Фізічная культура І здароўе




НазваФізічная культура І здароўе
старонка1/9
Дата канвертавання31.10.2012
Памер0.72 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9
Праграмы на 2008/2009 навучальны год

для школ з беларускай мовай навучання


фізічная культура і здароўе


Тлумачальная запіска


Вучэбны прадмет “Фізічная культура і здароўе” вырашае задачы агульнай фізкультурнай адукацыі, рознабаковага фізічнага, інтэлектуальнага, духоўна-маральнага развіцця і аздараўлення вучняў, мае агульнаінтэлектуальнае, культуралагічнае, выхаваўчае, прыкладное і аздараўленчае значэнне.

Мэтай вывучэння прадмета “Фізічная культура і здароўе” ў I—IV класах з’яўляецца фарміраванне з улікам узроставых асаблівасцей фізічнай культуры асобы і аздараўленне вучняў.

Мэта прадмета дасягаецца ў выніку рашэння адукацыйных, выхаваўчых, аздараўленчых, развіццёвых і прыкладных задач.

Адукацыйныя задачы:

  • авалоданне даступнымі ў малодшым школьным узросце фізкультурнымі ведамі;

  • навучанне рухальным уменням і навыкам, спосабам фізкультурнай дзейнасці;

  • навучанне прымяненню вывучаных фізкультурных ведаў, рухальных уменняў і навыкаў, спосабаў дзейнасці.

Выхаваўчыя задачы:

  • садзейнічанне станаўленню і развіццю патрэбы ў фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-аздараўленчай актыўнасці;

  • фарміраванне адносін да ўласнага здароўя і здароўя навакольных як да каштоўнасці;

  • выхаванне станоўчых рыс характару, такіх як дысцыплінаванасць, стараннасць, добразычлівасць, калектывізм, сумленнасць, чуласць, смеласць.

Аздараўленчыя задачы:

  • умацаванне здароўя вучняў;

  • фарміраванне і падтрымка правільнай паставы;

  • прафілактыка і выпраўленне плоскаступнёвасці;

  • прафілактыка захворванняў, стрэсавага стану;

  • садзейнічанне рознабаковаму фізічнаму развіццю;

  • падтрыманне разумовай працаздольнасці;

  • авалоданне навыкамі, неабходнымі для фарміравання здаровага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры.

Развіццёвыя задачы:

  • развіццё каардынацыйных здольнасцей;

  • рознабаковае развіццё кандыцыйных здольнасцей;

  • садзейнічанне гарманічнаму фізічнаму, духоўна-маральнаму, інтэлектуальнаму і эмацыянальнаму развіццю.

Прыкладныя задачы:

  • навучанне ўменням і навыкам супрацоўніцтва з аднагодкамі ў працэсе фізкультурнай і спартыўнай дзейнасці;

  • фарміраванне ўяўленняў, ведаў, уменняў і навыкаў бяспечных паводзін падчас арганізаваных і самастойных гульняў і фізкультурных заняткаў у экалагічна неспрыяльных умовах (для тых, хто жыве ва ўмовах уздзеяння наступстваў аварыі на ЧАЭС).

Вучэбны матэрыял праграмы размеркаваны па наступных раздзелах:

  • Уводзіны ў школьнае жыццё (толькі ў I класе).

  • Веды.

  • Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці.

  • Развіццё рухальных здольнасцей.

Змест урокаў раздзела “Уводзіны ў школьнае жыццё” запаўняецца пераважна гульнявой дзейнасцю, блізкай для дзяцей, накіраванай на рашэнне адукацыйных і выхаваўчых задач.

Тэмы раздзела “Веды” ў I і II класах плануюцца да засваення на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў форме непрацяглых (да 3—5 мін) расказаў, гутарак, тэматыка якіх звязана з задачамі канкрэтнага ўрока. У III і IV класах дапускаецца планаваць і праводзіць тэарэтычныя ўрокі фізічнай культуры.

Раздзел “Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці” ўключае ў сябе страявыя практыкаванні, фізічныя практыкаванні, якія складаюць змест “школы рухаў”: хадзьбу, бег, скачкі, кіданне, лажанне, практыкаванні ў раўнавазе, найпрасцейшыя акрабатычныя практыкаванні, танцавальныя рухі, перамяшчэнне на лыжах, плаванне.

Змест раздзела “Развіццё рухальных здольнасцей” уключае ў сябе рухавыя гульні і гульнявыя заданні, тэставыя практыкаванні і крытэрыі вызначэння ўзроўню развіцця рухальных здольнасцей вучняў, прыкладны пералік дамашніх заданняў і рэкамендацыі па тыднёваму рухальнаму рэжыму школьнікаў. Пры выкарыстанні на ўроках рухавых гульняў і гульнявых практыкаванняў рашаюцца наступныя задачы:

  • замацаванне і ўдасканаленне сфарміраваных рухальных уменняў, навыкаў і вывучаных спосабаў дзейнасці;

  • развіццё каардынацыйных здольнасцей: дакладнае ўзнаўленне прасторавых, часавых і сілавых характарыстык рухаў, захаванне раўнавагі, хуткае і своечасовае рэагаванне на зменлівыя сітуацыі, узгодненасць адначасовых і паслядоўных рухаў розных частак цела, узнаўленне рытму рухаў, узгодненасць сваіх рухаў з рухамі партнёраў;

  • развіццё кандыцыйных здольнасцей: скорасных, сілавых, скорасна-сілавых, агульнай вынослівасці і гібкасці.

Тэставыя практыкаванні выкарыстоўваюцца настаўнікам выключна для матывацыі вучэбнай дзейнасці, індывідуалізацыі і карэкцыі зместу адукацыйнага працэсу. Вучні I класа выконваюць тэставыя практыкаванні адзін раз за навучальны год — у маі. Вучні II—IV класаў тэсціруюцца два разы на працягу навучальнага года — у верасні і маі. Узровень развіцця рухальных здольнасцей вучняў III і IV класаў не ўлічваецца пры выстаўленні выніковай адзнакі за вучэбную чвэрць і навучальны год.

Змест вучэбнай праграмы разлічаны на вучняў, аднесеных па стану здароўя да асноўнай і падрыхтоўчай медыцынскіх груп. Вучні, аднесеныя па стану здароўя да спецыяльнай медыцынскай групы і групы лячэбнай фізічнай культуры, займаюцца па спецыяльных праграмах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Перавод з адной медыцынскай групы ў другую ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючымі нарматыўнымі дакументамі Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Вучні, вызваленыя медыцынскім работнікам ад рухальнай актыўнасці на ўроках фізічнай культуры, прысутнічаюць на іх і выконваюць не проціпаказаныя індывідуальныя заданні пад кантролем настаўніка.

У мэтах эфектыўнага рашэння задач фізічнага выхавання вучняў пачатковых класаў змест урокаў фізічнай культуры павінен быць цесна ўзаемазвязаны з рухальнай актыўнасцю школьнікаў у рэжыме вучэбнага і прадоўжанага дня, з удзелам школьнікаў у пазакласных фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах.

Для павышэння аздараўленчага эфекту вучэбнага прадмета “Фізічная культура і здароўе” рэкамендуецца часцей праводзіць заняткі з дзецьмі на адкрытых прышкольных пляцоўках.

I КЛАС

Прыкладнае размеркаванне вучэбнага матэрыялу

Раздзелы, тэмы вучэбнага матэрыялу

Колькасць гадзін

Уводзіны ў школьнае жыццё

4

Веды

4

Асновы бяспекі заняткаў

1

Гігіенічныя веды

1

Здаровы лад жыцця

1

Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі

0,5

Алімпійскі даведнік

0,5

Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці

60

Страявыя практыкаванні

3

Агульнаразвіццёвыя практыкаванні

8

Хадзьба

2

Бег

4

Скачкі

5

Кіданне

4

Лажанне

5

Акрабатычныя практыкаванні

8

Практыкаванні ў раўнавазе

4

Танцавальныя рухі

4

Перамячшэнне на лыжах1

10

Плаванне2

да 16 г

Развіццё рухальных здольнасцей3

+

Рухавыя гульні і гульнявыя заданні

+

Тэсціраванне4

3

Прыкладныя дамашнія заданні

+

Прыкладныя рэкамендацыі вучням па тыднёваму рухальнаму рэжыму

+

УсЯго

68

1 Пры бясснежнай зіме замяняецца вучэбным матэрыялам іншых тэм.

2 Пры наяўнасці ўмоў для навучання плаванню, у аб’ёме да 16 г за кошт раздзела “Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці”.

3 Час, які адводзіцца на кожным уроку на развіццё рухальных здольнасцей вучняў, уваходзіць у разлік гадзін адпаведнай тэмы раздзела “Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці”.

4 Плануецца на апошнія два тыдні навучальнага года.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Фізічная культура І здароўе iconФізічная культура І здароўе

Фізічная культура І здароўе iconФізічная культура І здароўе

Фізічная культура І здароўе iconЗацверджана загад 03. 01. 2012 №
Геаграфія Фізічная культура Фізічная культура І зд. Руская мова Працоўнае навучанне (Д)

Фізічная культура І здароўе iconПрацоўнае навучанне (тэхнічная, абслугоўваючая праца)
Фізічная культура І здароўе (настаўнікі-прадметнікі І настаўнікі пачатковых класаў, якія выкладаюць дадзены прадмет)

Фізічная культура І здароўе iconЗацвярджаю
Фізічная культура (трэнерская праца па відзе спорту: спартыўныя гульні ці лёгкая атлетыка)

Фізічная культура І здароўе iconЗацверджана загад 03. 01. 2012 №
Матэматыка Працоўнае навучанне (Д) Працоўнае навучанне (6) Фізічная культура І здар

Фізічная культура І здароўе iconАмериканская культура
Культура аборигенов. Культура колониального периода (1607 – 1783). Культура эпохи становления государства и формирования нации (1783...

Фізічная культура І здароўе iconМазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна
Вучэбная праграма складзена на аснове базавай вучэбнай праграмы “Краязнаўства” Рэг. № Уд 11/7-18-273 ад. 27. 06. 2011 па спецыяльнасцях:...

Фізічная культура І здароўе iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 12 верасня па 17 верасня 2011/2012 навучальнага года
Субяседаванні з настаўнікамі вучэбных прадметаў “Фізічная культура І зд.”, “Працоўнае навучанне” па нарматыўных прававых дакументах...

Фізічная культура І здароўе icon"Піце на здароўе, але зь дзяржаўнага кубка"
Беларусь І ўвесьці спэцімпартэраў. Адмысловы праект пастановы падрыхтаваны Міністэрствам падаткаў І збораў. Чыноўнікі тлумачаць,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка