Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі




НазваМеладраматычная гісторыя на дзве дзеі
старонка2/5
Дата канвертавання31.10.2012
Памер0.54 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5
САША. Пляваць я хацеў на тваё імя, на цябе і на тваю праклёную Германію!

КУРТ (нясмела). Прашу прабачыць... Германія – вялікая краіна...

САША. Ага, а немцы – вялікая нацыя! Давай, скажы мне яшчэ, што вы далі свету Бетховена і Гётэ!

КУРТ. Але ж мы і сапраўды далі свету Бетховена і Гётэ...

ТАНЯ. А яшчэ – Гітлера.

КУРТ. Гітлера, на жаль, таксама...

САША. Ах, “на жаль”! Ён, аказваецца, перажывае наконт Гітлера! Залямантуй яшчэ “Гітлер капут!”, каб мы канчаткова пераканаліся ў шчырасці тваіх высокіх перажыванняў! Ну, давай!

Курт маўчыць. Саша наводзіць на яго аўтамат.

Я сказаў: давай!.. Давай, я сказаў! Ну?.. “Гітлер капут!”

КУРТ (не адразу). Гітлер... капут...

САША. Гучней!

ТАНЯ. Саша, ды пакінь ты яго...

САША. Гучней, я сказаў!

КУРТ. Гітлер капут!

САША. Яшчэ!

КУРТ. Гітлер капут!

САША (апускае аўтамат). Вось так, фашыстцкі вырадак...

КУРТ (нясмела). Прашу прабачэння... Але... Не ўсе немцы – фашысты...

САША. А для мяне ўсе вы – аднолькавыя! Усе – фашысты! Зразумеў?!

ТАНЯ. Да вайны я была ў піянерскім лагеры, і да нас прыязджалі нямецкія школьнікі. Нармальныя рабяты, мы нават пасябравалі. Адзін хлопчык так хораша “рускую” танцаваў і песню нашую вывучыў...

САША. І што?

ТАНЯ. Ды так, успомнілася... Мы тады і ўявіць сабе не маглі, што гэтыя вясёлыя школьнікі зробяцца нашымі ворагамі...

КУРТ (узрушана). Прашу прабачыць... А дзе той дом?




ТАНЯ. Які дом?

КУРТ. Лагерны, куды нямецкія школьнікі прыязджалі!

ТАНЯ. Пад Мінскам. Але гэта было да вайны.

КУРТ. Цябе завуць – Таня Сакалова?

ТАНЯ. Так... Таня... Сакалова...

КУРТ. Ты не пазнаеш мяне? Я – Курт! Гэта ж я тады “рускую” танцаваў, мяне мама навучыла... Мы разам з табой танцавалі!

ТАНЯ. Ты з Лейпцыга?

КУРТ (узрадавана). З Ляйпцыга! Курт Зэгерс! Ты мне потым паштоўкі з краявідамі Мінска дасылала. А я табе – з краявідамі Германіі. Памятаеш?

САША (здзекліва). Ух, ты, якая радасная сустрэча! Я не перашкаджаю вам радавацца?

ТАНЯ. Саша, ты ведаеш, яго маці і сапраўды з Ленінграду.

Я памятаю – ён гаварыў!

КУРТ. З Пецербургу! Яе ў чатырнаццаць год бацькі вывезлі ў Германію, але яна заўжды любіла Расію. І мяне навучыла любіць гэтую краіну. Калі я прыехаў сюды... Ну, тады, да вайны... Калі я прыехаў, у мяне было такое адчуванне, нібыта я дадому вярнуўся.

ТАНЯ. Хто б падумаў, што мы з табой сустрэнемся... Вось так... На

вайне... (Паўза.) Давай я пагляджу тваю нагу... (Спрабуе нахіліцца да нагі Курта, але жывот ёй перашкаджае.) Саша, дапамажы мне давесці яго да кушэткі...

САША. А як жа, бягу аж падаю!

ТАНЯ. Я не змагу адна... Калі ласка... (Паўза. Саша, са злосцю плюнуўшы, цягне Курта да кушэткі. Курт стогне.) Асцярожна, яму ж баліць!

САША. Не вялікая цаца, пацерпіць!

ТАНЯ (дастае з чамадана бінты, перавязвае нагу Курта). Рана не вельмі цяжкая, але баюся, што можа пачацца гангрэна... Лейкі патрэбны...

КУРТ. Я магу памерці?

САША. Што, фрыц, не хочацца паміраць?

КУРТ. Так, не хочацца... Я ў мамы адзін, і я яе вельмі люблю...

САША. Ты глядзі, ён матулечку сваю любіць! Баіцца яе засмуціць, паміраць не хоча!.. Мой брат таксама не хацеў паміраць. Яму ўсяго шэсць год было, калі гэткая ж свалата, як і ты, у галаву яму стрэліла. Дзеля забавы!

КУРТ. Я нікога не забіваў...

САША. Гэта мы ўжо чулі: ты сюды не забіваць прыехаў, а пагасцяваць! На гістарычную радзіму! Па прычыне вялікай любові да гэтай зямлі!

ТАНЯ. Саша, калі ласка... Не трэба так...

САША. Не трэба?!.. Ну што ты мяне вучыш, ну што ты мяне выхоўваеш?! Яны твой Мінск занялі, а ты з ім цацкаешся тут!.. Можа, яны ўжо маці тваю забілі! Можа, твой бацька загінуў ад іхняй кулі, а ты гатовая гэтаму фрыцу раны залізваць?!.. Як ты можаш?! Як ты можаш?!

Саша зрываецца з месца, выбягае.

КУРТ. Як моцна ён мяне ненавідзіць...

ТАНЯ. Немцы забілі ягоных родных...

КУРТ. Так, я усё разумею... На ягоным месцы я б таксама... (Паўза.) Я быў перакладчыкам на допытах і бачыў, што робяць фашысты з вашымі людзьмі... Гэта немагчыма дараваць! Немагчыма!.. Аднойчы дапытвалі маладую дзяўчыну. Яна была вельмі прыгожая, з доўгай жоўтаю касой... Яе арыштавалі за сувязь з партызанамі. Тыя, што вялі допыт, заганялі ёй пад пазногці голкі, тушылі цыгарэты на твары, касу падпалілі. І так жудасна білі!.. А дзяўчына маўчала, нікога не выдала...

Калі яе цягнулі назад у камеру, гэта быў крывавы і апалены кавалак мяса...

ТАНЯ. Божа мой!.. Звяры!

КУРТ. Я ніколі не думаў, што цывілізаваныя людзі здольныя на такое... Мне сорамна, што я – немец... (Паўза.) Ведаеш, Таня, Германія ніколі вас не пераможа. Вас немагчыма перамагчы, пакуль ёсць такія, як тая дзяўчына з жоўтаю касой... Я часта думаю: з якога матэрыялу вы ўсе зробленыя? Што дапамагае вам быть такімі моцнымі?

ТАНЯ. Не ведаю... Проста мы любім сваю Радзіму.

КУРТ. Я таксама люблю сваю радзіму, але я зусім не перакананы

ў тым, што змог бы выцярпець тое, што вытрымліваеце вы. Гэта вышэй за чалавечыя магчымасці!.. (Паўза).

ТАНЯ. Ты даўно на вайне?

КУРТ. Не, усяго паўгода, але я ўжо столькі ўсяго бачыў і столькі зразумеў... Вайна – гэта няправільна! Гэта бесчалавечна! Людзі не павінны забіваць адзін аднаго!

ТАНЯ. Не мы распачалі гэтую праклёную бойню...


Уваходзіць САША.

САША (не гледзячы ні на каго). Пайду я... (Бярэ свой рукзак).

ТАНЯ. Куды ж ты – у такую навальніцу?

САША. Усё туды ж – фашыстаў біць!.. Што з аўтаматам рабіць?

ТАНЯ. Не ведаю... Табе з аўтаматам ісці нельга, яго за пазуху не схаваеш. Пакінь тут.

САША. А ты не баішся, што твой сябрук “паўдзячыць” цябе за міласэрнасць? Прашые чаргою – і памінай як звалі!

ТАНЯ. Ён не будзе страляць у мяне.

САША (здзекліва). Канешне, не будзе! Ён жа амаль родзіч!.. Бач, як вы тут парадніліся, ну проста еднасць народаў! Чорт з вамі, сябруйце! (Накіроўваецца да выхада).

ТАНЯ. Саша!..

САША (азірнуўшыся). Ты тут доўга не затрымлівайся, ідзі да нашых! Скончыцца дождж – і ідзі адсюль!

ТАНЯ. Беражы сябе!

САША. І ты – таксама...

Саша выходзіць.

КУРТ. Я так не хачу, каб скончыўся дождж... Не хачу, каб ты пайшла... Я не ведаю, што мне рабіць – зусім аднаму...

ТАНЯ. А што б ты рабіў, калі б мы не сустрэліся?

КУРТ. Я пра тое не думаў...

ТАНЯ. А пра што ты думаў, калі забраўся ў гэтыя руіны?

КУРТ. Ні пра што... Проста не хацеў болей удзельнічаць ў вайне, вось і ўсё...

ТАНЯ. Можа, табе лепей вярнуцца да сваіх?

КУРТ. Ты гэта сур’ёзна гаворыш?

ТАНЯ. Так, сур’ёзна. Трэба нагу ратаваць... А нашыя людзі, як ты разумееш, не будуць дапамагаць немцу...

Уваходзіць САША.


ТАНЯ (радасна). Саша!

САША (хмурна). Я ўспомніў... Вось... Мяне пачаставалі ўчора ў адной вёсцы... (Дастае з рукзака хлеб, вароную бульбу, сала, цыбулю).

ТАНЯ. А як жа ты?

САША. Не прападу!

ТАНЯ. Дзякуй табе!

КУРТ. Дзякуй...

САША (Курту). Мне твая ўдзячнасць не патрэбна!.. Таня, я тут на двары гліну бачыў. Харошая, тлустая гліна... Бабуля мая знахаркаю была, усю вёску лячыла. Яе суседа аднойчы падстрэлілі на паляванні, дык яна яго глінаю ратавала.

ТАНЯ. Як гэта?

САША. Бабуля рабіла вялікі гліняны ляпух, клала яго на рану і ўхутвала нагу коўдраю. А яшчэ давала яму піць гліняную ваду...

ТАНЯ (здзіўлена). Якую... ваду?

САША. Я ж сказаў: гліняную. Размешвала гліну ў вадзе і давала піць. І так шмат разоў на дні... Між іншым, гліняны ляпух нават кулю выцягнуў з раны... (Ківае на Курта.) Паспрабуй з ягонай нагою. Павінна дапамагчы...

ТАНЯ. А што калі ад такога лячэння заражэнне будзе?

САША. Не будзе! Бабуля казала, што гліна не бывае бруднаю, бо яе зямля нараджае, а зямля – яна заўсёдна чыстая.

КУРТ (разгублена). Я не хачу глінай!

САША (ігнаруючы Курта). І яшчэ: ляпух пажадана замешваць на

мачы, так хутчэй будзе гаіцца...

ТАНЯ. На якой... мачы?..

САША. Звычайнай! Чалавечай.

ТАНЯ. Жудасць нейкая...

САША. Хаця... можна і на вадзе... Калі хочаш, я прынясу гліну...

Таня раптам хапаецца за жыват і стогне.

Таня, ты чаго?!.. Ты што гэта, га?!..

ТАНЯ. Балю-ча... О-о-ой...

САША. Можа, з’ела што?..

ТАНЯ. О-ой... Здаецца, ужо...

САША (спалохана). Што – ужо?

ТАНЯ. Ой, мамачкі!

САША. Ты што – раджаць збіраешся?!.. Яшчэ чаго прыдумала! Ты гэта кінь, чуеш?!..

ТАНЯ (засмяяўшыся скрозь слёзы). Як жа я... кіну?.. (Стогне).

САША. А ты хаця б ведаеш, як раджаюць?!.. Ты ўмееш раджаць?!

ТАНЯ. Мы ў вучылішчы праходзілі... О-ой!.. Трэба... О-о-ой, мамачкі!.. Трэба ваду сагрэць...

САША. Ваду сагрэць?.. Я там вядро бачыў... Я зараз, пачакай крышку! Я зараз! (Выбягае).




Зацямненне. Шум навальніцы.

Тое ж памяшканне – праз некалькі дзён. Яно ўжо крыху абжытае: вынесены абломкі, зручна расстаўлена прыгодная для карыстання мэбля. На “буржуйцы” – каструля, недалёка ад канапы – вядро, вялікі таз з глінай.

ТАНЯ ляжыць на канапе пад хусткаю.

КУРТ – на кушэтцы. САША – на падлозе, на матрацы.



Саша ўстае, падыходзіць да Тані, кратае лоб. Вяртаецца на сваё месца.


КУРТ. Як яна?

САША. Спіць... Дрэнна, што яна не плача. Каторы дзень – ні слязінкі!.. Жывому плакаць трэба, калі яму балюча – так мая бабуля гаварыла... Слёзы абавязкова павінны выходзіць з цела, каб гора і боль унутры не збіраліся, таму што ад гэтага можа разарвацца сэрца.

КУРТ. Што цяпер з ёю будзе?

САША. Яна не старая, народзіць каго-небудзь ізноў... Тані яшчэ пашанцавала, што ён памёр сам...

КУРТ. Што гэта азначае? Я не зусім разумею...

САША. А тут і разумець няма чаго! Страшней было б, калі б яе сына які-небудзь немец на штык накалоў ці ў калодзеж кінуў на яе вачах... Вы на гэта майстры!

КУРТ. Саша, калі ласка, не трэба так абагульняць! Я ўжо казаў:

ёсць немцы і ёсць фашысты. Як, напрыклад, ёсць вы з Таняю і ёсць паліцаі, вашыя суайчыннікі, якія забіваюць вашых людзей. Вы з імі адной крыві, але ж вы – не адно і тое ж. Правільна?.. Вось гэтак жа і я:

немец, але не фашыст! І я не маю ніякага дачынення на таго, што робяць фашысты!

САША. А я ўжо сто разоў гаварыў: для мяне калі немцы – значыцца, фашысты, ворагі! І я нічога не магу з гэтым зрабіць!

КУРТ. Чаму ж тады ты мне дапамог, калі лічыш сваім ворагам?

САША. Таму што Таня папрасіла.

КУРТ. Ты з-за яе застаўся?

САША. Не з-за цябе ж!

КУРТ. Дзякуй, што ўратаваў маю нагу.

САША (пахмурна). На здароў’е!

КУРТ. Раскажу дома – не павераць! Гліна – і раптам лечыць... Можа, яна ў вас – асаблівая?

САША. Я вашую гліну не бачыў, параўнаць няма з чым.

КУРТ. У вас тут усё асаблівае: і зямля, і людзі. Калі застануся жывы, абавязкова напішу кнігу пра ўсё, што бачыў. Я заўсёды хацеў стаць пісьменнікам... А кім ты хочаш стаць?

САША. Салдатам, каб біць фашыстаў!

КУРТ. Не, кім ты хочаш стаць пасля вайны?

САША. Пасля вайны – пагранічнікам, каб ніводная свалата да нас болей не сунулася... А ў школе хацеў быць настаўнікам гісторыі, таму што мне вельмі падабалася нашая настаўніца...

КУРТ. Ты быў закаханы ў яе?

САША. У яе ўсе былі закаханыя, яна была прыгожая і добрая...

У мінулым годзе яе немцы павесілі... (Паўза).

КУРТ. Ведаеш, а мне вельмі падабалася Таня... Ну, тады, у вашым піянерскім лагеры... Яна была вясёлая, увесь час смяялася... Навучыла мяне спяваць песню... (Спявае.) “Ты ж мая, ты ж мая... перапёлачка...

Ты ж мая, ты ж мая... невялічкая...” Я так і не даведаўся тады, што такое “перапёлачка”, а спытаць пасаромеўся, бо Таня хваліла маю рускую мову. Я не мог ёй прызнацца, што чагосьці не разумею... Саша, што такое “перапёлачка”?

САША. Птушка такая.

КУРТ. Ты яе бачыў?

САША. Не, ніколі не бачыў. Я сам гарадцкі, а ў вёску да бабулі толькі на канікулы ездзіў.

КУРТ. А мае бабулі і дзядулі ў горадзе жывуць. Усе чацвёра.

САША (пахмурна). Жывуць – гэта добра...

КУРТ. Прабач... Я ведаю пра тваю бабулю... Ты расказваў Тані, што яна... Што яе... Ну...

САША. Так... Яе немцы спалілі. Усю вёску загналі ў хлеў і спалілі.

Нібыта дровы!.. (Паўза).

КУРТ. Ведаеш, Саша... Я побач з табою ўвесь час адчуваю сябе вінаватым, хаця нічога благога не зрабіў. Я проста Курт Зэгерс з Ляйпцыгу і ад мяне нічога не залежыць ў гэтай вайне. Як нічога не залежыць ад цябе, ад Тані і ад многіх іншых, асобна ўзятых немцаў і рускіх...

САША. Калі б ад кожнага нічога не залежыла, дык вы даўно б Маскву ўзялі. Але вы ніколі яе не возьмеце, таму што ў нас ваюе кожны

асобна ўзяты, а не толькі войска! Зразумеў?

КУРТ (не адразу). Так, ты, мабыць, маеш рацыю... Гітлер гэта не ўлічыў... Тое, што у вас будуць ваяваць нават жанчыны і дзеці...

САША. Твой Гітлер дрэнна ведае гісторыю! Калі б ён своечасова ўспомніў, як мы “праводзілі” адсюль Напалеона, дык не палез бы да нас. Не іначай, ён быў двоечнікам у школе. А можа, ён наогул – звычайны вар’ят!

Паўза. Ззяе маланка, грамыхае гром.

КУРТ. Такая доўгая навальніца... Здаецца, яна ніколі не скончыцца...

САША. У гэтую пару ў нас заўсёды такія навальніцы.

ТАНЯ (у беспамяцтве). Не трэба ў зямлю!.. Не трэба!

САША. Мабыць, сын прысніўся... Калі мы яго хавалі, яна перажывала, што зямля сырая і яму будзе холадна... Маці – яна і ёсть маці...

КУРТ (уважліва глядзіць на яго). Ты сказаў гэта, як вельмі сталы чалавек...

САША. Пасталееш тут... Вайна ўсіх робіць старымі, нават маленькіх дзяцей. Глядзіш на якога-небудзь пацанёнка – яму гадкоў пяць

усяго, а вочы ў яго мудрыя і засмучоныя, і разважае ён, нібыта стары дзядуля... А вось як жа павінна быць на зямлі? Нарадзіўся чалавек – і пачынаецца ў яго нармальнае чалавечае дзяцінства, с цацкамі і кніжкамі, і жывыя бацькі побач. Калі грамыхае гром, чалавек павінен ведаць, што гэта ўсяго только навальніца, а не бамбёжка... Калі памірае нехта, чалавек павінен ведаць, што той памёр ад старасці альбо ад хваробы,

а не таму, што яго жывым у хлеве спалілі ці растралялі...
1   2   3   4   5

Падобныя:

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі icon"Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны"
Гісторыя Беларусі” складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях: 1-21 03 01 “Гісторыя...

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі icon1 21 80 15 «Усеагульная гісторыя» тлумачальная запіска
Праграма курса “Усеагульная гісторыя” прадназначана для паступаючых у магістратуру на дзённую І завочную формы навучання па спецыяльнасці...

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі icon1547 – пасля 1590 Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія І дамовыя дзеі слаўнага народу літоўскага, жамойцкага І рускага
Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія І дамовыя дзеі слаўнага народу літоўскага, жамойцкага І рускага

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі iconАдна спераду, дзве ззаду, адна ззаду І дзве спераду, адна паміж дзвюма І тры ў рад. Колькі ўсяго качак ляцела?
Раздзялі прамавугольнік так, каб сума лікаў у кожнай частцы была аднолькавай. (2 балы)

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі iconСпецыяльнасці, па якіх вядзецца падрыхтоўка на факультэце Гісторыя (айчынная І ўсеагульная) Уступныя экзамены
Уступныя экзамены: Гісторыя Беларусі; Сусветная гісторыя навейшага часу; Беларуская (руская) мова

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі iconС. Н. Князеў 2011 г. Регістрацыйны № уд- гісторыя беларус І
Вучэбная праграма «Гісторыя Беларусі» складзена на основе тыпавой вучэбнай праграмы «Гісторыя Беларусі», регістрацыйны № тд – сг....

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі iconГісторыя беларусі вучэбная праграма дысцыплины абавязковага кампанента для спецыяльнасці
Вучэбная праграма дысцыпліны абавязковага кампанента “Гісторыя Беларусі” складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых...

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі icon1-21 80 16 "Айчынная гісторыя" тлумачальная запіска
Дысцыпліна “Гісторыя Беларусі» з'яўляецца нарматыўнай І адной з вядучых у навучальным плане спецыяльнасці «Гісторыя» вну рэспублікі...

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі iconС. Ф. Шымуковіч Эканамічная гісторыя Беларусі
Лекцыя Прадмет, метады І задачы курса “Эканамічная гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Эканамічная гісторыя Беларусі” ў сістэме...

Меладраматычная гісторыя на дзве дзеі icon3агад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Білеты для правядзення абавязковага выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя. Гісторыя Бел арусі»

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка