Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі




НазваМеладраматычная гісторыя на дзве дзеі
старонка4/5
Дата канвертавання31.10.2012
Памер0.54 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5
КУРТ. Я вельмі ўзрадаваўся, калі Ганс прапанаваў мне

паехаць з ім.

САША. Твайго сына завуць Гансам?

КУРТ. Так. У мяне яшчэ ёсць два ўнука. А ў цябе?

САША (не адразу). Слухай... Можа вып’ем, га?

КУРТ. У якім сэнсе?

САША. У самым найпрамым. Вось, у мяне з сабою... (Паказвае

пакет.) Прынёс на ўсялякі выпадак. Думаю, столькі гадоў не бачыліся...

КУРТ. Што, будзем тут выпіваць?..

САША. А дзе ж? Давядзецца тут, калі мы тут сядзім... Давай?..

І размова па-іншаму пацячэ...

КУРТ. Можа, спачатку Таню дачакаемся?

САША. Добра, давай дачакаемся... (Паўза.) Не, давай усё-ткі вып’ем!

КУРТ (няўпэўнена). Ну, калі ты хочаш...

САША (зазірнуўшы ў пакет). Ой, блі-ін! А шклянак – нямашака... Бутэльку ўзяў, а пра шклянкі забыўся... Старасць – не радасць!.. Будзеш з гарла?

КУРТ (разгублена). З горла?.. Твайго?.. Як гэта?

САША. Ну, ты даеш! З гарла бутэлькі, вядома... Дакладней –

з рыльца... Будзеш?

КУРТ. Н-не ведаю...

САША. А што тут ведаць? Ці так, ці гэтак. Ці будзеш, ці не.

КУРТ. Добра... Буду з горла... З рыльца...

САША. Вось і цудоўна! А то неяк не па-людску: такая сустрэча –

і насухую... (Дастае з пакета бутэльку, адкаркоўвае, працягвае Курту.)

Давай першы! Ты ж у нас госць!

Курт насцярожана, зажмурыўшыся, адпівае некалькі глыткоў, задыхваецца.

Ведаеш, а я і закусь забыў... (Смяецца.) Нічога, мы рукавом занюхаем, па-паходнаму!

КУРТ. Як гэта?

САША. Зараз пакажу... (Выпіў, кракнуў, прыціснуў рукаў да носу,

глыбока ўдыхнуў. Затым з задавальненнем пагладзіў сябе па грудзіне.)

Ух, хораша пайшла, радзімая!.. Яшчэ будзеш?

КУРТ. Не-не, пакуль дастаткова! Вялікі дзякуй!

САША. Ну, як хочаш... (Завінчвае бутэльку, хавае яе ў пакет.) Ну, як яно? Пахарашэла?

КУРТ (захмялеўшы). Пахарашэла!

САША. От і добра! Цяпер можна крышку паслабіцца... Паглядзі, гэта не Таня?.. (Глядзіць у канец алеі).

КУРТ (захваляваўшыся). Дзе?

САША. Ды ву-унь!.. У сіняй сукенцы.

КУРТ. Не-е... Гэтая жанчына не падобная на Таню, яна вельмі пажылая...

САША (хмыкнуўшы). А я – надта падобны на Сашу, якога ты калісь ведаў?

КУРТ. Прабач... Не вельмі...

САША. Вось бачыш, столькі гадоў прайшло! Зараз, між іншым, аж дзевяноста восьмы год.

КУРТ. Пяцьдзесят пяць.

САША. Што – пяцьдзесят пяць?

КУРТ. Гадоў. Прайшло пяцьдзесят пяць гадоў, як мы не бачыліся...

САША. Ты глядзі! Можна сказаць, цэлых... (Падлічвае пра сябе.) Цэлых чатырнаццаць войн!.. Нішто сабе... Жыццё праляцела, як адно імгненне... (Паўза).

КУРТ. Паслухай, Саша, я хачу спытацца... Чаму ты тады не вярнуўся? Пайшоў за прадуктамі – і ўсё... Я падумаў, што ты спецыяльна знік, каб мяне з сабою не браць.

САША. Ну, ты скажаш!.. Я цябе і так не ўзяў бы, бо немцу нечага было рабіць у Савецкім Войску... А не вярнуўся я таму, што не атрымалася... Прыйшоў у вёску – а там паліцаі аблаву ўчынілі. Мяне схапілі, знайшлі пісталет – і пайшло-паехала... Пратрымалі пад замком два тыдні. Білі так, што траціў прытомнасць... Яны вырашылі, што я – партызанскі разведчык, і ўсё дапытваліся, якое ў мяне заданне... Нейкім цудам атрымалася збегчы... Перайшоў, як і збіраўся, цераз лінію фронта, каб фашыстаў біць. Прывялі мяне да вайсковага начальства – галоднага, абарванага, без дакументаў. Начальства асабліва не разбіралася: калі прыйшоў з акупацыйнай зоны – значыцца, нешта са мной не так... Добра яшчэ, што я з перапугу назваў не сваё прозвішча, інакш усё жыццё давялося б сёрбаць...

КУРТ. Што – сёрбаць?

САША. Вынік свайго патрыятызму – зэкаўскую баланду!.. Мяне ж праз некалькі дзён пад гэтым чужым прозвішчам і накіравалі ў лагер... КУРТ. У які лагер?

САША (раззлаваўшыся). У піянерскі, вядома! Здароў’е паляпшаць!

КУРТ. Ну вось, ізноў я цябе раздражняю. Як тады...

САША. Ты тут ні пры чым, успомнілася – вось і раззлаваўся...

(Паўза.) Дык вось... Пагрузілі нас у таварняк. Гэта цягнік такі, у ім арыштантаў перавозілі... Нас многа назбіралася, цэлы эшалон. І ўсе, атрымліваецца, ворагі народа і здраднікі Радзімы!.. Я плакаў ад крыўды

і безвыходнасці, але нічога не мог зрабіць... Нам пашчасціла: праз нейкія паўгадзіны цягнік наш разбамбілі, многія паляглі на месцы, а тыя, што засталіся жывымі, кінуліся хто куды. І я – у тым ліку... Шмат дзён блукаў па лесе, ягады збіраў, грыбы – гэтак і выжыў. Аднойчы заснуў пад дрэвам, і на меня партызаны натыкнуліся, забралі з сабою.

У атрадзе былі хлопцы з Гомеля, яны мяне пазналі, падцвердзілі, што

я камсамолец, а не якісьці там здраднік... Так я зрабіўся партызанам і прабыў ім да самага вызвалення Беларусі... Да Германіі тваёй, як бачыш, не дайшоў і на рэйхстагу не распісаўся, але ўсё роўна адведаў вайну пад самую завязку – усё цела ў шрамах... (Глядзіць у канец алеі.) А вось, здаецца, і Таня...


Абодва напружана ўглядаюцца ў ТАНЮ,

якая павольна крочыць да іх.



КУРТ (ціха). Так, здаецца, гэта яна...

ТАНЯ (спыніўшыся). Я прашу прабачэння...

САША. Таня?..

Курт і Саша ўзнімаюцца.

ТАНЯ (моцна хвалюючыся). Саша?.. Курт?..

Мужчыны крочаць да яе, Курт працягвае кветкі.

Таня абдымае іх абодвух.

Божачкі!.. Гэта і сапраўды вы!.. (Плача).

САША. Ну-ну... Ну што ты, што ты?.. (Хавае вочы, шмыгае носам.)

Яшчэ трошкі – і мы з Куртам таксама захныкаем. А мы ж усё-ткі мужыкі... Давайце прысядзем...

Сядаюць на лаўку. Таня – пасярэдзіне.

ТАНЯ. Ведаеце, тэлефаную пасля перадачы на тэлебачанне, а сама не веру... Столькі часу прайшло!.. Ой, хлопчыкі!.. (Аглядае іх).

САША (смяецца). Хлопчыкі – а як жа!.. З сівымі галовамі...

ТАНЯ. Курт, ты да нас надоўга?

КУРТ. Сягоння, на жаль, ад’язджаю. У сына бізнес, яму трэба вяртацца...

ТАНЯ. Вы сюды на экскурсію?

КУРТ. Не, мы прывезлі гуманітарную дапамогу для дзіцячых дамоў. Адзежу, цацкі, тэхніку, лейкі...

САША (пахмурна). Дапамогу, значыцца?.. Вы, немцы, прывезлі

ў Беларусь гуманітарную дапамогу? І гэта пасля ўсяго, што вы тут нарабілі?!

ТАНЯ. Саша, ну што ты?.. Курт, прабач...

САША. Гэта што такое атрымліваецца: мы вас перамаглі, а вы нам, пераможцам, аб’едкі свае возіце?!

ТАНЯ. Саша, калі ласка!..

КУРТ. Гэта не аб’едкі! Ганс набыў усё гэта на свае ўласныя, сумленна заработаныя грошы... Мы ведаем, што вам зараз цяжка...

САША. А нам заўсёды было цяжка! Нам наогул ніколі не бывае лёгка, бо такі мы народ! Але гэта не азначае, што нас можна зняважаць падачкамі!

КУРТ. Мабыць, будзе лепш, калі я пайду... Я не хачу, каб з-за мяне...

ТАНЯ. Курт, ну што ты... Ты ж памятаеш, які ў Сашы характар.

У яго галава сівая, а ён усё той жа хлопчык!

КУРТ. Я не думаў, што наш прыезд можна ўспрыняць, як знявагу... І Саша дагэтуль не дараваў...

САША. Ды не магу я дараваць вам – і ўсё тут! Нельга такое дараваць і забываць, інакш усё будзе вяртацца і паўтарацца! Разумееш?!..

У таго, што вы тут нарабілі, не можа быць сроку даўніны!

КУРТ. Мабыць, так... І ты маеш рацыю... Але мы хочам іскупіць... Ужо не адно пакаленне немцаў вырасла з адчуваннем віны за тую праклёную вайну. Вельмі цяжка жыць з гэткім грузам...

САША. Ты глядзі, яны, аказваецца, вельмі пакутууць! І я павінен ім паспачуваць!.. Можа яшчэ біць чалом зямныя паклоны і плакаць ад удзячнасці?!

ТАНЯ. Саша, я прашу цябе!..

САША. Ну што ты ўсё: Саша, Саша! Я ўжо сто гадоў Саша!

КУРТ. Я ўсё-ткі пайду... Прабачце... (Устае.) Мы, хутчэй за ўсё, болей не ўбачымся...

ТАНЯ. Курт, ну што ты?.. Саша, чаго ты маўчыш?!

САША (не адразу, з намаганнем). Курт, ты гэта... Застанься...

(З вымучаным ажыўленнем.) Ведаеце што? А давайце вып’ем! Не панясу ж я бутэльку назад!.. (Зазірнуўшы ў свой пакет.) От, ёлкі-палкі!.. Таня, вы тут пасядзіце, а я пайду чаго-небудзь здабуду... Я хутка!..

Саша таропка ідзе прэч.

ТАНЯ (усаджвае Курта). Не крыўдуй на Сашу, Курт...

КУРТ. Ён мае рацыю... Па-свойму... (Няёмкая паўза).

ТАНЯ (глядзіць на неба). А я парасон не ўзяла... Як бы навальніца не пачалася...

КУРТ. Можа, трэба пайсці ў памяшканне?

ТАНЯ. Куды, напрыклад?

КУРТ. У рэстаран ці ў кафе... Альбо яшчэ куды...

ТАНЯ. Але ж там столькі чужых вачэй, а я не люблю натоўп...

Ды й размова там не атрымаецца. Не, лепей тут... (Паўза).

КУРТ. Як ты пражыла гэтыя гады?

ТАНЯ. Як пражыла?.. (Уздыхае.) Па-рознаму, Курт... Складана...

КУРТ. Кім ты стала пасля вайны?

ТАНЯ. Думала, што буду працягваць працаваць у медыцыне, але

зразумела, што не змагу – пасля той крыві і ўсяго, што я бачыла... Вывучылася на бібліятэкара. Хацелася хутчэй усё забыць... Не атрымліваеца! Усё жыццё намагаюся збегчы ад вайны, але яна не адпускае...


КУРТ. У цябе, мабыць, ужо ўнукі ёсць?

ТАНЯ (не адразу). Не, няма ў мяне ўнукаў... Я жыву адна. Замуж так і не выйшла – жаніхі мае назаўсёды на вайне засталіся... І дзяцей у мяне болей не было...

КУРТ. Прабач...

ТАНЯ. Пасля таго, як мы з табою разыйшліся ў розныя бакі, я накіравалася назад, ў свой шпіталь. Прайшла з ім усю вайну, двойчы была параненая... Дэмабілізавалася адразу пасля Перамогі – па стану здароў’я. І паехала ў свой родны Мінск... Ён быў увесь разбураны. Ад дома, дзе мы жылі да вайны, нічога не засталося... (Паўза.) Мама мая памерла ў эвакуацыі ад тыфу, бацька загінуў у 45-м, а іншых сваякоў

не было, усе загінулі... Я засталася зусім адна... І мне давялося ўсё пачынаць нанава... (Паўза.) Мне ішоў дваццаць першы год, а я адчувала сябе старою бабулей. Я быццам згубіла сябе на вайне і ніяк не магла знайсці. Нічога не ўмела, жыць не ўмела!.. На вайне бачыла толькі кроў

і смерць, а тут трэба было прызвычаіцца да мірнага жыцця, трэба было навучыцца быць мірным чалавекам, быць жанчынаю... Смешна ўспомніць: калі ўпершыню надзела абцасы, кульгала на іх, нібыта на пратэзах... Ведаеш, я нават шкадавала калі-нікалі, што скончылася вайна, настолькі цяжка было адаптавацца да звычайнага жыцця...

КУРТ. Як усё гэта жахліва... Жанчына не павінна праходзіць праз такое...

ТАНЯ. Так, гэта не жаночая справа – ваяваць... Ды й не мужчынская гэтаксама... Чалавек жыве не для таго, каб забіваць і быць забітым!.. (Паўза.) Пасля вайны я спрабавала знайсці тое месца, дзе мы

з Сашам пахавалі майго сына... Якое там – “пахавалі”! Закапалі сярод смецця, нібыта мёртвае кацянятка... (Прыціскае насоўку да вачэй.) Шукала тое месца і не знайшла... Там пабудавалі нейкія склады...

Я штогод у дзень ягоных народзінаў... у дзень смерці майго хлопчыка... ездзіла туды з кветкамі, як на могілкі. Пастаю каля цагліннай агарожы, пагавару з ім, паплачу – і назад у Мінск... Дарога далёкая, а здароў’е ў мяне благое. Ужо колькі год, як перастала ездзіць. У ягоны дзень стаўлю ў царкве свечку за ўпакой... (Паўза.) Я нават не паспела даць сыночку імя... Ён ў мяне безыменны, нібыта салдат той вайны...

Доўгая паўза. Таня ціха плача.


Да лаўкі таропка падыходзіць САША з пакетам

у адной руцэ і з драўлянай скрыняю ў другой.


САША (ажыўлена). Не сумуеце тут?.. Я трошкі абтаварыўся... (Глядзіць на Таню.) Ты чаго плачаш?

ТАНЯ. Ды так... Вайну ўспомніла...


САША. Зараз горлачкі прамочым, і лягчэй будзе ўспамінаць...

(Ставіць скрыню каля лаўкі, накрывае яго газетаю.) Мы па-паходнаму, так бы мовіць... (Ставіць гарэлку, аднаразовые чаркі і талерку, на якую кладзе бутэрброды.) Сціпла, але з густам, як той казаў...

1   2   3   4   5

Падобныя:

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі icon"Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны"
Гісторыя Беларусі” складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях: 1-21 03 01 “Гісторыя...

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі icon1 21 80 15 «Усеагульная гісторыя» тлумачальная запіска
Праграма курса “Усеагульная гісторыя” прадназначана для паступаючых у магістратуру на дзённую І завочную формы навучання па спецыяльнасці...

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі icon1547 – пасля 1590 Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія І дамовыя дзеі слаўнага народу літоўскага, жамойцкага І рускага
Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія І дамовыя дзеі слаўнага народу літоўскага, жамойцкага І рускага

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі iconАдна спераду, дзве ззаду, адна ззаду І дзве спераду, адна паміж дзвюма І тры ў рад. Колькі ўсяго качак ляцела?
Раздзялі прамавугольнік так, каб сума лікаў у кожнай частцы была аднолькавай. (2 балы)

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі iconСпецыяльнасці, па якіх вядзецца падрыхтоўка на факультэце Гісторыя (айчынная І ўсеагульная) Уступныя экзамены
Уступныя экзамены: Гісторыя Беларусі; Сусветная гісторыя навейшага часу; Беларуская (руская) мова

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі iconС. Н. Князеў 2011 г. Регістрацыйны № уд- гісторыя беларус І
Вучэбная праграма «Гісторыя Беларусі» складзена на основе тыпавой вучэбнай праграмы «Гісторыя Беларусі», регістрацыйны № тд – сг....

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі iconГісторыя беларусі вучэбная праграма дысцыплины абавязковага кампанента для спецыяльнасці
Вучэбная праграма дысцыпліны абавязковага кампанента “Гісторыя Беларусі” складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых...

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі icon1-21 80 16 "Айчынная гісторыя" тлумачальная запіска
Дысцыпліна “Гісторыя Беларусі» з'яўляецца нарматыўнай І адной з вядучых у навучальным плане спецыяльнасці «Гісторыя» вну рэспублікі...

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі iconС. Ф. Шымуковіч Эканамічная гісторыя Беларусі
Лекцыя Прадмет, метады І задачы курса “Эканамічная гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Эканамічная гісторыя Беларусі” ў сістэме...

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі icon3агад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Білеты для правядзення абавязковага выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя. Гісторыя Бел арусі»

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка