Ад палітычнага сакавіка да футбольных фанатаў




НазваАд палітычнага сакавіка да футбольных фанатаў
Дата канвертавання10.12.2012
Памер26.96 Kb.
ТыпДокументы
Колер беларускага рэпу: Чырвоным па Белым


Сёньня беларускамоўны рэп-гурт “Чырвоным па Белым” (ЧпБ) прэзэнтуе новы альбом пад назвай “Крывавы Сакавік”. Новая праца ўвабрала ў сябе 20 трэкаў. Напярэдадні імпрэзы з Krou – заснавальнікам і лідэрам каманды ЧпБ – пагутарыў наш карэспандэнт Ігар Карней.


“Чырвоным па Белым” на сёньня ці не самы вядомы беларускамоўны рэп-гурт. Каманда ўпершыню заявіла пра сябе пры канцы 2004 году.


Ад палітычнага сакавіка -- да футбольных фанатаў


Лідэрам гурту – музыка Krou, які расказвае пра канцэпцыю новага альбому “Крывавы Сакавік”:


“Трэкі хоць і аб’яднаныя пэўнай канцэпцыяй, між іншым адзін ад аднаго адрозьніваюцца. Ёсьць трэкі, якія нас хвалююць адносна сытуацыі ў краіне. Таксама ёсьць трэкі так званыя прэзэнты -- інакш кажучы, ЧпБ -- пра ЧпБ. Таксама маюцца асобна тэмы пра Менск, менскія вуліцы. Таксама ёсьць пра фанатаў футбольнага клюбу. Таксама ёсьць прыватныя, асабістыя вырашэньні праблемаў – ёсьць пра беларускі музычны бізнэс, так званы “Бел-Шоў-Біз”, то бок, як мы яго бачым. Таму гэта, з аднаго боку, музыка даволі разнастайная, але ж аб’ядноўвае гэта ўсё пэўная канцэпцыя”.


Карэспандэнт: “З рэалізацыяй дыску, пэўна, ня так ўсё лёгка і проста будзе. Як вы мяркуеце яго распаўсюджваць у Беларусі?”


“Гэта насамрэч досыць складаная справа, бо даводзіцца існаваць у кантэксьце дастаткова цяжкіх умоваў. Я проста бачу, што ўлады абралі за стратэгію стварэньне звыклых перашкодаў. Але мяркую так: той, хто насамрэч захоча, усё знойдзе. І ўсё ж спадзяюся, што атрымаецца, каб дыскі трапілі да крамаў. Асобы, якія прыходзяць на акцыі, якія прыходзяць у сядзібу таго ж БНФ ці “юзы” старонкі нашай -- “ЖЖ”, старонкі гурту ці лэйбла нашага, маюць нумары тэлефонаў, мэйл-адрасы, па якіх можна замовіць альбом. Таму я ўсім раю ўваходзіць на старонку krou-cpb.com, дзе ёсьць усе дадзеныя, як можна замовіць альбом”.


З Польшчы – для беларусаў


Карэспандэнт: “Ці можаце расказаць, дзе запісаны альбом?”


“Альбом запісаны на нашым лэйбле “Амбасада М’юзік груп”, які зьяўляецца часткай кампаніі “Амбасада Інтэртаймэнт”. Гэта лэйбл, які я заклаў менавіта для выданьня спачатку нашых альбомаў, а пазьней іншых беларускіх добрых выканаўцаў. Ён знаходзіцца зараз у Польшчы, у Варшаве, таксама там месьціцца наша студыя, дзе якраз мы і запісвалі альбом, паколькі там ёсьць перадусім тэхнічныя ўмовы, нашмат лепшыя, чым у Беларусі для запісу такой музыкі. Акрамя гэтага, нам там прасьцей, мы адчуваем большы камфорт, працуючы менавіта ў Варшаве”.


Карэспандэнт: “Ці будуць суправаджаць гэтую рэпрэзэнтацыйную частку ўласна выступы, канцэрты?”


“Я спадзяюся, што так. Але я музыка, а гэта ўжо пытаньне да арганізатараў. Аднак вельмі спадзяюся, што арганізатары зацікавяцца гэтым бокам, бо досьвед паказвае: квіткі на канцэрты “Чырвоным па белым” распрадаюцца за некалькі дзён, прыходзіць шмат людзей і г.д. Таму арганізатарам было б цікава зрабіць такія канцэрты, я толькі запрашаю да супрацы. Але, яшчэ раз кажу, гэта ўсё залежыць менавіта ад арганізатараў. Мы займаемся толькі музыкай”.


Як кажа Krou, альбом “Крывавы Сакавік” – гэта новы ўзровень ня толькі ў беларускім гіп-гопе, але ў беларускай музыцы ўвогуле. Інструмэнтальная частка -- ад аднаго з найлепшых рэп-кампазытараў Польшчы, DJ Spox’a. Тэксты на розныя тэмы, але пра актуальныя справы ад удзельнікаў гурту –Krou, Realize, Zeman, Jaycop.

Ня толькі паслухаць, але й паглядзець


Апроч прэзэнтацыі ўласна музычнага дыску, “Чорным па белым” здымае кліпы на свае музычныя творы. Пра гэта расказвае лідэр калектыву Krou:


“Кліпы некаторыя ўжо можна, а некаторыя можна будзе неўзабаве знайсьці ў інтэрнэце. На You Tube між іншым таксама. Вось зараз ужо ёсьць анімацыйны кліп, які зрабіў Алег Мініч, добра вядомы з “Мультклюбу”. Гэта кліп на трэк “Непераможныя”. Таксама ўжо зроблены кліп на трэк “Крывавы сакавік”. Гэта ўжо паўнавартасны кліп, у якім вельмі шмат цікавых рэчаў адбываецца і яго не дастаткова толькі адзін раз паглядзець".


У запісе альбому “Чырвоным па Белым. Крывавы Сакавік” гэтаксама прынялі ўдзел выканаўцы зь іншых краін: ТАРТАК (Украіна); Струч/UmBriaco (Расея); Duze Pe (Польшча).

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ад палітычнага сакавіка да футбольных фанатаў iconКонкурс егу "інтэлектуальны марафон-2009"
Марафон уключае тры дыстанцыі: Інтэрнэт-віктарыну "Эрудыт" (20 сакавіка 2009 года); Інтэрнэт-алімпіяду "Знаўца" (22-23 сакавіка)...

Ад палітычнага сакавіка да футбольных фанатаў iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 12 сакавіка па 17 сакавіка 2012 года
Кансультацыя для маладых спецыялістаў па правядзенні прамежкавай атэстацыі вучняў

Ад палітычнага сакавіка да футбольных фанатаў iconЎстановы адукацыі "Заастравецкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна" з 7 сакавіка па 12 сакавіка 2010/2011 навучальнага года
Падрыхтоўка да раённага занальнага конкурсу маладых спецыялістаў “Шлях у прафесію”

Ад палітычнага сакавіка да футбольных фанатаў iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 5 сакавіка па 10 сакавіка 2012 года
Наведванне І аналіз урокаў маладога спецыяліста Вакульчык М. У. з мэтай аказання метадычнай дапамогі

Ад палітычнага сакавіка да футбольных фанатаў iconВыпуск 8 (476) ( 10 сакавіка 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Чатыры гады таму, у ноч з 1 на 2 сакавіка, нараджаўся першы выпуск "Твайго стылю". Задуманы найперш як навучальная пляцоўка для маладых...

Ад палітычнага сакавіка да футбольных фанатаў iconВыпуск 8 (476) ( 10 сакавіка 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Чатыры гады таму, у ноч з 1 на 2 сакавіка, нараджаўся першы выпуск "Твайго стылю". Задуманы найперш як навучальная пляцоўка для маладых...

Ад палітычнага сакавіка да футбольных фанатаў iconСопоставительный анализ тематики и содержания общения на официальных футбольных сайтах России и Англии

Ад палітычнага сакавіка да футбольных фанатаў iconЯк беларускія заўзятары падтрымліваюць нацыянальную зборную за мяжой?
Як розьняцца паводзіны звычайных заўзятараў І арганізаваных фанатаў? Ці ўзьнікаюць бойкі між беларусамі на замежных стадыёнах? Ці...

Ад палітычнага сакавіка да футбольных фанатаў iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра мітынг прадпрымальнікаў. Заяўку на правядзеньне акцыі 13 сакавіка падалі актывісты прадпрымальніцкага руху Сяргей Балыкін І
Камэнтары: “А 25 сакавіка выйсьці слабо? Так нічога І не даможацеся І застанецеся “вашывымі блохамі”. Першымі трэба выгнаць сваіх...

Ад палітычнага сакавіка да футбольных фанатаў iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра мітынг прадпрымальнікаў. Заяўку на правядзеньне акцыі 13 сакавіка падалі актывісты прадпрымальніцкага руху Сяргей Балыкін І
Камэнтары: “А 25 сакавіка выйсьці слабо? Так нічога І не даможацеся І застанецеся “вашывымі блохамі”. Першымі трэба выгнаць сваіх...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка