Беларуская літаратура




НазваБеларуская літаратура
Дата канвертавання12.12.2012
Памер36.65 Kb.
ТыпДокументы
Беларуская літаратура

Тэма:З.Бядуля. Апавяданне “Бондар”. Вырашэнне тэмы мастака і мастацтва ў кантэксце сацыяльных праблем. Вобраз майстра-прадстаўніка

Мэты:стварыць умовы для:

-праверкі ступені разумення зместу апавядання “Бондар”;аналізу апавядання, высвятлення тэмы, ідэі і мастацкіх адметнасцей твора;характарыстыкі вобраза майстра-працаўніка;

-удасканальвання навыкаў пераказу, адбора тэкставай інфармацыі для характарыстыкі героя;

-выхавання ў вучняў адмоўнага стаўлення да праяў чэрствасці і абыякавасці, да эстэтычнай неразвітасці

Ход урока

1.Арганізацыйны момант

2. Стварэнне матывацыі на ўроку, знаемства з тэмай урока.

Настаўнік чытае вучням прытчу(глядз.у кнізе Вахільчук А.С. і інш. Матывацыйная дзейнасць настаўніка на ўроках беларускай мовы,2008г, с.10)

-Сапраўды, рукі чалавека здольныя на многае:могуць выратаваць ад смерці, могуць звяршыць забойства, могуць узвесці ўгору палацы, могуць стварыць вялікія шэдэўры, могуць ласкаць, а могуць і караць.

А якія асацыяцыі ўзнікаюць у вас, калі мы гаворым пра рукі чалавека? Падбярыце эпітэты.(Вучні называюць мастацкія азначэнні)

-Сёння на ўроку літаратуры мы будзем гаварыць пра “залатыя рукі” чалавека-майстра з апавядання Змітрака Бядулі “Бондар”. Гэты твор я прасіла вас прачытаць дома.

3.Работа па тэксту.

-Ці спадабаўся вам твор? Чым (не)спадабаўся?

-Што азначае слова бондар?(выказванні дзяцей).Я прапаную вам зараз папрацаваць з тлумачальнымі слоўнікамі і знайсці тлумачэнне гэтаму і іншым незразумелым словам(бондар, дзядзінец, начоўкі, гэбель, варштат )

-Якая кампазіцыйная будова гэтага апавядання?(пяць частак, у якіх аўтар ужывае многа ўнутраных маналогаў)

1частка-экспазіцыя +завязка

2 і 3 часткі-асноўныя (у іх аўтар паказвае ўнутранае аблічча майстра, яго мары, спадзяванні на заслужанае прызнанне і славу, яго натхненне, творчы працэс і прыгажосць драўляных вырабаў)

4 частка-кульмінацыя(напружанае чаканне: як жа пані з вытанчаным густам ацэніць вырабы майстра?)

5 частка –развязка сюжэтнага дзеяння (бондар не змог перажыць абыякавасці пані да працы яго рук і душы)

-У які час быў напісаны твор?( З 1917 па ліпень 1920 г. пісьменнік супрацоўнічае ў газетах «Вольная Беларусь», «Беларускі шлях», «Беларусь», друкуе шэраг вершаў, артыкулаў. Па сутнасці, паласа гэтай працы — працяг «нашаніўскай» дзейнасці.

З 15 жніўня 1920 г., з часу вызвалення Мінска ад белапалякаў, і аж да 1926 г. З. Бядуля працуе ў газеце «Савецкая Беларусь», загадвае літаратурна-культурным аддзелам.)

-А які год для З.Бядулі стаў вызначальным у яго творчасці?(1909, у рукі трапіла газета “Наша ніва”) Сімвалічна, што ў адрозненне ад іншых пісьменнікаў (Янкі Купалы і Якуба Коласа), чые творы былі прысвечаны замардаванай долі народа, З.Бядуля, як і М.Багдановіч, уславіў творчы пачатак у чалавеку, духоўную моц народа.

-А якім мы бачым галоўнага героя ў апавяданні “Бондар”? Хто ён?(стары таленавіты майстар, бондар Даніла. Ен вырабляе самы прыгожы і ўдалы на ўсю ваколіцу драўляны посуд)

-Зачытайце, як апісвае Бядуля натхненне, творчы працэс таленавітага майстра.

-Якія ўзаемаадносіны ў Данілы з жонкай Аўдоццяй? Як адносіцца Даніла да аднавяскоўцаў?Як ён адносіцца да сваёй працы? Прапаную вам зараз задумацца над гэтымі пытаннямі і запоўніць у сшытку табліцу, падмацоўваючы свае думкі радкамі з тэкста.Работа групавая.

Узаемаадносіны Данілы і Аўдоцці

Адносіны Данілы да аднавяскоўцаў

Адносіны Данілы да працы










(Вучням даецца 10 мінут на выкананне работы, праводзіцца прэзентацыя думак)

-Што Даніла памылкова палічыў галоўнай падзеяй свайго жыцця?Раскажыце пра яго горкае расчараванне.(частка 3 і 4)

-Якія думкі і пачуцці выклікалі ў вас вобраз і лёс майстра?Чаму?(шкадаванне, спачуванне, асуджэнне?)

- Як адносіцца аўтар да Данілы?(спачувае свайму герою і папракае яго.Нельга трымаць таямніцы майстэрства пры сабе, нікому не перадаў спрыт і талент сваіх залатых рук і чулай хараства душы.)

-Ці асуджаюць эгаізм Данілы суседзі?(У канцы твора:”Калі б каго-колечы з нашых Даніла навучыў, той добрым словам успамінаў бы, як бацьку роднага шанаваў”.)

-Сфармулюйце праблематыку твора.

4. Вынік урока

Бядуля паказаў, што ўнутраны свет таленавітага чалавека вельмі адметны-складаны, багаты, далікатны, лёгкаранімы. Мастак не выносіць грубага ўмяшання ў гэты свет.Для творчасці яму патрэбны маральная падтрымка і спрыяльныя ўмовы.Кожны мастак чакае зычлівай ацэнкі яго спарвы.Гэта дае яму новыя сілы.Аднак нельга адоранаму чалавеку ганарліва замыкацца ў сваёй выключнасці, у эгаістычных пачуцях уласнай абранасці. Багацце душы і ўмельства рук трэба перадаваць іншым.Мастак павінен вучыць людзей бачыць і цаніць прыгажосць жыцця і свету.Прыгажосць-вялікая стваральная сіла, здольная маральна і эстэтычна ўдасканальваць людзей і грамадства.

5. Д/з

С.45-48, вусны водгук на твор



З.Бядуля. Апавяданне “Бондар”. Вырашэнне тэмы мастака і мастацтва ў кантэксце сацыяльных праблем. Вобраз майстра-прадстаўніка. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Белая А.А.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларуская літаратура iconПа арганізацыі адукацыйнага працэсу
Родная мова І літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Беларуская мова І літаратура“, ”Руская мова І літаратура“у класах з навучаннем...

Беларуская літаратура iconПа арганізацыі адукацыйнага працэсу
Родная мова І літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Беларуская мова І літаратура“, ”Руская мова І літаратура“у класах з навучаннем...

Беларуская літаратура iconАцэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»
Адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура». Падрыхтоўка вучняў прадугледжвае...

Беларуская літаратура iconАцэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»
Адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура». Падрыхтоўка вучняў прадугледжвае...

Беларуская літаратура iconПлан работы ма настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры
Агульная тэма: Папярэджванне ўстойлівых памылак І цяжкасцей у вучняў пры асваенні зместу вучэбных прадметаў “Беларуская мова” І “Беларуская...

Беларуская літаратура iconАб выкладанні вучэбных прадметаў \"Беларуская мова\" І \" Беларуская літаратура\" ў 2012/2013 навучальным годзе
Асноўнымі мэтамі І задачамі навучання беларускай мове І літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца

Беларуская літаратура iconПытанні тэорыі І методыкі выкладання беларускай мовы І літаратуры
Канцэптуальныя асновы І нарматыўная прававая база выкладання вучэбных прадметаў “Беларуская мова” І “Беларуская літаратура”

Беларуская літаратура icon«Аб выкладанні вучэбных прадметаў \"Беларуская мова\" І \" Беларуская літаратура\" ў 2010/2011 навучальным годзе»
У агульнаадукацыйных установах з беларускай І рускай мовамі навучання на вывучэнне беларускай мовы І літаратуры прадугледжана наступная...

Беларуская літаратура iconАцэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце "Беларуская літаратура" Плануемыя вынікі
Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”

Беларуская літаратура iconАцэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце "Беларуская літаратура" Плануемыя вынікі
Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка