Грамадскі дзеяч. Самы ранні пераклад твору Баляслава Пруса на беларускую мову зрабіў Міхал Чарнецкі (апавяданне "Міхалка", 1930). Янка Брыль пераклаў на




НазваГрамадскі дзеяч. Самы ранні пераклад твору Баляслава Пруса на беларускую мову зрабіў Міхал Чарнецкі (апавяданне "Міхалка", 1930). Янка Брыль пераклаў на
Дата канвертавання31.10.2012
Памер54.66 Kb.
ТыпДокументы




Баляслаў Прус (Bolesіaw Prus) (1847 – 1912) Баляслаў Прус (сапраўднае імя Аляксандр Главацкі) – польскі пісьменнік эпохі пазітывізму, храніст Варшавы, мысляр, асветнік і грамадскі дзеяч. Самы ранні пераклад твору Баляслава Пруса на беларускую мову зрабіў Міхал Чарнецкі (апавяданне “Міхалка”, 1930). Янка Брыль пераклаў на беларускую мову шэраг апавяданняў Баляслава Пруса: “На канікулах”, “Антэк”, “Грахі маленства”, “Шарманка”, “Камізэлька”, “Стасевы прыгоды”, “Цені”, “Жывы тэлеграф”, “Міхалка” (зборнік “Грахі маленства, 1981). Урывак з раману“Лялька” ў перакладзе Міколы Хаўстовіча змешчаны ў часопісе “Arche” (2010, №4).


На канікулах

(Na wakacjach)


Вечарам, як звычайна, прыйшоў да мяне мой школьны калега. Абодва мы жылі на сяле за некалькі вёрст адзін ад аднаго і бачыліся амаль штодня. Гэта быў статны бландзін са спакойнымі вачыма. Мяне заварожваў яго глыбокі супакой і цвярозасць думкі.


У той дзень я заўважыў, што яму нешта не па сабе: глядзеў у зямлю і нервова пасцёбваў сябе шпіцрутэнам па нагах. Было ніякава распытваць яго аб прычынах відавочнай заклапочанасці, але ён пачаў сам:


– Ведаеш, – адазваўся, – сягоння здарыўся са мной бесталковы выпадак. Я здзівіўся. Непраўдападобным здавалася, каб «бесталковы выпадак» мог здарыцца з такім самаапанаваным чалавекам.


– Быў, – казаў далей, – зрання ў вёсцы пажар. Згарэла хата...


Сцепнуў плячыма, і мне здалося, што злёгку пачырванеў; зрэшты, магчыма, што на яго твар трапіў бляск сонца, якое пачынала ўжо заходзіць.


– Загарэліся, – працягваў пасля перапынку, – у селяніна на гарышчы каноплі, а праз некалькі хвілін занялася і страха. Я чытаў у той час нейкі цікавы раздзел кнігі, але, заўважыўшы клубы чорнага дыму і полымя, падаўся з цікавасцю на тое месца. Людзі былі на работах, дык я застаў там толькі некалькі чалавек: дзве бабы, што лямантавалі над няшчасцем, арганісціху, якая іконай святога Фларыяна ўтаймоўвала пажар, і перапалоханага селяніна з пустым вядром. Ад іх я пачуў, што хата замкнёна, бо гаспадар з жонкай выйшлі ў поле.


– Вось яна, сістэма будавання, – падумаў я. – Дом гарыць, нібы набіты порахам. Праз некалькі хвілін увесь дах стаяў у полымі: дым грыз вочы, а агонь так моцна смаліў, што, каб не спаліць вопраткі, я быў змушаны на некалькі крокаў адступіцца.


Тым часам надбегла больш людзей з бусакамі, сякерамі і вадой: адны пачалі разварочваць плот, якому нішто не пагражала, другія лілі ваду з вёдраў такім чынам, што, не дастаўшы агню, да ніткі змачылі прысутных, а адну бабу звалілі з ног.


Я не ўмешваўся са сваімі заўвагамі, бо бачыў, што агонь не пагражае іншым будынкам, а хаты ўратаваць было ўжо немагчыма.


Раптам нехта крыкнуў:


– Там дзіця, іх малы Стасік!


– Дзе? – запыталі.


– У хаце, спіць у ночвах пад акном... Вось каторы-небудзь выбі шыбу, дык яшчэ выцягнеш жывога...


Аднак ніхто не рушыўся. Салома на страсе ўжо згарэла, а кроквы рдзеліся, як распаленыя драты. Прызнаюся, што, калі я гэта пачуў, сэрца ўва мне здрыганулася.


«Калі ніхто не ідзе, – падумалася, – дык пайду я... На выратаванне хлапчука хопіць паловы мінуты. Часу аж лішне, але ж пякельная гарачыня!»


– Ну зрушся каторы! – крычалі бабы. – Ох вы, недарэкі, нявартыя звацца мужчынамі!..


– Дык лезь сама ў агонь, калі такая разумная! – крыкнуў нехта з натоўпу. – Там смерць пэўная, а дзіця слабое, як кураня, і так ужо не жыве...


«Прыгожа! – падумаў я, – ніхто не ідзе, а я яшчэ вагаюся. Хоць, – шапнула мне развага, – якое ліха цягне мяне ў гэту бязмэтную авантуру?.. Ці я ведаю, дзе ляжыць дзіця? Можа, выкулілася з начовак?»


Бэлькі ўжо абвугліліся і пачалі з глухім трэскам выгінацца.


«Аднак усё ж трэба туды ўварвацца, – думаў я, – кожная хвіліна дарагая. Дзіця не павінна згарэць, нібы чарвяк».


«А калі ўжо не жыве? – адказвала развага, – тады шкада нават сурдута...»


Здалёк пачуўся страшны крык жанчыны:


– Ратуйце дзіця!


– Трымайце яе! – загудзелі ў адказ. – Скочыць у агонь і загіне...


Пачулася за мной нейкая тузаніна і той самы крык:


– Пусціце!.. там маё дзіця!..


– Цягні яе ўпол! – быў адказ.


Я ўжо не мог сцярпець і кінуўся наперад. Ахутаў мяне жар, дым, дах затрашчаў, як быццам яго раздзіралі, з коміна пасыпалася цэгла, Я адчуў, што валасы мае тлеюць і... разгневаны адступіў.


«Што за дурны сентыменталізм, – падумалася, – для жмені чалавечага попелу рабіць з сябе страшыдла!.. Яшчэ скажуць, што малым коштам захацеў зрабіцца героем!..»


I тут штырхнула мяне нейкая маладая дзяўчына, прабягаючы ўбок хаты. Пачуўся звон выбіваных шыб, а як раптоўны подых ветру адгарнуў туман дыму, я ўбачыў яе ў акне так моцна перахіленую ў глыб хаты, што відаць было яе нявымытыя ногі.


– Што ты робіш, вар’ятка? – закрычаў я, – там ужо труп, не дзіця.


– Ягна! Вярніся! – выкрыкнулі з натоўпу.


Столь завалілася, аж іскры ўзвіліся ў неба. Дзяўчына знікла ў дыме, а мне пацямнела ў вачах.


– Я-агна! – паўтарыў плачлівы голас.


– Зара... зара! – адказала дзяўчына, прабягаючы каля мяне.


3 натугай несла на руках хлопчыка, які, прачнуўшыся, гарлапаніў на ўсё горла.


– Дык дзіця жывое? – запытаў я.


– Жывюсенькае.


– А дзяўчына... ці гэта яго сястра?


– Дзе там! – адказалі, – зусім чужая, нават служыць у іншага гаспадара. Ёй не больш пятнаццаці гадоў.


– I нічога ёй не сталася?


– Апаліла хустку і трохі валасоў.


Ідучы сюды, я бачыў яе. Скрэбла ля сяней бульбу і штосьці сабе напявала фальшывым голасам. Я хацеў выказаць ёй маё прызнанне, але мне ўспомніўся яе дзікі запал і мой разважны такт перад абліччам чужога няшчасця, і... такі агарнуў мяне сорам, што не пасмеў сказаць ёй ні слова.


– Мы ўжо такія! – дабавіў і пачаў збіваць шпіцрутэнам бадылі, што раслі пры дарозе. На небе пачалі паказвацца зоркі, а халодны вецер прынёс ад сажалкі кваканне жаб і піск вадзяных птушак, якія ладзіліся да сну.


Звычайна гэтай парой мы ўкладвалі праекты на будучыню, а сягоння ніводзін з нас не разамкнуў вуснаў. Затое мне здавалася, што навокал нас шэпчуць кусты:


– Вы ўжо такія!..


пераклад з польскай – Пятро Бітэль


Упершыню надрукавана ў альманаху “Далягляды”, 1987.

prajdzisvet.org

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Грамадскі дзеяч. Самы ранні пераклад твору Баляслава Пруса на беларускую мову зрабіў Міхал Чарнецкі (апавяданне \"Міхалка\", 1930). Янка Брыль пераклаў на iconЯнка Брыль біяграфія Брыль Янка
Брыль Янка, нарадзіўся 04. 08. 1917 г у горадзе Адэсе (Украіна) у сям'і чыгуначніка

Грамадскі дзеяч. Самы ранні пераклад твору Баляслава Пруса на беларускую мову зрабіў Міхал Чарнецкі (апавяданне \"Міхалка\", 1930). Янка Брыль пераклаў на iconЯнка Брыль Галя Апавяданне
Так І глядзела на свет, як сам гаспадар, заўсёды зажмураны Данька, стары Хамёнак, бязлобая галава якога нібы ўрасла ў зімовую шапку...

Грамадскі дзеяч. Самы ранні пераклад твору Баляслава Пруса на беларускую мову зрабіў Міхал Чарнецкі (апавяданне \"Міхалка\", 1930). Янка Брыль пераклаў на iconCharlotte Perkins Gilman) (1860 1935) Амерыканская пісьменніца, эканаміст, выкладчык І ранні тэарэтык фемінісцкага руху, аўтарка больш чым двухсот
Шарлота Пэркінс Гілман (Charlotte Perkins Gilman) (1860 – 1935) Амерыканская пісьменніца, эканаміст, выкладчык І ранні тэарэтык фемінісцкага...

Грамадскі дзеяч. Самы ранні пераклад твору Баляслава Пруса на беларускую мову зрабіў Міхал Чарнецкі (апавяданне \"Міхалка\", 1930). Янка Брыль пераклаў на iconГермана Гесэ "Сідхартха"
Гесэ мог бы застацца нават незаўважаным. Для беларускага ж рынку перакладной літаратуры кожны пераклад – падзея, а тым болей шэдэўру...

Грамадскі дзеяч. Самы ранні пераклад твору Баляслава Пруса на беларускую мову зрабіў Міхал Чарнецкі (апавяданне \"Міхалка\", 1930). Янка Брыль пераклаў на iconПаважаныя сябры!
Якуба Коласа. А чыноўніцкія абяцанні наконт пераводу студэнтаў на беларускую мову навучання пры пэўнай колькасці ахвотных засталіся...

Грамадскі дзеяч. Самы ранні пераклад твору Баляслава Пруса на беларускую мову зрабіў Міхал Чарнецкі (апавяданне \"Міхалка\", 1930). Янка Брыль пераклаў на iconЗаданні ІІ завочнага этапа для 9-класнікаў, удзельнікаў вочна-завочнай школы-2010 па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Пастаўце сказы ў такім парадку, каб атрымаўся звязны тэкст. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, запішыце пераклад, падзяліўшы...

Грамадскі дзеяч. Самы ранні пераклад твору Баляслава Пруса на беларускую мову зрабіў Міхал Чарнецкі (апавяданне \"Міхалка\", 1930). Янка Брыль пераклаў на iconШто перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
У беларускім войску пануе расейская мова. Гэта пры тым, што І афіцэры І шарагоўцы ў беларускай арміі збольшага беларусы. Што перашкаджае...

Грамадскі дзеяч. Самы ранні пераклад твору Баляслава Пруса на беларускую мову зрабіў Міхал Чарнецкі (апавяданне \"Міхалка\", 1930). Янка Брыль пераклаў на iconЖурналістыя мусяць быць сумленнымі, справядлівымі І храбрымі пры зборы, рапартаваньні І падачы інфармацыі. Журналісты павінны
Пераклаў з ангельскай на беларускую А. Шпакоўскі з сайту: ‘Ethics Of Journalism’

Грамадскі дзеяч. Самы ранні пераклад твору Баляслава Пруса на беларускую мову зрабіў Міхал Чарнецкі (апавяданне \"Міхалка\", 1930). Янка Брыль пераклаў на iconPetra Dvořáková) (нар. 1977) За дэбютную кнігу інтэрв’ю "Пераўвасобленыя мары" (Proměněné sny), якая выклікала вялікі розгалас у чэшскім каталіцкім касцёле І ў
Адно з інтэрв’ю з гэтай кнігі друкавалася ў перакладзе на беларускую мову (пераклад Лізаветы Касмач) у часопісе “arche” (№6, 2009)....

Грамадскі дзеяч. Самы ранні пераклад твору Баляслава Пруса на беларускую мову зрабіў Міхал Чарнецкі (апавяданне \"Міхалка\", 1930). Янка Брыль пераклаў на iconМарыя Рубашка Мова – самы дарагі скарб
Беларуская мова – самы дарагі скарб у нашай краіне, які перадаецца ў спадчыну з пакалення ў пакаленне. Мы беларусы І таму павінны...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка