Заява беларускай нацыянальнай платформы форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства




НазваЗаява беларускай нацыянальнай платформы форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства
Дата канвертавання31.10.2012
Памер35.07 Kb.
ТыпДокументы
описание: np_eap_csf_bel


ЗАЯВА
БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ПЛАТФОРМЫ ФОРУМА ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ УСХОДНЯГА ПАРТНЁРСТВА


29 сакавіка 2012 г.

Мінск, Рэспубліка Беларусь


Мы, удзельнікі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, занепакоены тым, што ў беларускай судова-прававой практыцы па сёння выкарыстовываецца смяротнае пакаранне, асаблівы недавер і шырокае грамадскае абмеркаванне выклікаў смяротны вырак па справе тэрарыстычнага акту на станцыі метро “Кастрычніцкая” і яго паспешлівае выкананне.


Рэспубліка Беларусь - адзіная з еўрапейскіх краінаў, якая не адмовілася ад смяротных прысудаў шляхам іх поўнай адмены ці увядзення Мараторыя, што акрамя іншага пазбаўляе нашую краіну магчымасці стаць сябрам Рады Еўропы. У Беларусі, пачынаючы з 1991 году па 16 сакавіка 2012 году, было выканана прыкладна 400 судовых прысудаў аб смяротным пакараннібеларускія ўлады не прадастаўляюць грамадству дакладных статыстычных дадзеных па гэтым пытанні.


Апошні смяротны прысуд над асуджанымі па справе выбуху ў метро 11 красавіка 2011 г. Уладзіславам Кавалёвым і Дзмітрыям Канавалавым быў выкананы у сакавіку 2012 г. Судовы працэс, які адбываўся з 15 верасьня па 30 лістапада 2011 году не змог пераканаць беларускае грамадства, у тым ліку частку пацярпелых, у сапраўднай віне падазраваных. Прычынай гэтага сталіся наступныя фактары:

  • нягледзячы на выключны статус гэтай справы для Беларусі, судовы працэс праходзіў у незвычайнай спешцы;

  • заўвагі адвакатаў пра супярэчнасці ў дзеяннях і выніках працы следства ігнараваліся;

  • асуджаныя не мелі права да апеляцыі; да паўторнага, больш падрабязнага, перагляду сваёй справы;

  • засталіся не раскрытымі матывы, якімі б маглі кіравацца падазраваныя і асуджаныя да растрэлу.


Непасрэдна пасля тэракту 11 красавіка 2011 г. ўдзельнікі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства рашуча асудзілі гэты варварскі акт; зазначылі, што ён накіраваны супраць усіх грамадзянаў Рэспублікі Беларусь незалежна ад іх палітычных і грамадскіх поглядаў, нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці. Заклікі беларускай грамадскасці да ўладаў не рабіць паспешлівых крокаў, праводзіць вышукова-следчую працу ў рамках прававых нормаў; пры выяўленні выканаўцаў і прадстаўленні даказаў іх віны адмовіцца ад помсты, чым па-сутнасці з’яўляецца смяротнае пакаранне, і замяніць яго на пажыццёвае зняволенне, былі праігнараваныя.


Судовы працэс над У.Кавалёвым і Д.Канавалавым дыскрэдытаваў беларускую судова-прававую сістэму як унутры краіны, так і па-за яе межамі, выклікаў хвалю абгрунтаванай крытыкі беларускай і сусветнай грамадзянскай супольнасцяў. Прадстаўнікамі праваабарончых арганізацыяў было сабрана больш за 165 тысячаў подпісаў за ўвядзенне Мараторыю на смяротныя прысуды ў Беларусі. Ва ўсіх вялікіх гарадах прайшлі грамадзянскія акцыі, падчас якіх актывісты звярталі ўвагу на супярэчлівы судовы працэс і паспешлівы смяротны вырак, заклікалі беларускія ўлады спыніць саму практыку смяротнага пакарання ў краіне! Гэтыя падзеі падцвярджаюць гатоўнасць і жаданне вялікай часткі беларускага грамадства адмовіцца ад выкарыстання вышэйшай меры пакарання у айчыннай судовай практыцы.


Мы, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, удзельнікі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства:


  • Лічым выкананне смяротнага прысуду Ўладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава паспешлівым;




  • Асуджаем саму практыку смяротных пакаранняў на Беларусі;




  • Заклікаем улады Рэспублiкi Беларусь ўвесці Мараторый на смяротнае пакаранне!



Подпісы(сабраныя на час 20.00, 27 сакавіка):

Уладзімір Мацкевіч, Старшыня Часовага каардынацыйнага камітэта (ЧКК) Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Уладзіслаў Вялічка, сябра ЧКК Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Міжнародны кансорцыум «ЕЎРАБЕЛАРУСЬ»

Андрэй Ягораў, сябра ЧКК Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Навукова-даследчая ўстанова «Аналітычная група ЦЕТ»

Яўген Бойка, кіраўнік Магілёўскай адукацыйнай ініцыятывы

Міраслаў Кобаса, АГА "Фонд імя Льва Сапегі"

Сяргей Дзежурка, КПОО "Гуманитарный мост", Брэст

Анатолі Швецаў, ОО "Защита прав отцов и детей"

Тацяна Зелка, ООБП "Наше поколение"

Ігар Леднік, каардынатар Праваабарончага руха "Наша Беларусь"

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Заява беларускай нацыянальнай платформы форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства iconЗаява аб нацыянальнай платформе форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства
Мы, прадстаўнікі грамадскіх арганіцый, выказваем сваю падтрымку ідэі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга...

Заява беларускай нацыянальнай платформы форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства iconНапярэдадні чацвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
Запрашаем вас прыняць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: “Напярэдадні...

Заява беларускай нацыянальнай платформы форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства iconПраект Рэзалюцыя
Канфэрэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства, грунтуючыся на падставах Мемарандума аб...

Заява беларускай нацыянальнай платформы форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства icon1. Прэамбула. Гісторыя І актуальны стан
Канцэпцыя развіцця беларускай Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (2012-2014)

Заява беларускай нацыянальнай платформы форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства iconНапярэдадні чацвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
Л у канферэнцыі Нацыянальнаяй платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства, тым самым пацвярджаю, што падзяляю...

Заява беларускай нацыянальнай платформы форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства iconЯкія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі
Канферэнцыя будзе прысвечаная пытанням стратэгічнага развіцця Нацыянальнай платформы, яе далейшай інстытуцыяналізацыі, падрыхтоўке...

Заява беларускай нацыянальнай платформы форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства iconЗапрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі
Запрашаем Вас да ўдзелу ў канферэнцыі “Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: павестка дня для Беларусі”, якая адбудзецца...

Заява беларускай нацыянальнай платформы форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства iconНапярэдадні чацвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
Напярэдадні чацвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства”

Заява беларускай нацыянальнай платформы форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства iconНапярэдадні чацвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
Напярэдадні чацвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства”

Заява беларускай нацыянальнай платформы форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства iconПапярэдняя праграма канферэнцыі
Ад кантактаў паміж людзьмі да дэмакратыі І стабільнасці: роля Форума грамадзянскай супольнасці ў рэалізацыі тэматычных аспектаў Усходняга...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка