Урок па курсу "Чалавек І свет"




НазваУрок па курсу "Чалавек І свет"
Дата канвертавання31.10.2012
Памер117.42 Kb.
ТыпУрок
ДУА “Коранскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”


Вада – крыніца жыцця і здароўя

Урок па курсу “Чалавек і свет”

5 клас


Падрыхтавала Ірына Валянцінаўна Красневіч,

настаўнік геаграфіі,

першая кваліфікацыйная катэгорыя


Корань 2012

Тып урока: абагульняючы


Мэта: абагульненне і расшырэнне ведаў вучняў аб вадзе, яе значэнні ў жывой прыродзе і для чалавека, аб неабходнасці беражлівых адносін да вады.


Задачы:

Адукацыйная: стварыць умовы для абагачэння ўяўленняў вучняў аб водным асяроддзі, фарміраваць уяўленні аб неабходнасці рацыянальнага выкарыстання вады, яе значэнні ў прыродзе і для чалавека.


Развіваючая: садзейнічаць развіццю пазнавальнай актыўнасці дзяцей, навыкаў даследчай дзейнасці, творчага мыслення; фарміраваць уменне выступаць перад аудыторыяй, афармляць творчую справаздачу.


Выхаваўчая: садзейнічаць выхаванню адказнасці і беражлівасці; паказу сувязі вывучаемай тэмы з жыццём; фарміраванню каштоўнасных адносін да свайго здароўя.

Метады навучання: моўныя: гутарка

дыялог

расказ

наглядныя: дэманстрацыя прэзентацыі, малюнкаў,

фотаздымкаў


Абсталяванне: лістоўкі-звароты

канверты з карткамі

эмблемы для вучняў

макеты паруснікаў (арыгамі)

Эпіграф:


Ход урока



  1. Арганізацыйны момант

Задачы: псіхалагічная ўстаноўка на работу

Настаўнік: От улыбкі… (паруснікі)

Дарагі сябры!

Запрашаю Вас ў падарожжа па незвычайнай, дзівоснай прасторы. Гэта цікавае і патрэбнае падарожжа.

Трымаючы ў руках, затым гартаючы, чытаючы, разглядаючы і ўнікаючы ў створанае атрымліваеш унікальную магчымасць расшырыць свае пазнанні аб “самым далікатным скарбе з усіх скарбаў свету”, аб яго значэнні ў той прасторы для ўсяго жывога і нежывога.

Перабіраючы старонкі гэтага твора, абагачаеш сваё ўяўленне асалодай і задавальненнем ад вялікай сілы гэтага бажаства,

можаш навучыцца самастойна творча мысліць і даследаваць далей, атрымаеш вялікае жаданне не спудзіць і не спыніць гэты паток у прасторы жыцця,

і будзеш імкнуцца ажывіць усе перасохшыя крыніцы сэрдца, душы і цела.

Гэтыя старонкі патрэбна не проста чытать, а запусціць глыбока ў душу, адчуць сваім сэрцам, што скарб, цуда прыроды родам з глыбінь Зямлі нашай, там знаходзіцца той архіў, у якім захаваліся “дакументы” яе былога, у пластах зямных – астанкі жыцця, сляды кропеляк гэтага дзіўнага рэчыва – вады! І вось тады складаны свет вакол вас стане больш зразумелым. Вы адчуеце, хто вы, чаму жывяце на гэтай Зямлі і што павінны зрабіць, каб на ёй вечна жылі людзі, каб не згасла памяць аб мінулым і была вера ў будучае.


(паруснікі)

  1. Вызначэнне тэма ўрока. Складанне плана ўрока

Эпіграф

Маршут урока




I. “Вада, вада – кругом вада…”

Азірніцеся. Паглядзіце навокал. Акіян, дзе мільёны гадоў назад зарадзілася жыццё, гэта- вада. Хмары, воблакі, туманы, якія нясуць вільгаць усяму жывому на паверхні, - гэта таксама вада. Бяскрайнія ледзяныя пустыні палярных абласцей, снежныя пакрывалы, якім заслана амаль палова зямлі,- і гэта вада. Бясконцасць красак заходу сонца, яго залатых бліскучых пераліваў; урачыстыя і трапяткія зіхаценні небасхілу пры ўзыходзе Сонца. Гэта прывычная для нас сімфонія колеру звязана з тым, што вадзяная пара ў паветры рассейвае і паглынае сонечнае святло. Вада – гэта вялікі мастак прыроды. Увесь час змяняецца воблік Зямлі. На месцы, дзе былі горы, утвараюцца раўніны, іх стварае вялікі будаўнік прыроды – вада. Яна паўсюдна.

Калі б мы запыталі старажытнага егіпцяніна, чаму кожны год Ніл выходзіць з берагоў, той адказаў бы: “Бог Хапі трымае ў руках два сасуды з вадой і нахіляе іх. Летам больш, і вада з іх патокам рухаецца ў Ніл. Вада - сімвал урадлівасці і бессмяротнасці”.

У сярэдневяковай школе так будзе выглядаць запіс аднаго з урокаў, якія Алкуін даваў сыну Карла Вялікага, італьянскаму каралю Піпіну.

Піпін. Што такое паветра?

Алкуін. Ахоўнік жыцця.

Піпен. Што такое Сонца?

Алкуін. Шчасце прыроды.

Піпен. Што такое дождж?

Алкуін. Зачацце для Зямлі, якое заканчваецца нараджэннем пладоў.

Піпін. Што такое туман?

Алкуін. Ноч сярод дня.

Піпін. Што такое вецер?

Алкуін. Хваляванне паветра, якое прыводзіць у рух ваду і асушае Зямлю.

Піпен. Што такое Зямля?

Алкуін. Карміліца жывых.

Піпін. Што такое вада?

Алкуін. Падпора жыцця!!!

Гэта значыць, без вады абрушыцца і загіне ўсё жывое.

“Вада даражэй за золата”, - казалі качэўнікі. Яны ведалі, што ніякія багацці не выратуюць вандроўніка ў пустыні, калі скончыцца запас вады.

А нашы продкі славяне ваду нараклі “Ведай” не выпадкова: у міфалогіі Веда – гэта добрая багіня, якая дае жыццё ўсяму жывому, дзяўчына-рака. Яна і стомленага падарожнага напоіць, рану загоіць і, падняўшыся высока ў неба, ўпадзе дабрадзейным дажджом на палі і нівы.

II. “…Вада! Ты не маеш ні смаку, ні колеру, ні паху, табе не магчыма даць азначэнне…”

Мы – дзеткі Мамы-вады. Мы – маленькія кропелькі.

Кропелька Света. Я магу быць вадкай, магу іскрыцца і пералівацца на лугавых кветках і лісцях, магу цячы і стать кім захачу. Я – чараўніца.

Кропелька Жэня. Я добры накапляльнік цяпла, зімой я сагрэю вас, без мяне на Зямлі было б вельмі холадна,у морах і акіянах я берагу жыццё.

Кропелька Віка. Я самая важная кропелька. Я умею раствараць многія рэчывы і называцца мінеральнай, за вуглякіслы газ – аддаваць кісларод усяму жывому на Зямлі.

Кропелька Мікола. Што – вы! Я валодаю такім рэдкім дарам, што магу замярзаць і расшырацца, калі будзе халадней чым +4 С. Каб не я, то вы змерзлі б,а ўсё навокал ператварылася б у ледзяную пустыню. А так, - я плаваю спакойна нават у акіяне. Магу быць Айсбергам !!!

Кропелька Мікіта. А я Мікіта-невідімка. Магу пранікнуць незаўважаным куды захачу, магу стаць і чырвоным, і зялёным.

Кропелька Аліна. Кропелька Улад. Пазнаёмцеся з намі, бо мы не маем паху і смаку. І запомніце нас, бо можаце не пазнаць.

Загадкі Маці Зямлі

 В морях и реках обитает,

Но часто по небу летает,

А как наскучит ей летать -

На землю падает опять.

(Дождь)


 Молоко над речкой плыло,

Ничего не видно было.

Растворилось молоко –

Стало видно далеко .

(Туман)


 Рыбам зиму жить тепло:

Крыша – толстое стекло.

(Лёд)


Утром рано самоцветы

Луг украсили, леса.

Но от солнышка к обеду

Улетели в небеса.

(Росинки)


 Порою зимнею на ветки

Уселись туч холодных детки.

(Снежинки)

 Не колючий, светло-синий

По кустам развешан ...

(Иней)


 С неба падают крупинки,

Это маленькие льдинки.

Им вообще никто не рад,

Потому что это …

(Град)


 По утрам и вечером

Летнею порою

Как пройдёт он по лугам –

Дымкой всё укроет.

(Туман)


 Падают с неба крупные капли.

Рады им утки, гуси и цапли.

За десять минут образуются лужи.

Барахтайся в них, а не шлёпай по суше.

(Дождь)


Казка

Кропелька Света. А зараз паслухайце казку.

Жыла-была Я. У вялікім акіяне. Але жыла я не адна, разам са мной жылі мае сёстры і браты, было нас многа. Жылі мы весела, гулялі ў розныя гульні. Аднойчы ў гарачы дзень мы так разгуляліся, што Я адарвалася ад сваіх братоў і сясцёр, стала невясомай і паляцела ўвысь. Ляцела Я, ляцела, разглядала Зямлю зверху, але сумна было адной, вецер адносіў мяне ўсё далей і далей. Тут я сустрэла сваіх братоў і сясцёр.

Кропелька Аліна. І нас ужо назбіралася цэлае воблака. Але падуў халодны вецер. Мы пачалі мерзнуць і сталі прыціскацца адзін да аднаго, каб сагрэцца. Мы ператварыліся ў вялікую кроплю і ўжо не маглі ўтрымацца высока над зямлёй і пачалі падаць уніз. Было цікава, куды ж мы ўпадзём, дзе яшчэ пабываем, што новага ўбачым.

Кропелька Віталік. А вярнуліся мы ў рэчку, зноў сустрэліся там са сваімі братамі і сёстрамі. Сталі весела жыць, гуляць, але падарожнічаць не перасталі.

Маці Зямля. Цудоўная казка. А назву ёй вы прыдумалі? Разгадайце рэбус і назва – гатова.


Кава

///. “Вада!Ты не проста неабходная для жыцця: ты само жыццё”

III. “Нельга сказаць, што ты неабходна для жыцця: ты само жыццё!”

Вось так, падарожнічаючы, мы зразумелі, якую карысць мы, кропелькі, прыносім чалавеку і іншым жывым арганізмам.

Кропелька Уладзік. Вада растварае пажыўныя рэчывы, перадае крыві і ўсяму арганізму.

Кропелька Мікіта. Вада выпараецца з паверхні скуры, рэгулюе тэмпературу цела.

Кропелька Уладзік. Вада выводзіць з арганізма шкодныя рэчывы.

Кропелька Мікіта. У вадзе жывуць расліны і жывёлы.

Кропелька Уладзік. У марской вадзе ёсць кухонная соль, марганец, жалеза, кальцый, магній, бром і іншыя мінералы.

Кропелька Мікіта. Людзі ловяць у акіяне, рэках, азёрах рыбу, кальмараў, крабаў, здабываюць марскіх звяроў – кітоў, цюленяў, марскіх коцікаў, выкарыстоўваюць у ежу марскія водарасці.

Кропелька Аліна. Яшчэ тысячы гадоў назад егіпецкая царыца Клеапатра выкарыстоўвала ваду мёртвага мора для стварэння свайго “бальзама прыгажосці”. Гэта гразь, як і вада, утрымлівае вялікую колькасць кальцыя, калія, ёду, магнія і брома, што дапамагае і цяпер пры лячэнні многіх хвароб.

А яшчэ На мультымедыа

1. У арганізме дарослага чалавека весам 65 кг утрымліваецца 40 л вады.

2. Сутачная патрэбнасць у вадзе складае каля 2,3-2,7 л

3. Недахоп вады ў арганізме прыводзіць да сухасці скуры ў чалавека,з’яўляецца лішні вес, частыя галаўныя болі, адчуваецца павышаная стомленнасць, павышаецца крывяны ціск.

4. У людзей, што выпіваюць больш 5 стаканаў у дзень вады, кроў у сасудах становіцца менш густой, знікае магчымасць з’яўлення тромбаў.

5. Здаровая і багатая вадой ежа - садавіна і агародніна.


lV. Вось яна якая, вада!

Кропелька Мікола. Мы заўважылі, што ні адна фабрыка, ні адзін завод не абыходзіцца без вады.Там вада з’яўляецца сыравінай, ахалоджвае механізмы і вырабы, растварае і ачышчае рэчыва.Без вады не замесіш цеста для хлеба, не прыгатуеш бетону для будоўлі, не зробіш паперу для кніг і сшыткаў, ні металу, ні цукерак, ні лекаў.

Кропелька Света. Аднойчы мы завіталі ў Лагойску на




VI. Вада – добры сябра і памочнік чалавека.

Кропелька Аліна. Мы падлічылі, што вельмі многа вады спажываюць людзі для сваіх патрэб.

Кропелька Жэня. За дзень на прыгатаванне ежы і піцця расходуецца да 6 літраў вады, на ўборку кватэры 2-10 літраў.

Кропелька Аліна. На асабістую гігіену – 10 літраў, на мыццё посуду 4-7 літраў.

Кропелька Жэня. На ванну і душ – 100-130 літраў, на туалет да 50 літраў.

Кропелька Аліна. Людзі, давайце берагчы ваду!

Памятка

Не забывайце выключаць ваду.

Для паласкання ротавай поласці карыстайцеся стаканам.

Выкарыстоўвайце водазберагальныя насадкі на краны.

Мыйце посуд у ракавіне, закрыўшы адтуліну коркам.

Купляйце водазберагальныя душавыя насадкі.

Мыццё ў душы, а не ў ванне дае эканомію ў 3 разы.

Выкарыстоўвайце сонечную энергію для падагрэву вады.

Устанавіце спецыяльны прыбор уліку вады для яе эканоміі.

Фотаздымкі

Задачы


V. “Няма вады, і ўраджаю не будзе”

У час падарожжа мы заўважылі, што ёсць пасяленні на Зямлі, дзе людзі жывуць адной сям’ёй, добра ведаюць адзін аднаго, калі трэба - дапамагаюць, выручаюць, пазычаюць. Разам святкуюць і гаруюць, весяляцца і плачуць. У нашай Беларусі такіх паселішчаў, якія называюцца вёскамі, больш за 20 тысяч.

Цяпер паўсюдна будуюць аграгарадкі, дзе побыт вельмі блізкі да гарадскога. Там і дамы цагляныя, і вуліцы асфальтаваныя. У людзей ёсць газ, электрычнасць, кабельнае тэлебачанне, сотавыя тэлефоны і вадаправод. І жывуць там вельмі працавітыя людзі, занятыя ў сельскай гаспадарцы. Яны вырошчваюць на палях для нас хлеб, бульбу, буракі, садавіну, агародніну. Гадуючы жывёлу і птушак, здабываюць малако, мяса, яйкі. Гэтыя людзі разумеюць неабходнасць выкарыстання вады. Навучыліся цаніць і берагчы гэта багацце. Іх мудрыя павучанні гучаць так: “Праца чорная, затое хлеб белы”, “Няма вады, і ўраджаю не будзе”.

А вось якое значэнне мае вада на нашай роднай Кораншчыне.

Фотаздымкі !!!



Vll. “Берагчы ваду – значыць, берагчы жыццё, здароўе, прыгажосць акружаючай прыроды”

22 сакавіка – Міжнародны дзень вады. Яго адзначаюць не таму, што на Зямлі шмат вады, а таму, што яна ўсё часцей патрабуе эканомнага выкарыстання.

Для таго, каб узбагаціць паняцце беражлівасці, неабходна зразумець простую ісціну – капейка рубель беражэ. А кропелька, літар – тоны! І толькі з такой ашчаднасцю можна стаць гаспадаром любога багацця. І дапамагчы далейшаму , бясконцаму падарожжу вадзяных кропелек.

Гэта цікава ведаць

Кропелька Віка. У РБ налічваецца 21000 рэк і ручаёў, 11000 азёр, каля 130 вадасховішчаў, больш за 9000 балот.

Кропелька Аліна. Яшчэ ў Бібліі сустракалася ўпамінанне аб крэмніевай вадзе. Людзі нашы не зведалі эпідэмій воспы, чумы, халеры, тыфа, гепатыта. А прычына – чысціня вадаёмаў нашых, крыніц з крэменем.

Кропелька Мікола. Цяпер такі крэмень ёсць у Ваўкавыску, Навагрудку, вёсцы Рубе каля Віцебска.

Кропелька Аліна. У цяперашні час 2 млрд. чалавек на Зямлі не маюць магчымасці піць чыстую ваду.

Кропелька Віка. Да 2050 г 31 дзяржава свету апынецца перад пагрозай сур’ёзнага воднага крызісу.

Гэта неабходна ведаць

1. Калі дрэнна закрыць кран, вада будзе выцякаць тоненькай струйкай і за 1 хівіліну напоўніць стакан, а за суткі 300 літраў. Давайце задумаемся!

2. Аварыі на нафтапромыслах і крушэнні танкераў прыводзяць да гібелі жывёл, рыб, птушак. Гэта жах!

3. Ядавітыя рэчывы ад фабрык і заводаў, кватэр у гарадах забруджваюць воды.

4. З палёў воды змываюць і нясуць у рэкі ўгнаенні і яды.


Гэта патрэбна выконваць

(Дэманстрацыя знакаў – малюнкаў)

Кропелька Віка. Устанаўліваць ачышчальныя збудаванні на прадпрыемствах.

Кропелька Мікіта. Не мыць машыны ў вадаёмах.

Кропелька Жэня. Не кідаць смецце ў рэкі і азёры.

Кропелька Аліна. Не захоўваць каля рэк і азёр ядахімікаты.

Кропелька Уладзік. Эканомна расходаваць ваду дома.




Vlll. Магічная сіла вадзіцы

Вы, кропелькі, убачылі ўжо ўсё: неба, зоркі, маланкі, паветраныя віхуры, зямное і людское зло, а цяпер вы пачуеце спевы анёлаў, што даносяцца з далёкай мінуўшчыны. ”А чуваць гэты спеў ў магічнай сіле вадзіцы, набранай да ўсходу сонца”, - так казалі продкі нашы. Гэта была “не пачатая” вада. У ёй купалі немаўлят, паілі кароў, каб давалі больш малака, умываліся ад сурокаў. Вадой, якая свеціцца, лічылася хрышчэнская вада. Яе захоўвалі на працягу года, акраплялі рэчы, прымалі яе з вераю пры хваробах. Лічыцца, што “святая” вада здольна “запамінаць” і накапляць розную інфармацыю.

Кропелька Света. Сапраўды, шмат дзе мы пабывалі, але “няма чысцей вадзіцы, як з роднае крыніцы”. Такіх святых мясцін на беларускай зямлі многа. Ёсць у Лагойску крынічка, што б'е з-пад Свята-Мікалаеўскай царквы.

Кропелька Аліна. У парку графа Тышкевіча і цяпер крыніцы – сама дзівоснасць. Кажуць, што іх было столькі, колькі дарожак у парку. І цяпер яны не проста бруяцца, а спяваюць. Чыстая, як сляза, вада, мае лекавыя якасці, дае жыватворную сілу хворым людзям, з’яўляецца напоем для многіх людзей.

Кропелька Уладзік. Недалёка ад вёскі Корань знаходзяцца крынічкі Трубачоўская і Мураванская. Вада ў іх заўсёды чыстая, сцюдзёная, гаючая, святая.


Пасляслоўе


Памятка

Не забывайце выключаць ваду.


Для паласкання ротавай поласці карыстайцеся стаканам.


Выкарыстоўвайце водазберагальныя насадкі на краны.


Мыйце посуд у ракавіне, закрыўшы адтуліну коркам.


Купляйце водазберагальныя душавыя насадкі.


Мыццё ў душы, а не ў ванне дае эканомію ў 3 разы.


Выкарыстоўвайце сонечную энергію для падагрэву вады.


Устанавіце спецыяльны прыбор уліку вады для яе эканоміі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок па курсу \"Чалавек І свет\" iconУрок па курсу "Чалавек І свет"
Дзеткі! Сёння ў госці к нам завітаў Лесавічок. Ён прапануе нам адгадаць свае загадкі

Урок па курсу \"Чалавек І свет\" iconМэта навучальнага прадмета "Чалавек І свет" — фарміраванне першапачатковых ведаў аб прыродзе, грамадстве І чалавеку, асноў экалагічнай культуры І здаровага ладу жыцця, грамадзянскае выхаванне малодшых школьнікаў. Дасягненне ўказанай мэты прадугледжвае рашэнне наступных задач
Навучальны прадмет “Чалавек І свет” уяўляе сабой інтэграцыю трох адукацыйных кампанентаў: “Прырода І чалавек”, “Чалавек І яго здароўе”,...

Урок па курсу \"Чалавек І свет\" iconУрок "Чалавек І свет" 2 клас
Дзеці, я вітаю вас на ўроку “ Чалавек І свет” І жадаю вам добрага, прыемнага дня, каб вам сёння добра працавалася. Давайце зараз...

Урок па курсу \"Чалавек І свет\" iconУрок па прадмеце "Чалавек І свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...

Урок па курсу \"Чалавек І свет\" iconУрок па прадмеце "Чалавек І свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...

Урок па курсу \"Чалавек І свет\" icon1. Якія колеры прысутнічаюць на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь? Абвядзі літары з правільнымі адказамі
Анатацыя: у матэрыяле прапануюцца чатыры варыянты алімпіядных заданняў для вучняў IV класа па курсу "Мая Радзіма Беларусь" змястоўнага...

Урок па курсу \"Чалавек І свет\" iconЧалавек І свет, 3 клас
Свет жывёл вельмі багаты І разнастайны. Жывёлы – гэта не толькі звяры, але І птушкі, І насякомыя, І земнаводныя

Урок па курсу \"Чалавек І свет\" iconУрок "Чалавек І свет" 1 клас
Абсталяванне: мультымедыйныя прэзентацыі, “маршрутны ліст”, карцінкі з выявамі дзікіх І свойскіх жывёл, птушак, палоскі паперы, чырвоныя...

Урок па курсу \"Чалавек І свет\" iconУрок па прадмету "Чалавек І свет "
Мэты урока: фарміраваць уяўленні пра жабу І рапуху як пра асаблівую групу жывел, асяроддзе ІХ пражывання,асаблівую ролю ў прыродзе...

Урок па курсу \"Чалавек І свет\" iconУрок па прадмету "Чалавек І свет" у 1 класе
Мэта: 1 Абагульніць І пашырыць веды першакласнікаў пра змены ў жыцці птушак вясной; садзейнічаць усведамленню таго,што вясна – вельмі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка