Класіка І сучаснасць украінская літаратура І ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі у трох частках. Частка Эпоха Старажытнасці – ХІХ ст




НазваКласіка І сучаснасць украінская літаратура І ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі у трох частках. Частка Эпоха Старажытнасці – ХІХ ст
старонка1/18
Дата канвертавання28.10.2012
Памер3 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   18
КАБРЖЫЦКАЯ Т. В., РАГОЙША У. В.


КЛАСІКА І СУЧАСНАСЦЬ


Украінская літаратура

і ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі


У трох частках.

Частка 1. Эпоха Старажытнасці – ХІХ ст.


Вучэбны дапаможнік ЗАЦВЕРДЖАНЫ

Вучэбна-метадычным аб’яднаннем

ВНУ Рэспублікі Беларусь

па філалагічнай адукацыі ў якасці

вучэбнага дапаможніка для ВНУ

Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасцях:

1 – 21 05 04 “Славянская філалогія”,

1 – 21 05 01 “Беларуская філалогія”,

1 – 21 05 02 “Руская філалогія”

(пратакол №1 ад 14. 04. 2009 г.)


Мінск

БДУ

2009


Рэцэнзенты:


М. І. Мушынскі – член-карэспандэнт АН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар.


Кафедра беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны (загадчык – доктар філалагічных навук, прафесар І. Ф. Штэйнер).


Кабржыцкая Т. В., Рагойша У. В.

Класіка і сучаснасць. Украінская літаратура і ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі: вуч. дапам. для студ. выш. навуч. устаноў:

у 3 ч. – Мінск: БДУ, 2009. – Ч.1: Эпоха Старажытнасці – ХІХ ст. – с.


У вучэбным дапаможніку паказана агульнае і адметнае ў працэсе станаўлення ўкраінскага мастацкага слова, ахарактарызаваны асноўныя накірункі ўкраінска-беларускіх літаратурных узаемасувязей. Побач з аналізам традыцыйных навуковых канцэпцый даецца агляд навейшага падыходу да пытанняў развіцця культуры і літаратуры ўкраінскага і беларускага народаў. Аўтары вучэбнага дапаможніка акрэсліваюць яшчэ не даследаваныя моманты, падказваюць перспектыўныя шляхі самастойнай працы студэнтаў, раскрываюць магчымасці іх прафесіянальнага ўдасканалення.

Адрасуецца студэнтам філалагічных спецыяльнасцей ВНУ, усім, хто цікавіцца літаратурамі і культурамі ўкраінскага і беларускага народаў.

ПРАДМОВА

Украінцы і беларусы ў старажытнасці:

аспекты сучаснай рэцэпцыі мастацкай літаратуры

братніх народаў і іх міжнацыянальных кантактаў.


Кардынальныя змены ў духоўным жыцці народаў, якія адбыліся напрыканцы ХХ ст., пераасэнсаванне гістарычных, філасофскіх, сацыялагічных, маральна-этычных навуковых канцэпцый спрыяюць сёння выпрацоўцы новай метадалогіі вывучэння еўрапейскага і ўласнанацыянальнага літаратурных працэсаў. Больш шырокі погляд на гісторыю і культуру Еўропы сучасных навукоўцаў, як нашых айчынных, так і замежных, дазваляе ўбачыць, што ў старажытнарускіх тэкстах – як богаслужэбных, так і фальклорных, летапісных, жыційнай і паломніцкай літаратуры – у той ці іншай ступені паядноўваюццца ўласны матэрыял з сусветным культуралагічным кантэкстам. Апошнім часам дадатковыя веды пра сваіх далёкіх продкаў мы можам атрымаць з навейшых даследаванняў як усходнеславянскіх, так і заходнееўрапейскіх вучоных. Пачатак ХХІ ст. прынёс новае слова ў пазнанне гісторыі і культуры славянскіх зямель праз арабскія і персідскія крыніцы, старанардычныя тэксты. Для самаўсведамлення ўкраінцаў і беларусаў вялікую ролю можа адыграць вывучэнне сувязей ўсходнеславянскіх зямель са скандынаўскімі краінамі, якія мелі месца ў дахрысціянскую епоху і ў час прыняцця хрысціянства.

Прапанаваная манаграфія месціць агляд крытычных назіранняў, гісторыка-літаратурных меркаванняў і тэарэтычных абагульненняў, звязаных з культурай і літаратурай ўкраінскага і беларускага народаў перыяду ад глыбокай Старажытнасці да сярэдзіны ХІХ ст.

Папярэдне выданы вучэбны дапаможнік «Украінская літаратура. Хрэстаматыя», дзве часткі якога ўбачылі свет у 2004 і 2005 гадах (аўтары-складальнікі Т. В. Кабржыцкая, П. І. Навойчык, У. В. Рагойша), які з’яўляецца першым у Беларусі манаграфічным даследаванні ўкраінскай літаратуры, падае корпус украінскіх мастацкіх тэкстаў і літаратуразнаўчыя каментарыі да іх. Навукова-крытычная, уласна падручнікавая частка названага вучэбнага дапаможніка пабудавана пераважна на прынцыпе гісторыка-біяграфічным. Новы вучэбны дапаможнік «Класіка і сучаснасць» з’яўляецца своеасаблівым дадаткам да папярэдне створанага для студэнтаў-філолагаў выдання «Украінскай літаратура. Хрэстаматыя». Падкрэслім, што падача біяграфічных звестак пра творцаў тут не лічыцца першачарговай. Прыярытэтным з’яўляецца высвятленне светапогляднай асновы творчасці мастака, паэтыкі мастацкага тэкста, тыпу мастацкага мыслення пісьменніка, стылю літаратурнага твора.

Прынцыповая адметнасць новага выдання падказваецца самой назвай: «Класіка і сучаснасць». У манаграфіі ўлічаны апошнія дасягненні гуманітарных навук, раскрываюцца новыя падыходы да аналізу асобных фактаў з гісторыі літаратуры даўнейшага часу і пытанняў агульна тэарэтычнага парадку.

Змест і структуру вучэбнага дапаможніка «Класіка і сучаснасць» вызначаюць галоўныя, на погляд аўтараў манаграфіі, моманты ў гісторыі і культуры ўкраінскага і беларускага народаў. Матэрыял абранага для разгляду перыяду размеркаваны ў некалькі канцэптуальных блокаў. Паколькі адметнасці літаратуры Сярэднявечча нельга спасцігнуць у адрыве ад гісторыка-культурнага кантэксту часу, першы вялікі раздзел вучэбнага дапаможніка прысвечаны разгляду сучасных падыходаў да разумення вытокаў славянскіх народаў. У святле існуючых меркаванняў пра станаўленне ўсходнеславянскіх народнасцей, у цеснай сувязі з увядзеннем на Русі хрысціянства разглядаецца перыяд ранняга Сярэднявечча ІХ – ХІІІ ст. У сучасным украінскім літаратуразнаўстве адбываецца актыўны перагляд здабыткаў пісьменства эпохі Сярэднявечча. Не імкнучыся размеркаваць скарбы старажытнасці па нацыянальных кватэрах, аўтары прапанаванага вучэбнага дапаможніка паспрабавалі даць агульны аналіз тагачаснай літаратуры з улікам яе найбольш істотных эстэтыка-зместавых характарыстык. Пры гэтым аўтары палічылі мэтазгодным раскрыць вядучыя тэндэнцыі стварэння літаратуры Сярэднявечча на прыкладзе паломніцкага тэкста «Хаджэнне ігумена Данііла», паколькі гэты твор стаіць на мяжы рэлігійнага і свецкага пісьменства, раскрывае амаль усе адметнасці тагачаснага літаратурнага працэсу. Пры аналізе культурнага і літаратурнага жыцця старажытнага перыяду аўтары карыстаюцца тэрмінам Кіеўская Русь, зыходзячы з агульнапрынятасці і традыцыйнасці ўжывання ў друку пераважна такой назвы старажытнай славянскай дзяржавы. Аднак, аўтары лічаць неабходным падкрэсліць умоўнасць гэтага словазлучэння: тэрмін Кіеўская Русь лічыцца «кабінетным». Ён быў прыдуманы ў ХІХ ст. і ніякага гістарычна даставернага напаўнення не мае.

Такім чынам, у раздзеле «Нашы карані», які напісаны сумесна з Э. Ю. Дзюкавай, аўтары імкнуліся раскрыць цэласную карціну гісторыі фармавання праславянскіх народаў. Духоўнае жыццё старажытных этнасаў, з кораня якога вырастала ўкраінская і беларуская культура, разглядаецца ў шырокім кантэксце заходнееўрапейскай цывілізацыі. Ужо ў эпоху Сярэднявечча назіраюцца выявы кантактных і тыпалагічных сувязей, якія дазваляюць высветліць агульнаеўрапейскія тэндэнцыі развіцця і, у той жа час, раскрываюць рэгіянальныя ўсходнеславянскія тэндэнцыі, якія спрыялі выпрацоўцы самабытных шляхоў станаўлення ўкраінскай і беларускай культуры і літаратуры. Станаўленне літаратурных традыцый разглядаецца з улікам асаблівасцей хрысціянізацыі Кіеўскай Русі, міфалагічнага і тагачаснага нацыянальнага фальклорнага мыслення.

Другім вялікім блокам у вучэбным дапаможніку падаецца гісторыка-культурны матэрыял, звязаны з дзейнасцю Кіева-Магілянскай акадэміі – першай вышэйшай праваслаўнай навучальнай установы на тэрыторыі ўсходніх славян. Кіева-Магілянская акадэмія разглядаецца як цэнтр літаратурнага працэсу той дзяржавы, у якую ўваходзілі ў адпаведны перыяд украінскі і беларускі народы. Асаблівая ўвага скіравана на факты, якія дазвалюць характарызаваць Кіева-Магілянскую акадэмію як alma matar украінцаў і беларусаў.

Кожны з наступных раздзелаў прысвечаны найбольш знакамітым пісьменнікам канца ХVІІІ – першай паловы ХІХ ст., творчасць якіх уключана ў культуралагічны інтэр’ер часу.

Аўтары, катэгарычна не прымаючы дагматычны падыход да працэсу творчасці, знімаюць адназначнасць шэрагу ацэнак як з гісторыка-культурных працэсаў у цэлым, так і з асобных індывідуумаў. Так, дагэтуль існавалі шматлікія праявы прымусовага ідэалагічнага асэнсавання асобы І. Мазепы, адпаведна, замоўчвалася яго выключная роля ў станаўленні ўкраінскай культуры. Замоўчваліся і дасягненні літаратурнай эпохі Барока, якая стымулявала ўкраінскія нацыятворчыя працэсы. Зусім невядомай у Беларусі застаецца творчасць Г. Скаварады, хаця ён цікавы як пісьменнік, да таго ж, па праву можа лічыцца першым усходнеславянскім філософам. І нават І. Катлярэўскі, добра знаны ў Беларусі, патрабуе дадатковай падсветкі: акрамя прызнаных якасцей яго творчасці, сёння акцэнт на Украіне робіцца ў яго творах на ідэі кансалідацыі ўкраінскай нацыі. Аўтары паказваюць таксама неправамернасць ранейшых поглядаў на гісторыю літаратурнага працэсу як на «прагресіўную барацьбу адзіна «правільнага» творчага метаду рэалізма» з нерэалістычнымі праявамі ў мастацтве. Тое, што студэнты, не маючы доступу да навейшых украіназнаўчых прац, карыстаюцца выданнямі савецкага часу, якія зачастую скажона падаюць нават творчасць Т. Шаўчэнкі, абавязала аўтараў скарэкціраваць інтэрпрэтацыю творчай спадчыны Кабзара. Вылучаны чатыры асноўныя канцэпты, асэнсаванне якіх падкажа паўнавартаснае ўспрыняцце асобы бацькі ўкраінскай нацыі, дапаможа ўбачыць Кабзара ва ўсё паўнаце яго велічы – як грамадзяніна і як самабытнага нацыянальнага пісьменніка.

Наватарства вучэбнага дапаможніка «Класіка і сучаснасць» яшчэ і ў тым, што аўтары і ў аглядных матэрыялах, і ў манаграфічных раздзелах мэтанакіравана прасачылі тыпалагічныя сыходжанні паміж творчымі пошукамі ва ўкраінскай і беларускай літаратурах. Некаторыя аспекты ўкраінска-беларускага ўзаемадзеяння закранаюцца ўпершыню і распрацаваны спецыяльна для гэтага выдання.

Апошні раздзел прысвечаны не ўкраінскаму, а беларускаму аўтару. Выбар здзейснены свядома. Бо драматургія В. Дуніна-Марцінкевіча яшчэ раз выдатна ілюструе і правамернасць, і плённасць вывучэння літаратурнага працэсу праз канцэпцыі кампаратывістыкі. І кантактныя формы сувязей, і тыпалагічныя паралелі, і свядомае засваенне іншанацыянальнай школы, і выпрацоўка свайго, непаўторнага, – ўсе формы літаратурных сувязей і іх вынікі можна прасачыць на прыкладзе творчасці першага класіка беларускай літаратуры. Раней яго спадчына вывучалася пераважна ў параўнанні з польскай, расійскай літаратурамі. Аднак, існуюць усе падставы разглядаць зробленае ў літаратуры В. Дуніным-Марцінкевічам у кантэксце дасягненняў украінскай літаратуры. Аналіз творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча пераканаўча засведчвае, што той накірунак даследавання, пры якім аб’ектам вывучэння з’яўляюцца ўкраінска-беларускія літаратурныя сувязі, для беларускага пісьменства павінен стаць вельмі прынадным, цікавым і перспектыўным.

Усе раздзелы вучэбнага дапаможніка «Класіка і сучаснасць» падпарадкаваны ідэям навучання і асветніцтва. Методыка падачы матэрыяла абумоўлена мэтамі педагагічна-выхаваўчымі ў самым шырокім аб’ёме. У манаграфіі вырашэнне ідэйна-выхаваўчых задач знітавана з раскрыццём гуманістычнай скіраванасці ўкраінскага і беларускага мастацтва слова. Як і ў кожным выданні навучальнага характару, у манаграфіі «Класіка і сучаснасць» матэрыял не можа не змяшчаць элементаў дыдактызму. Аднак, у дапаможніку запрапанаваны таксама агляд сучасных навуковых гіпотэз гуманітаранага парадку. У большасці выпадкаў аўтары, падаючы ўзоры інтэрпрэтацыі мастацкіх з’яў, заклікаюць студэнтаў да «садумання», да «сатворчасці». Фармуючы эстэтычныя густы студэнтаў, аўтары імкнуліся паглыбіць іх прафесіянальны аналітычны ўзровень. Усё гэта дазваляе сцвярджаць, што вучэбны дапаможнік «Класіка і сучаснасць» не толькі прапануе для засваення цікавы матэрыял, але акрэслівае яшчэ і не даследаваныя моманты, падказвае перспектыўныя шляхі самастойнай працы студэнтаў, раскрывае магчымасці іх прафесіянальнага ўдасканалення.

ЗМЕСТ

Раздзел І.

НАШЫ КАРАНІ.

Сучасны погляд на воблік русічаў у люстэрку старажытнасці.

Сярэднія вякі як еўрапейская культурная парадыгма.

Шляхі хрысціянізацыі Еўропы.

Этапы станаўлення Кіеўскай Русі. Сувязі дзяржавы з Еўропай.

Традыцыйнае і новае ў асэнсаванні ўсходнеславянскіх каранёў. Моўна-філалагічныя і гістарычныя дыскурсы этымалогіі лексем «русічы» і «славяне».

Індаеўрапейскі корань украінцаў і беларусаў.

Вялікае перасяленне славянскіх народаў. Гіпотэза пра Атылу як правадыра славян і князя кіеўскага.

Манастыры як асяродкі заходне-еўрапейскай і ўсходнеславянскай культур і літаратур.

Моўная характарыстыка кіева-рускай супольнасці.

Літаратура Кіеўскай Русі. Асноўныя тэндэнцыі развіцця.

Жанравыя разнавіднасці літаратуры Кіеўскай Русі. Фалькларызм як структурны фактар твораў усходнеславянскага Сярэднявечча. Народазнаўчы аспект паломніцкага тэксту «Хаджэнне ігумена Данііла» і «Жыція Еўфрасінні Полацкай».

Апостальская місія Андрэя Первазванага, яго «хаджэнне» і ўсходняе славянства. Андрэй як герой легендарна-апакрыфічны і фальклорны.

Раздзел ІІ.

СЛАВУТЫЯ КІЕВА-МАГІЛЯНЦЫ

на скрыжаваннт еўрапейскіх кальтур.

Каардынаты духоўнага культурна-асветнага жыцця Украіны

ХVІІ – першай паловы ХVІІІ ст.

Кіева-Магілянская акадэмія: прычыны ўзнікнення, яе статус, праграма і мэты.

Культуралагічны стрыжань прагрэсіўнай дзейнасці мітрапаліта Пятра Магілы і гетмана Украіны Івана Мазепы.

Уклад кіева-магілянцаў ў развіццё духоўнай культуры Еўропы.

Кіева-магілянцы і літаратурны працэс.

Раздзел ІІІ.

Феномен часу:

ДРАМАТУРГІЯ КІЕВА-МАГІЛЯНЦАЎ

як выява ўкраінска-беларускай культурнай супольнасці


Раздзел ІV.

Украінскі любамудр

Грыгорый СКАВАРАДА (1722 – 1794):

аспекты ўсходнеславянскага дыскурса


Раздзел V.

Іван КАТЛЯРЭЎСКІ (1769 – 1838).

Творчасць нацыянальнага пісьменніка --

выява сентыментальнай правінцыйнасці

ці заканамернасць агульнаеўрапейскага літаратурнага працэсу?


Раздзел VI.

Тарас ШАЎЧЭНКА (1814 – 1861)

Этапы інтэрпрэтацыі творчасці Кабзара –

як доўгі шлях да Украіны, да Беларусі,

да нацыянальнага самапазнання


Канцэпт 1. Тарас Шаўчэнка, Мікола Гогаль, расійскі рэвалюцыйна-дэмакратычны рух і пытанне нацыянальнай мовы.

Канцэпт ІІ. Тарас Шаўчэнка: нацыянальная характаралогія, запарожскае казацтва і творчы метад пісьменніка.

Канцэпт ІІІ. Тарас Шаўчэнка -- не атэіст. Ментальнасць казацтва і гуманістычныя асновы хрысціянскага светапогляду творцы.

Канцэпт ІV. Шаўчэнка і Беларусь: некаторыя аспекты кантактна-тыпалагічных сувязей. Тэорыя і гісторыя пытання.


Раздзел VII.

Вінцэнт ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ (1808 – 1884): Станаўленне беларускай драматургіі

і класічны рэпертуар тэатральнай Украіны ХІХ ст.


Заключэнне.

НАШЫ КАРАНІ.

Сучасны погляд на воблік русічаў у люстэрку старажытнасці


  • Сярэднія вякі як еўрапейская культурная парадыгма.

  • Шляхі хрысціянізацыі Еўропы.

  • Этапы станаўлення Кіеўскай Русі. Сувязі дзяржавы з Еўропай.

  • Традыцыйнае і новае ў асэнсаванні ўсходнеславянскіх каранёў. Моўна-філалагічныя і гістарычныя дыскурсы этымалогіі лексем «русічы» і «славяне».

  • Індаеўрапейскі корань украінцаў і беларусаў.

  • Скандынаўскі след у беларускай культуры.

  • Вялікае перасяленне славянскіх народаў. Гіпотэза пра Атылу як правадыра славян і князя кіеўскага.

  • Манастыры як асяродкі заходне-еўрапейскай і ўсходнеславянскай культур і літаратур.

  • Моўная характарыстыка кіева-рускай супольнасці.

  • Літаратура Кіеўскай Русі. Асноўныя тэндэнцыі развіцця.

  • Жанравыя разнавіднасці літаратуры Кіеўскай Русі. Фалькларызм як структурны фактар твораў усходнеславянскага Сярэднявечча. Народазнаўчы аспект паломніцкага тэксту «Хаджэнне ігумена Данііла» і «Жыція Еўфрасінні Полацкай».

  • Апостальская місія Андрэя Первазванага, яго «хаджэнне» і ўсходнее славянства: Андрэй як герой легендарна-апакрыфічны і фальклорны.

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   18

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Класіка І сучаснасць украінская літаратура І ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі у трох частках. Частка Эпоха Старажытнасці – ХІХ ст iconВострыкава Алена Уладзіміраўна
Але менавіта з ХІХ стагоддзя павялічваецца колькасць перакладаў з рускай літаратуры. На памежжы ХІХ-ХХ стагоддзяў інтарэс да рускай...

Класіка І сучаснасць украінская літаратура І ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі у трох частках. Частка Эпоха Старажытнасці – ХІХ ст iconДраматычная паэмаў трох частках
Нясвгж. Лета 1551 года. Палац Радзівілаў. Уваходзяць князь Радзівіл Чорны, Радзівіл Руды І мнішак

Класіка І сучаснасць украінская літаратура І ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі у трох частках. Частка Эпоха Старажытнасці – ХІХ ст iconРактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 3 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Калінкавіцкага, Кармянскага, Лельчыцкага, Лоеўскага, Мазырскага І нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці

Класіка І сучаснасць украінская літаратура І ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі у трох частках. Частка Эпоха Старажытнасці – ХІХ ст iconПольская І чэшская паэзія памежжа ХІХ-ХХ стагоддзяў (частка І) Для студэнтаў спецыяльнасці d 21 05 03 "Славянская філалогія" мінск 2003
Вучэбна-метадычны дапаможнік «Польская І чэшская паэзія памежжа ХІХ-ХХ стагоддзяў» / Аўт-склад. А. У. Вострыкава, М. М. Хмяльніцкі—Мн.:...

Класіка І сучаснасць украінская літаратура І ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі у трох частках. Частка Эпоха Старажытнасці – ХІХ ст iconКурс лекцый у дзвюх частках Частка 1 Мiнск 2009 удк 338(475)(075. 8)
Рэкамендавана да выдання Камісіяй па прыёмцы І атэстацыі электронных версій вучэбных І вучэбна-метадычных матэрыялаў Акадэмii кiравання...

Класіка І сучаснасць украінская літаратура І ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі у трох частках. Частка Эпоха Старажытнасці – ХІХ ст iconКурс лекцый у дзвюх частках Частка 1 4-е выданне, стэрэатыпнае Мiнск 2007 удк 338(475)(075. 8)
Рэкамендавана да выдання Камісіяй па прыёмцы І атэстацыі электронных версій вучэбных І вучэбна-метадычных матэрыялаў Акадэмii кiравання...

Класіка І сучаснасць украінская літаратура І ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі у трох частках. Частка Эпоха Старажытнасці – ХІХ ст iconКурс лекцый у дзвюх частках Частка 2 4-е выданне, стэрэатыпнае Мiнск 2007 удк 338(475)(075. 8)
Рэкамендавана да выдання Камісіяй па прыёмцы І атэстацыі электронных версій вучэбных І вучэбна-метадычных матэрыялаў Акадэмii кiравання...

Класіка І сучаснасць украінская літаратура І ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі у трох частках. Частка Эпоха Старажытнасці – ХІХ ст iconРактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 1 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Комплекс вучэбных матэрыялаў уключае тэкст лекцыі на тэму «Регіянальныя асаблівасці вясельных традыцый», чатыры часткі практычнага...

Класіка І сучаснасць украінская літаратура І ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі у трох частках. Частка Эпоха Старажытнасці – ХІХ ст iconБеларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны ХІІІ ст
Гісторыя сярэдневяковай Беларусі ў нашым паўсядзённым жыцці. Сувязь сучаснага з мінулым: лёс крыжа Еўфрасініі Полацкай; стан сярэдневяковых...

Класіка І сучаснасць украінская літаратура І ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі у трох частках. Частка Эпоха Старажытнасці – ХІХ ст iconБеларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны ХІІІ ст
Гісторыя сярэдневяковай Беларусі ў нашым паўсядзённым жыцці. Сувязь сучаснага з мінулым: лёс крыжа Еўфрасініі Полацкай; стан сярэдневяковых...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка