Пастар царквы "Божая ласка" ў Жлобіне




НазваПастар царквы "Божая ласка" ў Жлобіне
Дата канвертавання11.12.2012
Памер13.14 Kb.
ТыпДокументы
Stud0611bg


Леанід Сярэдзіч


Пастар царквы “Божая ласка” ў Жлобіне


Нарадзіўся 28 сакавіка 1961 года ў вёсцы Забараўцы Пінскага раёна Берасьцейскай вобласьці ў сям’і калгасьнікаў. Маці – палявод, бацька – пастух. Маці была глыбока веруючым чалавекам, траіх дзяцей выхоўвала ў любові да Бога. Па ідэйных перакананьнях Леанід у юнацтве не ўступіў у камсамол.


Пасьля заканчэньня сельскай школы, Леанід Сярэдзіч паступіў у Берасьцейскі інжынэрна-будаўнічы інстытут, на факультэт сельскагаспадарчага будаўніцтва. У 1983 годзе скончыў інстытут.


Паўтара года адслужыў у войску, у Латвіі і Эстоніі.


Потым працаваў сьлесарам-наладчыкам на Берасьцейскім домабудаўнічым камбінаце (інжынэрам, майстрам не бралі – ня быў камсамольцам).


Пры канцы 80-х Леанід Сярэдзіч стварыў каапэратыў, працаваў у Латвіі. У 1991 годзе ўзьніклі вытворчыя праблемы – ня мог заключыць дамову ў Рызе. Выпадкова трапіў на рэлігійную канфэрэнцыю, якую ладзілі швэды. Швэд, якога звалі Волі, запытаўся ў прысутных: “На што вы робіце стаўку? На кар’еру, на грошы?” І тут прыйшло азарэньне: трэба ставіць на Бога...


У 1992 годзе спадар Сярэдзіч паехаў вучыцца ў біблейскую школу ў Маскву (арганізатарам вучобы была карэйская місія). Эпіскап пасьля вучобы накіраваў Сярэдзіча ў Жлобін, адкрываць эвангельскую царкву. Ад таго часу вось ужо 15 гадоў – пастар эвангельскай царквы “Божая ласка”, дзе больш за 700 чальцоў царквы, працуе нядзельная школа, шмат прыхаджанаў.


Раней цікавіўся палітыкай, слухаў замежныя радыёстанцыі. Цяпер ад палітыкі адышоў. Вельмі занепакоены сучаснымі праблемамі грамадзтва: алькагалізмам, наркаманіяй. Працуе з моладзьдзю ў царкве. Чытае ў асноўным Біблію.


Мае жонку, двух дарослых дачок – 20 і 19 гадоў, і 13-гадовага сына.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пастар царквы \"Божая ласка\" ў Жлобіне iconПастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах
Нарадзіўся 18 сакавіка (паводле пашпарту, 31 сьнежня) 1932, вёсцы Дзегцяроўка непадалёк Менску

Пастар царквы \"Божая ласка\" ў Жлобіне iconБеларускі паэт Пятро Чабор
Святыя таiнствы – (грэцкае mysterion) – гэта бачныя знакi, праз якiя нябачна сыходзiць на чалавека ласка Святога Духа I збаўчая сiла...

Пастар царквы \"Божая ласка\" ў Жлобіне iconГісторыя праваслаўнай царквы на Мазыршчыне ( XIV – XVIII стст.)
Вялікага Княства Літоўскага І рэчы Паспалітай распрацавана недастаткова. Спеціяльных прац прысвечаных дадзенай тэме няма. Некаторыя...

Пастар царквы \"Божая ласка\" ў Жлобіне iconБольш за 15 гадоў мастак Уладзімер Ракіцкі быў навуковым кіраўніком рэстаўрацыі Спаса-Эўфрасіньнеўскай царквы ХІІ стагодзьдзя ў Полацку. За паўтара
Больш за 15 гадоў мастак Уладзімер Ракіцкі быў навуковым кіраўніком рэстаўрацыі Спаса-Эўфрасіньнеўскай царквы ХІІ стагодзьдзя ў Полацку....

Пастар царквы \"Божая ласка\" ў Жлобіне iconЛеанід Акаловіч, філёляг, гісторык
Пратаярэй незарэгістраванай афіцыйнымі ўладамі Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай царквы

Пастар царквы \"Божая ласка\" ў Жлобіне iconУмовы ўдзелу ў пілігрымцы да тэзэ
Маёй асноўнай мэтай пілігрымкі зьяўляецца паглыбленьне сувязі з Богам І больш актыўны ўдзел ў жыцці Царквы тут, на радзіме

Пастар царквы \"Божая ласка\" ў Жлобіне iconУмовы ўдзелу ў экуменічнай сустрэчы ў бруселі – 2008
Маёй асноўнай мэтай пілігрымкі з’яўляецца паглыбленне сувязі з Богам І больш актыўны ўдзел ў жыцці Касцёла (Царквы)

Пастар царквы \"Божая ласка\" ў Жлобіне iconЗаданне. Устаўце прапушчаныя літары. Патлумачце правапіс слоў. Правілы ўжывання вялікай літары
Вялікае няства Літоўскае, Божая аці, іфагорава тэарэма, Парыжская амуна, едніковы перыяд, райняя Поўнач, раметэеў агонь, апятроўская...

Пастар царквы \"Божая ласка\" ў Жлобіне iconКультурны слой старажытнай тэрыторыі Мікольскай царквы
Гістарычны цэнтр г. Магілёва – будынкі І збудаванні, планіровачная структура, ландшафт І культурны слой

Пастар царквы \"Божая ласка\" ў Жлобіне iconПрывітаньне! Вось тут нешта накрэмзаў. Даўно я не пісаў тэкстаў для "ПГ". Алена, калі ласка, адрэдагуй яго па-сапраўднаму. І яшчэ: хай цябе не замучае вялікі ўступ. Тут загучаць аўдыёэфекты ды музыка. Абяцаю, што ўсё атрымаецца як мае быць. Чакаю твайго адказу сёньня. Да сустрэчы! Я. Ма
Вось тут нешта накрэмзаў. Даўно я не пісаў тэкстаў для “ПГ”. Алена, калі ласка, адрэдагуй яго па-сапраўднаму

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка