Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?




НазваШто перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
Дата канвертавання12.12.2012
Памер39.44 Kb.
ТыпВопрос
Беларуская вайсковая тэрміналёгія: “Крокам руш!”


У беларускім войску пануе расейская мова. Гэта пры тым, што і афіцэры і шарагоўцы ў беларускай арміі збольшага беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? Наколькі распрацаваная беларуская вайсковая лексыка, тэрміналёгія?


Іна Студзінская, Менск

<b>“Прыказаньні беларускаму жаўнеру” склаў Зьмітрок Бядуляb>



Першыя беларускія вайсковыя слоўнікі пачалі выдавацца на пачатку 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя. У 1920 годзе “Беларуская вайсковая камісія” выдала “Падарунак беларускаму жаўнеру”, які атрымліваў кожны, хто запісаўся ў нацыянальнае войска. Там былі 10 прыказаньняў для беларускага жаўнера, складзеных Зьмітраком Бядулям. Зьявіліся “Вайсковая стылістыка”, “Каманды па-беларуску”, “Практычны беларускі вайсковы слоўнік” М.Байкова і А.Бараноўскага. Выходзілі і падручнікі па вайсковай справе (“Стралкова-тактычная падрыхтоўка кулямётнага аддзяленьня”, “Дзействы асабнай палкавой гарматы”, “Тэорыя і практыка стральбы куляй і шротам”. Апошняе, што было зроблена ў даваенныя гады – “Беларуская краёвая абарона”, дзе ўжо была сыстэма каманд.


<b>Станіслаў Суднік: “Калі ў Беларусі будзе сваё войска, як жа камандаваць?”b>


Потым, з 30-х гадоў і да канца 80-х было зацішша. Але беларускія афіцэры, якія служылі тады яшчэ на неабсяжных прасторах СССР, пачалі задумвацца, што будзе далей, калі беларуская дзяржава атрымае незалежнасьць. Падпалкоўнік Станіслаў Суднік служыў тады ў Казахстане:


“Узьнікла пытаньне: калі ў нас будзе сваё войска, як жа камандаваць? “Шагом марш” не скамандуеш, бо “шагом” – слова расейскае, а “марш” – нямецкае. Калі яшчэ “марш” куды ні ішло, то “шаг” – ніяк. Пачалі вывучаць гэту праблему, наколькі яна ў Беларусі разьвязаная. Аказалася, што існавала шэраг кніг, дапаможнікаў на беларускай мове па розных аспэктах вайсковай справы”.


Пасьля развалу Савецкага Саюзу, Станіслаў Суднік вярнуўся ў Беларусь і пачаў ствараць “Кароткі расейска-беларускі вайсковы слоўнік”. Да яго далучыўся старшы лейтэнант Сяргей Чыслаў, якія вярнуўся з Забайкальля. Разам пачалі рыхтаваць больш грунтоўнае выданьне, бо не задавальнялі калькі з расейскай мовы. Да таго ж, вайсковая справа таксама разьвіваецца, зьявіліся новыя тэрміны. Стваралі новатворы, да прыкладу, у расейскай мове “Пол-оборота направо, налево” -- “права-скос”, “лева-скос”.


Адначасова над расейска-беларускім слоўнікам ішла праца і ў Міністэрстве абароны. Слоўнік выйшаў у 1996 годзе пад рэдакцыяй кандыдата вайсковых навук Уладзімера Язэпчыка і кандыдата філялягічных навук Міколы Крыўка.


У 1997 годзе быў выдадзены і грунтоўны слоўнік Судніка і Чыслава, у якім 8 тысяч словаў і словазлучэньняў вайсковай і побытавай лексыкі.


<b>Мікола Статкевіч: Усё пытаньне толькі ў волі...”</b>


Меркаваньне падпалкоўніка запасу, кандыдата вайсковых навук Міколы Статкевіча:


“Вайсковая тэрміналёгія створаная, ёсьць нават два варыянты тэрміналёгіі. Пры Казлоўскім і Кебічу ў войску ўжо пачалі вучыць мову і пераходзіць на яе. А потым Лукашэнка пачаў публічна дыстанцыявацца ад беларускай мовы... Усё пытаньне толькі ў волі, каб у войску была беларуская мова”.


Праўда, прэтэнзіі адзін да аднаго ёсьць у абодвух творчых калектываў. 43% словаў і словазлучэньняў у слоўніках адрозьніваюцца. Да таго ж, у слоўніку Судніка і Чыслава ёсьць сыстэма вайсковых шыхтовых і пазашыхтовых каманд. Гаворыць Станіслаў Суднік.


“Мы складалі, абапіраючыся на нармальную, сапраўдную беларускую мову без аглядкі на стэрэатыпы, на традыцыі. У нашым слоўніку няма ніводнага суфікса “уч”, “юч”. Напрыклад “конвоируемый» -- слова, якое па-беларуску немагчыма вымавіць. Новая форма – “падканвойны”, чалавек, які знаходзіцца пад канвоем. Замест трох суфіксаў ужытая прыстаўка і беларускі суфікс “н”, і так па ўсім слоўніку”.

<b>Праверана практыкай</b>



Станіслаў Суднік кажа, што бальшыня тэрмінаў, камандаў зь ягонага слоўніка прайшла праверку на практыцы:


“Я камандаваў паўтара года дывізіёнам у Мастах і Росі. Дывізіён служыць чыста на беларускай мове, усе гэтыя каманды апрабаваныя, усё яны жыцьцяздольныя, усе яны зразумелыя, усе яны выконваліся і лёгка засвойваліся”.


Пазьней зьявіўся і “Шыхтовы статут” (“Строевой устав”). Ішлі напрацоўкі іншых статутаў. Але паступова беларуская мова ў войску зьнікла. Праўда, лінгвісты перакананыя, што лягчэй за ўсё мова можа вярнуцца менавіта ў войска і міліцыю. Па-першае, камандзіры -- даволі адукаваныя людзі, з вышэйшай адукацыяй. Па-другое, там вельмі хутка выконваюцца загады, кажа Станіслаў Суднік:


“Паступае каманда пераходзіць на беларускую мову, і лінгвістычны аспэкт практычна гатовы для гэтага. Невялікая праца – і будуць статуты на беларускай мове. На сёньня, калі гаварыць, то за аснову трэба браць наш слоўнік і той слоўнік. Магчыма, мы дзесьці дапусьцілі залішнюю радыкалізацыю, а яны кансэрватызм. І напэўна, каб зараз гэтым займацца, выпрацавалася б штосьці агульнае”.


Права беларускамоўнага вайскоўца: сьпяваць па-беларуску па дарозе ў лазьню, 15.10.2007


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? iconШарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
Не сакрэт, у беларускім войску зараз пануе расейская мова. Гэта пры тым, што ўсе афіцэры, камандзіры ў беларускай арміі – тутэйшыя...

Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? iconШарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
Гэта пры тым, што ўсе афіцэры, камандзіры ў беларускай арміі – тутэйшыя беларусы. Шарагоўцы – таксама беларусы. Што перашкаджае войску...

Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? iconПаважаныя сябры!
Якуба Коласа. А чыноўніцкія абяцанні наконт пераводу студэнтаў на беларускую мову навучання пры пэўнай колькасці ахвотных засталіся...

Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? iconЗнаходзячыся за межамі Беларусі, почасту заўважаў за сабой, што аўтаматычна пераходжу на беларускую мову, калі чую, як да мяне звяртаюцца па-руску. Гэта вынік
Гэта вынік панавання рускамоўнага асяроддзя. Але людзі здзіўляюцца, калі чуюць, што я маю вакол сябе беларускамоўнае асяроддзе. Так...

Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? iconЗнешні вонкавы: а што ў глыбіні?
Ва ўмовах беларуска-рускага білінгвізму сітуацыя ўскладняецца тым, што ў блізкароднасных мовах шмат слоў падобных І нават агульных,...

Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? iconДадатак да тэматычнай школьнай газеты "след"
Мы прапануем рубрыку "Вывучаем новыя правілы беларускага правапісу", мэта якой растлумачыць тыя змены І ўдакладненні, што ўводзяцца...

Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? iconПеракладзіце на беларускую мову

Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? iconПаланізмы ў творах беларускай драматургіі XVIII ст
Адам Мальдзіс слушна даводзіць, што ўсе тагачасныя жыхары Вялікага княства Літоўскага “добра ведалі беларускую мову–і старажытную,...

Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? iconПераклады казак карнея чукоўскага на беларускую мову: адпаведнасць І запатрабаванасць

Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову? iconДзень роднай мовы. Сёньняшні досьлед на тэму: дзе можна вывучыць беларускую мову?
Швэцыі ў Маскве Стэфан Эрыксан добра размаўляюць па-беларуску. Спачатку займаліся з выкладчыкамі, потым шмат чыталі па-беларуску,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка