Жбанкоў: "Жыць хутка, памерці маладым, у труне ляжаць прыгожым" Падрыхтаваў Ігар Карней




НазваЖбанкоў: "Жыць хутка, памерці маладым, у труне ляжаць прыгожым" Падрыхтаваў Ігар Карней
Дата канвертавання09.12.2012
Памер26.36 Kb.
ТыпДокументы
Максім ЖБАНКОЎ: “Жыць хутка, памерці маладым, у труне ляжаць прыгожым”


Падрыхтаваў Ігар Карней


Культуроляг, кінааналітык, журналіст, шоўмэн, выкладчык Беларускага калегіюму Максім Жбанкоў нарадзіўся 19 студзеня 1958 году ў Менску. Кажа, што гэтыя “тытулы” адлюстроўваюць усе бакі колішняга і сучаснага існаваньня, якія для яго аднолькава істотныя.


Цяперашнія сямейны статус Максім Жбанкоў ахарактарызаваў так: фармальна –вольны, фактычны – залежны.


Пасьляшкольная бытнасьць: два гады ў войску. Потым -- аддзяленьне філязофіі гістарычнага факультэту БДУ і катэдра філязофіі БДУ. Аднак на пытаньне – ці дазваляе філязофская адукацыя гаварыць пра Жбанкова-філёзафа, адказаў так: “Філёзаф у нас – Акудовіч. А я не Акудовіч. Спрабую мысьліць і часам гэта атрымліваецца”.

Паралельна з працай у БДУ напачатку 1990-х пачаў ладзіць кінапаказы ў менскім Палацы прафсаюзаў. Так сфармаваўся клюб “Элітарнае кіно”. У гэты ж час пачаў друкавацца з рэцэнзіямі ў прэсе. Першы досьвед – у папулярным на той час выданьні “Знамя юности”. У 1995 годзе сышоў з БДУ і два гады працаваў у Фондзе Сораса, да ягонага закрыцьця.


А ці ёсьць ў акіяне перагледжаных і адкрытыкаваных кінастужак любімыя?

“Адну назваць немагчыма”, -- адказна кажа Жбанкоў. Пад першы сур’ёзны ўплыў трапіў, прагледзеўшы фільм Бэрнарда Бэрталуччы “Апошняе танга ў Парыжы”. Вельмі падабаецца, што рабіў на працягу кароткага творчага жыцьця Райнэр Вэрнэр Фасбіндэр (перадусім “Туга Веранікі Фоз”). Яшчэ адзін улюблёны рэжысэр – Джым Джармуш (“Зламаныя кветкі”).


Незвычайную прывязанасьць да кінамастацтва тлумачыць проста – “пад уплывам сямейных абставінаў”. Кіно ў свой час вельмі цікавілася маці і напачатку 1960-х набывала польскія кіначасопісы “Фільм” і “Экран”. Максім пачаў з інтарэсам гартаць часопісы ўжо ад 6 гадоў, паступова пачаў пазнаваць многіх актораў і да таго ж лёгка асвоіў асновы польскай мовы, што ў дарослым жыцьці вельмі запатрабавалася.


Паралельна з кіно ў старэйшых клясах, “як і бальшыня прадстаўнікоў той генэрацыі”, пачаў сур’ёзна цікавіцца музыкай. І нават хатнія заданьні рабіў у музычным суправаджэньні польскага музычнага каналу “польскего радыё”. І сярэднюю адукацыю атрымаў “пад дабротны эўрапейскі рок”. Паказальна, што спроба насадзіць музычную адукацыю ні да чаго не прывяла (у трэцім клясе было некалькі спробаў пасадзіць Жбанкова за піяніна).

Што да музычных сымпатый, то ніколі сябе не абмяжоўваў пэўным стылем. Гэта можа быць Брайн Іна ці Дэвід Боўі, альбо хтосьці з зусім раньніх рокераў. Апошні, дарэчы, набытак – дыск кавэраў старых песень “Ролінг Стоўнз”. Адначасова любіць этнічныя рэчы – “лаціну”, перадусім, “басанову”. А таксама – фарматны альтэрнатыўны беларускі рок. Пакрэсьлівае, што з часам заўважна меней стаў слухаць расейскамоўнай музыкі.


У кулінарных пляне называе сябе “патрыётам”. Аддае перавагу айчыннай кулінарным традыцыям, якая маюць падабенствы з летувіскай і нямецкай культурай. “Простыя рэчы, сялянская кухня ў шырокім сэнсе”. Але зь іншага боку вельмі падабаюцца італьянскія блюды: лазаньня, рэзотта, піцца.


На пытаньне пра жыцьцёвы дэвіз Максім Жбанкоў адказаў, што, перадусім, ніколі ня жыў пад шыльдай. Але пры гэтым заўсёды падабаўся стары рок-н-рольны слёган: “Жыць хутка, памерці маладым, у труне ляжаць прыгожым”. Калі разумець гэта мэтафарычна, тлумачыць наш герой, – ня ў сэнсе ўзросту, а ў сэнсе ўнутранай энэргетыкі – то гэта тое, што мог бы сабе пажадаць.


Што да крэда, то гэта сярэднявечнае правіла рыцараў: “Рабі, што мусіш, і хай будзе, што будзе”.


У людзях цэніць шчырасьць, сумленнасьць, крэатыўнасьць і абавязковая ўмова “адэкватнага чалавека” – аўтаіронія.


Заўсёды не любіў тых, хто хлусіць і інтрыгуе: “чорных дыпляматаў” -- людзей ня шчырых, кан’юнктуршчыкаў і канфармістаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Жбанкоў: \"Жыць хутка, памерці маладым, у труне ляжаць прыгожым\" Падрыхтаваў Ігар Карней iconБрытанскія навукоўцы выявілі 15 захворваньняў І анамаліяў, што разьвіваюцца ў дзяцей, якія доўга глядзяць тэлебачаньне. А тэма сёньняўніх начных досьледаў
А тэма сёньняўніх начных досьледаў –залежнасьць ад інтэрнэту. На залежнасьць ад інтэрнэту часьцей за іншых пакутваюць, якія хутка...

Жбанкоў: \"Жыць хутка, памерці маладым, у труне ляжаць прыгожым\" Падрыхтаваў Ігар Карней iconБрытанскія навукоўцы выявілі 15 захворваньняў І анамаліяў, што разьвіваюцца ў дзяцей, якія доўга глядзяць тэлебачаньне. А тэма сёньняшніх начных досьледаў
А тэма сёньняшніх начных досьледаў – залежнасьць ад інтэрнэту. На залежнасьць ад інтэрнэту часьцей за іншых пакутваюць маладыя людзі,...

Жбанкоў: \"Жыць хутка, памерці маладым, у труне ляжаць прыгожым\" Падрыхтаваў Ігар Карней iconДадаць пра заканадаўства, як рэлуюецца
Тэма сёньняшніх начных досьледаў: камэрцыйная дзейнасьць розных цэркваў. Тэму працягне Ігар Карней

Жбанкоў: \"Жыць хутка, памерці маладым, у труне ляжаць прыгожым\" Падрыхтаваў Ігар Карней iconЯк хутка праляцела лета. Зноў наступіў верасень, а з ім Свята ведаў. І зноў званкі, І зноў урокі, І зноў падарожжы па цікавай краіне ведаў. Сёлета гэта
Усім ім, навічкам І будучым выпускнікам, мы жадаем поспехаў у вучобе, каб мары ІХ збыліся. А жыццё – гэта кола, якое ідзе па крузе,...

Жбанкоў: \"Жыць хутка, памерці маладым, у труне ляжаць прыгожым\" Падрыхтаваў Ігар Карней iconЦі гатовы І вы пусьціць свой джып на мэталялом?
Перадапошні сёлета этап джып-трыялу ў гэтыя выходныя прайшоў у Магілёве. Пра экстрэмальнае захапленьне нябедных беларусаў – Ігар...

Жбанкоў: \"Жыць хутка, памерці маладым, у труне ляжаць прыгожым\" Падрыхтаваў Ігар Карней iconЦі заменяць новыя аўтамабілі "сэканд-хэнд"?
Ці залежыць агульны паказьнік дарожна-транспартнай сытуацыі ад тэхнічнага стану аўтамабільнага парку? Як тэхніка ўплывае на аварыйнасьць,...

Жбанкоў: \"Жыць хутка, памерці маладым, у труне ляжаць прыгожым\" Падрыхтаваў Ігар Карней iconСьляпыя сталі "нерэнтабэльнымі"
Некаторая частка будзе пераведзеная на аналягічную вытворчасьць у Мазыр, але бальшыня застанецца без працы. Як увогуле ў Беларусі...

Жбанкоў: \"Жыць хутка, памерці маладым, у труне ляжаць прыгожым\" Падрыхтаваў Ігар Карней iconНовыя ўмовы гаспадараньня, зьвязаныя з падвышэньнем коштаў на расейскія энэрганосьбіты, прымушаюць кіраўнікоў нафтаперапрацоўчай галіны цалкам перагледзець
Якія пэрспэктывы пры гэтым для занятых ў асноўнай валютаздабывальнай сфэры? Ігар Карней

Жбанкоў: \"Жыць хутка, памерці маладым, у труне ляжаць прыгожым\" Падрыхтаваў Ігар Карней iconПерамогу спартоўцам гарантуе палавы гармон І родныя сьцены
Гэта тлумачыцца эвалюцыйнай неабходнасьцю абараняць інтарэсы на ўласнай тэрыторыі. Ці распаўсюджваюцца высновы заакіянскіх адмыслоўцаў...

Жбанкоў: \"Жыць хутка, памерці маладым, у труне ляжаць прыгожым\" Падрыхтаваў Ігар Карней iconПраблема кампэнсацыі ўкладаў зьнікне са сьмерцю ўкладальнікаў?
Беларусі адмаўляюцца атрымліваць кампэнсацыі пак банкаўскіх укладах. Ігар Карней пагутарыў зь такімі людзьмі, а таксама высьвятляў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка