Юрыдычны факультэт




НазваЮрыдычны факультэт
Дата канвертавання28.10.2012
Памер68.56 Kb.
ТыпДокументы
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«ПРЫВАТНЫ ІНСТЫТУТ КІРАВАННЯ І ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА»

ЮРЫДЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ


індывідуальны залік


ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

ЗАРАДЖЭННЕ ПАРЛАМЕНТАРЫЗМУ Ў БЕЛАРУСІ


КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ І АДМІНІСТРАЦЫЙНАЕ ПРАВА

ВІДЫ АДМІНІСТРАЦЫЙНА-ПРАВАВЫХ ВЫКАНАННЯЎ


АБУХОВІЧ АРЦЁМ АНАТОЛЕВІЧ, 3 курс дзённае аддзяленне

8 029 396 21 46


МІНСК, 2008

Зараджэнне парламентарызму ў Беларусі

Парламентарызм прадстаўляе сабой сістэму дзяржаўнай улады, пры якой дасканала размежаваны функцыі заканадаўчых і выканаўчых органаў.

У юрыдычнай і палітычнай практыцы прадстаўленне аб дэмакратыі і прававой дзяржаве нельга абмяжоўваць прынцыпам падзелу ўлад. Ідэя падзелу ўлад заканадаўча замацавана ў Канстытутыцыі Рэспублікі Беларусь. Пры разглядзе дадзенай тэмы неабходна таксама закрануць пытанне аб прававой сутнасці парламетарызму. На наш погляд пры даследаванні гістарычнага развіцця парламентарызму нельга разглядаць яго толькі ў функцыянальна-інстытуцыянальным аспекце як асобную сістэму арганізацыі дзяржаўнай улады, структурна і функцыянальна заснаваную на прынцыпах падзелу ўладаў, вяршэнстве закону пры адначасова вядучай ролі парламента.

Неабходна разглядаць парламентарызм як навуковую канцэпцыю і асобную тэарэтыка-ідэалагічную ўстаноўку, якія арыентуюць дзяржаву і грамадства на фарміраванне сістэмы дзяржаўнага ўладкавання з органам народнага прадстаўніцтва, створаным у мэтах прыняцця найбольш важных рашэнняў і які мае законатворчую функцыю. Такім чынам, метадалагічны падыход дазваляе даследаваць не толькі сацыяльна-палітычныя асновы парламентарызму, але і ідэйна-тэарэтычныя падставы яго станаўлення і развіцця.

На наш погляд, карані беларускага парламентарызму неабходна шукаць у старажытнасці. Ужо ў першых дзяржаўных утварэннях разам з князем кіравалі і некалькі самых буйных феадалаў, якія ўтваралі такі дзяржаўны орган як рада пры князі. Рада абмяжойвала ўладу князя, асноўнай функцыяй якога была абарона дзяржавы. Рада ўяўляла сабой орган, які ў пэўнай ступені адлюстроўваў народнае прадстаўніцтва.

Гістарычнымі дакументамі падцвярджаецца, што ужо з даўніх часоў насельніцтва першых беларускіх дзяржаўных утварэнняў (Полацкай, Тураўскай, Віцебскай, Смаленскай зямлі) збіралася для вырашэння найбольш важных пытанняў на сходы, якія называліся па рознаму «веча», «снем», «сойм», а пазней «копа», «купа». Склікалася веча ва ўстаноўленым (вызначыным)месцы. Часцей за ўсе на гандлевых плошчах, каля царквы. Пры прыняцці рашэння неабходна была прысутнасць большасці насельніцтва.

Вучоныя адзначаюць, што веча ўтварылася адначасова з дзяржавай і існавала ва ўсіх славянскіх дзяржавах. Веча з’яўлялася дарадчым органам, які збіраўся дзеля абмеркавання найбольш важных дзяржаўных спраў (абранне і выгнанне князя, пытанні вайны і міру) і вырашаліся яны большасцю галасоў. Цікавым фактам з’яўляецца і тое, што як орган улады полацкі «вечавы сход» працягваў дейнічаць і пасля ўваходу ў Вялікае княства Літоўскае амаль да XV ст.

Яскравым падцверджаннем парламентарызму на тэррыторыі Беларусі, на наш погляд з’яўляюцца і Статуты ВКЛ. На працягу XVI ст. заканадаўча аформілася парламенцкая структура улады ВКЛ. Статут 1529 года замацаваў асновы грамадска – палітычнага ладу дзяржавы, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы некаторых дзяржаўных і судовых органаў. У ім утрымліваліся шматлікія канстытуцыйныя нормы, аднымі з важнейшых былі тыя, якія абмяжоўвалі ўладу вялікага князя. Усе справы ў дзяржаве ён павінен быў вырашаць «дзеля агульнай карысці» са згоды паноў радных. У Статуце не меў свайго юрыдычнага замацавання падзел улады ў выглядзе нормы - прынцыпа, але існуе як ідэя. Гэта падцвярджаецца шэрагам норм. Так, вялікі князь павінен прымаць законы з панамі-радой, а у некаторых выпадках неабходна «ухвала земская» - скліканне сойма.

Статут 1566 года не толькі больш дакладна і поўна рэгламентаваў дейнасць такіх вышэйшых органаў дзяржавы, як вялікі князь і рада, але і канчаткова замацаваў заканадаўчую функцыю сойма. Закон гаварыў аб складзе і кампетэнцыі сойма, аб парадку абрання павятовых дэпутатаў на сойм - органаў шляхецкай дэмакратыі. Улада князя абмяжоўвалася не толькі радай, але і соймам, без згоды якога ен не меў права пачынаць вайну, уводзіць новыя падаткі, прымаць новыя законы.

Увесь Статут 1588 года пранізвала ідэя прававой дзяржавы, якая праяўляецца ў прынцыпе падзелу ўлады: заканадаўчая ўлада належыла сойму, выканаўчая – вялікаму князю і радзе, судовая – судовым органам.

У другой палове XVIII ст. пачаўся працэсс рэфарміравання соймікаў. На соймах Рэчы Паспалітай быў прыняты шэраг нарматыўных актаў, якія значна ўдакладнялі парламенцкія структуры дзяржавы. Важнае значэнне мела Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 года, якая замацавала ідэю аб тым, што ўсякая ўлада, якая «бярэ свой пачатак з волі народа і павінна складацца з заканадаўчай, выканаўчай і судовай галін».

У 6 раздзеле Канстытуцыі апісваўся склад і паўнамоцтвы сойма, які складаўся з 2 палат: палата паслоў і палата сенатараў пад кіраўніцтвам караля. Закон, які быў прыняты ў палаце паслоў, перадаваўся ў сенат які мог яго адобрыць ці адкласці да паўторнага пасяджэння сойма, у гэтым выпадку 2 палаты збіраліся разам і рашэнне прымалася простай большасцю галасоў.

Такім чынам у канцы XVIII ст. былі створаны прававыя асновы для далейшага прагрэссіўнага развіцця парламентарызму. Але ў 1793г. Канстытуцыя была скасавана, а ў 1795 г. Рэч Паспалітая навогул перастала існаваць. Далейшае развіцце парламентарызму ў Беларусі было звязана з Расійскай імперыяй. Пад націскам рэвалюцыйных дзеянняў царызм павінен быў пайсці на некаторыя змены ў дзяржаўным ладзе, гэтага стала ўтварэнне Дзяржаўнай думы.

Наступным крокам ў развіцці парламентарызму з’яўляецца знаходжанне Беларусі ў складзе СССР, як незалежнай дэмакратычнай дзяржавы, што было звязана з прыняццем Канстытуцый.

2-3 лютага 1919 г. на I Усебеларускім з’езде Саветаў была прынята першая Канстытуцыя БССР, якая юрыдычна замацавала ўтварэнне Беларускай савецкай рэспублікі, падцвердзіла асноўныя прынцыпы сацыялістычнага ладу, савецкай улады і кіравання.

Згодна арт. 6 Канстытуцыі, вышэйшым органам улады аб’яўляўся Усебеларускі з’езд Саветаў, у час паміж з’ездамі – Цэнтральны выканаўчы Камітэт, які з’яўляўся вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам, які выбіраўся з’ездам і быў падсправаздачны яму.

Другая Канстытуцыя БССР была прынята ў красавіку 1927 года на VIII Усебеларускім з’езде Саветаў. Новым ў Канстытуцыі 1927 года стала магчымасць вызначэння законатворчай дейнасці вышэйшых і цэнтральных органаў улады ў суадносінах з паўнамоцтвамі аналагічных органаў улады СССР. Па Канстытуцыі З’езд Саветаў БССР хоць і атрымаў значэнне вярхоўнага органа ўлады, але не меў верхавенства па ўсім пытанням законатворчасці. ЦВК БССР з’яўляўся законатворчым органам па шырокаму колу пытанняў.

Значную ролю для развіцця парламентарызму мела Канстытуцыя БССР 1937 г. Новая Канстытуцыя БССР поўнасцю адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 года. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады аб’яўляўся Вярхоўны Савет, які выбіраў Прэзідэум і ўтвараў СНК БССР. Грунтоўна змянілася выбарчая сістэма. Аб’яўлялася, што выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы дэпутатаў ажыццяўляюцца на аснове ўсеагульнага, раўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.

Сістэма органаў дзяржаўнай улады і кіравання паводля Канстытуцыі БССР 1978 года практычны не змянілася ў параўнанні з ранейшымі Канстытуцыямі.

4 сакавіка 1990 году ўпершыню ў Беларусі прайшлі свабодныя парламенцкія выбарына альтэрнатыўнай аснове ў Вярхоўны Савет XII скліканне. У Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Рэпублікі Беларусь аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, прынятай 27 ліпеня 1990 года, указвалася, што менавіта Вярхоўны Савет з’яўляецца вярхоўным органам улады.

У цяжкіх палітычных умовах вялася распрацоўка Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая была прынята 15 сакавіка 1994 года. Згодна з ёй вышэйшым прадстаўнічым, заканадаўчым органам дзяржаўнай улады з'яўляўся аднапалатны Вярхоўны Савет.

Першапачаткова закладзены ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у рэдакцыі 1994 года прыярытэт функцый і паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета над выканаўчай уладай, які аб’ектыўна абумовіў неабходнасць правядзення канстытуцыйнай рэформы, накіраванай на пераразмеркаванне і ўдакладненне паўнамоцтваў паміж гэтымі органамі.

Канстытуцыя 1994 года са змяненнямі і дапаўненнямі 1996 года кардынальна змяніла стуктуру парламента, у выніку чаго ён пачаў складацца з двух палат – Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. У сувязі з гэтым трэба адзначыць, што паўнамоцтвы Нацыянальнага Сходу відавочна меньшыя, чым паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета. У той жа час пашырыліся паўнамоцтвы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, станаўленне парламентарызму ў нашай краіне адбывалася як у межах апрабацыі замежных тэорый і мадэляў, так на грунце развіцця уласнай палітычнай сістэмы.

Спіс выкарастаных крыніц

  1. Конституция Республики Беларусь 1994 года (с изменениями и дополнениями, принятыми на республиканском референдуме 24 ноября 1996 г.). – Мн.: Беларусь, 1997. – 91 с.

  2. Василевич Г. А. Парламент Республики Беларусь: Конституционно-правовой аспект / А. Г. Василевич. – Мн.: Право и экономика, 1995. – 357 с.

  3. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбны дапаможнік. – У 2ч. ч.1. / Я. А. Юхо – Мн.: РІВШ БДУ, 2000. – 352 с.

  4. Доўнар Т. І. Канстытуцыйнае права Беларусі феадальнага перыяду (па Статутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.): Вучэбны дапаможнік. – Мн.: БДУ, 2001. – 80 с.

  5. Конституция Белорусской Советской Социалистической Республики: (Основной Закон). – Мн.: Партиздат ЦК КП (б) Б, - 1938. – 41 с.

  6. Конституция Белорусской Советской Социалистической Республики: (Основной Закон). – Мн.: Беларусь 1982. – 222 с.

  7. Парламентаризм в Республике Беларусь опыт становления и развития : сб науч. ст. / Институт парламентаризма и предпринимательства. – Мн.: 2006. – 86 с.

  8. Парламенцкія структуры ўлады ў сістэме дзяржаўнага кіравання ВКЛ і Рэчы Паспалітай у XVI – XVII ст. – Мн.: БІП, 2008.

  9. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года / Т. І. Доўнар, У. Н. Сатолік, Я. А. Юхо: Рэдкалагія Т. І. Доўнар і інш. – Мн.: Тэсей, 2003. – 352 с.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт юрыдычны каледж
Балашэнка Сяргей Аляксандравіч – дэкан юрыдычнага факультэта, доктар юрыдычных навук, прафесар (старшыня)

Юрыдычны факультэт iconПолацкі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
Зямля, фарміраванне І развіццё грамадства І дзяржавы звязаны з інфармацыяй І абумоўлены ёю

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
Трэба зазначыць, што існуе некалькі пунктаў погляду на гэтае пытанне, цесна звязаных паміж сабой

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
Запіс аб сканчэнні ліквідацыі быў ўнесены ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб І індывідуальных прадпрымальнікау 10. 07. 2007...

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
Таму Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь І савет Міністраў надаюць асаблівую ўвагу развіццю інфармацыйных тэхналогій у вобласці права

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
Гэтыя працэсы непасрэдна ўплываюць на нарматворчую дзейнасць: з'яўляюцца новыя нарматыўныя прававыя акты, адбываюцца істотныя змены...

Юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
У сучасных умовах адзінае інфармацыйна-прававая прастора абсалютна неабходна для забеспячэння ўзгодненасці, несупярэчнасці прававых...

Юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
...

Юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
Менавiта з гэтай прычыны разам з наступным развiццём грамадскай вытворчасцi I з’яўленнем усё новых форм прадпрынiмальнiцкай дейнасцi...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка