Удзельнікі форумаў парталу




НазваУдзельнікі форумаў парталу
Дата канвертавання12.12.2012
Памер29.94 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 13 липеня


Удзельнікі форумаў парталу TUT.by зьвярнулі ўвагу на навіну пра тое, што беларускі КДБ нібыта знайшоў новых польскіх шпіёнаў. Імёны асобаў, якія падазраюцца ў супрацоўніцтве з замежнай выведкай, пакуль не агалошваюцца. Агенцтва "Інтэрфакс" паведаміла, што адзін з затрыманых – расейскі грамадзянін. Камэнтары:


“Зноў чарцей ловяць? Ці гэта пасьля артыкульчыку пра тое, што ў іх вынікаў дзейнасьці нуль?”


“Віншую ўсіх з пятніцай, 13-га. Хачу, каб у іх там, у КДБэшным офісе з кожнага кабінэту вылезла па вампіры”.


“Зноў “польскія шпіёны”... Хоць з новым прысмакам – расеец, які здрадзіў дзяржаве. Гэта як? Няўжо няма артыкулу кшталту “шпіёнская дзейнасьць супраць дзяржавы”, альбо “збор зьвестак выведкі для замежных дзяржаваў”? Як можна здрадзіць чужой жонцы?”


На сайце «Советской Белоруссии» абмяркоўваюць артыкул Віктара Корбута “Жыве Беларусь!” Аўтар выказвае сваё захапленьне сьпявачкай Анжалікай Агурбаш і тэарэтычна абгрунтоўвае ейны выгук “Жыве Беларусь!” у часе канцэрту на “Славянскім базары”. На думку спадара Корбута, сьпявачку ня варта запісваць у апазыцыю. “За Беларусь!”, “Жыве Беларусь!”, альбо “Квітней, Беларусь!” – па сутнасьці адное й тое ж рознымі словамі. Няўжо зычыць дабрабыту сваёй краіне, цьвердзіць, што яны жыве (не памірае, ня гіне – крый божа!), -- нешта выбітнае, альбо, чаго бракавала, выключнае права нейкіх партыяў? Што ж выходзіць, нармальнаму чалавеку, не зацыкленаму на палітыцы, і сказаць пару добрых словаў пра ўласную краіну нельга?”


Некалькі камэнтароў чытачоў газэты:


“Спадар Корбут, а слабо выйсьці на Кастрычніцкую плошчу й ад любові да Бацькаўшчыны гукнуць "Жыве Беларусь"? Калі Вы там здолееце прастаяць некалькі хвілінаў, то я Вас віншую. Уся Беларусь ведае, што гэты лёзунг перш за ўсё асацыюецца з апазыцыяй. І калі Агурбаш выгукнула ў Віцебску "Жыве Беларусь", то, даю зуб, шмат хто падумаў – пасодзяць».


«Вельмі слушны артыкул, яго б усім прачытаць дый на сьценах у рамках трымаць, асабліва ў адзяленьнях міліцыі. Бо менавіта іхныя супрацоўнікі вычайна раўнаюць выгук «Жыве Беларусь!» да абразы і амаральных паводзінаў...»


«Гэх, вось, як яно атрымліваецца. Хутка мо' на сваіх бігбордах будуць напісаныя нашыя лёзунгі, не магу наагул нічога зразумець».


У суполцы Жывога журналу minsk_by Asabistydalakop зьмяшчае адсканаваны рахунак за жыльлёва-камунальныя паслугі. Квітанцыя, якую ня трэба аплачваць. “Выяўляецца, пераплацілі мы за ацяпленьне, а цяпер (праз 2!!! Месяцы пасьля яго адключэньня) нам зрабілі пераразьлік. Прычым даведаўся ў суседзяў – кватэрная плата за месяц чэрвень такім чынам вагалася ад МІНУС 12 тысяч да ПЛЮС 4 тысяч. У суседніх дамох – прыкладна тая ж карціна. Атрымліваецца, цепласеткі ўвесь гэты час ва ўсю моц карысталіся нашымі грашыма? (толькі мой дом болей чым з 500 кватэраў = 8 500 даляраў).


Блогер yagelus піша ў дзёньніку пра свае асабістыя клопаты: “Зьбіраюся ажаніцца. За студэнцкімі часамі зьбіраўся разы тры-чатыры. Плюс адмазваўся на факультэце перад выкладчыкамі разоў дваццаць. Але цяпер здаецца ўсё сур’ёзна. Людцы!!! Засталося нейкіх два тыдні – страшна. Прачынаюся з раніцы – найперш правяраю безыменны палец. Не, няма пярсьцёнка – жыць можна. А калі сур’ёзна, дык надакучыла жыць так, як студэнт – sine cura... Калі ня цяжка, падтрымайце мяне – напішыце што-небудзь”.


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Юлія Шарова, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Удзельнікі форумаў парталу iconУдзельнікаў форумаў парталу
Удзельнікаў форумаў парталу tut by хвалюе прычына, па якой фэст “Дажынкі” перанесьлі на няпэўны тэрмін. Вось некаторыя развагі

Удзельнікі форумаў парталу iconУдзельнікі форумаў парталу
Вечны супакой яму Няхай залічацца яму справы добрыя Няхай даруюць яму ягоныя грахі наўмысныя й ненаўмысныя

Удзельнікі форумаў парталу iconУдзельнікі форумаў парталу
Проста нейкая вайна на самалійскай мяжы. Канкурэнты ў продажы зброі дзеляць рынак…" "Вось гэта І ёсьць рэаліі сучасных міжнародных...

Удзельнікі форумаў парталу iconНа форумах парталу tut by
Там зьмешчанае апытаньне расейскіх палітычных дзеячаў: ці верне Беларусь крэдыт у 1,5 мільярды даляраў, які ёй паабяцала выдаць Расея?...

Удзельнікі форумаў парталу iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандар Лукашэнка сёньня наведаў фабрыку гародніны І зрабіў там шэраг заяваў: пра новыя цяплічныя комплексы, пра вытворчасьць...

Удзельнікі форумаў парталу iconНаведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў "Нашай Ніве", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па
Наведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў “Нашай Ніве”, у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных...

Удзельнікі форумаў парталу iconУдзельнікаў форумаў парталу
Папулярнасьцю карысталіся таксама сьпявачкі Алеся, Ксенія Сітнік, Іна Афанасьева, ураджэнка Віцебску Ларыса Грыбалёва, тэлевядоўца...

Удзельнікі форумаў парталу iconНаведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты "Новы час". Журналісты мусяць заплаціць
Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы час”. Журналісты...

Удзельнікі форумаў парталу iconНаведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты "Новы час". Як вядома, 19 сьнежня Мікалай
Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы час”. Як...

Удзельнікі форумаў парталу iconАфіцыйнага сайту Менгарвыканкаму
Неразьменны пятак, камэнтуюць удзельнікі форумаў. Ён з гэтай карупцыяй яшчэ трынаццаць год таму актыўна змагаўся. Асабіста спыніў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка