці яго граматычнай часткі, тады яна пачынаецца з малой літары: Паводле глыбокага пераканання Дубоўкі, моўныя скарбы — у народзе, “настаўнікаў, мудрэйшых, чым народ, не бывае” (Беларуская мова. Энцыклапедыя).

Пішуцца з малой літары:

першае слова пасля шматкроп’я, калі яно стаіць у сярэдзіне сказа і абазначае прыпыненне ў маўленні: Зямля... зямля... туды, туды, брат, будуй яе... ты дай ёй выгляд... (Я.Колас);

першае слова ў сярэдзіне сказа пасля шматкроп’я, якое абазначае, што частка гэтага сказа апушчана: З невялікай і чыстай крыніцы лірычнага пачуцця... пачынаецца раман-паэма аб жыцці беларускага простага люду (А.Адамовіч);

першае слова пасля клічніка, калі ён стаіць у сярэдзіне сказа: І кожны, хто мяне спытае, пачуе толькі адзін крык: што хоць мной кожны пагарджае, я буду жыць! — бо я мужык! (Я.Купала);

першае слова пасля выклічніка, які стаіць у сярэдзіне сказа і закрываецца клічнікам: І ляцім жа, браткі, э-эх! ляцім!.. Даганяй — не дагоніш... (М.Лынькоў);

першае слова ў словах аўтара, якія ідуць пасля простай мовы з клічнікам, пытальнікам або шматкроп’ем: “Надзя! Надзейка!..” — кліча жалейка (П.Броўка);

першае слова ў рэмарках да слоў дзейнай асобы, калі рэмарцы не папярэднічаюць кропка, клічнік, пытальнік ці шматкроп’е: Г а р л а х в а ц к і. А можа, і праўда бландзінка. Значыць, яна гэтае самае (круціць рукой каля валасоў) пабландзінілася, а я і не заўважыў (К.Крапіва).

Увага! Напісанне малой літары ў большасці пералічаных выпадкаў пры камп’ютарным наборы з актуалізаванай функцыяй пастаноўкі вялікай літары вымагае карэкціроўкі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...

Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар iconЎ адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г
Змены І ўдакладненні ўнесены ў правапіс галосных, зычных, мяккага знака, абрэвіятур, некаторых марфем, вялікай І малой літар І правілы...

Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар iconЛітара на ўшанаванне, ці Правапіс вялікай І малой літар
Чалавек узвялічваецца талентам, подзвігам, высакароднасцю, добрымі справамі, часам яго ўзвышае пасада. Мы гаворым: пісьменнік (настаўнік,...

Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар iconЗаданне. Устаўце прапушчаныя літары. Патлумачце правапіс слоў. Правілы ўжывання вялікай літары
Вялікае няства Літоўскае, Божая аці, іфагорава тэарэма, Парыжская амуна, едніковы перыяд, райняя Поўнач, раметэеў агонь, апятроўская...

Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар iconЗакончыце прыказкі( па 1 б.)
Прачытайце ў гэтым крузе як мага больш слоў, пачынаючы чытаць з любой літары ў любым напрамку, але не прапускаючы літар

Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар iconТэма: Асаблівасці ўжывання некаторых прыназоўнікаў у беларускай мове Мэта
Мэта: ведаць асаблівасці І правілы ўжывання некаторых прыназоўнікаў у беларускай мове; умець вылучаць адметныя беларускія словазлучэнні,...

Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт Кафедра гісторыі паўднёвых І заходніх славян Попель Радзівон Ігаравіч
Вялікай Польшчы з цэнтрамі у Гнезне І познані І віслян у Малой Польшчы з цэнтрам у Кракаве. З пападаннем Кракава ў залежнасць ад...

Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар iconТрагедыя паэта
Многім больш ардынарным дзеячам хапіла б для вялікага гонару І малой часткі зробленага Дубоўкам. Але ён быў запраграміраваны на большае....

Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар iconДля абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоўваецца 21 літара
Асобныя гукі не маюць спецыяльных літар: афрыкаты [дж], [дз] І мяккі [дз'] перадаюцца на пісьме адпаведна спалучэннямі літар д І...

Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар iconТэма: Восеньскія плады І насенне, гародніна І садавіна – крыніца вітамінаў. Правілы ўжывання гародніны І садавіны Мэта
Абсталяванне: сюжэтныя малюнкі “Лета”, “Восень”; карткі для гульні “Выберы адзенне для прагулкі”; прадметныя карцінкі агародніны...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка