"Свабода гэта ": вынікі конкурсу




Назва"Свабода гэта ": вынікі конкурсу
Дата канвертавання12.12.2012
Памер16.63 Kb.
ТыпКонкурс

Kvia1030Noch-padvodka



“Свабода – гэта...”: вынікі конкурсу.


30 кастрычніка ў адной зь менскіх кавярняў прадстаўнікі рух “За Свабоду” ганаравалі пераможцаў конкурсу, які ладзіўся цягам лета. Рух зьвярнуўся да людзей з просьбай даслаць свае азначэньні панятку “свабода”, лепшыя зь якіх былі надрукаваныя на футболках у якасьці слёгану. У журы сярод іншых увайшлі пісьменьнік Уладзімер Арлоў, сьпявачка Кася Камоцкая, паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў, а таксама лідэр руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч. Пераможным стаўся слёган “Свабода -- гэта жыцьцё бяз страху”.


Радыё Свабода (Севярын Квяткоўскі)


Назва конкурсу “Свабода гэта ...” перафраз эсэ пісьменьніка Ўладзімера Арлова “Незалежнасьць – гэта...”, створанага ў 1990-м годзе. У сваім выступе Ўладзімер Арлоў згадаў каталіцкага сьвятара Казімера Смульку, у якога заўсёды працаваў радыёпрымач, наладаваны на беларускую службу “Радыё Свабода”. Сьвятар вельмі баяўся прапусьціць навіну пра тое, што Беларусь сталася вольнай. Далей Уладзімер Арлоў:


“Казімер Смулька памёр у 1965 годзе, не дачакаўшыся гэтай навіны. Мы яе дачакаліся. І хоць гэта Беларусь не зусім такая, пра якую мы марылі, мяркую у нашых сілах зрабіць яе такой, якая пакуль што нам сьніцца”.


Ад сябе Ўладзімер Арлоў падараваў пераможцу сваю новую кнігу “Імёны Свабоды”. Аўтар слёгану “Свабода – гэта жыцьцё бяз страху” Віталь Вінаградаў:


“Нажаль у нас у Беларусі людзі прыціснутыя страхам. Шмат хто з нас баіцца чагосьці ў гэтай краіне. Таму я думаю, што калі мы пазбавімся страху, свабода прыйдзе ў Беларусь”.


Пераможцу, а таксама прысутных пяцёх удзельнікаў конкурсу, што трапілі ў топ-дзясятку, ад імя арганізатараў вітаў намесьнік старшыні руху “За свабоду” Віктар Карнеенка:


“Асабіста я не лічу, што свабода – гэта нейкая канцэпцыя, база і г.д. Свабода для мяне – гэта адчуваньне сябе годным чалавекам. Кожны з нас трапляў у сытуацыі, калі трэба было рабіць выбар: паміж канфармізмам і рызыкоўнай свабодай. Напрыклад, мне абсалютнае задавальненьне даюць сытуацыі, калі я дэманструю прадстаўнікам уладаў, што я іх па-просту не баюся”.


Таксама некаторыя прысутныя казалі пра свабоду ў абсалютным сэнсе, не прывязаным да бягучай палітычнай сытуацыі. І што ў першую чаргу ўнутраная свабода залежыць ад уласна чалавека.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Свабода гэта \": вынікі конкурсу icon"Свабода гэта ": вынікі конкурсу
У журы увайшлі пісьменьнік Уладзімер Арлоў, сьпявачка Кася Камоцкая, паэт І мастак Міхал Анемпадыстаў, а таксама лідэр руху “За свабоду”...

\"Свабода гэта \": вынікі конкурсу iconШаноўныя ўдзельнікі гарадскога конкурсу па беларускай мове "Скарбы мовы: гукі Бацькаўшчыны", які прайшоў 04. 10. 2012 ! Вашай увазе прадстаўляем лепшыя вынікі конкурсу
Шаноўныя ўдзельнікі гарадскога конкурсу па беларускай мове “Скарбы мовы: гукі Бацькаўшчыны”

\"Свабода гэта \": вынікі конкурсу iconДзьмітрый Падбярэзскі, Менск
Гэта нам увесь гэты час бясплатны газ будуць даваць? Пра вынікі перамоваў можна меркаваць па такому індыкатару, як цукар, вагоны...

\"Свабода гэта \": вынікі конкурсу iconГ-ня. Хвала табе, Божа, Дзядоў дачакаліся
Г-ня. Дзяды – гэта дзень, калі мы не толькі падводзім вынікі пражытага года, але І задумваемся над сэнсам свайго жыцця. Магчыма,...

\"Свабода гэта \": вынікі конкурсу iconНачная Свабода 0801 Госьць
Карневіч: апытаньне – Ад новага году падаражэлі расейскія нафта І газ. Ці паўплывала гэта на ваш дабрабыт?

\"Свабода гэта \": вынікі конкурсу iconУрок "Спяшайцеся рабіць дабро"
Паседжанне савета дружыны, камітэта га брсм вынікі правядзення навагодніх ранішнікаў. Вынікі дзейнасці ў першым паўгоддзі

\"Свабода гэта \": вынікі конкурсу iconНядаўна падведзены вынікі раённага штогадовага конкурсу па добраўпарадкаванні сярод населеных пунктаў, прыватных домаўладанняў, арганізацый І ўстаноў
Прэтэндэнты на перамогу ў розных намінацыях падавалі ў камісію ў асноўным фотаматэрыялы. Намінацый было шмат, а пры вызначэнні пераможцаў...

\"Свабода гэта \": вынікі конкурсу iconУ матэматыцы не можа быць прабелаў Сёння з дапамогай спецыялістаў Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў мы паспрабуем прааналізаваць вынікі цт-2009 па матэматыцы. Мяркуем, што гэта можа быць вельмі карысна абітурыентам І іх настаўнікам матэматыкі
Сёння з дапамогай спецыялістаў Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў мы паспрабуем прааналізаваць вынікі цт-2009 па матэматыцы....

\"Свабода гэта \": вынікі конкурсу iconЕначная аблога 13 верасьня
Гэта, верагодна, зьвязана з ростам у летні перыяд карпаратыўнай лаяльнасьці супрацоўнікаў «Интерфакса», сярод якіх І праводзілася...

\"Свабода гэта \": вынікі конкурсу iconКонкурсная Камісія
Ты ўжо з′яўляешся фіналістам Прадметнага конкурсу па беларускай мове. У тваім жыцці гэта несумненна вялікае дасягненне. Сёння перад...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка