Урок па беларускай літаратуры ў 11 класе




НазваУрок па беларускай літаратуры ў 11 класе
Дата канвертавання12.12.2012
Памер31.53 Kb.
ТыпУрок
Урок па беларускай літаратуры ў 11 класе

Іван Шамякін. Раман “Сэрца на далоні”

Тэма: Маладое пакаленне ў рамане Івана Шамякіна “Сэрца на далоні”

Мэты:

  • развіваць творчае мысленне , уменне дакладна, лагічна выкладваць свае думкі;

  • развіваць вусную мову вучняў;

  • выхоўваць пачуццё патрыятызму, павагу да людзей незалежна ад іх сацыяльнага становішча, асэнсаванне таго, што нярэдка праз неардынарныя ўчынкі, бунтарства моладзь імкнецца знайсці сваё месца ў жыцці.



1.Індукцыя

Н. - Якія яны, маладыя людзі нашага часу? Як да іх ставіцца грамадства? (Выказванні вучняў)

Чытанне ўрыўка з рамана, дзе апісваецца гутарка за сталом на дачы пра будучыню, пра мары маладых людзей. (Загадзя падрыхтаванае заданне Бялестра Анастасіяй)

2.Самаканструкцыя

Н. – Выбар моладдзю свайго месца ў жыцці - адна з найважнейшых тэм твора. Не абмінем радкі з верша Петруся Броўкі “Усё пакінуць след павінна”. Як вы разумееце радкі:

Усё пакінуць след павінна,

Бо, як пачаўся белы свет,

Прамень, пясчынка і расліна

Нязменна пакідаюць след.

А колькі, колькі за табою

Слядоў на свеце, чалавек?

(Выказванні вучняў)

Н. – Выбар моладдзю свайго месца ў жыцці спалучаецца з надзеямі на асабістае шчасце, пра што разважаюць і пра што мараць юнакі і дзяўчаты. Мы таксама, як і героі рамана, часта марым і хочам ведаць, якая будучыня чакае кожнага з нас. Час ад часу мы глядзім на сваю далонь, каб даведацца пра далейшы лёс. На далоні і было сэрца Зосі Савіч.

(Вучням прапануецца для разгляду шэраг ілюстрацый да рамана з фотаальбома “Жыццё і творчасць Івана Шамякіна)

Н. – Абвядзіце на аркушы паперы сваю далонь, у сярэдзіне напішыце ключавое слова маладосць, а ў кожны “палец” запішыце свае асацыяцыі, якія ўзнікаюць ва ўяўленні.

(Вучням можна прапанаваць асацыяцыі: будучыня, здароўе, адукацыя, узаемаразуменне, мама, адпачынак, сябры, каханне, асабістая незалежнасць, экзамены і інш. Кожны з вучняў зачытвае свае асацыяцыі)

Н. - Любая з’ява ў жыцці, як медаль, мае два бакі. Адзін бок (станоўчы) мы з вамі адзначылі. А другі бок? Перавярніце малюнак далоні і запішыце супрацьлеглыя , адмоўныя асацыяцыі са словам маладосць. (Магчымыя асацыяцыі: непаслухмянасць, нахабнасць, безадказнасць, жорсткасць, залежнасць ад бацькоў, абыякавасць да жыцця, эгаім і інш. Вучні зачытваюць свае адмоўныя асацыяцыі)

3. Сацыяканструкцыя

Н. – Іван Шамякін пісаў: “Прызнаюся, што сучаснасць, падзеі блізкія заўсёды моцна хвалявалі мяне і даволі часта, калі я вырашаў, пра што пісаць – пра мінулае ці сённяшняе, пераважалі”. Самыя цікавыя вобразы рамана – Тарас Ганчароў і Славік Шыковіч. Перад намі на старонках рамана паўстае трыкутнік кахання.

Пытанні для абмеркавання:

1) Што хвалюе Славіка? 2) Тарас: ці станоўчы герой перад намі? 3) Як вы лічыце, якая будучыня чакае Машу?

4. Сацыялізацыя

Вучні адказваюць на пытанні:

У чым вы бачыце прычыну духоўных праблем Славіка? (Агульны стан грамадства, якое не можа дапамагчы маладому чалавеку знайсці свой ідэал і рэалізаваць творчыя сілы. Таму Славік ледзь не скончыў жыццё самагубствам. Ён не мог зразумець самога сябе.) Ці станоўчы герой Тарас? (Ідэалізаваны.) Пра што марыць Маша? (Выйсці замуж за добрага і прыгожага чалавека, нарадзіць добрых і разумных дзяцей.)


Н. - Дайце характарыстыку жыццёвых пазіцый Тараса, Славіка і Машы.


Славік

Тарас

Маша

дасціпнасць,

незалежнасць,

таварыскасць, вабіць навізна, жыве марай пра цікавую працу, імпульсіўны

не хапае незалежнасці, вельмі правільны, спакойны, стрыманы, разважлівы, пазбаўлены самастойнасці

смелая дзяўчына, можа пастаяць за сябе, стараецца дапамагчы ў бядзе (у канцы твора яна каля ложка хворага Славіка)


5. Разрыў

Н. - Чаму Славік сказаў: “Я крытыкую ўсё”? Што значыць усё? Што не падабалася герою ў жыцці грамадства?

Да чаго імкнецца маладое пакаленне рамана?

6. Творчасць

Н. - Адказ на гэтае пытанне і стане тэмай вашай дамашняй творчай работы (“Каханне і сябры” або “Славік нашага часу. Які ён?”).

7. Рэфлексія

Які момант урока вам найбольш спадабаўся і чаму?

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок па беларускай літаратуры ў 11 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе "З прыродай зліўшыся душой…"
Урок беларускай літаратуры ў 8 класе “З прыродай зліўшыся душой…” (Пейзажная лірыка. Я. Колас. “О, край родны, край прыгожы!”)

Урок па беларускай літаратуры ў 11 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 5 класе
Абсталяванне: партрэт М. Лынькова, малюнкі вучняў, падручнік па беларускай літаратуры ( частка 2), пытанні на лістах паперы, сінія...

Урок па беларускай літаратуры ў 11 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка "Я з вогненнай вёскі…"
Тэма: “Аб мінулым дзеля будучыні”: Урок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка “Я з вогненнай...

Урок па беларускай літаратуры ў 11 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 7 класе "Гімн вясне"
Распрацавала Алена Васільеўна Пасюта, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дуа “Гімназія г. Шчучына”, настаўнік беларускай...

Урок па беларускай літаратуры ў 11 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 9 класе
М. Багдановіча, разумення адметнасці асобы паэта, азнаямлення са зборнікам “Вянок”

Урок па беларускай літаратуры ў 11 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк "шчасце"
Тып урока: урок засваення новых ведаў з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій І элементаў тэхналогіі “Развіццё крытычнага...

Урок па беларускай літаратуры ў 11 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока
Услаўленне гераізму І асуджэнне маладушнасці ў аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык”

Урок па беларускай літаратуры ў 11 класе iconУрок: беларуская літаратура
План-канспект урока беларускай літаратуры ў 9 класе па тэме: “Янка Купала. “Раскіданае гняздо”. Пошукі маладым пакаленнем шляхоў...

Урок па беларускай літаратуры ў 11 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 11´ класе
Галя асэнсаваць, у чым заключаецца загадка стылю пісьменніка, як раскрываецца сэнс жыцця жанчыны, у чым яе шчасце

Урок па беларускай літаратуры ў 11 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 6 класе
Дружба – вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць Беражыце дружбу, гэта самае дарагое І важнае, што ёсць у чалавека”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка