Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка. Кароткія звесткі аб жыцці І творчасці паэта. Асноўныя матывы лірыкі




НазваТэма ўрока: Уладзімір Дубоўка. Кароткія звесткі аб жыцці І творчасці паэта. Асноўныя матывы лірыкі
Дата канвертавання31.10.2012
Памер112.95 Kb.
ТыпДокументы
УА ,,Гуцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Пастаўскага раёна”


ВЫВУЧЭННЕ ТВОРЧАСЦІ

УЛАДЗІМІРА ДУБОЎКІ

ў 10 класе

(з вопыту работы настаўніцы

беларускай мовы і літаратуры

Аліхвер Людмілы Уладзіславаўны)


Гута, 2009 год


Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка. Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці паэта.

Асноўныя матывы лірыкі

Мэта ўрока: Пазнаёміць са звесткамі пра жыццёвы і творчы шлях паэта Уладзіміра

Дубоўкі, раскрыць тэматыку яго вершаў, прасачыць за тым, як у паэ-

тычных творах аўтар услаўляе сілы народа, духоўнасць;

працягваць развіццё навыкаў аналізу паэтычнага твора;

садзейнічаць выхаванню цікавасці да творчай індывідуальнасці паэта,

спрыяць фарміраванню патрыятычных пачуццяў

Абсталяванне: Вучэбны дапаможнік для 10 класа агульнаадукацыйных устаноў з бе-

ларускай і рускай мовамі навучання пад рэдакцыяй прафесара Д.Я.Бу-

гаёва. – Мн.:Маст.літаратура, 2007; Семнаццаць песень. Зборнік паэзіі.-

Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1997; папка метадычных матэрыялаў

,,Уладзімір Дубоўка”; партрэт паэта; часопіс ,,Беларуская мова і літара-

тура”, 6/2009; сшыткі

Тып урока: камбінаваны

Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант

  2. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

  3. Уступнае слова настаўніка

--,,Геній беларускай зямлі”, ,,вялікі паэт Беларусі і не толькі Беларусі”, ,,узвышша сучаснага беларускага мастацкага слова і паэзіі”, ,,ён умее, як з мармуру, высечы свой непаўторны вобраз”… Усе гэтыя выказванні – з розных вуснаў, але пра аднаго чалавека, паэта Уладзіміра Мікалаевіча Дубоўку. Гэта вялікі чалавек, творчасць

якога мела вызначальны ўплыў на развіццё беларускай літаратуры пэўнага перыя-

ду, а лёс быў сапраўды драматычны. Уладзімір Дубоўка падараваў нам кранальны і

ўзвышаны вобраз Беларусі часу бурлівых перамен:

О Беларусь, мая шыпшына,

зялёны ліст, чырвоны цвет!

У ветры дзікім не загінеш,

чарнобыллем не зарасцеш…

Жыццё Уладзіміра Дубоўкі складаецца са слаўных і трагічных старонак. Давайце пагартаем кнігу жыцця гэтага слаўнага паэта-грамадзяніна.

4.Выступленне вучняў-бібліёграфаў:

1) Жыццёвыя дарогі

Уладзімір Дубоўка нарадзіўся 15 ліпеня 1900 года ў вёсцы Агароднікі, якая цяпер знаходзіцца ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Скончыў Нова-Віленскую настаўніцкую семінарыю (1918), паступіў у Маскоўскі універсітэт. Масква становіцца для Дубоўкі пастаянным месцам жыхарства. Так склаліся сямейныя абставіны: яго бацька, працаўнік чыгункі, у 1915 годзе, падчас Першай су-

светнай вайны, выехаў з Беларусі, атрымаў працу па спецыяльнасці ў Маскве. Там жа ўладкавала-

ся і ўся сям'я. Але сэрца Уладзіміра Дубоўкі нале­жала Беларусі, і гэта адчуваецца па яго вершах і яго ладзе жыцця з пастаяннымі вандроўкамі на радзіму. Маскоўскі універсітэт Дубоўка не скон-

чыў. Ён мусіў перапыніць вучобу і працаваць, каб дапамагаць сям'і: настаўнічаў на Тульшчыне, у 1920—1921 гадах служыў у вой­ску, удзельнічаў у грамадзянскай вайне. Затым паэт вярнуўся ў Маскву, працаваў інспектарам беларускіх школ пры Наркамаце асветы РСФСР. У гэты час ён часта наведваў Бела­русь, актыўна займаўся літаратурнай працай, рыхтаваў свой першы зборнік вершаў «Строма», вучыўся ў Вышэйшым літаратурным інстытуце імя В. Брусава.

Заняткі літаратурай захапілі Дубоўку. Паэт быў тонкім знаўцам роднай мовы і яе наватарам у паэзіі. Ён абнавіў слоўнік беларускай мовы за кошт ажыўлення даўно забытых слоў. На старонках часопіса «Узвышша» Дубоўка нязменна звяртаў увагу на культуру мовы, раіў пазбягаць у літара­турным маўленні і стылі непатрэбных русізмаў, безгустоўных вобразаў.

2)Пачатак творчасці

У беларускай паэзіі імя Уладзіміра Дубоўкі становіцца вядомым з 1921 года, калі газета «Савецкая Беларусь» надрукавала яго першы верш «Сонца Беларусі». А ўжо ў 1923 г. у Вільні выйшла яго першая паэтычная кніга «Строма». Зацікаўленымі, цёплымі водгукамі яе выхад сустрэлі старэй-

шыя пісьменнікі Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Антон Луцкевіч. Вершы гэтай кнігі выяўлялі шчырую любоў маладога паэта да Беларусі, жаданне служыць ёй паэтычным сло­вам, нягледзячы на адарванасць ад радзімы

Пасля выхаду «Стромы» разгортваецца вельмі напружаная творчая і літаратурна-арганізацый-

ная праца Дубоўкі. Напачатку ён — адзін з актывістаў «Маладняка», узначальваў Маскоўскую філію, у складзе якой у 1924 годзе было 15 чалавек . Неўзабаве ў Мінску выходзяць чарговыя кнігі яго паэзіі: «Там, дзе кіпарысы» (1925), «Трысцё» (1925), «Сгеdо» (1926), пазней у Маскве — зборнік «Наля» (1927).

3)Утварэнне «Узвышша». Творчая сталасць

Дваццатыя гады мінулага стагоддзя былі часам бурнай літаратурнай палемікі пра «стыль эпохі», эстэтычныя і ідэалагічныя прыярытэты ў творчасці. «Маладняк» перажыў у 1925 г. пік свайго ўзлёту, аднак ужо ўступіў у паласу крызісу. У маі 1926 г. на пасяджэнні Цэнтральнага бюро «Ма-

ладняка» разглядалася заява групы пісьменнікаў (Язэпа Пушчы, Кузьмы Чорнага, Кандрата Кра-

півы, Адама Бабарэкі) аб выхадзе са складу аб'яднання. Нязгоду таленавітых пісьменнікаў выклі-

кала менавіта тое, што «Ма­ладняк» з літаратурнай творчай арганізацыі ператварыўся ў асветніц-

кую.Так адбыўся першы раскол «Маладняка»: названая група пісьменнікаў і Уладзімір Дубоўка выйшлі з яго складу і ўтварылі ў 1926 г. новае літаратурнае аб'яднанне «Узвышша». У назве яго выразна сімвалічна прачытвалася альтэрнатыва: свабоднае творчае «ўзвышша» мастакоў слова.

3 таго часу творчы лёс Дубоўкі быў непарыўна звязаны з «Узвышшам». Але з гэтага часу ў паэзіі Дубоўкі выразна выяўляюцца і трывожныя інтанацыі, элегічныя ноты: матывы смутку, неабход-

насці мужнага служэння красе і праўдзе, супрацьстаяння злым, варожым сілам.

Свае разважанні пра лёс краіны і служэнне паэта ў час вялікіх грамадскіх зрухаў і перамен Дубоў-

ка працягваў у паэмах «Кругі» (1927), «I пурпуровых ветразей узвівы» (1929), «Штурмуйце буду-

чыні аванпосты!» Паэта папракалі ў адсутнасці разумення сучаснасці і шляхоў, якімі Беларусь крочыць у будучыню. Да таго ж над Дубоўкам, як і ў цэлым над «Узвышшам», навісла пагроза рэпрэсій і закрыцця за «адхіленне» ад «лініі партыі» ў галіне літаратуры, паводле якой пісьменнік павінен быў апяваць перамогу рэвалюцыі і дасягненні сацыялістычнага будаўніцтва.

4)Шлях выгнання і пакуты

Рэпрэсіі не прымусілі сябе доўга чакаць. Першай ахвярай рас­правы над літаратурай і пісьменніка-

мі, над свабодай думкі і творчасці стала аб'яднанне «Узвышша» і яго самыя актыўныя сябры: Уладзімір Дубоўка, Язэп Пушча, Адам Бабарэка, Уладзімір Жылка. Яны былі арыштаваны ўлетку 1930 года, абвешчаны «ворагамі народа» і абвінавачаны як удзельнікі «нацдэмаўскай» арганізацыі — так званага «Саюза вызвалення Беларусі». Арыштаваных (больш за сто беларускіх інтэлігентаў) трымалі каля года ў турэмным зняволенні, дапытвалі і катавалі. Але сталінскаму рэпрэсіўнаму апарату так і не ўдалося даказаць існаванне такой арганізацыі, як «Саюз вызвалення Беларусі». Справа была закрыта, амаль усе вязні былі пакараны пяцігадовай ссылкай у аддаленыя ад Беларусі мясціны. Для Уладзіміра Дубоўкі пачаўся другі — пякельны — круг яго жыцця. Дваццаць сем шматпакутных гадоў правёў У. Дубоўка ў выгнанні, у абсалютнай творчай ізаляцыі. Пасля ссылкі ў Яранску (сем гадоў замест пяці) Дубоўку ў 1937 г. прыгаварылі да дзесяці гадоў канцлагера. Ён здолеў вытрымаць і гэтае выпрабаванне. Ён выжыў і не зламаўся. Але тое было яшчэ не апошняе кола пакут па сталінскім пекле. Адбыўшы свой тэрмін у канцлагеры, Дубоўка разам з жонкай Марыяй Пятроўнай пасяліўся у Грузіі (яму было забаронена вяртацца ў Маскву або ў Беларусь). Аднак неўзабаве ў 1948 г. ён мусіў пакінуць і Грузію, бо як чалавека «заплямленага» перад уладай яго чакала так званае «вечнае пасяленне» ў Краснаярскім краі.

5)Вяртанне з нябыту

Пасля рэабілітацыі ў 1958 г. Уладзімір Дубоўка зноў пасяліўся ў Маскве. Ён часта прыязджаў на радзіму, у Беларусь. Займаўся тут выданнем сваіх кніг, дзе былі папраўлены многія вершы 20-х гадоў. Ён пісаў новыя творы, шмат перакладаў, напісаў казкі і аповесці для дзяцей. Значнымі твор-

чымі дасягненнямі сталі для яго ў той час пераклады санетаў Шэкспіра і паэм Байрана.

Няпростымі былі для паэта адаптацыя ў но­вым жыцці, вяртанне да любімай літаратурнай справы пасля вымушанага перапынку. Гэта быў трэці круг яго лёсу, напоўнены мудрай цярплівасцю. Калі ён, сівабароды волат, зноў з'явіўся на літаратурным небасхіле, пачаў друкавацца, прымаць удзел у жывых літаратурных дыскусіях, удзельнічаць у сяброўскіх вечарынах і імпрэзах, ён працягваў заставацца загадкавым чалавекам-легендай. Дубоўка здзіўляў сучаснікаў. Здзіўляў маладым бляскам вачэй, які кантраставаў з доўгай сівой барадою. Здзіўляў у паводзінах, якія многія ўспрымалі за палахлівасць, адзначаючы, што ён быў занадта асцярожным у выказваннях; на пісьменніцкіх вечарынах неадменна падымаў тост «за кампартыю», асцерагаўся браць у біблія-

тэцы кнігі палітычнай тэматыкі, перарабляў на «патрэбу дня» ранейшыя свае вершы. Галоўным у гэтай ролі была глыбока схаваная іронія — адзінае, чым «зламаны» паэт мог «аддзячыць» «роднай савецкай уладзе». Толькі як пастаянную іронію, прычым схаваную, можна вытлумачыць Дубоў-

кавы «хваласпевы» партыі. Паэт мог дазволіць сабе быць асцярожным, ведаючы, якой цаной мо-

жа быць аплачана нават бяскрыўднае слова. У гэтым была мудрасць і цярплівасць паэта, які ведаў праўду жыцця, і яго ўчынкі адпавядалі гэтай праўдзе.

Кнігу сваіх успамінаў У. Дубоўка назваў «Пялёсткі» (1973), нібыта вяртаючыся да ўлюбёных воб-

разаў сваёй маладосці, да кветкі-шыпшыны, у вобразе якой ён яшчэ ў 20-я гг. апаэтызаваў родную Беларусь. I яшчэ адзін вобраз быў мілы паэту — гэта вобраз узвышша. Перш чым гэтае сімваліч-

нае слова стала назвай літаратурнага згуртавання, яно сустракалася ў многіх яго ранніх вершах. Дубоўка нязменна адчуваў сябе на ўзвышшы — на ўзвышшы жыцця і літаратуры. Гэтае пачэснае месца было наканавана яму і прыроджанай сілай яркага таленту, і здольнасцю пры­маць на сябе найбольшую адказнасць. Бо той, хто на ўзвышшы, — бачыць далей за іншых, і ён вызначае шлях.


4.Замацаванне новага матэрыялу

1.Франтальнае апытванне

-- Чаму мы, жыхары Пастаўшчыны, называем Уладзіміра Дубоўку сваім земляком?

-- Па якой прычыне паэт быў адлучаны ад роднай беларускай зямлі, якую так любіў?

-- Калі пачаўся шлях Уладзіміра Дубоўкі ў літаратуру?

-- Як называлася першая кніга паэзіі? Растлумачце сэнс слова ,,строма”.

-- Чаму 20-30-я гады можна назваць часам пошукаў у літаратурнай творчасці?

-- 30-я гады былі пачаткам шляху выгнання і пакут. Якія выпрабаванні чакалі паэта?

-- Чаму змянілася тэматыка, вобразнасць, настраёвасць твораў пасля рэабілітацыі? У чым выражаліся гэтыя змены?

2. Выразнае чытанне вершаў патрыятычнай лірыкі ,,О, Беларусь, мая шыпшына” і ,,Родная мова,

цудоўная мова…”

3. Аналіз паэтычных твораў

«О, Беларусь, мая шыпшына».

а)Творчая даведка:

Верш быў напісаны ў 1925 годзе. У тым жа годзе ў скажоным выглядзе быў змешчаны ў часопісе «Малады араты» і зборніку «Сгеdо». У зборніку «Наля» (1927) надрукаваны ў першапачатковай аўтарскай версіі.

б)літаратуразнаўчы аналіз

-- Да якога віду лірыкі мы аднясём гэты верш?

(Гэты лірычны верш прасякнуты патрыятычным матывам любові да Беларусі)

-- Назавіце тэму твора

(Лёс роднага краю ў часе гістарычных перамен і лёс паэта, адданага радзіме, — вось дзве ўзаемазвязаныя тэмы верша)

-- Якім чынам Уладзімір Дубоўка ўвасобіў паэтычную задуму верша?

(Паэтычная задума верша і яго ідэйны змест увасобіліся ў сімвалічным вобразе шыпшыны)

-- Што сімвалізуюць вобразы шыпшыны, пялёсткаў, дзідаў?

(Шыпшына – сімвал Беларусі; пялёсткі і дзіды ўтвараюць кантрастную вобразную пару і сімвалізуюць любоў (служэнне) і выпрабаванне (ахвяру). Паэт выказаў сутнасць уласнага служэння Бацькаўшчыне ў наступных радках: «Пялёсткамі тваімі стану, // на дзіды сэрца накалю». Гэта адначасова і прароцкае прадбачанне: менавіта такім самаадданым у любові, самаахвярным было служэнне самога паэта Беларусі і такой была яго ахвяра ў імя яе.)

-- Якую прарочую думку пра лёс усяго свайго пакалення выказаў Уладзімір Дубоўка?

( Ён быццам прадчуваў трагедыю. Ад­нак будучыню Беларусі паэт бачыў шчаслівай, велічнай у красе шчырага будаўніцтва новага жыцця пад знакам «Камуны Свету»)

-- Як вы разумееце выраз,,імкнешся да Камуны Свету”?

(Камуна Свету азначае для яго агульначалавечае яднанне на грунце высокіх ідэалаў любові і дабра дзеля «красавання радасці». Гучыць шчырае і натхнёнае жаданне паэта бачыць родны край годным і самабытным у супольнасці народаў, бачыць яго вольным і загартаваным у змаганні з перашкодамі)

-- Якія пачуцці выказаны ў творы?

(У вершы выказана глыбока лірычнае прызнанне паэта ў любові да айчыны перад жорсткім абліччам эпохі, якая дыхае прадвесцем новых выпрабаванняў. Пачуццё трывогі ў вершы змяня-

ецца пачуццём радасці ад стваральнай сатворчасці паэта і эпохі. Нягледзячы на перашкоды і цяжкасці, паэт вітае новы вобраз Беларусі, паэтызуе «зялёны ліст, чырвоны цвет», верыць у яе квітненне і росквіт)

-- Чаму верш можна лічыць паэтычнай эмблемай свайго часу і творчасці Уладзіміра Дубоўкі?

(У вершы «О, Беларусь, мая шыпшына» ўвасабляецца патрыятычны ідэал паэта, раскрываецца сутнасць яго грамадзянскага слу­жэння Радзіме. Гэты верш набыў шырокае прызнанне і лічыцца паэтычнай эмблемай свайго часу і творчасці Уладзіміра Дубоўкі. Паэт спавядаў ідэалы вечнага хараства, сумленнасці і праўды)

в)Вучні выпісваюць у сшыткі мастацкія тропы, тлумачаць іх ролю ў стварэнні вобразаў:

дзікі вецер, вочы пад колер сталі, яснае праменне вачэй, пройма з дзікім ветрам развявае дзявочыя косы, красуе радасць, расце дух, Беларусь-шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет

г) навучанне выразнаму чытанню верша, партытура


«Родная мова, цудоўная мова!..»

а)Творчая даведка

Верш датуецца 1966 годам.

Б) літаратуразнаўчы аналіз

-- Якія пачуцці імкнецца выказаць аўтар?

( паэт вельмі эмацыянальна перадае пачуццё замілаванасці і любові да роднай мовы, якая праз усё яго жыццё была вытокам і асновай думак)

-- Растлумачце значэнне слоў уток і аснова

(прамое значэнне – будова тканіны; тут: у пераносным значэнні – пачатак і аснова)

--Да якога віду лірыкі можна аднесці верш?

( Гэты верш мае грамадзянскае гучанне і вызначаецца патрыятычным пафасам)

-- Што азначае для Уладзіміра Дубоўкі родная мова?

(Родная мова, паводле слоў паэта, — той найвышэйшы і найпрыгажэйшы дар, які толькі можа мець кожны народ і чалавек ад калыскі)

-- Як ствараецца вобраз у вершы?

(Беларуская мова называецца у вершы «яскравай нізкай самацветаў», кожны з якіх мае дзівосныя барвы, зіхаціць вечным агнём. I гэта не проста прыгожыя вобразы. Для Дубоўкі-паэта кожнае сло-

ва мае свой непаўторны каларыт і водар, ён чуе ў гуках роднай мовы бруенне крыніц і раскаты навальніцы, шум зялёнага бору і рытмы працоўных будняў. Усё, чым жыў і жыве чалавек у род-

ным краі, адбілася, знайшло адухоўленае выяўленне ў яго мове. Кож­нае слова адшліфавана вякамі.

Сам паэт быў глыбокім знаўцам мовы, дбаў пра яе чысціню і багацце. Мова — жывы непаўторны арганізм, які хоць і змяняецца, але застаецца нязменнай і вечнай каштоўнасцю народа. Аб гэтым паэт гаворыць у сваім вершы, услаўляючы родную мову як найвялікшы духоўны скарб, як вечнае «народнае сэрца» ).

в) Знайдзіце мастацкія асаблівасці твора, растлумачце іх ролю ў стварэнні вобразаў:

уток і аснова думак, матчын дарунак, яскравая нізка самацветаў, дзівосныя барвы, вечны агонь,

перазвоны крыніцы, раскат навальніцы, павевы зялёнага бору, водгулле працы, родны прастор, слова роднае вечнае, як народнае сэрца

г)навучанне выразнаму чытанню, партытура

5. Літаратурная кампазіцыя па творчасці Уладзіміра Дубоўкі

6. Падвядзенне вынікаў урока

1.Назавіце перыяды-кругі творчага лёсу У. Дубоўкі і дайце іх кароткую характарыстыку

2.Як вы разумееце вобраз узвышша ў жыцці і творчасці паэта?

3.Пералічыце зборнікі вершаў 20-х гадоў. Якія галоўныя матывы і вобразы яго лірыкі?

4.У чым праяўляецца эксперымент У. Дубоўкі са словам?

5. Што абазначаюць вобразы-сімвалы ў вершы «О, Беларусь, мая шыпшына»?

6. Якой паэту бачыцца будучыня Беларусі ў гэтым вершы?

7. Чаму родная мова з'яўляецца для У. Дубоўкі неацэнным духоўным скарбам народа?

7.Рэфлексія

--Чым карысны для вас быў сённяшні ўрок літаратуры? Ацаніце сваю працу ў час урока.

8.Дамашняе заданне: скласці карту жыццёвых дарог паэта; выразнае чытанне і аналіз вершаў,

стар. 16 – 36 (Зборнік ,,Семнаццаць песень”)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка. Кароткія звесткі аб жыцці І творчасці паэта. Асноўныя матывы лірыкі iconТэма ўрока: Уладзімір Дубоўка " Шануйце ўсё жывое"
Фарміраванне жадання вывучаць родную мову, прыроду роднага краю, захоўваць яго прыродныя багацці

Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка. Кароткія звесткі аб жыцці І творчасці паэта. Асноўныя матывы лірыкі iconТэма: Звесткі аб жыцці І творчасці Я. Янішчыц. Тэматычная палітра паэзіі паэтэсы
Я. Янішчыц, яе высокай паэтычнай культурай І талентам, садзейнічаць выхаванню асобы ўдумлівага, свядомага чытача

Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка. Кароткія звесткі аб жыцці І творчасці паэта. Асноўныя матывы лірыкі iconІрына Багдановіч "пэрламутны смутак у імгле "
Уладзімір Дубоўка быў найбольш яркай фігурай не толькі "Узвышша", але І ўсёй маладой беларускай паэзіі 1920-х гг. Ён быў лідэрам,...

Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка. Кароткія звесткі аб жыцці І творчасці паэта. Асноўныя матывы лірыкі iconА. Бельскі Уладзімір Дубоўка пясняр кахання
А. Мень). Менавіта песняром ка­хання, сэрца якога разнасцежана, адкрыта свету, І бачыцца Ула­дзімір Дубоўка (1900—1976), які ўвайшоў...

Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка. Кароткія звесткі аб жыцці І творчасці паэта. Асноўныя матывы лірыкі iconУладзімір Дубоўка ў жыцці
Гэтая паэма, напісаная ў 1929 годзе, была забаронена бальшавіцкай цэнзурай. Але ненадрукаваны твор насуперак усім этычным нормам...

Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка. Кароткія звесткі аб жыцці І творчасці паэта. Асноўныя матывы лірыкі iconУладзімір Дубоўка

Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка. Кароткія звесткі аб жыцці І творчасці паэта. Асноўныя матывы лірыкі icon8 клас Тэма: Беларуская вёска ў др п. 17 – п п. 18 ст. Мэты І задачы ўрока: вызначыць асноўныя прычыны заняпаду на беларускіх вёсках; ахарактарызаваць асноўныя І дадатковыя павіннасці сялян
Мэты І задачы ўрока: вызначыць асноўныя прычыны заняпаду на беларускіх вёсках; ахарактарызаваць асноўныя І дадатковыя павіннасці...

Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка. Кароткія звесткі аб жыцці І творчасці паэта. Асноўныя матывы лірыкі iconУладзімір Дубоўка залатая асенняя раніца…

Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка. Кароткія звесткі аб жыцці І творчасці паэта. Асноўныя матывы лірыкі iconШтэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…: паэзія У. Караткевіча І класічныя традыцыі Гомель 2008
У манаграфічным даследаванні аналізуецца паэ­тычная спадчына выдатнага пісьменніка канца ХХ ста­годдзя Уладзіміра Караткевіча ў кантэксце...

Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка. Кароткія звесткі аб жыцці І творчасці паэта. Асноўныя матывы лірыкі iconТэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока
Мэты ўрока: 1 сфарміраваць агульнае ўяўленне аб сярэдневяковым горадзе, пазнаёміць са знешнім выглядам гарадоў, шляхамі ўзнікнення,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка