Начная аблога 12 ліспапада




НазваНачная аблога 12 ліспапада
Дата канвертавання12.12.2012
Памер22.76 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 12 ліспапада


На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі са старшынём Нацбанку Пятром Пракаповічам. Паводле афіцыйнага сайту прэзыдэнта Беларусі , за 10 месяцаў выкананыя асноўныя паказьнікі грашова-крэдытнай палітыкі, забясьпечаная стабільнасьць нацыянальнай валюты, надзейна працуе плацёжная сыстэма, банкаўская сыстэма разьвіваецца паскоранымі тэмпамі. Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў зьнізіць кошт квадратнага мэтру жытла. Камэнтары:


“А міністру аховы здароўя можна даваць заданьні па зьніжцы кошту паліва”;


“Ня ведала, што Нацбанк будаўніцтвам жытла займаецца”;


“Ды дайце людзям па кавалку зямлі, яны самі сабе пабудуюць у 10 разоў ніжэй”.


На сайце ”Комсомольская правда в Белорусии» абмяркоўваюць інфармацыю пра ініцыятыву менскіх уладаў, якія зладзілі некалькім групам менскіх школьнікаў экскурсію ў выцьвярэзьнік. Камэнтары:


«У забіты калгас звадзілі, хай бы паглядзелі, як даяркі жывуць на «700 даляраў»;


«Выцьвярэзьнік ня цырк і не заапарк. Там жывыя людзі, якія хворыя»;


«Гэта чарговы раз падкрэсьлівае ніштожнасьць чалавечай асобы ў нашай краіне: калі ты п'яны, цябе можна паказываць як у заапарку»;


«Хай бы забаранілі прадаваць таннае пойла».


У суполцы minsk_by абмяркоўваюць акцыю ДАІ “Не прапусьціў мінака – пазбавіўся правоў”, якая ладзілася 12 лістапада. Сэнс акцыі ў пакараньні кіроўцаў, якія не прапусьцілі мінакоў на пешаходным пераходзе. Камэнтары:


“А хто пешаходаў прымусіць трымацца правілаў дарожнага руху?”;


“Я назіраў гэтую акцыю. На нерэгуляваных пераходах стаяць супрацоўнікі ДАІ”;


“Заўважыў тэндэцыю, людзі на больш дарагіх машынах часьцей прапускаюць мінакоў, чым асноўная маса насельніцтва”.


Паэтка Віка Трэнас распавядае ў сваім блогу гісторыю:


“Сяджу на працы. Тэлефонны званок, здымаю.


-- Алё!


-- Алло, это "Минсктранс"?


-- Не, вы, напэўна, памыліліся. Гэта рэдакцыя часопісу.


-- Подождите, я сейчас переведу с вашего языка на свой”.


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Севярын Квяткоўскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 12 ліспапада iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога 12 ліспапада iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе

Начная аблога 12 ліспапада iconНачная аблога 2 кастрычніка
Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі

Начная аблога 12 ліспапада iconНачная аблога 12 верасьня
Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне аб адстаўцы ў сувязі са станам здароўя

Начная аблога 12 ліспапада iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе ў суполцы

Начная аблога 12 ліспапада iconНачная аблога 19 верасьня
Ды неяк паспрабавалі спыніць І стабілізаваць цэны на жытло. Указамі й пастановамі цэнаў ня спыніш!

Начная аблога 12 ліспапада iconНачная аблога 30 лістапада
Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу кубічных мэтраў

Начная аблога 12 ліспапада iconНачная аблога 21 верасьня
Музыка Лявон Вольскі камэнтуе ў сваім дзёньніку паведамленьне пра выступ гурту “Крамбамбуля” на “Дажынках” у Рэчыцы

Начная аблога 12 ліспапада iconНачная аблога 29 кастрычніка
Курапаты на Дзяды, якое адбылося 28 кастрычніка ў Менску ды ўвогуле абменьваюцца ўражаньнямі ад учорашняй акцыі

Начная аблога 12 ліспапада icon"Начная аблога" – 5 сьнежня
Насамрэч куфэрак адкрываецца проста: рэжым Лукашэнкі падкармліваецца Масквой (таннымі энэрганосьбітамі), а рэчаісны сацыяльна-эканамічны...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка