Сёньня ўвечары ў Менску адбылася акцыя пад назовам "Крытычная маса" велапрабег на вуліцах Менску. Свой назоў "Крытычная маса" ўзяла з фільма Тэда Уайта Return




НазваСёньня ўвечары ў Менску адбылася акцыя пад назовам "Крытычная маса" велапрабег на вуліцах Менску. Свой назоў "Крытычная маса" ўзяла з фільма Тэда Уайта Return
Дата канвертавання12.12.2012
Памер20.87 Kb.
ТыпДокументы
dash0922rovary


Сёньня ўвечары ў Менску адбылася акцыя пад назовам “Крытычная маса” – велапрабег на вуліцах Менску. Свой назоў “Крытычная маса” ўзяла з фільма Тэда Уайта Return of the Scorcher, дзе гэты тэрмін карыстаецца для апісаньня дарожнага руху ў Пэкіне. Там няма сьветлафораў і калі вялікія масы раварыстаў зьбіраюцца на перакрыжаваньні, калі ўтвараецца крытычная маса, яны проста перагароджваюць дарогу аўтамабілям і праяжджаюць. Рух нарадзіўся ў Сан-Францыска ў верасьні 1992 года. Як прайшла акцыя “Крытычная маса” ў Менску распавядае наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі.


Каля 70-ці раварыстаў зьбіраюцца ў Менску ля помніка Максіму Багдановічу. Яны раздаюць значкі з выявай зялёнага ровару, прымацоўваюць бліскучы дожджык да руля, на сьпіны мацуюць налепкі са словамі “На адзін аўтамабіль меней”, разьбіраюць сьвісткі і іншыя прыстасаваньні для шумавых эфэктаў. Раздаюцца ўлёткі “За бясплатны грамадзкі транспарт – тут і цяпер”. Раварыст, які будзе ехаць першым, мацуе да свайго ровара жоўты сьцяг з надпісам “Крытычная маса” і адмысловай эмблемай.


Актывіст менскай “Крытычнай масы” Уладзімер пра мэты акцыі.


(Уладзімер: ) “Мы пазычылі гэтую ідэю ў амэрыканцаў. Мэта прыкладна аднолькавая– гэта прыцягнуць увагу грамадзтва і ўладаў да транспартнага становішча ў Менску. Да таго, што зандата шмат прыватоных легкавікоў, недастаткова грамадзкага транспарту і роварная інфраструктура недастатковая таксама , няма парковак, няма дарожак. Вельмі ня зручна і часам небясьпечна езьдзіць на ровары па Менску”.


(Карэспандэнт: ) “Чаму пачынаецца вашая акцыя менавіта ад помніка Багдановічу?”


(Уладзімер: ) “Тут даволі вялікая пляцоўка, звычайна няма прадстаўнікоў органаў правапарадку. Ну, Багдановіч прыдумаў віленскі трамвай. Так што ў пэўнай ступені гэта быў наш чалавек”.


Пакуль процістаяньне паміж раварыстамі і аўтамабілістамі ў Менску мае мірны характар. Перад пачаткам акцыі ўдзельнікі атрымалі інструкцыю, як паводзіць сябе падчас заезду.


(Уладзімер: ) “Мы ў Менску стараемся займаць толькі правую крайнюю паласу, не блякуючы рух аўтранаспарту, хаця ў іншых гарадах раварысты часта займаюць усю шырыню дарогі. Для гэтага патрэбна колькасьць, па другое ў нас не настолькі агрэсіўныя аўтамабілісты, у нас з імі няма такіх жорсткіх канфліктаў.”


Я заўважыў, што пераважная колькасьць раварыстаў, удзельнікаў акцыі, прыехала на роварах замежнай вытворчасьці. Раварыст Зьміцер:


(Зьміцер:) “Ну таму што нашы ровары часта ламаюцца, таму карыстаюцца большай папулярнасьцю замежныя”.


Я заўважыў толькі аднаго раварыста – Жэню, які прыехаў на беларускім ровары.


(Жэня: ) “ Гэта калісьці выпускаўся– першая сэрыя “Аістаў “ горных. Яна была пробнай. Удалося набыць. Іх было штук сто ўсяго. Потым пачалі рабіць крыху горш. Але ў цэлым многа рамонту на яго трэба. Недзе праехаў тысячы тры кілямэраў на ім”.


А палове на сёмую удзельнікі акцыі стартавалі. Маршрут: праз мікрараён “Паўднёвы захад” і цэнтар Менску, зноў жа ля помніка Максіму Багдановіча.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сёньня ўвечары ў Менску адбылася акцыя пад назовам \"Крытычная маса\" велапрабег на вуліцах Менску. Свой назоў \"Крытычная маса\" ўзяла з фільма Тэда Уайта Return iconСёньня ў Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя "За незалежную Беларусь", якую ініцыявала Партыя бнф. Перадае наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі
Сёньня ў Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя “За незалежную Беларусь”, якую ініцыявала Партыя бнф. Перадае наш карэспандэнт Алесь...

Сёньня ўвечары ў Менску адбылася акцыя пад назовам \"Крытычная маса\" велапрабег на вуліцах Менску. Свой назоў \"Крытычная маса\" ўзяла з фільма Тэда Уайта Return iconСёньня ўвечары ў Малай залі Палаца Рэспублікі адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільма рэжысэра Ўладзімера Арлова "Каля Чырвонага касьцёла" пра Эдварда
Сёньня ўвечары ў Малай залі Палаца Рэспублікі адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільма рэжысэра Ўладзімера Арлова “Каля Чырвонага...

Сёньня ўвечары ў Менску адбылася акцыя пад назовам \"Крытычная маса\" велапрабег на вуліцах Менску. Свой назоў \"Крытычная маса\" ўзяла з фільма Тэда Уайта Return icon"Выданьне, адкрытае для ўсіх" так прэзэнтуе сябе літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў". Сёньня ў Менску адбылася юбілейная вечарына, прысьвечаная
Дзеяслоў”. Сёньня ў Менску адбылася юбілейная вечарына, прысьвечаная пяцігодзьдзю “Дзеяслова”. На ёй адбылося І ўганараваньне ляўрэатаў...

Сёньня ўвечары ў Менску адбылася акцыя пад назовам \"Крытычная маса\" велапрабег на вуліцах Менску. Свой назоў \"Крытычная маса\" ўзяла з фільма Тэда Уайта Return iconУ менску адбылася прэзэнтацыя кнігі Міколы Ермаловіча
Сёньня ў Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі Міколы Ермаловіча “Яго чакала Беларусь чатыры стагодзьдзі”. Кнігу падрыхтавалі паплечнікі...

Сёньня ўвечары ў Менску адбылася акцыя пад назовам \"Крытычная маса\" велапрабег на вуліцах Менску. Свой назоў \"Крытычная маса\" ўзяла з фільма Тэда Уайта Return iconСёньня гарадзкія ўлады Менску пачалі сьвяткаваньне дня горада. А на сядзібе бнф у Менску адбылася ўрачыстая імпрэза з нагоды Дня беларускай вайсковай славы, у
Алі хвілінай маўчаньня памяць усіх, хто загінуў за Беларусь. Старшыня партыі бнф вінцук Вячорка прыгадаў, як 8 верасьня 92-га году...

Сёньня ўвечары ў Менску адбылася акцыя пад назовам \"Крытычная маса\" велапрабег на вуліцах Менску. Свой назоў \"Крытычная маса\" ўзяла з фільма Тэда Уайта Return icon"Газпром" І "Белтрансгаз" будуць дамаўляцца ў Менску
Газпромам” І “Белтрансгазам”, якія цягнуцца з сярэдзіны мінулага тыдня, сёньня ўвечары спыніліся. Яны будуць працягнутыя заўтра ў...

Сёньня ўвечары ў Менску адбылася акцыя пад назовам \"Крытычная маса\" велапрабег на вуліцах Менску. Свой назоў \"Крытычная маса\" ўзяла з фільма Тэда Уайта Return iconРасейская кампанія "Газпром" І Дзяржкамітэт маёмасьці Рэспублікі Беларусь сёньня ўвечары падпісалі ў Менску дамову аб куплі-продажы акцый "Белтрансгазу"
Расейская кампанія “Газпром” І дзяржкамітэт маёмасьці Рэспублікі Беларусь сёньня ўвечары падпісалі ў Менску дамову аб куплі-продажы...

Сёньня ўвечары ў Менску адбылася акцыя пад назовам \"Крытычная маса\" велапрабег на вуліцах Менску. Свой назоў \"Крытычная маса\" ўзяла з фільма Тэда Уайта Return iconСёньня Менску адбылася прэзэнтацыя кампакт-дыску "Уладзімер Мулявін: голас душы. Частка першая "Нерастыражаванае". Дыск стаў першым сольным альбомам сьпевака
Сёньня Менску адбылася прэзэнтацыя кампакт-дыску “Уладзімер Мулявін: голас душы. Частка першая – “Нерастыражаванае”. Дыск стаў першым...

Сёньня ўвечары ў Менску адбылася акцыя пад назовам \"Крытычная маса\" велапрабег на вуліцах Менску. Свой назоў \"Крытычная маса\" ўзяла з фільма Тэда Уайта Return iconСанітарам Менску не падабаюцца камэрцыйныя шапікі?
Санітарная служба Менску прапануе забараніць працу камэрцыйных кіёскаў. Галоўны санітарны лекар гораду Фёдар Германовіч заявіў, непрыбраныя...

Сёньня ўвечары ў Менску адбылася акцыя пад назовам \"Крытычная маса\" велапрабег на вуліцах Менску. Свой назоў \"Крытычная маса\" ўзяла з фільма Тэда Уайта Return iconСёньня ў Менску стартуе двухдзённая акцыя пратэсту прадпрымальнікаў, якая называецца "Паход у парлямант". Старшыня страйкавага камітэту Валеры Леванеўскі разам
Валеры Леванеўскі разам зь некалькімі дзесяткамі аднадумцаў з розных рэгіёнаў Беларусі маецца прыйсьці да Дому ўраду, што на пляцы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка