Што неабходна зрабiць для павышэння ў грамадстве статусу педагога?




НазваШто неабходна зрабiць для павышэння ў грамадстве статусу педагога?
Дата канвертавання09.12.2012
Памер99.3 Kb.
ТыпВопрос

ЗВЯЗДА

2 сакавіка 2010 года
№ 38 (26655)

НАДЗЁННАЕ

Прыцягальнасць прафесii педагога ў грамадстве iмклiва знiжаецца...

Што неабходна зрабiць для павышэння ў грамадстве статусу педагога? Як прыцягнуць у адукацыйную галiну педагогаў-мужчын? Як замацаваць маладых спецыялiстаў на iх першым працоўным месцы? Дзе знайсцi рэсурсы, каб захаваць высокапрафесiйныя кадры ва ўстановах дашкольнай адукацыi? Гэтыя пытаннi былi ў цэнтры ўвагi ўдзельнiкаў калегii, прысвечанай падвядзенню вынiкаў выканання Пагаднення памiж Мiнiстэрствам адукацыi i Беларускiм прафесiйным саюзам адукацыi i навукi на 2007—2009 гады.

— Адукацыя — тая сфера, якая закранае iнтарэсы практычна кожнага жыхара нашай краiны, таму фармiраванне высокапрафесiйнага асяроддзя мае ключавое значэнне для стабiльнага функцыянавання i паспяховага развiцця галiны, — падкрэслiў у сваiм выступленнi намеснiк мiнiстра адукацыi Беларусі Казiмiр ФАРЫНО. — Цяпер у агульнаадукацыйных установах нашай краiны працуюць больш як 110 тысяч педагагiчных работнiкаў, 91 працэнт з iх маюць вышэйшую адукацыю i 9 працэнтаў — сярэднюю спецыяльную. У школах у якасцi настаўнiкаў працуюць больш як 360 студэнтаў i амаль 8 тысяч работнiкаў у пенсiйным узросце. Вельмi шкада, што працягвае змяншацца прадстаўнiцтва сярод школьных настаўнiкаў педагогаў-мужчын. У агульнаадукацыйных установах працуюць 16 070 мужчын (гэта толькi 14,5 працэнта ад агульнай колькасцi). У папярэднiм годзе iх было 17 260 чалавек, або 15 працэнтаў ад агульнай колькасцi.

Вышэйшую i першую квалiфiкацыйную катэгорыю маюць амаль 74 працэнты настаўнiкаў. Казiмiр Фарыно заўважыў, што працэдура атэстацыi педагагiчных кадраў апошнiм часам iстотна спрасцiлася. У прыватнасцi, пашырыўся пералiк асобаў, якiя пры пераходзе з адной педагагiчнай пасады на iншую маюць права прэтэндаваць на тую ж квалiфiкацыйную катэгорыю, якую яны мелi раней. Педагагiчным работнiкам са стажам працы на пасадзе 10 i больш гадоў дадзена права прэтэндаваць на вышэйшую катэгорыю без здачы квалiфiкацыйнага экзамену.

— Разам з тым, у шэрагу устаноў адсутнiчае глыбокi аналiз дзейнасцi настаўнiкаў i да пытанняў атэстацыi педагогаў падыходзяць фармальна, — падзялiўся сваiм меркаваннем Казiмiр Фарыно. — Магчыма, трэба разгледзець пытанне пацвярджэння вышэйшай катэгорыi адзiн раз у пяць гадоў...

Вельмi актуальным з'яўляецца замацаванне маладых спецыялiстаў па месцы iх размеркавання пасля завяршэння тэрмiну абавязковай адпрацоўкi.

— Мы лiчым, што трэба выкарыстоўваць самыя розныя меры сацыяльнай падтрымкi маладых спецыялiстаў, — падкрэслiў Казiмiр Фарыно. — У шэрагу раёнаў Брэсцкай вобласцi маладым спецыялiстам, якiя працуюць у сельскай мясцовасцi, штомесяц даплачваюць адну базавую велiчыню. У Веткаўскiм, Нараўлянскiм, Кармянскiм раёнах Гомельскай вобласцi маладыя спецыялiсты забяспечваюцца жыллём з жыллёвага фонду райвыканкамаў i сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Я ўпэўнены, што якасна працуе той педагог, якi не заклапочаны жыллёвымi праблемамi i ўпэўнены ў заўтрашнiм днi.

Паляпшэнню псiхалагiчнага становiшча ў калектывах, а таксама павышэнню адказнасцi работнiкаў спрыяе рост колькасцi кантрактаў, заключаных з педагагiчнымi работнiкамi на пяцiгадовы тэрмiн. Разам з тым, намецiлася i негатыўная тэндэнцыя — за апошнi год павялiчылася колькасць кантрактаў, заключаных з педагагiчнымi работнiкамi тэрмiнам на адзiн год. Калi ў 2008 годзе iх доля складала 16,7 працэнта ў агульнай колькасцi, то летась — ужо 17,8 працэнта. Заўважана, што часцей за ўсё "асцярожнiчаюць" з кароткатэрмiновымi кантрактамi наваспечаныя кiраўнiкi, аднак такая "асцярожнасць" павялiчвае сацыяльнае напружанне ў калектыве. Кантракты, заключаныя тэрмiнам на адзiн год, фактычна пераўтвараюцца ў iнструмент адмiнiстрацыйнага цiску: педагогi не могуць адчуваць сябе ўпэўнена i справядлiва хвалююцца за сваю будучыню. Дарэчы, на 1 студзеня 2010 года, па звестках прафсаюзных органаў, у Цэнтрах занятасцi насельнiцтва знаходзiлiся на ўлiку 722 былыя работнiкi адукацыйнай галiны, з iх педагогаў — 531 чалавек.

Найбольш актуальнае пытанне для настаўнiцтва — памеры заробкаў. У 2009 годзе сярэднямесячная заработная плата работнiкаў адукацыi склала 693,9 тысячы рублёў, або 248 долараў.

 Наша галiна па-ранейшаму займае пятае месца сярод бюджэтных галiн па ўзроўнi заработнай платы, на якое яна перамясцiлася ў красавiку 2007 года, — паведамiў старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi Аляксандр БОЙКА. — Нягледзячы на павелiчэнне з 1 студзеня 2009 года тарыфных ставак педагогам на 5 працэнтаў, устанаўленне даплат маладым спецыялiстам i надбавак за наяўнасць квалiфiкацыйнай катэгорыi кiраўнiкам i iх намеснiкам, адукацыя так i не змагла вярнуцца на сваё традыцыйнае чацвёртае месца, якое цяпер займае галiна культуры i мастацтва. На жаль, знiжаецца паказчык суадносiнаў сярэднямесячнай заработнай платы ў галiне да мiнiмальнага спажывецкага бюджэту. Такiм чынам знiжаецца не толькi пакупнiцкая здольнасць работнiкаў сiстэмы адукацыi, але i прыцягальнасць прафесii на рынку працы. I ЦК прафсаюза, i Мiнiстэрства адукацыi пастаянна ўносяць прапановы па пытаннях удасканалення працы работнiкаў галiны ў адпаведныя органы дзяржаўнага кiравання, аднак дабiвацца росту рэальнай заработнай платы становiцца ўсё больш складана. Мы ўпэўненыя, што нельга дапусцiць далейшае знiжэнне рэальнай заработнай платы. I без дзяржаўнай падтрымкi адукацыi не абысцiся.

Сярэднямесячная заработная плата маладога спецыялiста, асiстэнта выкладчыка ВНУ, якi працуе на адну стаўку, цяпер 436,5 тысячы рублёў — 91 працэнт ад мiнiмальнага спажывецкага бюджэту. Лагiчна напрошваецца пытанне: адкуль узяцца матывацыi ў маладых навукоўцаў?

Смехатворнай выглядае i сума выплат на метадычную лiтаратуру, якая не пераглядалася з лiстапада 2001 года i складае цяпер толькi 7,5 тысячы рублёў.

Казiмiр Фарыно паведамiў, што Мiнiстэрствам адукацыi пры ўдзеле ЦК прафсаюза былi распрацаваныя прапановы па ўзмацненнi дыферэнцыяцыi аплаты працы педагогаў у залежнасцi ад якасцi i вынiковасцi iх працы.

— Мы лiчым, што найважнейшым складнiкам прафесiйнага росту педагога з'яўляецца прызнанне яго заслуг i маральнае заахвочванне дасягнутых поспехаў. Аднак, вiдаць па ўсiм, не ўсе кiраўнiкi гэта разумеюць, — дадаў Казiмiр Фарыно. — Так, летась не было прадстаўлена нiводнага ўзнагароднага матэрыялу з Кiраўскага, Клiчаўскага, Касцюковiцкага, Слаўгарадскага, Хоцiмскага, Бешанковiцкага, Пастаўскага, Ушацкага, Брагiнскага, Кармянскага, Свiслацкага, Столiнскага, Бярэзiнскага, Любанскага, Смалявiцкага i Старадарожскага раёнаў.

Прэмii i надбаўкi даволi часта губляюць сваю стымулюючую функцыю. Стымулюючыя выплаты задумвалiся для таго, каб можна было ацанiць унёсак кожнага работнiка ў агульную справу i заахвоцiць самых годных. Аднак у рэчаiснасцi нярэдка адбываецца дэфармацыя гэтай iдэi. Асабiсты ўнёсак работнiка не бярэцца пад увагу. Права размяркоўваць прэмii i надбаўкi дадзена кiраўнiкам устаноў адукацыi, а таму гэтыя сродкi ў шматлiкiх выпадках служаць крынiцай павелiчэння заработнай платы асобным катэгорыям работнiкаў. У шэрагу выпадкаў сродкi прэмiявання не размяркоўваюцца, а налiчэннi ажыццяўляюцца бухгалтарскiмi службамi без адпаведных загадаў кiраўнiкоў устаноў адукацыi. Нават мелi месца выпадкi, калi сродкi фонду прэмiявання накiроўвалiся на патрэбы самiх устаноў...

Падводзячы рысу пад выкананнем папярэдняга галiновага пагаднення, Аляксандр Бойка мусiў канстатаваць, што бакам не ўдалося дабiцца шэрагу сацыяльных гарантый для работнiкаў галiны, таму яны ўключаны ў пералiк прыярытэтаў на найблiжэйшыя гады. Сярод пазiцый, якiя ўвайшлi ў Пагадненне на 2010—2012 гады, аднаўленне працягласцi працоўных водпускаў у работнiкаў арганiзацый сiстэмы адукацыi, знiжэнне працягласцi працоўнага тыдня ў выхавальнiкаў дашкольных устаноў з 36 да 30 гадзiн, вызваленне арганiзацый сiстэмы Мiнадукацыi ад падаткаабкладання сродкаў, атрыманых ад пазабюджэтнай дзейнасцi. Трэба патлумачыць, што ў 2008 годзе пасля ўваходжання ў сiлу новага працоўнага заканадаўства працоўныя водпускi былi скарочаныя ў педагогаў дашкольных устаноў, устаноў пазашкольнага выхавання i навучання, устаноў, што забяспечваюць павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў. Асаблiва хваравiта ўспрынялi скарачэнне працягласцi водпускаў педагогi дашкольных устаноў. I гэта цалкам зразумела, бо iх заробкi не вытрымлiваюць нiякай крытыкi. Наступствы нерацыянальнага рашэння не прымусiлi сябе доўга чакаць — адбыўся значны адток спецыялiстаў з дашкольных устаноў, у тым лiку педагогаў з вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыяй. Ёсць складанасцi з укамплектаваннем педагогамi-псiхолагамi, а таксама з замацаваннем у дашкольных установах спецыялiстаў з профiльнай адукацыяй. Наўрад цi накiраванне на вакансii выхавальнiкаў маладых спецыялiстаў, якiя хоць i маюць педагагiчную адукацыю, аднак не профiльную (што назiраецца ўжо ў шэрагу рэгiёнаў) зможа прывесцi да якаснага вырашэння кадравай праблемы. Хутчэй за ўсё, такое становiшча прывядзе да знiжэння якасцi дашкольнай адукацыi i дагнаць упушчанае не зможа ўжо нi пачатковая, нi сярэдняя школа. У педагагiчных работнiкаў дашкольных устаноў працягласць працоўнага водпуску была зменшана з 42 да 30 дзён. У той жа час працоўныя водпускi працягласцю 42 каляндарныя днi захавалiся ў педагогаў дашкольных устаноў у Расii, Казахстане, Лiтве, Малдове i ва Украiне.

У новым пагадненнi вызначаны прыкладны пералiк сямейна-бытавых прычын для дазволу на адпачынак працягласцю, што пазначана ў калектыўных пагадненнях: гэта могуць быць работа над дысертацыяй, падрыхтоўка метадычных дапаможнiкаў i падручнiкаў, неабходнасць праходжання лячэння ў лячэбна-прафiлактычных i аздараўленчых установах, неабходнасць догляду хворага члена сям'i, суправаджэнне яго на лячэнне, смерць члена сям'i, нараджэнне ўнукаў i гэтак далей.

Мiнiстэрства адукацыi i прафсаюз маюць намер дабiвацца штогадовага перагляду памеру штомесячных выплат на набыццё метадычнай лiтаратуры, прадметных часопiсаў i iншых перыядычных выданняў i ўстанаўлення гэтых выплат на ўзроўнi базавай велiчынi. Яшчэ адна задача — увядзенне ў штатныя расклады ўстаноў адукацыi, якiя маюць статус юрыдычнай асобы, пасады iнспектара па кадрах цi юрысконсульта. Як высветлiлася, статус юрыдычнай асобы ў пэўным сэнсе iстотна ўскладнiў iснаванне i дзейнасць многiх устаноў, таму i ўзнiкла патрэба ў прыцягненнi ў адукацыю, так бы мовiць, "няпрофiльных" спецыялiстаў.

Надзея НIКАЛАЕВА.

ЗВЯЗДА

26 лютага 2010 года
№ 36 (26653)

НАДЗЁННАЕ

Уладзiмiр Здановiч: У пытаннi, каму i як павышаць заробкi, трэба дзейнiчаць з розумам...


Калегiя, прысвечаная падвядзенню вынiкаў выканання Пагаднення памiж Мiнiстэрствам адукацыi i Беларускiм прафесiйным саюзам работнiкаў адукацыi i навукi i заключэнню новага Пагаднення памiж сацыяльнымi партнёрамi на найблiжэйшыя тры гады, прайшла ўчора ў сценах галоўнага адукацыйнага ведамства.

— Якасць для сiстэмы адукацыi не можа быць абмежаванай у часе з'явай, — падкрэслiў у сваiм выступленнi старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчным прагрэсе Уладзiмiр Здановiч, маючы на ўвазе абвешчаны ў Беларусi Год якасцi. — Якасць i адукацыя — гэта неад'емныя паняццi, прычым якасць забяспечваецца людзьмi, якiя працуюць у сiстэме адукацыi... Зараз мы рыхтуем да другога чытання Кодэкс аб адукацыi Рэспублiкi Беларусь, дзе замацоўваем шэраг мераў, скiраваных на павышэнне заробкаў педагогаў i сацыяльную падтрымку работнiкаў адукацыйнай галiны. Так, мы ўнеслi ў Кодэкс норму, згодна з якой памер сярэдняга заробку педагагiчных работнiкаў павiнен быць не меншым за заробкi ў прамысловасцi, а прафесарска-выкладчыцкага саставу — перавышаць сярэднiя заробкi ў прамысловасцi ў 1,5 раза.

У снежнi 2009 года сярэднямесячная заработная плата педагагiчных (акрамя ПВС) рабртнiкаў была 787,5 тысячы рублёў, што складае 66,2 працэнта ад ўзроўню заробкаў у прамысловасцi: у настаўнiкаў адпаведна 819,6 тысячы рублёў, або 69 працэнтаў i ў прафесарска-выкладчыцкага саставу —1 млн 801 тыс. рублёў, або 151,6 працэнта ад сярэднiх заробкаў у прамысловасцi.

— Прызнаюся, што гэта норма далася нам надзвычай няпроста, паколькi Мiнiстэрства фiнансаў настойвала на яе выключэннi з заканадаўча-нарматыўных актаў на той падставе, што усё адно норма не выконваецца i яе вельмi складана будзе выканаць. Аднак мы ўсё ж такi адстаялi сваю пазiцыю. Для нас гэта своеасаблiвы арыенцiр, свет у канцы тунэля, надзея, што калi-небудзь мы ўсё ж такi зможам дасягнуць гэту лiчбу, — патлумачыў Уладзiмiр Здановiч.

Увогуле памер заробкаў — вельмi хваравiтае пытанне для педагогаў. Падняць заробкi адразу ўсiм цяпер праблематычна. Таму мы лiчым, што першачарговая задача — падтрымаць маладых спецыялiстаў, паколькi iх заробкi ўвогуле мiзэрныя, i маладыя людзi пасля двух гадоў адпрацоўкi па размеркаваннi змяняюць месца працы i ўвогуле пакiдаюць галiну. Таксама мы лiчым, што трэба матэрыяльна падтрымаць тых людзей, якiя робяць сур'ёзны ўклад у развiццё сiстэмы адукацыi, якiя лiтаральна "згараюць" на працы, якiя ўвесь час iмкнуцца наперад i вядуць усiх за сабой. Пагадзiцеся, што прафесiянал, якi адпрацаваў у школе 15 гадоў, гэта добры спецыялiст, нiхто з гэтым не спрачаецца, аднак нават калi вы павысiце яму заробак да 3 мiльёнаў, ён ўсё адно будзе працаваць так, як ён умее працаваць, i вышэй сваёй галавы ён не скокне. Таму ў гэтым пытаннi, каму i як павышаць заробкi, трэба дзейнiчаць з розумам... Тым больш што высокiя заробкi могуць стаць прычынай прыходу ў адукацыйную сферу выпадковых людзей, якiя будуць кiравацца пры выбары прафесii не прызваннем, а матэрыяльнымi iнтарэсамi. Мiнiстр адукацыi такiя апасеннi ўжо агучваў.

Яшчэ адно важнае пытанне — увядзенне ў Кодэкс нормы забяспечанасцi маладых спецыялiстаў жыллём.

— Аб выдзяленнi кожнаму маладому спецыялiсту кватэры размова, зразумела, не iдзе. Мы хочам замацаваць у Кодэксе абавязак за наймальнiкам па стварэннi ўмоў для жыцця маладых спецыялiстаў.

Няхай гэта будзе службовае жыллё, аднак малады спецыялiст, якi прыбыў да месца размеркавання, не павiнен думаць, дзе i як яму жыць, — патлумачыў Уладзiмiр Здановiч. — Мы збiраемся таксама правесцi i яшчэ адзiн пункт: кожная ВНУ, уключаючы недзяржаўныя ВНУ, павiнна мець студэнцкi iнтэрнат i пункт арганiзацыi харчавання студэнтаў. Пагадзiцеся, што дэфiцыт месцаў у студэнцкiх iнтэрнатах iстотна павышае нагрузку на сем'i студэнтаў, паколькi бацькi вымушаныя аплачваць сваiм дзецям арэнду жылля. Кошт адукацыi атрымлiваецца такiм чынам вельмi высокi...

Нас вельмi хвалюе таксама i статус выпускнiкоў аспiрантуры. Сёння яны не карыстаюцца тымi сацыяльнымi выгодамi, што карыстаюцца маладыя спецыялiсты, якiя пасля заканчэння ВНУ прыступаюць да работы па размеркаваннi. Трэба гэту недарэчнасць лiквiдаваць .

Кожны год у Беларусi зачыняюцца ў сярэднiм каля 100 школ. Гэта тлумачыцца дэмаграфiчнай сiтуацыяй i неабходнасцю рэарганiзацыi сеткi навучальных устаноў. Нам падаецца, што не заўсёды такiя крокi можна апраўдаць — некаторым кiраўнiкам на месцах прасцей школу закрыць. Таму трэба вызначыць нейкiя дакладныя крытэрыi для закрыцця навучальных устаноў: напрыклад, трэба браць пад увагу напаўняльнасць школы, перспектыву развiцця рэгiёну i эканамiчную мэтазгоднасць. Калiсьцi, калi нараджальнасць пачала знiжацца, мы сталi перадаваць дзiцячыя садкi ў арэнду прыватным арганiзацыям, а сёння сутыкнулiся з дэфiцытам месцаў у дашкольных установах. Таму трэба глядзець не толькi на найблiжэйшую, але i на больш далёкую перспектыву.

Уладзiмiр Здановiч паведамiў, што дэпутаты будуць настойваць на тым, каб да дашкольных i агульнаадукацыйных устаноў не даводзiлiся планы па пазабюджэтнай дзейнасцi, а даходы ад пазабюджэтнай дзейнасцi заставалiся непасрэдна ва ўстановах адукацыi.

Ёсць яшчэ адзiн пункт, якi наўрад цi спадабаецца кiраўнiкам навучальных устаноў, але парламентарыi збiраюцца яго ўзаконiць у Кодэксе: прыцягваць педагагiчных работнiкаў да выканання абавязкаў, не прадугледжаных працоўным дагаворам, будзе забаронена. Рабiць гэта можна будзе толькi на ўмовах добраахвотнасцi, на ўмовах аплаты iх работы або на iншых прымальных для педагогаў умовах.

Надзея НIКАЛАЕВА.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Што неабходна зрабiць для павышэння ў грамадстве статусу педагога? iconБеларуская мова І літаратура Корбан Т. В
Змены ў грамадстве І адукацыі патрабуюць ад педагога пастаяннага абнаўлення ведаў, набыцця пэўных уменняў І навыкаў, павышэння прафесійнага...

Што неабходна зрабiць для павышэння ў грамадстве статусу педагога? iconБеларуская мова І літаратура Корбан Т. В
Змены ў грамадстве І адукацыі патрабуюць ад педагога пастаяннага абнаўлення ведаў, набыцця пэўных уменняў І навыкаў, павышэння прафесійнага...

Што неабходна зрабiць для павышэння ў грамадстве статусу педагога? iconБеларуская мова І літаратура Корбан Т. В
Змены ў грамадстве І адукацыі патрабуюць ад педагога пастаяннага абнаўлення ведаў, набыцця пэўных уменняў І навыкаў, павышэння прафесійнага...

Што неабходна зрабiць для павышэння ў грамадстве статусу педагога? iconБеларуская мова І літаратура Корбан Т. В
Змены ў грамадстве І адукацыі патрабуюць ад педагога пастаяннага абнаўлення ведаў, набыцця пэўных уменняў І навыкаў, павышэння прафесійнага...

Што неабходна зрабiць для павышэння ў грамадстве статусу педагога? iconТэма: "Стварэнне прэзентацыі" Мэта
А што нам для гэтага неабходна? (Для таго каб навучыцца ствараць прэзентацыю нам неабходна праграма powerpoint, уважліва слухаць...

Што неабходна зрабiць для павышэння ў грамадстве статусу педагога? iconПлан работы кансультацыйнага пункта для вучняў педагога – псіхолага І педагога сацыяльнага Вердаміцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа

Што неабходна зрабiць для павышэння ў грамадстве статусу педагога? iconЖылi-былi мацi з бацькам. I была у IХ дачка, якую звалi Хiмкай. Так здарылася, што пахварэлi бацькi, I усiм дзяучынка запрауляла I па гаспадарцы глядзела, I
Прыбяжыць дамоу, перакусiць I за якую справу хапаецца. Гаспадары перажывалi, што гэтакае звалiлася на яе дзiцячыя плечукi, але зрабiць...

Што неабходна зрабiць для павышэння ў грамадстве статусу педагога? iconПлан работы кансультацыйнага пункта для бацькоў педагога – псіхолага І педагога сацыяльнага Вердаміцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Як утаймаваць неўтаймаванага” (Асаблівасці ўзаемадзеяння з гіперактыўнымі дзецьмі)

Што неабходна зрабiць для павышэння ў грамадстве статусу педагога? iconПераканаўчыя доказы сведчаць пра тое, што актыўная ацэнка гэта найважнейшы кампанент працы ў класе І што яе выкарыстанне можа ўзняць стандарты дасягненняў
Блэк І ўільям. Сапраўды, яны не ведаюць ніводнага іншага шляху павышэння стандартаў, для якога можна было б знайсці столькі ж сур’ёзных...

Што неабходна зрабiць для павышэння ў грамадстве статусу педагога? iconАд д з ел адукацыі н я св І жскага ра ё ннага выканаўчагакам І т э та Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Практыка работы паказала, што тэма павышэння эфектыўнасці навучання ўяўляе сабой шырокае поле для вывучэння. Гэта пытанне заўжды...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка