Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі




НазваМеладраматычная гісторыя на дзве дзеі
старонка5/5
Дата канвертавання31.10.2012
Памер0.54 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5
ТАНЯ. Ой, Саша, а раптам міліцыя?..

САША. Скажам, што сустрэліся франтавыя сябры. У міліцыі ж таксама людзі бываюць!.. (Налівае гарэлку.) Ну, давайце! За нашую неспадзяваную сустрэчу!

КУРТ. Мне нельга многа піць...

САША. А каму – можна?.. Мы патрошку, дзіцячыя порцыі! (Чокаюцца, выпіваюць, закусваюць). Вось ты мне скажы, Курт, ты ў сваёй Германіі часта п’еш гарэлку ў скверы?

КУРТ. Не... Я, здаецца, наогул ніколі не піў у скверы...

САША. Вось бачыш! Будзе што ўспомніць – і гэта добра. І жыццё, значыцца, пражыта недарэмна... (Ягонае напускное ўзбуджанне спадае.)

Н-да... Я, пакуль хадзіў за правіянтам, разважаў... Для нечага ж гэтае самае жыццё сутыкнула нас калісьці, га? Нічога проста так не здараецца, усё мае сваю прычыну і свой сэнс. Як ты думаеш, Таня?

ТАНЯ. Не ведаю...

САША. А ты, Курт?

КУРТ. Я таксама не ведаю...

САША. Вось і я пакуль што не ведаю... Але сэнс гэты абавязкова ёсць, не можа яго не быць!.. (Паўза.) Вып’ем за мудрасць жыцця!

П’юць, моўчкі закусваюць. Паўза.

ТАНЯ. Я, здаецца, зусім п’яная...

САША. Гэта нічога, гэта можна. У цябе ёсть значная прычына!..

(Паўза.) Курт, як твая нага? Танцуе “рускую”?

КУРТ. Дзякуй, з нагою ўсё ў парадку... Я расказаў дома, як ты вылячыў мяне і Таню, і ніхто не паверыў, нават мой урач. Ён аглядаў нагу некалькі разоў, вельмі дзівіўся і студэнтам-медыкам дэманстраваў яе як надзвычайны экспанат... Потым і сам пачаў эксперыменты з глінаю, цішком ад калег лячыў сваіх пацыентаў.

САША (хмыкнуўшы). І ніводны немец не памёр?

КУРТ. Ніхто не памёр, вядома... Наадварот: лячэнне ўсім дапамагала, але ўрача таго палічылі, мякка кажучы, не зусім нармальным. Ён і артыкулы пра гліну друкаваў ў часопісах, і лекцыі чытаў, толькі ўсё роўна многіе ставіліся да яго як да блазнюка... Ён памёр, так і не дачакаўшыся разумення і прызнання ад медыкаў...

САША. Нашыя ўрачы гэтаксама не вельмі давяраюць народнай медыцыне, а шкада. Народ – ён старэйшы за ўсялякую навуку і зусім не дурны, ведае што да чаго... (Паўза.) Дзе ты правёў астатак вайны?

КУРТ. Пасля таго, як ты пайшоў, мы прабылі ў руінах некалькі дзён, пакуль Таня трошкі не ачуняла, а потым разыйшліся. Таня, як аказалася, на фронт. А я... (Разгублена глядзіць на Сашу).

САША. А ты?..

КУРТ (вінавата). А я... вярнуўся ў камендатуру... Мне больш некуды было падацца – у нямецкай форме... Не было іншага выйсце...

САША (напружана). Іншы варыянт заўсёды ёсць... Значыцца, ізноў ваяваў супраць нас?

КУРТ. Не, я па-ранейшаму быў перакладчыкам... І нікога не забіваў.

САША. Зноў супраць нас, значыцца... Бог табе суддзя, як кажуць!... (Налівае сабе гарэлкі, п’е.) І калі ты вярнуўся ў сваю Германію?

КУРТ. Толькі ў 1947 годзе. Ў прыканцы вайны я трапіў у палон. Разам з іншымі пленнымі будаваў тут дамы...

САША. Гэта добра, што будаваў... Я бачыў такіе дамы – зроблены

на славу! (Рэзка.) Аказваецца, вы, немцы, і працаваць умелі, а не толькі забіваць!

ТАНЯ. Саша, калі ласка, не заводзься... Не трэба нам болей піць...

САША. Думаеш, я п’яны? З чаго тут зрабіцца п’яным?.. У мяне душа баліць, таму і заводжуся! Я ўсё жыццё ваюю ўва сне, а ты хочаш, каб я не заводзіўся?! Я ўсё жыццё пражыў, як на вайне!.. У мяне было два сыны, і абодва прайшлі Афганістан. Старэйшы Ігар загінуў,

а малодшы Аляксей вярнуўся калекаю... Ён кожную ноч працягваў ваяваць, як і я, і не было яму ані спакою, ані суцяшэння. Праз паўгода Алёшка ажаніўся, дачку нарадзіў. Мы з жонкаю спадзяваліся, што сямейныя клопаты яго ўратуюць. Не ўратавалі! І ён глушыў сваю памяць наркотыкамі, а потым рукі на сябе наклаў... Праз тое і маці сваю загубіў – яна перажыла яго ўсяго на два месяцы... Горка мне, як бацьку, але я не асуджаю Алёшку, бо разумею! Бо вельмі добра ведаю, як гэта – жыць з гэткім болем... (Паўза.) Усе войны калі-небудзь скончваюцца. Усе палітыкі, якія распачыналі гэтыя войны, калі-небудзь паміраюць. Але застаюцца народы і памяць, якая не дае ўзлюбіць ворага свайго, хай сабе і былога... Чаму палітыкі ніколі пра тое не думаюць? Чаму яны не думаюць, як будуць жыць народы пасля ўсяго, што з імі адбывалася?..

Я ніколі не быў у Афганістане, але не магу спакойна слухаць пра гэтую краіну, таму што яна забрала ў мяней дзяцей. І чыйсьці бацька ў Афгане кляне, мабыць, Савецкі Саюз за сваё бацькоўскае гора, і я яго разумею... Ведаеце, я да гэтай пары не магу слухаць нямецкую мову і не ў стане ўявіць сабе, што ў Германіі жывуць нармальныя людзі і нішто чалавечае ім не чужое. І не магу я прыкінуццца, нібыта на ўсё забыўся і ўсё дараваў! Не магу і ўсё тут! Гэта грамыхае ўва мне, як бясконцая навальніца, якую не заглушыць ані крыкам, ані часам, ані гарэлкаю...

Вылівае сабе рэшткі гарэлкі, прагна п’е, глытаючы слёзы.

Доўгая паўза. У Курта звоніць мабільнік.

КУРТ (хрыпла, не адразу). Выбачайце, гэта мой сын... (У трубку.) Я-я, Ганс... (Слухае.) Я, нацюрліх... (Хавае тэлефон.) Ён сказаў, што нам пара ехаць... Мы едзем зараз у вёску пад Мінскам, а адтуль – дадому...

ТАНЯ. Так хутка... Мы ж нават і не пагаварылі як след...

КУРТ. Гансу нельга затрымлівацца... (Працягвае ёй і Сашу візітоўкі.) Вось... Можа, калі-небудзь будзеце ў Ляйпцыгу... Альбо патэлефануйце мне адсюль... Буду вельмі рады...

ТАНЯ. Давай я напішу свае каардынаты... Вось толькі на чым?..



Курт працягвае ёй яшчэ адну візітоўку і ручку. Таня піша.

Курт паглядае на Сашу. Той, памарудзіўшы, таксама піша.



САША. Гэта мой тэлефон... Хатні... Да мабільніка мы яшчэ не дараслі... Я жыву з нявесткаю і ўнучкай... (Паўза.) Прабач, што пяшчоты не атрымалася...

КУРТ. Гэта вы мяне прабачце. Я, мабыць, гэтак і памру – з адчуваннем віны. Спадзяваўся, што пабуду тут, пагавару з вамі – і зробіцца лягчэй. Не зрабілася!.. Я быў у вашай Хатыні, быў у музеі вайны і паўсюдна баяўся прызнацца, што я – немец... (Паўза.)

Гітлер саслужыў Германіі вельмі благую службу... Ведаеш, Саша, ты маеш рацыю: кожны палітык абавязкова павінен думаць пра тое, якую рэпутацыю ён рыхтуе ўласнай краіне. Палітык павінен рабіць так, каб ягоныя суайчыннікі ганарыліся сваёй бацькаўшчынай і сваёй гісторыяй, а не саромеліся б за іх... Калі ён сапраўдны патрыёт, то не будзе знішчаць іншыя народы, нават дзеля высокай ідэі, бо крывавыя плямы з гісторыі не змываюцца і народная памяць нічога і ніколі не забывае... А Гітлер... Ён здрадзіў Германіі і зрабіў немцаў вечнымі заложнікамі ягонай здрады... (Паўза. Цяжкі ўздых.) Ну што ж... Як кажуць у вас – не памінайце ліхам... І прабачце нас!



Курт цалуе Таніну руку. Таня абдымае яго.

Саша і Курт абменьваюцца рукапацісканнем.



ТАНЯ. Курт, ты не прападай... Тэлефануй нам – мне і Сашу...

КУРТ. Так, канешне... Вы мяне не праводзьце, я ў Мінску крыху абсвоіўся, не згублюся...

Пайшоў, не азіраючыся.



ТАНЯ. Нядобра неяк на душы... (Паўза.) Саша, ты зараз куды?

САША. Дадому, куды ж яшчэ?

ТАНЯ. Можа, зойдзеш да мяне? Мой дом недалёка... Пасядзім, пагаворым... Я ж пра цябе нічога не ведаю... Пойдзем, га?

САША. Мы цяпер часта будзем гаварыць адно з адным, калі знайшліся... (Кідае пустую бутэльку ў сметніцу.) Пойдзем... А скрыню куды падзенем?

ТАНЯ. Возьмем з сабою, кінем каля сметнікавых бакаў... Я не запрасіла вас абодвух да сябе, бо жыву прымітыўна, па-старэчаму... Няёмка паказваць іншаземцу такія жыццёвыя ўмовы...



САША (усміхнуўшыся). Я разумею: бедныя але з гонарам!.. Можа, за шампанскім збегаць?

ТАНЯ. Не трэба, ў мене запрыпашана бутэлька – на ўсялякі выпадак... (Грамыхае гром. Таня глядзіць на неба.) Ну вось, ізноў грамыхае...

САША. Нічога, няхай сабе грамыхае! Навальніца – гэта не страшна... Гэта не вайна!


Таня бярэ Сашу пад руку, і яны ідуць прэч.

Пачынаецца навальніца.


К А Н Е Ц .
1   2   3   4   5

Падобныя:

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі icon"Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны"
Гісторыя Беларусі” складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях: 1-21 03 01 “Гісторыя...

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі icon1 21 80 15 «Усеагульная гісторыя» тлумачальная запіска
Праграма курса “Усеагульная гісторыя” прадназначана для паступаючых у магістратуру на дзённую І завочную формы навучання па спецыяльнасці...

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі icon1547 – пасля 1590 Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія І дамовыя дзеі слаўнага народу літоўскага, жамойцкага І рускага
Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія І дамовыя дзеі слаўнага народу літоўскага, жамойцкага І рускага

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі iconАдна спераду, дзве ззаду, адна ззаду І дзве спераду, адна паміж дзвюма І тры ў рад. Колькі ўсяго качак ляцела?
Раздзялі прамавугольнік так, каб сума лікаў у кожнай частцы была аднолькавай. (2 балы)

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі iconСпецыяльнасці, па якіх вядзецца падрыхтоўка на факультэце Гісторыя (айчынная І ўсеагульная) Уступныя экзамены
Уступныя экзамены: Гісторыя Беларусі; Сусветная гісторыя навейшага часу; Беларуская (руская) мова

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі iconС. Н. Князеў 2011 г. Регістрацыйны № уд- гісторыя беларус І
Вучэбная праграма «Гісторыя Беларусі» складзена на основе тыпавой вучэбнай праграмы «Гісторыя Беларусі», регістрацыйны № тд – сг....

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі iconГісторыя беларусі вучэбная праграма дысцыплины абавязковага кампанента для спецыяльнасці
Вучэбная праграма дысцыпліны абавязковага кампанента “Гісторыя Беларусі” складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых...

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі icon1-21 80 16 "Айчынная гісторыя" тлумачальная запіска
Дысцыпліна “Гісторыя Беларусі» з'яўляецца нарматыўнай І адной з вядучых у навучальным плане спецыяльнасці «Гісторыя» вну рэспублікі...

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі iconС. Ф. Шымуковіч Эканамічная гісторыя Беларусі
Лекцыя Прадмет, метады І задачы курса “Эканамічная гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Эканамічная гісторыя Беларусі” ў сістэме...

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі icon3агад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Білеты для правядзення абавязковага выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя. Гісторыя Бел арусі»

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка