У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю




НазваУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Дата канвертавання31.10.2012
Памер31.95 Kb.
ТыпДокументы
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю.


У ЖЖ-суполцы minsk_by
нехта Generetion_xl разважае: “Да гісторыі пра “хакерскую” атаку на сайты “Трэцяга шляху”. А пачытайце камэнтары АнтыПартызана да артыкула на сайце kozylin.com , а менавіта цікавая рэпліка “Я заўсёды ведаў, што сайт АГП другі пасьля “Беларускага партызана”, які пакутуе на жаўтізну кантэнту”. І яшчэ: падумайце, чаму “хакеры” абралі сабе такую назву – “AntiPartizan”? Ці не таму, што “Беларусі партызан” апублікава” інфармацыю пра “Трэці шлях”? (Аўтары сайту “Беларускі партызан” раней пісалі пра тое, што праект “Трэці шлях” выклікае ў іх падазрэньне. Яна таксама лічаць, што гаспадары праекту – Павал Марозаў і Андрэй Абозаў – спрычыніліся да праблемаў, якія меў са спэцслужбамі аўтар мультфільмаў пра Лукашэнку Алег Мініч.) “Ці не падаецца вам дзіўным, -- працягвае свае развагі Generetion_xl, -- што камэнтар карыстальніка admin (я так разумею, гэта адміністратары сайту “Трэці шлях”) зьявіўся ўсяго праз 9 хвілінаў пасьля рэплікі АнтыПартызана, і гэта ў такі позьні час? Ці не за адным кампутарам працуюць хакеры і адміністратары? Альбо гэта вельмі тонкая спроба дыскрэдытаваць “Трэці шлях”? Ці не занадта тонка для нашых спэцслужбаў?”


На форумах парталу TUT.by распачалася дыскусія пра тое, ці можна дазваляць нашэньне агнястрэльнай зброі звычайным цывільным асобам. Падставай для дыскусіі сталі падзеі ў амэрыканскім штаце Вірджынія.

“Чалавек папросту ў поўнай меры рэалізаваў сваё канстытуцыйнае дэмакратычнае права на валоданьне агнястрэльнай зброяй”, -- іранізуе адзін з удзельнікаў.

“Наконт нашэньня зброі ў ЗША. Пры ўсёй даволі простай працэдуры набыцьця зброі для самаабароны, а таксама атрыманьня дазволу на яе схаванае нашэньне, існуе шэраг вельмі жорсткіх, абмежаваньняў, адно зь якіх тое, што катэгарычна забаронена знаходзіцца са зброяй на тэрыторыі навучальных установаў (пакараньне – да 10 год турмы). На даль, для асобных адмарозкаў ёсьць магчымасьць палажэньне парушыць. Але калі б я го злавілі са зброяй да таго, як ён расстраляў студэнтаў і застрэліўся сам, дык сядзець яму гады доўгія за кратамі”.

“...узначальце агульнабеларускі рух за забарону кухонных нажоў і абрэзкаў вадаправодных труб – імі часьцяком забіваюць у Беларусі. І чамусьці часьце, чым у звышузброенай Амэрыцы”.

“Калі ўжо ў ЗША не ўпраўляюцца, дык што ў нас у славянаў будзе? Ніякага кантролю, ніякай адказнасьці, на вуліцу ня выйдзеш”.


Barilotti на сайце блогаў Позірк піша пра амэрыканскую мару на Беларускім тэлебачаньні. “Днямі канал апублікаваў дадзеныя рэйтынгу першай часткі сэрыялу “Адчайныя хатнія гаспадыні”, згодна зь якім гісторыі з жыцьця заможных сымпатычных амэрыканскіх хатніх гаспадыняў праглядзела 33,5% аўдыторыі вечаровага эфіру тэлеканалу. Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА выступіла з адмысловым камэнтаром на гэтую тэму. «...дасьледаваньне дазваляе казаць пра інтарэс жаночай аўдыторыі ва ўзросьце 30-45 год. Тэлеглядачкі праецыруюць падзеі сэрыялу на ўласнае жыцьцё, параўноўваюць яе з тым, што адбываецца на экране». Цікава, ці глядзела аўтар артыкула хоць адзін адцінак гэтага сэрыялу? Калі так, то можна толькі пазайздросціць смеласьці, зь якой яна выкрывае пляны “Першага нацыянальнага” расхістаньня асноваў успрыняцьця стабільнай беларускай рэальнасьці беларускімі хатнімі гаспадынямі (якія зазвычай робяцца “хатнімі”, вярнуўшыся пасля 8-гадзіннага працоўнага дня)?»


Hondurazian у сваім блогу зьмяшчае такі афарызм: “У часы постмадэрну ўсё з галавы да ног: дзяўчаты хочуць сэксу без абавязаньняў, а хлопцы імкнуцца зрабіць іх цяжарнымі, каб зьявілася нагода ажаніцца”.


У беларускім сеціве блукала Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Уведзеныя новыя патрабаваньні да рэклямы піва й цыгарэтаў. Удзельнікі форуму камэнтуюць

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску толькі пра Менск І ягоных жыхароў
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску – толькі пра Менск І ягоных жыхароў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Мілінкевіча, які не зьбіраецца вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду аднаго з сустаршыняў дэмакратычнай кааліцыі

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Сурыкава пра тое, што Расея не выключае разьмяшчэньня ў Беларусі адзернай зброі. Меркаваньні ўдзельнікаў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, -артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект "Аб вышэйшай адукацыі" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусь плянуе стварыць інстытут спэцімпарту тытуню й тытунёвых вырабаў гэтую навіну ад агенцтва «Інтэрфакс» абмяркоўваюць на форумах...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Вось адна з гісторыяў пра злосную сьвякруху, якую апавяла адна з удзельніцаў форуму

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Неразьменны пятак, камэнтуюць удзельнікі форумаў. Ён з гэтай карупцыяй яшчэ трынаццаць год таму актыўна змагаўся. Асабіста перасёк...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка