Леанід Акаловіч, філёляг, гісторык




НазваЛеанід Акаловіч, філёляг, гісторык
Дата канвертавання10.12.2012
Памер15.52 Kb.
ТыпДокументы
Stud0417bg


Леанід Акаловіч, філёляг, гісторык


Пратаярэй незарэгістраванай афіцыйнымі ўладамі Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай царквы.


Нарадзіўся ў 1939 годзе ў Менску.


Пасьля заканчэньня школы працаваў сьлесарам-зборшчыкам на заводзе “Ударнік”.


Потым паступіў на беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэта Белдзяржунівэрсытэту. У той час асобаў з вышэйшай адукацыяй прызывалі ў войска, пасьля БДУ служыў у мотастралковай школе ў Пячах.


Пасьля арміі паступіў у асьпірантуру. Амаль усё жыцьцё выкладаў беларускую мову ў Дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце імя М.Танка.


У 2005 годзе яму не працягнулі кантракт.


Да царквы і Бога прыйшоў адносна позна, гадоў 10 таму, пад уплывам уніяцкага сьвятара Яна Матусевіча, які праводзіў набажэнствы на беларускай мове, асьвячаў Курапаты, Чарнобыльскі шлях. Як прызнаецца сам спадар Акаловіч, да царквы прыйшоў дзякуючы менавіта беларускай мове. Актыўны адраджэнец аўтакефальнай царквы. Будаваў цэрквы ў Сёмкаў Гарадку, у Лідзкім раёне.


Рэгулярна служыць набажэнствы ў Курапатах. Вось і сёньня адслужыў там імшу. Пастаянна бярэ ўдзел ў сьвяткаваньнях Дня Волі, масавых акцыях апазыцыі, за што сьвятара шмат разоў затрымлівалі, цягалі па пастарунках, пракуратурах, штрафавалі.


Асноўнае захапленьне – генэалёгія, радавод беларускай шляхты. Дапамагае людзям вывучаць свае карані. Мае багатую генэалягічную калекцыю.


Шмат часу правёў у розных архівах, зрабіў вялікую колькасьць дасьледваньняў пра роды Шыпілаў, Манюшкаў, Чапскіх, Дуніна-Марцынкевіча, Багушэвічаў, Ельскіх.


Дасьледчык творчасьці Напалеона Орды, Ельскіх, Манюшкі, зладзіў творчыя вечарыны многіх старадаўніх музыкаў і кампазытараў.

Сябраваў і ліставаўся з Забэйдам-Суніцкім.


Калекцыянуе беларускія маркі, паштоўкі, капэрты. Сабраў багатую бібліятэку.


Мае лецішча ў Баярах. Добра гатуе беларускія стравы


Жанаты, мае двух дарослых сыноў, ўнука і ўнучку.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Леанід Акаловіч, філёляг, гісторык iconРэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- I царкоўнаслужыцелi Беларусi
Акаловіч (Дзецікевіч) Аляксандра Міхайлаўна, жонка Мікалая Акаловіча, т. І, с. 31

Леанід Акаловіч, філёляг, гісторык iconАдрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску. Ягоная маці беларускі філёляг, а бацька матэматык, ураджэнец Рэспубліцы Чад. Інтэрнацыянальная
Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску. Ягоная маці беларускі філёляг, а бацька матэматык, ураджэнец Рэспубліцы...

Леанід Акаловіч, філёляг, гісторык iconУ сярэдзіне XIX стагоддзя ў Мінску жыў І працаваў вядомы беларускі гісторык, краязнавец І археолаг Міхаіл Гаусман, які калекцыяніраваў прадметы старажытнасці
На зыходзе XIX стагоддзя справу Гаусмана працягваў Беларускі гісторык-археолаг Генрых Татур, які заснаваў у горадзе багаты прыватны...

Леанід Акаловіч, філёляг, гісторык iconАдрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску
Ягоная маці – беларускі філёляг, а бацька матэматык, ураджэнец Рэспубліцы Чад. Інтэрнацыянальная сям’я наўпрост не паўплывала на...

Леанід Акаловіч, філёляг, гісторык iconВынікі выканання задання 1 Школы "Юны гісторык" 2010/11 навуч г

Леанід Акаловіч, філёляг, гісторык iconІван Антонавіч ласкоў (19 чэрвеня 1941, Гомель 29 ліпеня 1994) беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, гісторык. Аўтар «фінскай» канцэпцыі паходжання
Антонавіч ласкоў (19 чэрвеня 1941, Гомель — 29 ліпеня 1994) — беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, гісторык. Аўтар «фінскай»...

Леанід Акаловіч, філёляг, гісторык iconЛеанід Тышкевіч бард з Маладэчна, Менская вобласьць. Працуе пркіроўцам у прыватнага прадпрымальніка. Іграе песьні на уласныя словы, а так сама на вершы
Леанід Тышкевіч – бард з Маладэчна, Менская вобласьць. Працуе пркіроўцам у прыватнага прадпрымальніка. Іграе песьні на уласныя словы,...

Леанід Акаловіч, філёляг, гісторык iconКіпель Вітаўт беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў зша, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага пэн-цэнтру, іншых
Кіпель Вітаўт – беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў зша, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага...

Леанід Акаловіч, філёляг, гісторык iconАляксандар Краўцэвіч нарадзіўся ў 1958 г у Мастоўскім раёне, архэоляг, гісторык, дасьледуе беларускае Сярэдневечча, палітычную гісторыю Вялікага княства
Аляксандар Краўцэвіч нарадзіўся ў 1958 г у Мастоўскім раёне, архэоляг, гісторык, дасьледуе беларускае Сярэдневечча, палітычную гісторыю...

Леанід Акаловіч, філёляг, гісторык iconЛеанід Дайнека "Меч князя Вячкі"
Абсталяванне: гравюры: Ф. Бразоўскі “Гара Міндоўга ў Навагрудку”, “Руіны замка крыжакоў на месцы полацкай крэпасці Кукейнос” (ХІХ...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка