Студэнты хочуць памяняць закон




НазваСтудэнты хочуць памяняць закон
Дата канвертавання12.12.2012
Памер15.89 Kb.
ТыпЗакон
Dash1001NS


Студэнты хочуць памяняць закон


Сёньня ўвечары ў Менску студэнты шэрагу навучальных установаў прынялі рашэньне пачаць падрыхтоўку да маштабнай кампаніі. Яны плянуюць выступіць з прапановай зьмяніць закон, які скасоўвае льготы.

Падрабязнасьці ў нашага карэспандэнта Алеся Дашчынскага.


У Менску ў офісе Беларускага Хэльсынскага камітэту адбыўся сход студэнтаў. Яны вырашылі ўтварыць ініцыятыўную групу, якая зоймецца зборам подпісаў за тое, каб унесьці зьмены ў закон, які скасоўвае льготаў. Патлумачыла сябра БХК Тацяна Гацура:


“Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права заканадаўчай ініцыятывы. Для гэтага патрэбна, каб 50 тысячаў грамадзянаў выказалі такое жаданьне, ставячы свой подпіс пад законапраектам ці ўнясеньнем зьменаў у нейкі законапраект. Каб гэтыя 50 тысяч подпісаў сабраць патрэбна ініцыятыўная група, якая рэгіструецца ў Цэнтрвыбаркаме. І яна павінна быць ня меней за сто чалавек”.


Студэнты менскіх ВНУ пакуль вырашылі не распачынаць кампанію па адкліканьні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія галасавалі за прыняцьце закону па скасаваньні льготаў. Тацяна Гацура сказала:


“Вывучыўшы заканадаўства, якое вельмі складае, каб адклікаць дэпутата, мы вырашылі, што гэта палітычная акцыя. Адкліканьне дэпутата – гэта ўсё ж больш палітыка. І па другое, гэта будзе вельмі складана зрабіць, бо мы проста рэальна глядзім на тое, колькі людзей зьбіраецца на мітынгі. Гэта вельмі такая доўгая працэдура. І мы вырашылі свае сілы не распыляць на яе, а займацца тым, што грунтоўна можа дапамагчы студэнтам”.


Студэнты прапануюць унесьці зьмены ў закон, каб мець права на ільготны праезд цягам году штодзённа. А ня толькі па выходных і падчас вакацый.


Студэнтка Беларускага ўнівэрсытэту культуры Натальля Чыгорская сказала:


“Самая галоўная мэта, каб вярнулі льготы студэнтам – 50 працэнтаў зьніжку на праезд. Гэта наша галоўная мэта. Для мяне асабіста гэта як вопыт, што я як грамадзянка, магу ўдзельнічаць наогул у справах у краіне. І пашыраць інфармацыю сярод маіх сяброў, што яны сваім голасам могуць паспрыяць таму, каб забясьпечыць лепшае сабе жыцьцё”.


Алесь Дашчынскі

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Студэнты хочуць памяняць закон iconРэпартаж з прэзентацыі літаратурна-мастацкага альманаха ave-7
На прэзентацыі прысутнічалі студэнты бдту, члены літаратурнага клуба – студэнты, былыя выпускнікі, супрацоўнікі, ІХ дзеці І ўнукі,...

Студэнты хочуць памяняць закон iconБеларускі Калегіюм
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты...

Студэнты хочуць памяняць закон iconЗакон «Фигуры и фона». Суть этого закона в ярком выделении одного объекта на фоне других. Человек всегда выделяет, «выхватывает»
Закон фигуры и фона, закон уровня глаз, закон мертвой зоны и переключения внимания, закон группировки, закон "7 ± 2" и другие проверенные...

Студэнты хочуць памяняць закон iconЗакон стал орудием всяческой алчности! Не сдерживающий преступности, а сам повинный во зле, закон подлежит каре!
Закон извращён! И полицейская власть государства извращена вместе с ним. Закон, заявляю я, не только лишили его надлежащего предназначения,...

Студэнты хочуць памяняць закон iconСтудэнты сталічных вну атрымалі адказ Менгарвыканкаму, што насупраць галоўнага корпусу бду напачатку навучальнага году будзе абсталяваная пляцоўка для ровараў
Студэнты патрабуюць, каб гарадзкія ўлады паклапаціліся пра дарожкі для ровараў. Яны спаслаліся на тое, што пасьля скасаваньня льготаў...

Студэнты хочуць памяняць закон iconЗакон Кыргызской Республики
Закон Кыргызской Республики «О недрах» (далее настоящий Закон) регулирует отношения, возникающие при пользовании недрами у государства...

Студэнты хочуць памяняць закон iconВопросы к экзамену 3 семестр
Тепловое излучение. Характеристики теплового излучения (энергетическая светимость, спектральная плотность энергетической светимости,...

Студэнты хочуць памяняць закон iconДапамажы дэпутатам падлічыць, колькі грошай страцяць студэнты І іх бацькі, калі будуць адменены льготы на праезд

Студэнты хочуць памяняць закон iconЗакон Рм о кондоминиуме в жилищном фонде от 30. 03. 2000
Гкрм от 06. 06. 02.// Жкрм от 03. 06. 83// Закон Рм о кондоминиуме в жилищном фонде от 30. 03. 2000// Примерный устав жск мсср от...

Студэнты хочуць памяняць закон iconВышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь, студэнты якіх узялі ўдзел у Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіядзе – 2012

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка