Спецыяльнасць матэматыка (напрамкі — навукова-вытворчая дзейнасць, навукова-педагагічная дзейнасць)




НазваСпецыяльнасць матэматыка (напрамкі — навукова-вытворчая дзейнасць, навукова-педагагічная дзейнасць)
Дата канвертавання31.10.2012
Памер213.18 Kb.
ТыпДокументы
Дадатак да загада БДУ

№ 226-АД ад 02.06.2008 г.


П Е Р А Л I К

адпаведных ці роднасных прафесій і спецыяльнасцей

(для паступаючых у 2008 годзе на завочнае навучанне)

Спецыяльнасць МАТЭМАТЫКА (напрамкі — навукова-вытворчая дзейнасць, навукова-педагагічная дзейнасць)



1. Работнікі дзяржаўных і недзяржаўных устаноў, чыя працоўная дзейнасць звязана з прымяненнем вылічальных метадаў, выкарыстаннем камп’ютэрных апаратных сродкаў і інфармацыйных тэхналогій.

2. Супрацоўнiкi кафедр матэматычнага профiлю ВНУ.

3. Выкладчыкi матэматыкi, фізікі, iнфарматыкi прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў.

4. Настаўнiкi агульнаадукацыйных школ, выхавальнiкi і памочнікі выхаваль­нікаў школ, дзiцячых дамоў, дзiцячых дашкольных устаноў.

5. Работнікі бухгалтэрый і планавых аддзелаў дзяржаўных і недзяржаўных устаноў, чыя працоўная дзейнасць непасрэдна звязана з выкарыстаннем камп’ютэрнай тэхнікі.

Спецыяльнасць БIЯЛОГIЯ (напрамкі — навукова-вытворчая дзейнасць, навукова-педагагічная дзейнасць)




І. Асобы, якiя скончылi сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы або прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы

1. Выпускнiкi сярэдніх спецыяльных педагагiчных навучальных устаноў.

2. Выпускнiкi сярэднiх спецыяльных (сельскагаспадарчых, агранамiчных, ветэрынарных, заатэхнiчных) навучальных устаноў.

3. Выпускнiкi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў з бiялагiчным ці хімічным ухiлам (мiкрабiялогiя, бiяхiмiя, біятэхналогія i iнш.).

4. Выпускнiкi сярэдніх спецыяльных медыцынскiх навучальных устаноў.

5. Асобы, якiя скончылi прафесiйна-тэхнiчныя (сельскагаспадарчыя, агранамiч­ныя, ветэрынарныя, заатэхнічныя) навучальныя ўстановы.
ІІ. Асобы, якiя скончылi сярэднiя агульнаадукацыйныя ўстановы

1. Настаўнiкi бiялогii або хiмii, лабаранты школьных кабiнетаў бiялогii або хiмii, а таксама лабаранты кабінетаў бiялагiчнага цi хiмiчнага профiлю іншых навучальных устаноў.

2. Асобы, якiя працуюць лабарантамi па спецыяльнасцях бiялагiчнага профiлю ў навукова-даследчых установах, на прадпрыемствах i ва ўстановах медыцынскага профiлю, на прадпрыемствах з бiялагiчным ці хімічным ухiлам.

Спецыяльнасць БІЯЭКАЛОГІЯ




І. Асобы, якiя скончылi сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы або прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы

1. Выпускнiкi сярэдніх спецыяльных педагагiчных навучальных устаноў.

2. Выпускнiкi сярэднiх спецыяльных (сельскагаспадарчых, агранамiчных, ветэрынарных, заатэхнiчных) навучальных устаноў.

3. Выпускнiкi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў з бiялагiчным ці хімічным ухiлам (мiкрабiялогiя, бiяхiмiя, біятэхналогія i iнш.).

4. Выпускнiкi сярэдніх спецыяльных медыцынскiх навучальных устаноў.

5. Асобы, якiя скончылi прафесiйна-тэхнiчныя (сельскагаспадарчыя, агранамiч­ныя, ветэрынарныя, заатэхнічныя) навучальныя ўстановы.
ІІ. Асобы, якiя скончылi сярэднiя агульнаадукацыйныя ўстановы

1. Настаўнiкi бiялогii або хiмii, лабаранты школьных кабiнетаў бiялогii, хiмii або экалогіі, а таксама лабаранты кабінетаў бiялагiчнага, хiмiчнага ці экалагічнага профiлю іншых навучальных устаноў.

2. Асобы, якiя працуюць лабарантамi па спецыяльнасцях бiялагiчнага профiлю ў навукова-даследчых установах, на прадпрыемствах з бiялагiчным ці хімічным ухiлам.

3. Асобы, якія працуюць у сістэме Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у сістэме Дзяржкамгідрамету, а таксама ў іншых установах, якія маюць дачыненне да праблем экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя (запаведнікі, заказнікі, нацыянальныя паркі, Дзяржаўны мытны камітэт і інш.).

Спецыяльнасць ГЕАГРАФIЯ (напрамак — навукова-педагагічная дзейнасць)



І. Асобы, якiя скончылi сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы

1. Выпускнiкi сярэдніх спецыяльных педагагiчных навучальных устаноў, сярэднiх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў (картаграфiчных, тапографа-геадэзiчных, земле- i лесаўпарадкавальных, геалагiчных, гiдралагiчных, метэаралагічных, мелiярацыйных, агранамічных, сельскагаспадарчых).
ІІ. Асобы, якiя скончылi сярэднiя агульнаадукацыйныя ўстановы

1. Асобы, якiя скончылі курсы па картаграфiчным, тапографа-геадэзiчным, земле- i лесаўпарадкавальным, геалагiчным, гiдралагiчным, метэаралагічным, мелiярацыйным профiлі i працуюць па атрыманай спецыяльнасцi.

2. Асобы, якiя працуюць лабарантамi, прэпаратарамi, чарцёжнікамі, тэхнiкамi, эканамiстамi, інспектарамі па спецыяльнасцях геаграфiчнага, геалагiчнага або аналітычнага профiлю ў навукова-даследчых, планавых, праектных, вышукальных установах i арганiзацыях (картаграфiчных, тапографа-геадэзiчных, земле- i леса­ўпарадкавальных, лесагаспадарчых, геалагiчных, гiдралагiчных, метэаралагічных, мелiярацыйных), установах аховы навакольнага асяроддзя, установах сiстэмы Дзяржкамітэта па маёмасці, вытворчага аб'яднання "Белгеалогiя", гідраметэаслужбе, навукова-даследчых установах сістэмы Нацыянальнай акадэміі навук, рэспубліканскім навукова-тэхнічным цэнтры дыягностыкі прыроднага асяроддзя "Экамір", Нацыянальным цэнтры інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій, Цэнтры аграрнай эканомікі.

3. Настаўнiкi і выкладчыкі геаграфii, настаўнікі пачатковых класаў, выхавальнікі і памочнікі выхавальнікаў дзіцячых дашкольных устаноў, лабаранты сярэднiх школ i сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, майстры-выкладчыкі па рабоце з горнымі пародамі і мінераламі.

4. Асобы, якія працуюць па роднасных профiлях на метэаралагiчных, гiдралагiчных, геалагiчных, глебавых, меліярацыйных, лесатэхнічных і экалагічных станцыях i ў адпаведных лабараторыях.

5. Асобы, якія працуюць у сiстэме Рэспублiканскага турыстычна-экскурсiйнага аб’яднання "Беларустурыст", Нацыянальнага турыстычнага канцэрна "Белiнтурыст", Рэспубліканскага Цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму, у турфірмах і экскурсійных бюро, і непасрэдна звязаны з краязнаўствам i турыстычна-экскурсiйнай працай.

Спецыяльнасць ГЕАЭКАЛОГІЯ



І. Асобы, якiя скончылi сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы

1. Выпускнiкi сярэдніх спецыяльных педагагiчных навучальных устаноў, сярэднiх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў (геалагiчных, гiдралагiчных, земле- i лесаўпарадкавальных, картаграфiчных, метэаралагічных, мелiярацыйных, сельскагаспадарчых).
ІІ. Асобы, якiя скончылi сярэднiя агульнаадукацыйныя ўстановы

1. Асобы, якiя скончылі курсы па геалагiчным, гiдралагiчным, земле- i лесаўпарадкавальным, картаграфiчным, метэаралагічным, мелiярацыйным, сельскагаспадарчым профiлі i працуюць па атрыманай спецыяльнасцi.

2. Асобы, якiя працуюць лабарантамi, прэпаратарамi, чарцёжнікамі, тэхнiкамi, эканамiстамi, інспектарамі па спецыяльнасцях геаграфiчнага, геалагiчнага або аналітычнага профiлю ў арганізацыях і ўстановах (картаграфічных, тапографа-геадэзічных, земле- і лесаўпарадкавальных, лесагаспадарчых, геалагічных, гідралагічных, метэаралагічных, меліярацыйных), у арганізацыях і ўстановах, падпарадкаваных Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, навукова-даследчых установах сістэмы Нацыянальнай акадэміі навук, Дзяржкамітэта па маёмасці, вытворчага аб’яднання “Белгеалогія”, у гідраметэаслужбе, планавых, праектных, вышукальных, навучальных, вытворчых арганiзацыях і ўстановах.

3. Настаўнiкi і выкладчыкі геаграфii або біялогіі, настаўнікі пачатковых класаў, выхавальнікі і памочнікі выхавальнікаў дзіцячых дашкольных устаноў, лабаранты сярэднiх школ i сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, майстры-выкладчыкі па рабоце з горнымі пародамі і мінераламі.

4. Асобы, якія працуюць па роднасных профiлях на метэаралагiчных, гiдралагiчных, геалагiчных, глебавых, меліярацыйных, лесатэхнічных і экалагічных станцыях i ў адпаведных лабараторыях.

5. Асобы, якія працуюць у сiстэме Рэспублiканскага турыстычна-экскурсiйнага аб’яднання "Беларустурыст", Нацыянальнага турыстычнага канцэрна "Белiнтурыст", Рэспубліканскага Цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму, і непасрэдна звязаны з краязнаўствам i метадычнай турыстычна-экскурсiйнай працай.

Спецыяльнасць БЕЛАРУСКАЯ ФІЛАЛОГІЯ



1. Настаўнiкi школ, выкладчыкi прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя скончылi сярэднія спецыяльныя педагагічныя навучальныя ўстановы цi маюць незавершаную вышэйшую гуманiтарную адукацыю.

2. Настаўнiкi беларускай мовы i лiтаратуры, якiя не маюць вышэйшай адукацыi.

3. Старшыя важатыя.

4. Выхавальнiкi і памочнікі выхавальнікаў агульнаадукацыйных школ, школ-санаторыяў, дзіцячых дашкольных устаноў.

5. Бiблiятэкары, якiя не маюць вышэйшай адукацыi.

6. Карэктары выдавецтваў, перыядычных выданняў, якiя не маюць вышэйшай адукацыi.

7. Супрацоўнiкi газет, часопiсаў, выдавецтваў, якiм неабходна фiлалагiчная адукацыя.

8. Супрацоўнiкi радыё i тэлебачання, якiм неабходна фiлалагiчная адукацыя.

9. Супрацоўнікі музеяў, архіваў.

10. Сакратары-рэферэнты.

11. Вучэбна-дапаможны персанал устаноў адукацыйнага, культурна-асветніцкага, педагагічнага або навуковага профілю.

12. Кіраўнікі гурткоў школ, культурна-асветніцкіх цэнтраў.

13. Прадаўцы-кансультанты кнігарняў.

14. Супрацоўнікі экскурсійных бюро.

Спецыяльнасць РУСКАЯ ФІЛАЛОГІЯ



1. Настаўнiкi школ, выкладчыкi прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя скончылi сярэднія спецыяльныя педагагічныя навучальныя ўстановы цi маюць незавершаную вышэйшую гуманiтарную адукацыю.

2. Настаўнiкi рускай мовы i лiтаратуры, якiя не маюць вышэйшай адукацыi.

3. Старшыя важатыя.

4. Выхавальнiкi агульнаадукацыйных школ, школ-санаторыяў, дзіцячых дашкольных устаноў.

5. Бiблiятэкары, якiя не маюць вышэйшай адукацыi.

6. Карэктары выдавецтваў, перыядычных выданняў, якiя не маюць вышэйшай адукацыi.

7. Супрацоўнiкi газет, часопiсаў, выдавецтваў, якiм неабходна фiлалагiчная адукацыя.

8. Супрацоўнiкi радыё i тэлебачання, якiм неабходна фiлалагiчная адукацыя.

9. Супрацоўнікі музеяў, архіваў.

10. Сакратары-рэферэнты.

11. Вучэбна-дапаможны персанал устаноў адукацыйнага, культурна-асветніцкага, педагагічнага або навуковага профілю.

12. Кіраўнікі гурткоў школ, культурна-асветніцкіх цэнтраў.

13. Прадаўцы-кансультанты кнігарняў.

14. Супрацоўнікі экскурсійных бюро.

Спецыяльнасць ФIЛАСОФIЯ



1. Настаўнiкі (выкладчыкі) сярэднiх, сярэднiх спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў.

2. Супрацоўнікі сацыяльна-кіраўніцкай сферы, сацыяльна-культурных і ідэалагічных служб, службы вывучэння грамадскай думкі.

3. Сацыяльныя педагогі, педагогі-арганізатары, псіхолагі, метадысты сярэдніх, прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў.

Спецыяльнасць САЦЫЯЛОГIЯ



1. Настаўнiкі (выкладчыкі) сярэднiх, сярэднiх спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў.

2. Супрацоўнікі сацыяльна-кіраўніцкай сферы, сацыяльна-культурных і ідэалагічных служб, службы вывучэння грамадскай думкі.

3. Сацыяльныя педагогі, педагогі-арганізатары, псіхолагі, метадысты сярэдніх, прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў.

4. Супрацоўнікі службы сацыяльнай работы дзяржаўных устаноў.

Спецыяльнасць ЖУРНАЛIСТЫКА (напрамкі — друкаваныя СМІ, аўдыёвізуальныя СМІ)



1. Рэдактар выдавецтва, перыядычнага выдання.

2. Рэдактар тэлебачання, радыёвяшчання.

3. Рэжысёр тэлебачання, радыёвяшчання.

4. Аператар тэлебачання, радыёвяшчання.

5. Рэпарцёр тэлебачання, радыёвяшчання.

6. Гукарэжысёр, гукааператар радыёвяшчання, тэлебачання, кiнастудыi.

7. Адміністратар тэлебачання, радыёвяшчання.

8. Загадчык аддзела рэдакцыі перыядычнага выдання, аглядальнік, карэспандэнт рэдакцыi.

9. Тэхнічны рэдактар выдавецтва, перыядычнага выдання.

10. Карэктар выдавецтва, перыядычнага выдання.

11. Рэдактар рэкламнага агенцтва (аддзела), менеджэр па рэкламе.

12. Карэспандэнт iнфармацыйнага агенцтва (прэсцэнтра, прэсслужбы).

13. Спецыяліст прэсцэнтра, прэсслужбы, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю.

14. Фотакарэспандэнт, майстар лабараторыі фотажурналістыкі.

15. Загадчык, майстар, лабарант лабараторыі, звязанай з выдавецкай або аўдыёвізуальнай дзейнасцю.

16. Спецыяліст рэдакцыйнага персаналу, аператар электроннага набору і вёрсткі.

17. Аператар ЭВМ рэдакцыйна-выдавецкага аддзела.

18. Лабарант факультэта, кафедры вышэйшай навучальнай установы, звязаных з журналісцкім, камунікацыйным профілем.

19. Выпускнікі сярэдніх навучальных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў па спецыяльнасцях: аператар электроннага набору і версткі; сеткі тэлекамунікацый; сістэмы радыёсувязі, радыёвяшчання і тэлебачання; праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій; фатаграфія; замежныя мовы; беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура.

Спецыяльнасць ГIСТОРЫЯ



1. Настаўнiкi школ, выкладчыкi прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў.

2. Выхавальнiкi агульнаадукацыйных школ, школ-санаторыяў, дзіцячых дашкольных устаноў.

3. Педагогі-арганізатары, лабаранты навучальных устаноў, бібліятэкары.

4. Кіраўнікі гурткоў (клубаў па інтарэсах, мастацкіх калектываў, аматарскіх аб’яднанняў, секцый, студый, турыстычных груп і г. д.).

5. Выпускнiкi сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў па педагагічных спецыяльнасцях, а таксама па спецыяльнасцях "архiвазнаўства", “справаводства”, “інфармацыйнае і арганізацыйнае абслугоўванне”, “дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання”, “дакументазнаўства і інфармацыйнае забеспячэнне кіравання”.

6. Служачыя дзяржаўных устаноў, а таксама ваеннаслужачыя, якія вядуць работу з асабовым саставам.


Спецыяльнасць МУЗЕйНАЯ справа і ахова гIсторыка-культурнай спадчыны


1. Работнiкi музеяў, мемарыяльных комплексаў.

2. Супрацоўнiкi Міністэрства культуры, абласных упраўленняў i раённых аддзелаў культуры.

3. Экскурсаводы і краязнаўцы.

4. Супрацоўнікі турыстычных бюро.

5. Кіраўнікі гурткоў (клубаў па інтарэсах, мастацкіх калектываў, аматарскіх аб’яднанняў, секцый, студый, турыстычных груп і г. д.).

6. Мастакі, мастакі-рэстаўратары, культарганізатары, дызайнеры, бібліятэ­кары.


Спецыяльнасць ГІСТОРЫКА-АРХIВАЗНАЎСТВА


1. Работнiкi архiваў.

2. Супрацоўнiкi Дэпартамента па архiвах i справаводству пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублiкi Беларусь, Беларускага навукова-даследчага цэнтра дакументазнаўства i архiўнай справы i iх нiжэйшых структур.

3. Выпускнiкi сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў па спецыяльнасцях "архiвазнаўства", “справаводства”, “інфармацыйнае і арганізацыйнае абслугоўванне”, “дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання”, “дакументазнаўства і інфармацыйнае забеспячэнне кіравання”.

4. Сакратары і справаводы Міністэрстваў, Дзяржаўных камітэтаў і Дэпартаментаў Рэспублікі Беларусь, прадпрыемстваў і арганізацый, судовых устаноў, а таксама грамадскіх арганізацый.

5. Інспектары па кадрах, інспектары па кантролю за выкананнем даручэнняў, аператары дыспетчарскай службы, бухгалтары, эканамісты.

6. Сакратары, статыстыкі, страхавыя агенты, тэхнікі па ўліку, тэхнікі па планаванню, бібліятэкары, прадпрымальнікі.


Спецыяльнасць ДАКУМЕНТАЗНАЎСТВА І ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ КІРАВАННЯ


1. Сакратары і справаводы агульных аддзелаў Міністэрстваў, Дзяржаўных камітэтаў і Дэпартаментаў Рэспублікі Беларусь, прадпрыемстваў і арганізацый, судовых устаноў, а таксама грамадскіх арганізацый.

2. Супрацоўнiкi Дэпартамента па архiвах i справаводству пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублiкi Беларусь, Беларускага навукова-даследчага цэнтра дакументазнаўства i архiўнай справы i iх нiжэйшых структур, якiя не маюць вышэйшай адукацыi (акрамя гаспадарчага персаналу вышэйназваных устаноў).

3. Выпускнiкi сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў па спецыяльнасцях "справаводства", "інфармацыйнае і арганізацыйнае абслугоўванне", "дакументазнаў­ства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання", "дакументазнаўства і інфарма­цыйнае забеспячэнне кіравання".

Спецыяльнасць ПРАВАЗНАЎСТВА




I. Органы юстыцыi i суда

1. Начальнік аддзела ў складзе ўпраўлення, намеснік начальніка аддзела ў складзе ўпраўлення, загадчык сектара па рабоце з дакументамі, галоўны спецыяліст па кадрах і спецрабоце, галоўны спецыяліст, вядучы спецыяліст, спецыяліст 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі, памочнік суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

2. Сакратар, старшы сакратар судовай калегii, сакратар судовага пасяджэння, iнспектар, старшы iнспектар Прэзiдыума Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь; iнспектар, старшы iнспектар, кансультант аддзела (сакратарыята) Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь.

3. Начальнік, намеснік начальніка, загадчык сектара ўпраўлення (аддзела), галоўны спецыяліст, вядучы спецыяліст, сакратар Пленума, старшы судовы выканаўца, судовы выканаўца Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь.

4. Загадчык канцылярыi, iнспектар, старшы iнспектар Прэзiдыума, сакратар калегii, сакратар судовага пасяджэння, загадчык архiва, спецыялiст, кансультант абласнога, Мiнскага гарадскога суда.

5. Загадчык канцылярыi, сакратар судовага пасяджэння, старшы судовы выка­наўца, судовы выканаўца, сакратар, памочнiк старшынi раённага (гарадскога) суда.

6. Загадчык канцылярыi, iнспектар, спецыялiст, кансультант, судовы выканаўца гаспадарчага суда.

7. Iнспектар Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь, загадчык канцылярыi ўпраўлення юстыцыi аблвыканкама, Мінгарвыканкама.

8. Дзяржаўны натарыус, кансультант дзяржаўнай натарыяльнай канторы.

9. Загадчык канцылярыi Прэзiдыума калегii адвакатаў, судова-экспертнай установы.

10. Начальнік (загадчык) аддзела ЗАГС раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта, загадчык архiва органа ЗАГС, спецыялiст аддзела ЗАГС, спецыяліст архіва органа ЗАГС упраўлення юстыцыі аблвыканкама, Мінгарвыканкама.
II. Органы пракуратуры

1. Начальнiк аддзела арганiзацыi i вядзення справаводства, начальнiк асобай часцi, галоўны спецыяліст, вядучы спецыяліст, спецыяліст 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі, спецыяліст 2-й кваліфікацыйнай катэгорыі, спецыялiст, старшы iнспектар, iнспектар, загадчык архiва пракуратуры Рэспублiкi Беларусь.

2. Загадчык канцылярыi, галоўны спецыяліст, вядучы спецыяліст, спецыяліст 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі, спецыяліст 2-й кваліфікацыйнай катэгорыі, спецыялiст, старшы iнспектар, iнспектар пракуратуры вобласцi, Беларускай транспартнай пракуратуры, Беларускай ваеннай пракуратуры, пракуратуры гор. Мiнска.

3. Загадчык канцылярыi пракуратуры горада, раёна, мiжраённай, раённай, прыродаахоўнай пракуратуры.

III. Органы Мiнiстэрства ўнутраных спраў

1. Усе асобы радавога i начальнiцкага складу.

IV. Органы камiтэта дзяржаўнай бяспекi

1. Усе асобы радавога i начальнiцкага складу.

V. Мясцовыя прадстаўнiчыя i выканаўча-распарадчыя органы

1. Старшыня, намеснiк старшынi Савета дэпутатаў, старшыня, намеснiк старшынi, кiраўнiк спраў (сакратар) мясцовага выканаўчага камітэта, кiраўнiк i намеснiк кіраўніка адмiнiстрацыi раёна, кiраўнiк спраў адмiнiстрацыi раёна.

2. Загадчык аддзела (упраўлення) мясцовага выканаўчага камітэта, адмiнiстрацыi раёна.

3. Iнструктар, iнспектар, спецыялiст аддзела (упраўлення) мясцовага выканаўчага камітэта, адмiнiстрацыi раёна.

4. Адказны сакратар адмiнiстрацыйнай камiсii, адказны сакратар камiсii па справах непаўналетнiх мясцовага выканаўчага камітэта, адмiнiстрацыi раёна.

VІ. Органы камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь

1. Начальнiк, намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення, начальнiк, намеснiк начальнiка аддзела, галоўны спецыялiст, вядучы спецыялiст.

2. Усе асобы радавога i начальнiцкага складу органаў фінансавых расследаванняў.
VII. Органы дзяржаўнага мытнага камiтэта Рэспублікі Беларусь

1. Начальнiк, намеснiк начальнiка аддзела (упраўлення), начальнiк, намеснiк начальнiка мытнi (мытнага паста), старшы інспектар, iнспектар, спецыялiст, спецыяліст па мытнаму афармленню ў арганізацыі.

VIII. Органы Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь

1. Начальнiк (намеснiк начальнiка) аддзела (упраўлення), галоўны дзяржаўны падатковы iнспектар, старшы дзяржаўны падатковы iнспектар, дзяржаўны падатковы iнспектар, галоўны спецыялiст, вядучы спецыялiст, спецыялiст 1-й катэгорыi.
ІX. Установы, арганiзацыi, суб'екты гаспадарання

1. Кіраўнік, намеснік кіраўніка арганізацыі, установы (якія адказваюць за арганізацыю прававой работы).

2. Намеснік дырэктара па рэжыму спецыяльнай навучальнай установы для дзяцей і падлеткаў, якія маюць патрэбу ў асаблівых умовах выхавання.

3. Вядучы спецыялiст па дагаворна-прававой рабоце, спецыялiст па дагаворна-прававой рабоце, старшы юрысконсульт, юрысконсульт, юрыст, памочнік юрыста, памочнік юрысконсульта.

4. Памочнік адваката.

5. Палітолаг.

6. Загадчык аддзела, намеснiк загадчыка аддзела кадраў, старшы iнспектар, iнспектар аддзела кадраў, спецыяліст па кадрах.

7. Загадчык аддзела, намеснiк загадчыка аддзела аховы працы i тэхнiкi бяспекi, інжынер па ахове працы i тэхнiцы бяспекi, тэхнік па ахове працы i тэхнiцы бяспекi, старшы iнспектар аддзела аховы працы i тэхнiкi бяспекi, інспектар Дзяржпажнагляду, тэхнічны інспектар працы.

8. Інжынер па ахове навакольнага асяроддзя (эколаг).

9. Загадчык аддзела, намеснiк загадчыка аддзела працы i заработнай платы, старшы iнспектар, інспектар аддзела працы i заработнай платы.

10. Начальнік планава-эканамічнага бюро.

11. Эканаміст па дагаворнай і прэтэнзійнай рабоце, эканаміст па бухгалтарскаму ўліку і аналізу гаспадарчай дзейнасці, эканаміст па фінансавай рабоце.

12. Загадчык аддзела, намеснiк загадчыка аддзела, старшы iнспектар, інспектар цэнтра па налiчэнню i выплаце пенсiй.

13. Старшы лабарант, лабарант вышэйшай юрыдычнай навучальнай установы i юрыдычнай навукова-даследчай установы.

14. Выкладчык асноў права ў сярэдняй школе, сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе.

15. Аудытар, асістэнт аудытара.

16. Рэвізор, памочнік рэвізора, інспектар-рэвізор, рэвізор – падатковы інспектар.

17. Рэгістратар нерухомай маёмасці, стажор рэгістратара нерухомай маёмасці, рыэлтар (агент па продажу нерухомай маёмасці).

18. Загадчык архіва, архіварыус.

19. Спецыяліст па ліцэнзаванні.

20. Спецыяліст па інвестыцыях.

21. Спецыяліст па падатковаму планаванню.

22. Спецыяліст па каштоўных паперах.

23. Кадыфікатар.

24. Дылер.

25. Камерцыйны агент, страхавы агент.

26. Індывідуальны прадпрымальнік.

27. Спецыяліст па знешнеэканамічных сувязях.

28. Менеджэр па знешнеэканамічных сувязях, менеджэр па маркетынгу.

29. Кіраўнік аддзялення банка, кантралёр аддзялення банка.

30. Інспектар па актава-прэтэнзійнай рабоце.

31. Інспектар дзяржаўнага кантролю.

32. Спецыяліст па сацыяльнай рабоце.

Спецыяльнасць ЭКАНАМIЧНАЯ ТЭОРЫЯ



1. Настаўнiкі (выкладчыкі) цыкла сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн сярэднiх, сярэднiх спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў.

2. Супрацоўнiкi фiнансава-эканамiчных органаў арганізацый і ўстаноў (бухгалтары, эканамiсты, супрацоўнiкi фiнансавай і мытнай службы, кантралёры аддзяленняў банка і інш.).

3. Выпускнікі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў па спецыяльнасцях “эканоміка і арганізацыя вытворчасці”, “фінансы”, “дзелавое адміністраванне”, “бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль”, “банкаўская справа”, “аперацыйна-касавая работа ў банку”, “камерцыйная дзейнасць”, “маркетынг”.

Спецыяльнасць ФІНАНСЫ І КРЭДЫТ


1. Супрацоўнiкi фiнансава-эканамiчных органаў арганізацый і ўстаноў (бухгалтары, эканамiсты, супрацоўнiкi фiнансавай і мытнай службы, кантралёры аддзяленняў банкаў, брокеры, дылеры і інш.).

2. Выпускнікі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў па спецыяльнасцях “эканоміка і арганізацыя вытворчасці”, “фінансы”, “дзелавое адміністраванне”, “бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль”, “банкаўская справа”, “аперацыйна-касавая работа ў банку”, “камерцыйная дзейнасць”, “маркетынг”.

Спецыяльнасць БІЗНЕС-АДМІНІСТРАВАННЕ


1. Супрацоўнiкi фiнансава-эканамiчных органаў арганізацый і бізнес-структур (менеджэры, дылеры, біржавыя маклеры, маркетолагі, лагістыкі, перакладчыкі, бухгалтары, індывідуальныя прадпрымальнікі, эканамiсты, адміністратары, гандлёвыя агенты, брокеры, эканамісты па збыту і інш.).

2. Выпускнікі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў па спецыяльнасцях “эканоміка і арганізацыя вытворчасці”, “камерцыйная дзейнасць”, “фінансы”, “бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль”, “банкаўская справа”, “аперацыйна-касавая работа ў банку”, “страхавая справа”, “маркетынг”, “дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання”, “архівазнаўства”, “правазнаўства”.

Спецыяльнасць МЕНЕДЖМЕНТ


(спецыялізацыя — міжнародны менеджмент)


1. Супрацоўнiкi фiнансава-эканамiчных органаў арганізацый і ўстаноў (бухгалтары, эканамiсты, супрацоўнiкi фiнансавай і мытнай службы, кантралёры аддзяленняў банка і інш.).

2. Выпускнікі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў па спецыяльнасцях “эканоміка і арганізацыя вытворчасці”, “фінансы”, “дзелавое адміністраванне”, “бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль”, “камерцыйная дзейнасць”, “маркетынг”.

Спецыяльнасць МЕНЕДЖМЕНТ


(спецыялізацыі — кіраванне персаналам, менеджмент нерухомай маёмасці)


1. Супрацоўнiкi фiнансава-эканамiчных органаў арганізацый і ўстаноў (бухгалтары, эканамiсты, супрацоўнiкi фiнансавай і мытнай службы, кантралёры аддзяленняў банка, рэгістратары нерухомай маёмасці, рыэлтары (агенты па продажу нерухомай маёмасці) і інш.).

2. Выпускнікі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў па спецыяльнасцях “эканоміка і арганізацыя вытворчасці”, “фінансы”, “дзелавое адміністраванне”, “бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль”, “камерцыйная дзейнасць”, “маркетынг”.

Спецыяльнасць МЕНЕДЖМЕНТ

(спецыялізацыя — сацыяльны менеджмент)



І. Асобы, якiя скончылi сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы

1. Выпускнiкi сярэдніх спецыяльных (эканамічных, фінансавых, гандлёвых, медыцынскіх) навучальных устаноў.

2. Асобы, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю і працуюць у сістэме ўстаноў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у сістэме ўстаноў Міністэрства аховы здароўя, у эканамічнай і вытворчай сферах ці ў сферы паслуг на пасадах, што патрабуюць ведаў па асновах менеджменту.
ІІ. Асобы, якiя скончылi сярэднiя агульнаадукацыйныя ўстановы

1. Асобы, якія працуюць у сістэме ўстаноў Міністэрства аховы здароўя, у сістэме ўстаноў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у эканамічнай і вытворчай сферах і ў сферы паслуг.

Спецыяльнасць САЦЫЯЛЬНАЯ РАБОТА

(напрамак — сацыя-медыка-псіхалагічная дзейнасць)



1. Выпускнiкi сярэдніх спецыяльных медыцынскіх навучальных устаноў, сярэдніх спецыяльных педагагічных навучальных устаноў.

2. Асобы, якія працуюць у сістэме ўстаноў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у сістэме ўстаноў Міністэрства аховы здароўя, у сістэме ўстаноў Міністэрства адукацыі, у сацыяльных службах прадпрыемстваў, навуковых і навучальных устаноў.





Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Спецыяльнасць матэматыка (напрамкі — навукова-вытворчая дзейнасць, навукова-педагагічная дзейнасць) icon«Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» зацвярджаю дэкан факультэта матэматыкі І
...

Спецыяльнасць матэматыка (напрамкі — навукова-вытворчая дзейнасць, навукова-педагагічная дзейнасць) icon«Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» зацвярджаю дэкан факультэта матэматыкі І
...

Спецыяльнасць матэматыка (напрамкі — навукова-вытворчая дзейнасць, навукова-педагагічная дзейнасць) icon«Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» зацвярджаю дэкан факультэта матэматыкі І
...

Спецыяльнасць матэматыка (напрамкі — навукова-вытворчая дзейнасць, навукова-педагагічная дзейнасць) iconПлан работы калінкавіцкага дзяржаўнага краязнаўчага музея на 2011 год асноўныя напрамкі дзейнасці
Ва умовах станаўлення І дальнейшага развіцця музея, як навукова- даследчай установы, прадоўжыць навукова-даследчую дзейнасць І падрыхтаваць...

Спецыяльнасць матэматыка (напрамкі — навукова-вытворчая дзейнасць, навукова-педагагічная дзейнасць) iconПлан прыёму на 1 курс бду ў 2008 годзе
Матэматыка (напрамак — навукова-канструктарская дзейнасць, спецыялізацыя — матэматычная электроніка)

Спецыяльнасць матэматыка (напрамкі — навукова-вытворчая дзейнасць, навукова-педагагічная дзейнасць) icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» Зацвярджаю
Вучэбная праграма складзена на аснове вучэбнага плана стандарта падрыхтоўкі спецыялістаў по спецыяльнасці 1-31 01 01-02 “Біялогія...

Спецыяльнасць матэматыка (напрамкі — навукова-вытворчая дзейнасць, навукова-педагагічная дзейнасць) iconНапрамак спецыяльнасцi 1-31 04 01 – 03 фiзiка (навукова-педагагiчная дзейнасць)

Спецыяльнасць матэматыка (напрамкі — навукова-вытворчая дзейнасць, навукова-педагагічная дзейнасць) iconУступныя іспыты для дадзеных спецыялізацый
Спецыялізацыя – навукова – метадычная дзейнасць (на базе уа “Магілеўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж”), на 2-гі курс

Спецыяльнасць матэматыка (напрамкі — навукова-вытворчая дзейнасць, навукова-педагагічная дзейнасць) iconБеларуская мова
У працы аналізуецца навукова-даследчая дзейнасць такіх замежных беларусістаў, як Э. Смулкова, Г. Бідэр, А. Золтан, К. Гутшміт, Л....

Спецыяльнасць матэматыка (напрамкі — навукова-вытворчая дзейнасць, навукова-педагагічная дзейнасць) iconАб навукова-практычным цэнтры
У гэтым Палажэнні вызначаны мэты дзейнасці І задачы навукова-практычных цэнтраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (далей навукова-практычныя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка