Да 1150-годдзя Полацка




НазваДа 1150-годдзя Полацка
Дата канвертавання28.10.2012
Памер23.97 Kb.
ТыпДокументы
Да 1150-годдзя Полацка

Полацк называюць бацькам беларускіх гарадоў. Слова “бацька” мае шмат значэнняў. Бацька – значыть старэйшы, галоўны, пачынальнік роду, справы. Усё гэта можна аднесці да Полацка. Калі мы звернем увагу на узрост, то ўслед за вучонымі скажам: Полацк – старэйшы з беларускіх гарадоў. Годам яго нараджэння лічыцца год, пад якім ён упершыню адзначаны ў летапісах,- 862-і. Узнік горад на выключна выгадным месцы. У той час гэта быў самы моцны цэнтр славянскага племя крывічоў. Назва горада дала і назву княству, якое ўтварылася вакол яго. Аб Полацкім княстве ты ўжо прачытаў на старонках 16-17, а Полацк быў яго галоўным горадам. Пасля іншыя гарады станавіліся ў цэнтры беларускай гісторыі. Але гэта было пазней. Першым быў Полацк. Значыть, ён бацька, бацька нашых сталіц. Аповед пра другія нашы сталіцы пойдзе на старонках 24-33.

З даўніх часоў у горадзе захавалася першае гарадзішча. На высокім месцы была княжацкая сядзіба. Полацкія князі вельмі дбалі пра свій горад, упрыгожвалі яго.Галоўнай прыгажосцю старажытных гарадоў былі храмы. Звычайна яны былі самымі вялікімі будынкамі, бачнымі здалёк. У храм людзі прыходзілі памаліцца Богу і ачысціць душу, знять смутак са свайго сэрца.

Менавіта ў Полацку знаходзіцца знакаміты старажытны храм – Сафія Полацкая, які пачаў будавацца пры Усяславе Чарадзею. Храмаў у гонар святой Сафіі на землях усходніх славян было тры – у Кіеве (на Украіне), у Ноўгарадзе Вялікім (у Расіі) і ў нас на Беларусі (у Полацку). Свій сабор палачане будавалі разам з майстрамі, запрошанымі з Візантыі. Усяслаў Чарадзей хацеў узняць веліч Полацка, зрабіць яго роўным па моцы Кіеву і Ноўгараду, таму Сафійскі сабор у Полацку спачатку і быў падобны на Сафійскія саборы ў гэтых гарадах. Змяніўся ён пасля неаднаразовых перабудоў. Сафія – перакладзе “Мудрасць Божая”. У Сафійскім саборы маліліся Богу, тут хавалі князёў, у гэтым саборы знаходзіліся княжацкі скарб, бібліятэка, тут прымалі паслоў, абвяшчалі вайну і падпісвалі мір.

Падобныя ўчынкі ўхваляліся на нашай зямлі ва ўсе часы. Будзь дастойны іх і ты!

Ёсць у Полацку яшчэ адзін храм-святыня, вельмі дарагая частка нашай гісторыіі. Гэты храм не узвышаецца над берагамі Дзвіны, не здзіўляе сваёй веліччу, як храм святой Сафіі. Пабудаваная на роўным месцы, непадалёку ад невялікай Палаты, маленькая, нібыта казачная, захапляючая прыгажосцю, стаіць Спаса-Еўфрасіннеўская царква. Яна носіть імя сваёй заснавальніцы – княжны Прадславы – Ефрасінні Полацкай, унучкі Усяслава Чарадзея. Як кажуць паданні, яна вылучалася хараством і розумам сярод сваіх равесніц. Адмовіўшы мноству жаніхоў і прыняўшы манашаства, яна прысвяціла сваё жыццё перапісцы кніжак і арганізацыі будаўніцтва храмаў. Вакол яе гуртаваліся асветныя людзі.

З Полацкам звязана ўзнікненне першай на нашых землях школкі. Яе заснаваў сын полацкай княгіні Рагнеды Ізяслаў, ён жа пачаў збіраць і першую на Беларусі бібліятэку. Гэта быў першы князь, якога пачалі называць Кніжнікам.

Славу Полацкага княства яго сыны падтрымлівалі, нават калі і пакідалі сваю радзіму. Сімяон Полацкі зрабіў вельмі многа для развіцця беларускага і расійскага пісьменства. Гэты адукаваны і таленавіты чалавек быў настаўнікам полацкай брацкай школкі пры мужчынскім манастыры, а пасля – і маскоўскіх царэвічаў.

Асветнікі – гонар і галоўны скарб беларусаў. Многія з іх дадавалі да свайго імя яшчэ адно: “Полацкі”. Сярод іхбыў наш першадрукар Францыск Скарына, які нарадзіўся ў Полацку. Тут яму пастаўлены помнік, працуе музей друкарства. Полацкая зямля ўмела выхоўваць людзей мудрых і адукаваных. Многім з іх удзячны мы і нашы суседзі. Давай успомнім і зробім поўнымі іх імёны разам з табой, тваімі старэйшімі сябрамі.

Цяпер Полацк невялікі, але вельмі прыгожы і ўтульны горад у Віцебскай вобласці. Сюды прыязджаюць людзі на экскурсіі, святы пісьменства, духоўнай музыкі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Да 1150-годдзя Полацка iconБез гісторыі няма сучаснасці Кніжная выстава Да 1150 годдзя горада Полацка Арло ў, Ул
Арлоў, Ул. Таямнiцы полоцкай гiсторыi: монография / Ул. Арлоў. 2-е выд.,дап. Мiнск : Полымя, 2002. 464 с

Да 1150-годдзя Полацка iconМіністэрства культуры рэспублікі беларусь упраўленне культуры віцебскага аблвыканкама нацыянальны полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік інфармацыйнае паведамленне
Запрашаем прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 1150-годдзю Полацка

Да 1150-годдзя Полацка iconУ гэтым годзе фестываль сярэднявечнай культуры "Рубон" прымеркаваны да святкавання 1150-гадовага юбілею Полацка. На гэты раз на фестываль прыбудзе шмат гасцей
Ры, бугурты (групавая бітва пешых ваяроў), спаборніцтва лучнікаў, але асноўнай падзеяй маючага адбыцца свята стане штурм крэпасці....

Да 1150-годдзя Полацка iconПолацкі Савет дэпутатаў прысвоіў званне "Ганаровы грамадзянін горада Полацка" у 2004 годзе мітрапаліту Мінскаму І Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту. Ц
Кпб І выканкам гарадскога Савета дэпутатаў працоўных прысвоілі званне Ганаровага Грамадзяніна горада Полацка

Да 1150-годдзя Полацка iconДжумантаева Т. А. Да пытання аб музейных традыцыях Полацка
Але яшчэ раней киавал1 асобныя ка-лекцы!, як1Я можна назваць дамузейнынм збора Што тычыцца Полацка, то су-часныя беларусшя музёёла-ri...

Да 1150-годдзя Полацка iconИнформационное письмо
«1150-летию зарождения российской государственности». Указ Президента РФ от 3 марта 2011 года «О праздновании 1150-летия зарождения...

Да 1150-годдзя Полацка iconПлан мерапрыемстваў бібліятэк Браслаўскай цбс, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы І Якуба Коласа
Стварэнне аргкамітэта па святкаванню 130-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы І я. Коласа І 100-годдзя М. Танка ў складзе прадстаўнікоў...

Да 1150-годдзя Полацка iconVi міжнародная навуковая канферэнцыя "Гісторыя І археалогія Полацка І Полацкай зямлі"
Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гісторыя І археалогія Полацка І полацкай зямлі”

Да 1150-годдзя Полацка iconTestujeme 24 vysávacích robotů s cenami od 200 do 1150 Eur

Да 1150-годдзя Полацка iconСпіс удзельнікаў канферэнцыі "Гісторыя І археалогія Полацка І Полацкай зямлі" 2012
Спіс удзельнікаў канферэнцыі “Гісторыя І археалогія Полацка І полацкай зямлі” 2012

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка