Пад уладаю Перуна І Сварога




НазваПад уладаю Перуна І Сварога
Дата канвертавання31.10.2012
Памер47.44 Kb.
ТыпДокументы
Уладзімір Арлоў

Пад уладаю Перуна і Сварога.

Свет, дзе жылі нашы прашчуры, таксама быў густа населены вялікімі і малымі багамі ды бажкамі.

Усюдыісны і наймагутнейшы з іх, творца жыцця, бог неба і ўсяго меў некалькі імёнаў – Сварог, Стрыбог, Святавіт, але найчасцей яго звалі Родам. Ён апладняў зямлю і ўсё жывое, кіраваў вятрамі і нябеснымі з’явамі. Невыпадкова з іменем гэтага бога звязана ў нашай мове столькі найважнейшых слоў і паняццяў: народ, радзіма, родзіч, продак, радавод, нараджэнне, прырода, ураджай, адраджэнне...

Роду падначальваліся астатнія багі набёснай сферы, зямлі і падземнага свету. Пярун валадарыў над громам і маланкамі і займаўся вайсковымі справамі. Дажбог, Ярыла, Каляда і Хорс былі багамі сонца. Яны даравалі цяпло, клавпаціліся пра ўрадлівасць зямлі, дабрабыт людзей, апекаваліся над земляробамі і рамеснікамі. Ім дапамагаў таксама звязаны з сонцам бог ураджаю і дастатку Купала. Сонцава звястунка Дзянніца ўранні давала чалавеку сілу н новы дўень, а сама на кані скакала ў той бок, куды ўвечары спускаецца нябеснае свяціла, каб падрыхтаваць яму да ночы залаты човен. У ім сонца ляжа спаць і човен паплыве па сінім моры да новага дня.

Пасланцамі Рода былі рожаніцы – багіня кахання і вясновага абуджэння Лада і маці уражаю Мокаш. Поруч з Ладаю дзейнічала вяселая і спрытная тройца: апекуны закаханых Леля ды Палель і Любіч або Любчык, што мусіў давесті маладых каханкаў да вяселля.

Кожны стараўся жыць у згодзе з багіняй восеньскага ўраджаю Цецяй. Гарэзлівы Пераплут падносіў чалавеку чару з хмельным медам і дарыў весялосць, а вогненны Жыжаль саграваў агнем, не забываючы дапамагчы кавалям. Ад бога Тура залежыла жыцце дзікіх звяроў і поспех на паляванні. Вялесу належаў падземны свет, але былі ў яго турботы і на зямлі – клопат пра свойскую жывелу і дапамога пастухам. Ен веў статак на пашу і вяртаў дадому.

Яшчэ бліжэй да штодзеннага жыцця продкаў стаялі драбнейшыя багі. Бодрымі духамі, што спрыялі чалавеку, бераглі яго ад напасці, былі берагіні. На жытневым полі хаваўся Жыцень. Ен любіў пераносіць каласы, а то і цэлыя снапы с палетка нядбайнай гаспадыні да руплівае суседкі. У вольную хвіліну на мяжы нівы і пашы ен мог перакінуцца словам з авечым духам Аўсенем.

Існавалі духі, заўсёды настроеныя да людзей варожа. Яны засявалі каменнем поле, адбіралі ў кароў малако, пасылалі хваробы. Мара мучыла вусцішнымі снамі. Лядашчык пазбаўляў жыццёвае сілы. Бог холаду Зюзя імкнўся замарозіць чалавека на зімовай дарозе і аддаць страхалюднаму Карачуну.

Угневацца і жорстка пакараць за нейкую правіну мог і самы памяркоўны з багоў. А паколькі адносіны між імі былі надзвычай складаныя, нечаканая бяда магла падпільнаваць і зусім невінаватага чалавека. Бог агню Жыжаль ў сваёй падземнай кузні каваў зброю каб нізрынуць з неба Перуна. Ён працаваў так зыцята, што дол пераграваўся, тывала сухмень, загараліся лясы і тарфяныя балоты. Калі ж бог-каваль выходзіў з вогненнай кузні на зямлю Пярун браўся кідаць у яго маланкі.

Наогу у свце ішла няспынная барацьба шматаблічных Белабога і Чарнабога., якія ўвасаблялі святло і цемру, дабро і зло. У сярэдзіне жніўняштогод бывала залеўная ноч, калі неба разрывалі перуны, а блмскавіцы амаль нясупынна залівалі наваколле прывідным святлом. Гэтаю “рабінаваю”, ці “вераб’інаю”, ноччу ўсе добрыя духі ядналіся і вялі смротны бой з сіламі цемры.

Паразумецца з нябеснымі і зямнымі валадарамі, не ўяўляючы іх саміх, было даволі цяжка, таму кожнага бога і бажка чалавечая фантазія надзяліла адметным абліччам.

Пярун – волат з сівымі або вогненна-рудымі кучарамі і барадой, які трымае ў руцэ лук і стрэлы-маланкі. Час перуновае улады доўжыўся ад першай да апошняй навальніцы, а потым бог спаў да будучай вясны. Ярылу ўяўлялі гожым юнаком у булым уборы. Ён ездзіў на белым кані па нівах, аглядаў ярыну, спрыяў ураджаю, я яшчэ – распальваў юр, цялесную стрсць, клапоцячыся пры гэтым пра нараджэнне дзяцей.

Каб лацвей хавацца паміж каласоў, Жыцень меў малнькі расточак, ды яму трохі замінала даўжэзная сівая барада. Вадзянік таксама ганарыўся барадою, але ўжо зялёнай, як багавінне. Своеасаблівымі дублёрамі дамавікоў былі вужы, іх трымалі ў хаце і, адводзячы ад сям’і бяду, усяляк ім дагаджалі.

Самае змрочнае сята Перуна і Рода прыпадала на дваццатыя дні ліпеня. Тут не было ні песень, ні карагодаў. Бог вымагаў крывавых ахвярапрынашэнняў – быкоў, а часам і людзей (найчасцей, відаць, палонных ворагаў). Выбар ахвяраў быў вельми адказным клопатам, яму прысвячащся ўвесь папярэдни тыдзень. Яказ пачыналася жніво, і ў бога прасілі пагодлівых дзен. Каб засцерагчыся ад смяротных Перуновых стрэлаў, продкі ставілі на будынках грамавы знак – круг з шасцю радыусамі. Адтуль, пэўна, і пойшоў у беларусаў звычай усцягваць на хату – пад буслянку – кола.

Дзеля размоваў з валадарамі зямлі і неба продкі ладзілі паганскія храмы – капішчы, дзе гарэлі непагасныя агні.

Прашчуры часта ўглядаліся ў бяздоннае начное неба. Зоркі былі знакамі людскіх душ. Прыйшло на свет дзіця, і запаліў Род ці багіня Жыва новую зорку, што будзе гарэць, пакуль не скончыцца нітка жыцця. Адляціць ад цела душа, і скоціцца з неба срэбная слязіна - знічка.

У гэтым беларускім слове схаванае імя паганскага бога похавальнага агню Зніча. Ен прымаў нябожчыкава цела, а таксама неабходныя ў замагільным жыцці рэчы і ператвараў іх у попел. Пасля хаўтураў заўседы спраўляліся памінкі - “трызна”, або “страва”. Продкі разумелі, што найлепей ушанаваць памяць мертвых можна паўнатою ўласнага жыцця.

Да нябожчыка прыляталі Жля і Карна, багіні тугі і пахавальнага плачу. Сама душа трымалася паблізу: глядзела, ці вельмі смуткуюць, слухала, што кажуць на памінках. Калі мала слёз ды гора, яна раззлуецца і пачне помсціць, таму галасілі сваякі на ўсю шчырасць. Праводзілі чалавека ў іншы свет урачыста і жалобна, але да смутку развітання дамешвалася і радасць: нябожчык сустрэнецца з продкамі, наперадзе ў яго вечнае жыццё.

Прашчуры верылі ў рай, што называўся Выраем. Гэта казачна прыгожы, напоўнены птушынымі спевамі зялёны сад з павольнаплыннаю ракой. У адрозненне ад хрысціянскага раю, які трэба заслужыць дабрачынным жыццём, паганскі чакаў кожнага. Пекла не існавала, продкі называлі сябе не рабамі ці слугамі божымі, а божымі родзічамі, Дажбогавымі ўнукамі. Адлёт душы (яе ўяўлялі маленькім двайніком чалавека) у Вырай быў такі самы непазбежны, як сама смерць.

Разам з тым паміраць ніхто не спяшаўся, і кашчавую стараліся абыходзіць як найдалей. Яна ж уласцівай ёй настомнасцю пасылала да людзей сваіх спадарожніц і памочніц – ліхаманкі. Дванаццаць страхотных, худых і вечна галодных крылатых сясцёр-ліхаманак жылі ў прыцемных сырых сутарэннях. Халадэча, асабліва зімовая, выганяля іх на зямлю, і яны шукалі прытулку ды спажывы ў цёплых чалавечых хацінах. Гора таму, хто не меў надзейнага абярога, не пакрапіў прынесенай ад вешчуна вадою дзвярныя вершнікі. Непрадбачлівы чалавек трапляў у кіпцюры да бязлітасных ліхадзеек, кожная з якіх мела сваё імя і мучыла хворага на свой лад. Трасея трэсла, Агнея паліла жарам, Лядзея змушала калаціцца ад холаду, Гняцея гняла і адбірала смак да едзіва, Грудзея ўскоквала на грудзі, прымушаючы чалавека хрыпець і керхаць. Глухея закладвала вушы. Ламея ламала косці і круція сярэдзіну, Глядзея не давала заснуць, прыводзіла з сабою нячысцікаў, што пазбаўлялі чалавека розуму... Самая страшная – найстарэйшая сястра Навея. Калі яна завалодае хворым, усялякая надзея на паратунак знікне і чалавек хутка ператворыцца ў наўца-нябожчыка.

Канчаткова забірала жыццё агідная багіня смерці Яга, з дзяцінства да дрыжыкаў знаёмая нам па чарадзейных казках. Той, хто хоць здалёк убачыць Ягу, страціць мову, той, да каго яна дакранецца, непазбежна памрэ. Кашчавая Яга, як і Пярун, вымагала крывавых ахвяраванняў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пад уладаю Перуна І Сварога iconВсё яснить всеславянское Святилище Перуна Кольчуга Славянских Святилищ Харьковское Краевое Святилище Перуна Харьковское Городское Святилище Перуна Червонной (Малой) Руси Сдруга "Схорон еж Славен"
Сей доклад записан способом из уст во резу и донесен Славянскому Народу для ясного понимания Единого Родного Устава – Вышеня. Пришло...

Пад уладаю Перуна І Сварога iconЛідзбарк Вармінскі – Ольштын – Мальбарк Грунвальд
Вялікага княства Літоўскага пад кіраўніцтвам князя Вітаўта, І войска Каралеўства Польскага пад кіраўніцтвам караля Ягайлы перамагло...

Пад уладаю Перуна І Сварога iconИносказательно шутливо сердиться, гневаться
Истукан Перуна, как и других богов, был поставлен в Киеве за княжеским теремом, на высоком холме. Сюда киевляне приходили поклоняться...

Пад уладаю Перуна І Сварога iconТэкст. Прыкметы тэкстаў Практыкаванне
Практыкаванне. Вызначце, пад якімі лічбамі запісаны тэксты, а пад якімі даюцца наборы сказаў

Пад уладаю Перуна І Сварога iconВыпуск 46 (468) ( 16 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Рэдзька са шмальцам, сёрбанка са сьвежых грыбоў, мясны прыварак, рыба па-гультайску, ліповая настойка разам пад 150 унікальных рэцэптаў...

Пад уладаю Перуна І Сварога iconКонкурс "адукацыі" 9
Самыя яскравыя, запамінальныя І важныя старонкі гісторыі Гродна ў выкладанні гродзенскіх гісторыкаў Алеся Госцева, Аляксандра Дабрыяна,...

Пад уладаю Перуна І Сварога iconКонкурс "адукацыі" 9
Самыя яскравыя, запамінальныя І важныя старонкі гісторыі Гродна ў выкладанні гродзенскіх гісторыкаў Алеся Госцева, Аляксандра Дабрыяна,...

Пад уладаю Перуна І Сварога iconЗаданне. Устаўце патрэбныя літары, патлумачце правапіс слоў. Правапіс ы, І, й пасля прыставак
Пад сці, контр дэя, з начыць, без нерцыйны, аб мшэлы, ад грываць, дэз нфармацыя, за нтрыгаваць, пад спад, па мправізаваць, аб лгаць,...

Пад уладаю Перуна І Сварога iconДадатак да тэматычнай школьнай газеты "след"
У пачатку запазычаных слоў літары э, е як пад націскам, так І не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем:...

Пад уладаю Перуна І Сварога iconФранак Вячорка. Утварэньне дзеепрыметнікаў у беларускай мове
Многія ж страчаныя праславянскія граматычныя формы захавала І закансэрвавала стараславянская мова, пад уплывам якой фармавалася сучасная...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка