Дзьмітрый Падбярэзскі, Менск




НазваДзьмітрый Падбярэзскі, Менск
Дата канвертавання10.12.2012
Памер32.56 Kb.
ТыпДокументы
Padb1215abloga-sajt


Дзьмітрый Падбярэзскі, Менск


На форумах парталу tut.by абмяркоўваюцца сёньняшнія навіны з Масквы. На тле збольшага пэсымістычных камэнтароў кшталту «9,5 мільёнаў новольнікаў прададзеныя», наведнік old_mason піша: “Пра адзіную валюту казаў яшчэ Кебіч у 1993 годзе... Казаць пра адзіную валюту — гэта казаць ні пра што... Пра канстытуцыйны акт гэта і зусім нуль, бо трэба правесьці працяглую працэдуру, больш за два гады, па юрыдычнаму афармленьню гэтай фікцыі. Гэта нам увесь гэты час бясплатны газ будуць даваць? Пра вынікі перамоваў можна меркаваць па такому індыкатару, як цукар, вагоны зь якім ня зь першага студзеня, а ужо цяпер стаяць у Маскве. Значыць, вынікі перамоваў нуль! І ўсе будзе вырашацца адключэньнямі газа па першым студзеня».


На форумах парталу tut.by таксама камэнтуецца навіна пра тое, што суд не задаволіў касацыйную скаргу Зьміцера Дашкевіча. Andy_K адзначае: “Затое ня зьгінуў бяз вестак”. Простопрохожий заўважае: “Галоўнае, сьпісачак асабліва актыўных судзьдзяў і прыхлябацеляў не згубіць!» Гэтая ж тэма абмяркоўваецца ў суполцы Жывога журналу minsk_by. szalinka піша: “Дашкевіч быў асуджаны за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. І ня важна, што ён зрабіў ці не зрабіў. Ён варты ўвагі як вязень сумленьня, як ахвяра рэжыму».


Карыстальнік czalex ва ўласным інтэрнэт-дзёньніку нагадвае: “Заўтра — Дзень беларускай салідарнасьці. Масквічы, сустракаемся 15:45 м. Кутузаўская, альбо 16:00 ля помніка Янку Купалу. Пасьля гэтага пойдзем разам глядзець фільм "Урок беларускай мовы".


Пад загалоўкам «Фінскія дыпляматы дбаюць аб цяжарных беларусках» Алесь Васількоў паведамляе на сайце www.bulletinonline.org">”Народныя навіны з усіх куткоў”: «Была адабраная група рызыкі ў 100 чалавек зь ліку найбольш сацыяльна абмежаваных. Ім цягам году выдаваўся вітамінны прэпарат "Сорбісер", яшчэ 60 патэнцыйным маці — прэпарат, які ўтрымлівае жалеза. Апрача таго, 15 дзяцей дома-інтэрнату атрымалі бясплатна дыетычнае харчаваньне».


Інтэрнэт-выданьне “Ежедневник паведаміла: “Менгарвыканкам мае намер зрабіць гэтую навагоднюю ноч самай ціхай у гісторыя сьвята. Дзеля таго, каб у Менску не грукаталі пэтарды і самаробныя салюты, дзяржаўныя органы датэрмінова прывялі ў дзеяньне знаходжаньне і канфіскацыю нелегальнай піратэхнікі. Адначасова з гэтым супрацоўнікам міліцыі дадзена каманда затрымліваць усіх, хто будзе ў Менску ўзрываць ці запускаць. Дазволена карыстацца толькі бэнгальскімі агнямі”.


У гасьцёўні сайту Менсктрансу Вольга Ўладзімераўна задаецца пытаньнем: «Скажыце, калі ласка, на якой падставе работнікі "Менсктрансу" адмаўляюцца браніраваць білеты па маршруту Нарач-Менск на 1 студзеня 2007г? Як сем'ям зь дзецьмі вярнуцца ў Менск па калядных сьвятах?”. Адказу на гэтае пытаньне на сайце пакуль няма.


Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дзьмітрый Падбярэзскі, Менск iconДзьмітрый Падбярэзскі, Менск
Прывітаньне! Сустрэча кіраўнікоў краінаў снд апынулася ў цэнтры беларускага Інтэрнэту

Дзьмітрый Падбярэзскі, Менск iconДзьмітрый Падбярэзскі, радыё Свабода
Фэстываль маладой музыкі Беларусі “Басовішча” сёлета адзначыў 18 гадавіну. Фэстываль беларускай рок-музыкі пад назвай “Права быць...

Дзьмітрый Падбярэзскі, Менск iconТрагедыя Хатыні ў стылі індастрыэл
Вынік ІХ працы зборны альбом, які атрымаў назву на латыні “Хатынь: tacet, sed loqouitur” “Хатынь: маўчыць, але прамаўляе”. Уражаньнямі...

Дзьмітрый Падбярэзскі, Менск iconУлады ў Полацку забаранілі правядзеньне надалей фэстывалю "Рок-Кола", які мае 17-гадовую гісторыю. Наш карэспандэнт Дзьмітрый Падбярэзскі спрабаваў высьветліць, ці можа сустрэча рок-музыкаў з галоўным ідэолягам краіны паўплываць на сытуацыю ў Полацку
Улады ў Полацку забаранілі правядзеньне надалей фэстывалю “Рок-Кола”, які мае 17-гадовую гісторыю. Наш карэспандэнт Дзьмітрый Падбярэзскі...

Дзьмітрый Падбярэзскі, Менск iconЗаўтра ў Менску чакаецца аўтограф-сэсія гурту "Крама" з нагоды выданьня чарговага альбому, які атрымаў назву "Усё жыцьцё — дзіўны сон". Нараджэньне альбому суправаджалася шэрагам нетыповых сытуацый, пра якія апавядае наш карэспандэнт Дзьмітрый Падбярэзскі
Заўтра ў Менску чакаецца аўтограф-сэсія гурту “Крама” з нагоды выданьня чарговага альбому, які атрымаў назву “Усё жыцьцё — дзіўны...

Дзьмітрый Падбярэзскі, Менск iconПогляд у будучыню
Праз два тыдні ва ўкраінскім горадзе Луцку ўпершыню адбудзецца фэстываль беларускай рок-музыкі пад назвай “Права быць свабодным”....

Дзьмітрый Падбярэзскі, Менск iconТрыццацігадовыя вэтэраны джаза па-ранейшаму ў "Рэнэсансе"
Трыццаць гадоў у гісторыі ўсясьветнай музыкі — адрэзак часу нязначны. Але трыццацігодзьдзе музычнага калектыву для Беларусі — падзея...

Дзьмітрый Падбярэзскі, Менск iconТрагедыя Хатыні ў стылі індастрыэл
Хатыні зьвярнуліся маладыя музыкі розных краінаў, якія выступаюць у галіне экспэрымэнтальнай музыкі. Вынікам ІХ працы зрабілася выданьне...

Дзьмітрый Падбярэзскі, Менск iconКрама расьпішацца за пражытыя гады
Заўтра ў Менску павінна адбыцца аўтограф-сесія групы “Крама” з нагоды выданьня чарговага альбому калектыву, які атрымаў назву “Усё...

Дзьмітрый Падбярэзскі, Менск iconМікола Гусоўскі І рок-музыка. Ці магчыма гэта?
Сузор'е сабраліся разам, дзеля таго, каб скончыць працу над праектам, які быў пачаты яшчэ ў першай палове 80-х. Вялікая кампазыцыя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка