Уводзіны ў школьнае жыццё




НазваУводзіны ў школьнае жыццё
старонка3/3
Дата канвертавання31.10.2012
Памер314.45 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3

ПЯТНАЦЦАТЫ ДЗЕНЬ

1. Цэлае і частка мноства.

Развіццё ўспрымання ліку. Схематычны паказ цэлага і часткі мноства. Умоўнае абазначэнне прадметаў. Развіццё ўяўленняў аб катэгорыях “высокі”, “нізкі”. Эксперыментаванне. Вызначэнне заканамернасцей у змяненнях рада фігур на аснове паслядоўнага аналізу. Практыкаванне ў суаднясенні ўласнага выніку з узорам.

Дыдактычныя гульні і практыкаванні: “Скажы, колькі”, “Цэлае і частка”, “Высокі — нізкі”, “Папугай Гоша”, “Фігура, якой не хапае” (сшытак “Сонейка”).

2. Асваенне прыёмаў запамінання і ўзнаўлення матэрыялу.

Узнаўленне матэрыялу з выкарыстаннем прыёмаў запамінання (сэнсавыя сувязі, класіфікацыя, кадзіраванне). Практыкаванне ў тлумачэнні спосабаў запамінання. Самастойны падбор слоў для кадзіравання і парных сувязяў.

Дыдактычныя гульні і практыкаванні: “Азбука Морзе”, “Запомні навобмацак”, “Паглядзі і запомні”, “Запамінанне слоў”, “Класіфікацыя”, “Піктаграма”.

3. Графічны дыктант, злучэнне кропак.

Развіццё каардынацыі рухаў кісці рукі, дробнай маторыкі пальцаў. Злучэнне кропак па правілу. Графічны дыктант: практыкаванне ў прасторавай арыентацыі. Развіццё навыкаў кантролю, самарэгуляцыі.

Прапанова дзецям прыдумаць узор для дыктоўкі, самастойнае прагаворванне ўзору сам сабе і для іншых дзяцей. Практыкаванне ў штрыхоўцы з рознай сілай націскання і напрамкам.

Дыдактычныя гульні і практыкаванні: “Гімнастыка для пальчыкаў”, “Злучы кропкі”, “Графічны дыктант”, “Маляванне па клетках”, “Штрыхоўка” (сшытак “Сонейка”).


ШАСНАЦЦАТЫ ДЗЕНЬ

1. Абагульненне і класіфікацыя прадметаў па паняційных і функцыянальных прыметах.

Развіццё творчага ўяўлення, стымуляванне да стварэння варыятыўных вобразаў, іх пераўтварэння. Вызначэнне заканамернасцей па шэрагу прымет. Развіццё мысліцельных аперацый абагульнення, класіфікацыі пры дапамозе вылучэння галоўных і другарадных прымет.

Дыдактычныя гульні і практыкаванні: “Перагортышы”, “Папугай Гоша”, “Раскладзі карцінкі”, “Сакрэт”, “Чацвёрты лішні” (сшытак “Сонейка”).

2. Складанне расказаў, гісторый па схематычных малюнках.

Практыкаванне ў знаходжанні слоў-антонімаў, развіццё ўмення вызначаць і абгрунтоўваць нерэальныя падзеі ў жыцці чалавека. Арганізацыя парнай або групавой работы дзяцей: знайсці як мага больш недарэчнасцей і расказаць пра іх. Прыдумванне гісторыі-недарэчнасці. Суправаджэнне расказу педагога схематычнымі малюнкамі. Узнаўленне паслядоўнасці падзей расказу з апорай на малюнкі.

Дыдактычныя гульні і практыкаванні: “Гавары наадварот”, “Недарэчнасць”, “Тут штосьці не так”, “Малюнкі, якія гавораць” (сшытак “Сонейка”).

3. Маляванне на тэму “Мая сям’я”.

Вызначэнне ўяўленняў дзяцей аб паняцці “сям’я”. Гутарка “Мая сям’я”. Вызначэнне эмацыянальнага стану дзяцей у сям’і. Маляванне на тэму “Мая сям’я”. Разважанне дзяцей на тэму “Хто галоўны ў сям’і?”.

Дыдактычныя гульні і практыкаванні: “Хто старэйшы?”, “Мы — дружная сям’я”; малюнкі на тэму “Мая сям’я”, “Мае абавязкі ў сям’і”.


СЕМНАЦЦАТЫ ДЗЕНЬ

1. Асваенне элементарных навыкаў пісьма.

Узнаўленне элементаў пісьма па ўзору. Паслядоўнае злучэнне кропак без адрыву алоўка. Дамалёўванне малюнка па жаданню дзяцей. Арганізацыя парнай або групавой работы: трансфігурацыя з геаметрычнымі фігурамі. Ацэньванне і ўзаемаацэнка вынікаў працы ў адпаведнасці з крытэрыямі: прыгожа, акуратна, справядліва. Калектыўнае складанне сюжэтнай карцінкі.

Дыдактычныя гульні і практыкаванні: “Скакалка”, “Адпрасуем хустачку для маці і дачкі”, “Злучы кропкі”, “Танграм”, “Вучуся пісаць”, “Збяром карцінку” (сшытак “Сонейка”).

2. Зарадка ў жыцці дзіцяці.

Вызначэнне ўяўленняў аб карысці зарадкі для здароўя дзяцей, дарослых. Запамінанне рухаў чалавека пры выкананні зарадкі, узнаўленне з дапамогай малюнка. Завучванне верша “Зарадка”. Развіццё прыёмаў лагічнага запамінання (асацыяцыя, кадзіраванне, класіфікацыя).

Дыдактычныя гульні і практыкаванні: “Калі і для чаго патрэбна ранішняя зарадка?”, “Вясёлыя чалавечкі”, “Затрымаўся — выбывай з гульні”, “Піктаграма”, “Класіфікацыя”.

3. Маляванне на тэму “Мой сябар, мае сябры”.

Вызначэнне ўяўленняў дзяцей аб паняццях “сябар”, “сяброўства”. Правядзенне гутаркі “Мой сябар, мае сябры”. Маляванне на тэму “Мой сябар”. Складанне расказу пра сябра. Завучванне верша пра сябра. Маляванне на тэму “Мой лепшы сябар”.

Дыдактычныя гульні і практыкаванні: “Хто можа быць сябрам?”, “Які мой сябар?”; калектыўны малюнак “Мы — сябры”.


ВАСЕМНАЦЦАТЫ ДЗЕНЬ

1. Дні тыдня, каляндар.

Замацаванне ведаў аб днях тыдня. Правядзенне гутаркі на тэму “Каляндар у жыцці чалавека”. Складанне мадэлі месяца з дапамогай каляровых квадратаў. Практыкаванне з мадэллю месяца ў парнай рабоце. Мадэліраванне колькасных адносін з дапамогай графаў. Вызначэнне заканамернасцей у змяненні шэрагу прымет.

Дыдактычныя гульні і практыкаванні: “Жывыя дзянькі”, “Гутарка пра каляндар”, “Гульня з мадэллю ў парах”, “Курачка і кураняты”, “Да каго пеўнік пайшоў у госці?”, “Фігура, якой не хапае” (сшытак “Сонейка”).

2. Арыенціроўка на месцы па слоўнай інструкцыі.

Злучэнне кропак па правілах (на выбар дзіцяці). Практыкаванне ва ўменні аналізаваць элементы пісьма, у адэкватным ацэньванні вынікаў пісьма. Практыкаванне ў арыенціроўцы на лісце ў клетку па слоўнай інструкцыі. Творчы малюнак “Пяць братоў”.

Дыдактычныя гульні і практыкаванні: “Гімнастыка для пальчыкаў”, “Злучы кропкі”, “Пяць братоў”, “Вучуся пісаць”, “Графічны дыктант” (сшытак “Сонейка”).

3. Асваенне паслядоўнага аналізу.

Суаднясенне сенсорных эталонаў з навакольнымі прадметамі. Выкладванне фігур з палачак з наступным пераўтварэннем прыёмам перакладвання палачак. Апісальны расказ пра цацку. Вызначэнне заканамернасці на аснове паслядоўнага аналізу шэрагу прымет. Сумеснае абмеркаванне дзецьмі спосабу рашэння.

Дыдактычныя гульні і практыкаванні: “Назаві прадмет”, “Загадкі з палачкамі”, “Знайдзі чацвёртую фігуру”, “Цудоўны мяшочак” (сшытак “Сонейка”).


ДЗЕВЯТНАЦЦАТЫ ДЗЕНЬ

1. Развіццё мысліцельных дзеянняў.

Развіццё ўмення адрозніваць прыметы прадметаў на аснове аналізу і параўнання, знаходзіць адрозненні і абагульняць уласцівасці прадметаў. Практыкаванне ў абагульненні і групаванні аб’ектаў пры дапамозе выяўлення відавых і родавых прымет. Развіццё ўмення разумець задачу па слоўнай інструкцыі. Выключэнне лішняга слова, якое не падыходзіць па сэнсу, і абгрунтаванне выбару.

Дыдактычныя гульні і практыкаванні: “Снегавік”, “Гутарка пра ляльку”, “Класіфікацыя”, “Чароўная лінейка”, “Лішняе слова” (сшытак “Сонейка”).

2. Асваенне алгарытму абследавання.

Навучанне паслядоўнаму аналізу на аснове параўнання. Трансфігурацыя з геаметрычнымі фігурамі (творчая работа ў групах). Развіццё зрокава-маторнай каардынацыі. Сумеснае рашэнне праблемнай задачы. Імправізацыя з геаметрычнымі фігурамі. Фармуляванне правілаў гульні, прыдумванне гульнёвай сітуацыі. Засваенне неабходнасці ўзгодненасці дзеянняў для атрымання калектыўнага выніку.

Дыдактычныя гульні і практыкаванні: “Клоуны”, “Танграм”, “Шнуркі”, “Фігура, якой не хапае”, “Разразная карцінка” (сшытак “Сонейка”, укладыш “Клоун”).

3. Элементарныя матэматычныя дзеянні.

Выкананне задання па слоўнай інструкцыі. Самаацэнка. Узаемаправерка. Развіццё першапачатковых уяўленняў аб дзеяннях з лікамі, уменняў разважаць, абараняць сваю пазіцыю. Вызначэнне заканамернасцей на аснове паслядоўнага аналізу шэрагу прымет. Сумеснае абмеркаванне спосабу рашэння. Замацаванне ўменняў планавання і кантролю ўласных дзеянняў.

Дыдактычныя гульні і практыкаванні: “Выкананне інструкцыі”, “Задумай лік”, “Лічбавыя чалавечкі”, “Выкладванне геаметрычных фігур”, “Фігура, якой не хапае” (сшытак “Сонейка”).


ДВАЦЦАТЫ ДЗЕНЬ

1. Што такое права?

Правілы, жаданні, правы. Неабходнасць выканання правоў. Апавяданне Э. Машкоўскай “Маленькі Велікан”.

Дыдактычныя гульні: “Кветачка-сяміцветачка” і інш.

2. Складанне расказу па апорных словах.

Развіццё фанематычнага слыху. Складанне расказу, казкі па апорных словах. Арыенціроўка ў прасторы, на лісце ў клетку па слоўнай інструкцыі. Самастойнае выкладванне геаметрычных фігур у адпаведнасці з узорам. Фарміраванне ўменняў узгадняць дзеянні ў сітуацыі супрацоўніцтва.

Дыдактычныя гульні і практыкаванні: “Дружныя воплескі”, “Які гук заблудзіўся?”, “Графічны дыктант”, “Танграм”, “Збяры карцінку” (сшытак “Сонейка”).

3. Свята “Пасвячэнне ў вучні”.
1   2   3

Падобныя:

Уводзіны ў школьнае жыццё icon«Мы школьнікамі сталі»
Мэта: падвесці вынікі работы па курсу “Уводзіны ў школьнае жыццё,”развіваць памяць, мысліцельную дзейнасць дзяцей, выхоўваць пачуццё...

Уводзіны ў школьнае жыццё iconМы молімся за вас жыццё Змяні сваё жыццё Захавайце наша жыццё! Мы
Садавіна І гародніна насычана вітамінамі, мінераламі І анты-аксідантамі, месціць высокаякасныя валокны для падтрымання добрага здароўя...

Уводзіны ў школьнае жыццё iconУводзіны Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае убогай, к табе я ў думках залятаю І там душою спачываю
Уводзіны

Уводзіны ў школьнае жыццё iconУводзіны ў літаратуразнаўства вершаванне вучэбны комплекс Мінск
Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне: Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў-філолагаў І журналістаў/ В. П. Рагойша. — Мн.:...

Уводзіны ў школьнае жыццё iconУ адной афрыканскай вёсцы ў экватарыяльных джунглях у адным з мноства дамоў жылі бацька І сын. З самага маленства бацька сам выхоўваў сына І з самага пачатку
Бацька вельмі любіў сваё дзіцятка І рабіў усё, каб выхаваць яго як найлепш. Сын таксама вельмі любіў свайго бацьку І ва ўсім яго...

Уводзіны ў школьнае жыццё icon«жыццё даецца, каб жыццё тварыць »
Мэта ўрока: раскрыць гуманістычны пафас верша, сувязь паміж сучасным І вечным, падвесці вучняў да пераканання, што чалавек сам нясе...

Уводзіны ў школьнае жыццё iconУводзіны ў лitаратуразнаўства

Уводзіны ў школьнае жыццё iconВыканала вучаніца 11 "А" класа Бакунова Вераніка Кіраўнік: настаўнік беларускай мовы І літаратуры Кучынская Таццяна Сцяпанаўна
Жыццё даецца чалавеку толькі адзін раз. Але што наша жыццё ў параўнанні з Сусветам! Гэта толькі імгненне. Імгненне паміж мінулым...

Уводзіны ў школьнае жыццё icon"Мірнага неба вам, маладыя!"
Кацярына Аляксандраўна Сямёнава І раз-пораз змахвала няпрошаныя слёзы. Гледзячы на ўнука Дзям’яна І яго выбранніцу Сашаньку, яна...

Уводзіны ў школьнае жыццё iconI да праблемы асэнсавання мастацкай асобы ў беларускім літаратуразнаўстве
Уводзіны

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка