Мара́, сняга І берага… Многія недарэчнасці здараюцца пад уплывам рускай мовы Працягваем друкаваць аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя спецыялістамі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сёння мы прапаноўваем увазе абітурыентаў некаторыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове




НазваМара́, сняга І берага… Многія недарэчнасці здараюцца пад уплывам рускай мовы Працягваем друкаваць аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя спецыялістамі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сёння мы прапаноўваем увазе абітурыентаў некаторыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове
Дата канвертавання30.10.2012
Памер147.43 Kb.
ТыпДокументы
Мара́, сняга і берага…

Многія недарэчнасці здараюцца пад уплывам рускай мовы


Працягваем друкаваць аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя спецыялістамі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сёння мы прапаноўваем увазе абітурыентаў некаторыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове.

У мінулым годзе ва ўмовах пераходу з дванаццацігадовага тэрміну навучання на адзінаццацігадовы было прынята рашэнне змяніць размеркаванне заданняў па ўзроўнях складанасці. Колькасць заданняў базавага ўзроўню (I — III узроўні складанасці) і заданняў павышанага ўзроўню (IV — V узроўні складанасці) стала аднолькавай (у 2006–2008 гадах заданняў павышанага ўзроўню было больш, чым базавага, на 10%).

Змены ў размеркаванні заданняў па ўзроўнях складанасці прывялі да агульнага зніжэння ўзроўню складанасці тэста 2009 года і павелічэння колькасці абітурыентаў, якія атрымалі ад 91 да 100 балаў: у 2009 годзе такія балы атрымалі 1438 абітурыентаў (у 2008 — 319 абітурыентаў).

Кожны варыянт тэста па беларускай мове складаўся з дзвюх частак (А і В) і ўключаў 5 тыпаў заданняў:

  • заданні закрытага тыпу з некалькімі адказамі (30);

  • заданні закрытага тыпу з адным адказам (2);

  • заданні адкрытага тыпу, адказам на якія з’яўляецца слова (6);

  • заданне адкрытага тыпу, адказам на якое з’яўляецца лічба (1);

  • заданне адкрытага тыпу на ўстанаўленне адпаведнасці, адказам на якое з’яўляецца спалучэнне літар і лічбаў (1).

Сярэдні бал выканання экзаменацыйнай работы па беларускай мове ў 2009 годзе склаў 40,18 (у 2008 годзе — 33,51).


У тэставых заданнях 2009 года няма матэрыялу, які б выходзіў за межы вучэбнай праграмы па беларускай мове, аднак ёсць (і павінен быць) матэрыял павышанага ўзроўню, дзякуючы якому заданне набывае большую дыферэнцыруючую здольнасць і дапамагае вызначыць найбольш падрыхтаваных абітурыентаў, дапамагае ранжыраваць іх па ўзроўні вучэбных дасягненняў. Да такіх заданняў адносіцца і заданне А10, у якім правяраліся веды абітурыентаў пра марфемную будову слова, а таксама іх уменне дзяліць словы на марфемы.

Як паказваюць лічбы, трэцяя частка паступаючых суфікс ў, які з’яўляецца паказчыкам прошлага часу дзеяслова, аднесла да канчаткаў. Каля 35% абітурыентаў не адзначылі канчатка ў зваротных дзеясловах перад постфіксам -ся. Амаль палова паступаючых, як і ў мінулыя гады, памылкова адзначыла, што прыслоўі (нязменныя словы) маюць канчатак.

Нізкі працэнт выканання задання А10 можна растлумачыць наступным чынам: па-першае, многія вучні лічаць так называемыя “тэарэтычныя” раздзелы курса беларускай мовы вузкаспецыяльнымі, “філалагічнымі”, недаацэньваючы сістэмныя сувязі паміж узроўнямі мовы, таму засваенне дадзенага матэрыялу павярхоўнае; па-другое, у некаторых вучняў слаба сфарміраваны аналітычныя ўменні, і гэты недахоп праяўляецца пры выкананні заданняў з раздзела “Марфемная будова слова. Словаўтварэнне і арфаграфія”.

Невысокія рэзультаты выканання заданняў на пастаноўку знакаў прыпынку, на праверку ведаў пра словазлучэнне, простыя і складаныя сказы, галоўныя і даданыя члены сказа сведчаць пра адсутнасць у абітурыентаў неабходных сістэматызаваных ведаў па сінтаксісе і пунктуацыі, пра недастаткова сфарміраваныя ўменні, звязаныя з вызначэннем і класіфікацыяй відаў і тыпаў пунктаграм.

Прывядзём прыклады выканання некаторых заданняў цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове і адзначым найбольш распаўсюджаныя памылкі, дапушчаныя абітурыентамі.

Напрыклад, заданне А1, дзе трэба было адзначыць словы з гукам [й], большасць абітурыентаў выканала правільна. Разам з тым, ад 20 да 30% не ведалі гукавога значэння літар е, я пасля апострафа і ў пачатку слова, дзе яны абазначаюць два гукі: [йэ], [йа]: (егер, з’яўленне) ; каля 30% паступаючых не адзначылі слоў з гукам [й], дзе ён быў перададзены адпаведнай літарай (рэйс).

У заданні А2 абітурыентам было прапанавана адзначыць словы, лексічнае значэнне якіх залежыць ад месца пастаноўкі націску. Звярніце ўвагу на колькасць абітурыентаў (%), якія адзначылі, што ў словах прапусціцьпрапусціць (38,50%), журыццажурыцца (38,32%), навучыццанавучыцца (36,60%), дзівіццадзівіцца (36,03%), перасадзіцьперасадзіць (31,63%) ад месца пастаноўкі націску залежыць лексічнае значэнне. Памылкі, дапушчаныя пры выкананні задання А2, звязаны з тым, што абітурыенты не валодалі паняццямі лексічнае значэнне і граматычная форма. Як відаць з прыкладаў, да 38% паступаючых, памяняўшы месца націску ў словах, не змаглі адрозніць формы інфінітыва ад асабовай формы дзеясловаў цяперашняга ці будучага простага часу.

Пры выкананні задання А3 прыкладна трэцяя частка паступаючых дапусціла памылкі на правілы напісання э ў словах іншамоўнага паходжання, на правілы напісання літары а замест э не пад націскам у словах славянскага паходжання, на правілы напісання літары а ў даўно запазычаных словах, а таксама на правілы напісання слоў з літарай ы ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем.

Правілы напісання літары я ў першым складзе перад націскам у спрадвечна беларускіх словах, каранёвага я, літары е ў першым складзе перад націскам у запазычаных словах ведалі больш за 95% абітурыентаў (заданне А4). Найбольшая колькасць памылак была дапушчана паступаючымі на правапіс злучальнай галоснай у складаных словах і на правапіс літары е ў другім складзе перад націскам.

Сярэдні працэнт выканання задання А5 самы нізкі — 20,50. Гэта сведчанне і слабага засваення паступаючымі правіл напісання і, й, ы пасля прыставак, і таго, што абітурыенты не заўсёды могуць вызначыць прыстаўку ў слове. Напісанне слоў паіменна, проігрыш, пераіменаваць і падобных да іх многія абітурыенты лічаць правільным, відаць, пад уплывам рускай мовы. Параўнайце: поимённо, проигрыш, переименовать.

Пры выкананні задання А7 найбольшую колькасць памылак абітурыенты дапусцілі таксама пад уплывам рускай мовы. Словы інтэрв’ю, камп’ютэр, п’еса, глыб’ю (у рускай мове — интервью, компьютер, пьесса, глубью) каля 30% абітурыентаў напісалі з мяккім знакам. А на канцы слоў Об, верф, сем, насып пасля губных зычных мяккі знак напісалі ад 17 да 53 працэнтаў паступаючых (у рускай мове — Обь, верфь, семь, насыпь).

На сярэднім узроўні выканана заданне А8, у якім абітурыентам было прапанавана да рускіх слоў вусна падабраць беларускія адпаведнікі і адзначыць тыя з іх, у якіх ёсць падвоеныя літары. Самымі распаўсюджанымі памылкамі пры выкананні гэтага задання было напісанне дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу з дзвюма літарамі н, перадача на пісьме падвоенага напісання пэўнай літары ў запазычаных словах і напісанне назоўнікаў 3-га скланення (радасць, маладосць) у форме творнага склону адзіночнага ліку з дзвюма літарамі ц.

Што да выканання задання А9, то неабходна адзначыць наступнае: абітурыенты добра ведалі правілы напісання літары д на канцы прыставак і на канцы слоў, аднак больш за 20% іх слаба засвоілі правілы напісання спалучэнняў зычных рн, зн, рц, дч, правілы напісання лічэбнікаў ад 11 да 20 і 30.

У заданні А11 абітурыентам трэба было адзначыць сінонімы да пэўных слоў. Многія абітурыенты падбіралі сінонімы да прапанаваных слоў, не ўлічваючы іх часцінамоўнай прыналежнасці. Напрыклад, сінонімам да слова слабы выбралі слова знясілена 29,97% удзельнікаў тэсціравання, цікаўныінтарэс (50,95%), багатынябедна (40,76%), нясцерпнынястрыманасць (38,66%), старанны працавітасць (33,56%).

Абітурыенты 2009 года не ў поўнай меры засвоілі правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў (заданне А12): 40 і больш працэнтаў паступаючых памылкова напісалі асабовыя назоўнікі з мяккай асновай (госць) у форме меснага склону адзіночнага ліку з канчаткам .

Многія абітурыенты слаба засвоілі правілы напісання складаных назоўнікаў разам/праз дэфіс (заданне А13). Толькі 20 – 30% абітурыентаў напісалі назоўнікі (геа) фізіка (37,36%), (авія) пошта (24,22%), (мікра) клімат (23,27%), (вела) гонкі (20,48%), (ільно) валакно (32,27%), (шкло) завод (22,96%) разам.

На нізкім узроўні было выканана абітурыентамі заданне А14, дзе прапаноўвалася адзначыць словазлучэнні, у якіх адносныя прыметнікі ўжываюцца са значэннем якасных. Каля 40% паступаючых памылкова адзначылі, што са значэннем якасных ужываюцца адносныя прыметнікі, якія абазначаюць прымету прадмета праз яго адносіны да матэрыялу, месца, часу і маюць прамое значэнне (ранішняя зарадка, дубовы стол). Прыкладна такая ж колькасць паступаючых не знайшла прыметнікаў, якія ў словазлучэннях набылі пераноснае значэнне і перайшлі ў якасныя: стальныя нервы — ‘моцныя’ нервы, крыштальнае сумленне — ‘чыстае’ сумленне і г. д.

Заданне А15, дзе абітурыенты павінны былі адзначыць складаныя прыметнікі, якія трэба пісаць разам, мае самы высокі сярэдні працэнт выканання — 64,41. Толькі невялікая колькасць паступаючых памылкова напісала складаныя прыметнікі, утвораныя ад двух раўназначных, незалежных адно ад другога слоў, разам: (рэдакцыйна) выдавецкі (19,16%), (лячэбна) прафілактычны (15,72%), (фізіка) матэматычны (13,04%), (лірыка) філасофскі (11,66%).

У заданні А18 абітурыентам было прапанавана адзначыць прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам. Трэба сказаць, што ад 50 да 80 працэнтаў паступаючых не памыліліся ў злітным напісанні прыслоўяў, утвораных ад пэўных часцін мовы, за выключэннем напісання прыслоўяў з часткай што-. Вось колькасць абітурыентаў (%), якія адзначылі, што выдзеленыя словы ў наступных прыкладах трэба пісаць разам: сніцца (што) ночы (58,21%), успамінаць (што) вечар (60,60%), (што) хвілінна азірацца (61,21%), узгадваць (што) раз (61,38%), спяшацца (што) раніцы (66,98%), атрымліваць (што) месяц (67,46%), здаваць (што) квартальна (73,24%), пасылаць (што) год (74,43%). З прыкладаў бачна, што да 40% абітурыентаў напісалі прыслоўі з часткай што- асобна.

Узровень выканання задання А19, у якім правяралася веданне правіл напісання часціц не, ні з рознымі часцінамі мовы, невысокі. Ад 30 да 40% абітурыентаў памылкова адзначылі, што часціца не пішацца разам з кароткімі дзеепрыметнікамі, больш за 40% паступаючых няправільна напісалі часціцу не разам з дзеепрыслоўямі. Каля 30% паступаючых памылкова напісалі часціцу ні разам з займеннікамі і прыслоўямі, калі яна служыць для ўзмацнення сцвярджэння і ўтварае з імі ўстойлівыя спалучэнні (колькі б ні купіў). Ад 20 да 40% абітурыентаў не ведалі правіл напісання часціцы не з поўнымі дзеепрыметнікамі і часціцы ні ў адмоўных займенніках. Усё гэта сведчыць пра тое, што абітурыенты слаба засвоілі правілы напісання часціц і не заўсёды маглі правільна вызначыць часціну мовы ці яе форму.

Ужо некалькі гадоў запар (і гэты год не выключэнне) даводзіцца канстатаваць, што абітурыентамі на нізкім узроўні засвойваюцца правілы ўжывання часціцы ні (заданне А 20). Ад 30 да 50 працэнтаў паступаючых, якія выконвалі той ці іншы варыянт, не ведалі, што часціца ні ўжываецца для ўзмацнення сцвярджэння ў складаных сказах, часткі якіх звязваюцца прыслоўямі ці адноснымі займеннікамі. Прыкладна столькі ж абітурыентаў слаба засвоілі правілы ўжывання часціцы не ў пытальных сказах і ў спалучэннях са словам раз. У апошнім выпадку паступаючыя, відаць, не змаглі размежаваць спалучэнні ні разу (са значэннем ‘ніколі’) і не раз (са значэннем ‘шмат разоў’).

Больш за 30% абітурыентаў 2009 года памылкова адзначылі, што спалучэнні дзейніка з выказнікам з’яўляюцца словазлучэннямі (заданне А21). Аднак у параўнанні з мінулымі гадамі (для прыкладу, у 2007 годзе такую памылку дапусцілі каля паловы абітурыентаў) паступаючыя 2009 года з заданнем А21, матэрыяламі якога правяраліся веды пра словазлучэнне як сінтаксічную адзінку, справіліся лепш.

У мінулыя гады сярэдні працэнт выканання заданняў, у якіх прапаноўвалася вызначыць сінтаксічную функцыю той ці іншай часціны мовы, быў невысокі. У 2009 годзе заданне А22 на вызначэнне сінтаксічнай функцыі інфінітыва не стала выключэннем. Больш за 60% абітурыентаў 2009 года не засвоілі, што ўсе члены сказа (галоўныя і даданыя) могуць быць выражаны неазначальнай формай дзеяслова. Інфінітыў, які выконваў у сказе ролю азначэння, акалічнасці ці дапаўнення (Вышываць мяне навучыла бабуля) абітурыенты разглядалі як выказнік.

На працягу некалькіх гадоў не мяняюцца статыстычныя даныя аб выкананні задання на пастаноўку працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам (сярэдні працэнт выканання задання А23 нізкі — 25,43). Нязменнымі застаюцца і тыповыя памылкі. Больш за палову абітурыентаў няправільна адзначылі, што працяжнік абавязкова ставіцца ў сказах, дзе пры выказніку ёсць адмоўная часціца не, ці ў сказах з дзейнікам, выражаным асабовым займеннікам. І гэта пры тым, што правілы пастаноўкі працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам у гэтым выпадку не адносяцца да ліку самых складаных.

У матэрыялы задання А24 на пастаноўку знакаў прыпынку пры аднародных членах было ўключана па адным сказе з неаднароднымі азначэннямі. Каля 40% паступаючых памыліліся, паставіўшы коску паміж азначэннямі, што адносяцца да азначаемага слова па-рознаму, а таму з’яўляюцца неаднароднымі, як у прыкладзе невялікая зеленаватая птушка, дзе непасрэдна да назоўніка птушка адносіцца толькі азначэнне зеленаватая, а азначэнне невялікая адносіцца да ўсяго словазлучэння зеленаватая птушка.

На тое, што многія абітурыенты памылкова аддзяляюць коскай зварот, які з’яўляецца выказнікам, звяртаецца ўвага кожны год. Аднак статыстыка ў 2009 годзе не змянілася: да 40% удзельнікаў тэсціравання палічылі неабходным паставіць коску паміж дзейнікам і выказнікам-параўнаннем. Тыповай памылкай застаецца таксама выдзяленне коскамі фразеалагізмаў: ад 30 да 80 працэнтаў абітурыентаў паставілі коскі пры зваротах, якія ўваходзяць у склад фразеалагічных спалучэнняў. Відаць, абітурыенты не распазнаюць іх у сказах.

На жаль, у параўнанні з мінулымі гадамі значна большая колькасць абітурыентаў (40 — 45%) не паставіла коскі ў сказах, дзе параўнальныя звароты мелі толькі параўнальнае значэнне, без іншых адценняў.

Больш за 80% паступаючых добра засвоілі правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры ўдакладняльных акалічнасцях. Ад 60 да 70% абітурыентаў правільна выдзелілі прыдатак, які адносіўся да ўласнага назоўніка і стаяў пасля яго, а таксама дзеепрыслоўны зварот. Часцей за ўсё памыляліся абітурыенты, выдзяляючы знакамі прыпынку азначэнне, якое выражана дзеепрыметнікавым зваротам і стаіць перад азначаемым словам.

Каля паловы паступаючых не выдзелілі коскамі звароткаў і пабочных слоў у сказах. Каля 30% памылкова палічылі словы менавіта, нават пабочнымі і выдзелілі іх коскамі.

Большасць абітурыентаў правільна паставілі коскі ў складаназлучаных сказах, часткі якіх звязаны паўторнымі размеркавальнымі злучнікамі. Аднак каля 35% паступаючых не засвоілі правіл пастаноўкі працяжніка ў складаназлучаным сказе. Прыкладна такая ж колькасць абітурыентаў няправільна паставіла коску ў сказах, дзе ёсць агульны для абедзвюх частак даданы член або часціца. Такім чынам, сярэдні працэнт выканання задання А28 адзін з самых нізкіх — 20,51.

Аналіз выканання задання А29 паказаў: большасці абітурыентаў добра вядома толькі адна схема складаназалежнага сказа: [ ], ( ). Калі даданая частка ў дачыненні да галоўнай займае іншае месца, колькасць памылак пры пастаноўцы знакаў прыпынку значна ўзрастае. Штогод абітурыенты памыляюцца, ставячы коску паміж аднароднымі даданымі часткамі, звязанымі злучнікам і, а таксама паміж двума падпарадкавальнымі злучнікамі пры іх збегу, калі ўключаная даданая частка далучаецца да папярэдняй даданай часткі пры дапамозе падвоенага падпарадкавальнага злучніка. У гэтым годзе такія памылкі дапусцілі 30% абітурыентаў.

Каб паспяхова справіцца з заданнем А30, абітурыенты павінны былі ўмець вызначаць логіка-сэнсавыя адносіны паміж часткамі бяззлучнікавых складаных сказаў і ведаць, які знак прыпынку ставіцца пры тых або іншых адносінах. Здзіўляе тое, што больш за 40% абітурыентаў паставілі двукроп’е паміж часткамі бяззлучнікавых складаных сказаў, у якіх адносіны адначасовасці або паслядоўнасці выразныя (Помняцца вобразы бацькавай спадчыны__ помняцца словы ласкавыя матчыны).

Сярэдні працэнт выканання задання А31 на пастаноўку знакаў прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі ніколі не быў высокім, у 2009 годзе — 33,13. Выканаць падобнае заданне можна толькі добра засвоіўшы правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных, складаназалежных, бяззлучнікавых складаных сказах.

У кожным з заданняў А32 на пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай падавалася па два сказы, у якіх простую мову перарывалі словы аўтара. У адным выпадку словы аўтара мелі два дзеясловы-выказнікі, якія адносіліся да розных частак простай мовы, у другім – словы аўтара мелі адзін дзеяслоў-выказнік і адносіўся ён да абедзвюх частак простай мовы. Больш за трэць абітурыентаў не заўважылі розніцы паміж такімі сказамі і паставілі на месцы пропуску двукроп’е ў абодвух выпадках.

На цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове было прапанавана 8 заданняў адкрытага тыпу. У заданні В1 абітурыентам трэба было знайсці назоўнік, форма множнага ліку назоўнага склону якога ўтворана няправільна, і запісаць гэты назоўнік правільна (пашпарта → пашпарты). Нягледзячы на тое, што ў параўнанні з мінулымі гадамі заданне В1 было абноўлена па змесце, ад 50 да 75 працэнтаў абітурыентаў з ім справіліся паспяхова. Самая распаўсюджаная памылка (пры выкананні некаторых варыянтаў памыліліся да 29 працэнтаў абітурыентаў) была зроблена пад уплывам рускай мовы: абітурыенты выбіралі правільна пададзеныя ў форме назоўнага склону множнага ліку назоўнікі з канчаткам і запісвалі іх няправільна — з канчаткам (азёры → азёра). Каля 20% абітурыентаў адзначылі, што назоўнікі бераг, поезд, мора, парус, таполя, снег, дырэктар, лагер, дагавор у назоўным склоне множным ліку маюць наступную форму: берага, паязда, мара, паруса, тапалі, сняга, дырэктара, лагера, дагавара.

Да выканання задання В1 у мінулым годзе не прыступілі 2535 чалавек, што складае 4,36% ад агульнай колькасці абітурыентаў.

У заданні В2 абітурыентам было прпанавана знайсці просты колькасны лічэбнік і запісаць яго ў форме творнага склону. З ім паспяхова справіліся 35,14% абітурыентаў. Для задання такога ўзроўню гэта не самы дрэнны вынік. Бо абітурыентам трэба было з трох прапанаваных часцін мовы адкінуць назоўнік (напрыклад, сямёрка) і прыслоўе (напрыклад, тройчы), затым выбраць з трох лічэбнікаў два простыя (напрыклад, восьмы, сем), аддзяліць парадкавы лічэбнік (напрыклад, восьмы) і запісаць зададзены фармулёўкай колькасны лічэбнік (напрыклад, сем) у форме творнага склону. У асноўным паступаючыя памыляліся, выбіраючы не колькасны, а парадкавы лічэбнік.

Да выканання задання В2 не прыступалі 3020 чалавек, што складае 5,31% ад агульнай колькасці абітурыентаў.

Новым не па форме, а па змесце было заданне В3, дзе абітурыентам прапаноўвалася ўстанавіць адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх сінонімамі і запісаць адказ. Каб выканаць яго, абітурыентам трэба было ведаць, што фразеалагізмы-сінонімы маюць тоеснае ці гранічна блізкае значэнне, найчасцей аднолькавую ці падобную сінтаксічную спалучальнасць, суадносяцца з адной і той жа часцінай мовы. У 2009 годзе заданне В3 выканалі правільна 50,36% абітурыентаў (у 2008 годзе – 44,24%). Да выканання задання не прыступалі 1322 чалавекі, што складае 2,07% ад агульнай колькаці абітурыентаў.

Для выканання заданняў В4 – В8 абітурыентам быў прапанаваны тэкст. Як паказаў аналіз вынікаў, многія абітурыенты не мелі дастатковых тэарэтычных ведаў і не змаглі прааналізаваць пададзеныя ў тэксце моўныя з’явы. Яны памылкова ўтваралі ад дзеясловаў цяперашняга часу незакончанага трывання дзеепрыслоўі прошлага часу закончанага трывання (заданне В4): уваходзіць → уваходзіўшы. Да выканання задання В4 не прыступалі 8151 чалавек, што складае 12,79% ад агульнай колькасці абітурыентаў.

Найбольш распаўсюджаныя памылкі, дапушчаныя абітурыентамі ў час выканання задання В5, наступныя: службовыя часціны мовы (прыназоўнікі ва, замест, пасля, побач) класіфікаваліся як самастойныя часціны мовы – прыслоўі; часціца класіфікавалася як злучнік, злучнік — як часціца.

Да выканання задання В5 не прыступалі 12596 чалавек, што складае 19,76% ад агульнай колькасці абітурыентаў.

У заданні В6 было прапанавана вызначыць від сказа і адказ запісаць адпаведнай лічбай: 1) аднасастаўны пэўна-асабовы; 2) аднасастаўны няпэўна-асабовы; 3) аднасастаўны абагульнена-асабовы; 4) аднасастаўны безасабовы; 5) аднасастаўны назыўны.

Заданне В6 выканалі правільна 38% абітурыентаў. Дзве трэція часткі паступаючых не змаглі вызначыць віду аднасастаўнага сказа. Да выканання задання В6 не прыступілі 3161 чалавек, што складае 4,96% ад агульнай колькасці абітурыентаў.

Аналіз выканання абітурыентамі задання В7 указвае на няведанне імі нават самых распаўсюджаных і відавочных сродкаў арганізацыі тэксту — займеннікаў і злучнікаў. З гэтым заданнем у 2009 годзе справіліся толькі 34,19% паступаючых. Да яго выканання не прыступілі 15 470 чалавек (24,27% абітурыентаў).

І нарэшце, заданне В8, дзе абітурыентам трэба было вызначыць стыль тэксту і адказ запісаць у форме назоўнага склону. З гэтым заданнем не справіліся каля паловы паступаючых. Адны абітурыенты не змаглі правільна вызначыць стыль тэксту, другія – не змаглі правільна запісаць яго назву. Да выканання задання В8 не прыступілі 9,44% абітурыентаў (6015 чалавек).

***

Хочацца пажадаць абітурыентам 2010 года ўпэўненасці ў сваіх сілах і высокіх балаў на ЦТ. Непад’ёмных заданняў не будзе. Тыя, хто паслядоўна і мэтанакіравана вывучае беларускую мову, могуць спадзявацца на добры вынік.


Урэзка 1. Цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове ў 2009 годзе прайшлі 63901 чалавек, 67,81% з іх — выпускнікі гэтага ж года. Сярод тых, хто ў якасці ўступнага іспыту выбірае беларускую мову, традыцыйна пераважаюць выпускнікі навучальных устаноў, размешчаных у райцэнтрах ці сельскіх населеных пунктах.

Розніца паміж узроўнямі падрыхтаванасці па беларускай мове выпускнікоў сельскіх навучальных устаноў і гарадскіх невялікая. І ўсё ж трэба адзначыць лепшую падрыхтаванасць па прадмеце выпускнікоў сельскіх навучальных устаноў. Магчыма, гэта звязана з тым, што беларуская мова арганічна ўваходзіць у іх жыццё з маленства, становіцца важнай часткай іх духоўнай культуры. У асяроддзі носьбітаў роднай мовы сельскі вучань мае магчымасць засвойваць асаблівасці яе гучання, яе багаты слоўнік, непаўторнасць граматычнага ладу не толькі на школьных уроках.


Урэзка 2. Тэсты па беларускай мове складзены так, каб веды і ўменні па адным раздзеле вучэбнай праграмы былі запатрабаваны ў час выканання заданняў з іншых яе раздзелаў. Праз змест тэставых заданняў рэалізоўваюцца таксама міжпрадметныя сувязі. У першую чаргу, праз сказы і тэксты, што змяшчаюць інфармацыю па такіх прадметах, як беларуская і руская літаратура, сусветная гісторыя і гісторыя Беларусі, геаграфія і інш.






Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мара́, сняга І берага… Многія недарэчнасці здараюцца пад уплывам рускай мовы Працягваем друкаваць аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя спецыялістамі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сёння мы прапаноўваем увазе абітурыентаў некаторыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове iconЧаму абітурыенты з году ў год робяць адны І тыя ж памылкі?
У чарговым выпуску “Абітурыента” мы прапаноўваем чытачам асноўныя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання 2009 года па беларускай І...

Мара́, сняга І берага… Многія недарэчнасці здараюцца пад уплывам рускай мовы Працягваем друкаваць аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя спецыялістамі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сёння мы прапаноўваем увазе абітурыентаў некаторыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове iconПадрыхтаваць да цэнтралізаванага тэсціравання можа толькі школа
Кожны абітурыент 2010 года ўжо рыхтуецца да цт, І яму будзе карыснай любая інфармацыя на гэты конт, тым больш інфармацыя з першых...

Мара́, сняга І берага… Многія недарэчнасці здараюцца пад уплывам рускай мовы Працягваем друкаваць аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя спецыялістамі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сёння мы прапаноўваем увазе абітурыентаў некаторыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове iconПадрыхтаваць да цэнтралізаванага тэсціравання можа толькі школа
Кожны абітурыент 2010 года ўжо рыхтуецца да цт, І яму будзе карыснай любая інфармацыя на гэты конт, тым больш інфармацыя з першых...

Мара́, сняга І берага… Многія недарэчнасці здараюцца пад уплывам рускай мовы Працягваем друкаваць аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя спецыялістамі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сёння мы прапаноўваем увазе абітурыентаў некаторыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове iconУ матэматыцы не можа быць прабелаў Сёння з дапамогай спецыялістаў Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў мы паспрабуем прааналізаваць вынікі цт-2009 па матэматыцы. Мяркуем, што гэта можа быць вельмі карысна абітурыентам І іх настаўнікам матэматыкі
Сёння з дапамогай спецыялістаў Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў мы паспрабуем прааналізаваць вынікі цт-2009 па матэматыцы....

Мара́, сняга І берага… Многія недарэчнасці здараюцца пад уплывам рускай мовы Працягваем друкаваць аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя спецыялістамі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сёння мы прапаноўваем увазе абітурыентаў некаторыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове iconС. А. Язерская практыкум па беларускай мове
Мэта прапанаваных факультатыўных заняткаў: сістэматызацыя І паглыбленне ведаў І ўменняў па беларускай мове на аснове вывучанага ў...

Мара́, сняга І берага… Многія недарэчнасці здараюцца пад уплывам рускай мовы Працягваем друкаваць аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя спецыялістамі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сёння мы прапаноўваем увазе абітурыентаў некаторыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове iconКурсы павышэння кваліфікацыі: 2005 г., мэтавыя курсы па беларускай мове І літаратуры Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання
Выкарыстанне тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення на ўроках беларускай мовы І літаратуры

Мара́, сняга І берага… Многія недарэчнасці здараюцца пад уплывам рускай мовы Працягваем друкаваць аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя спецыялістамі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сёння мы прапаноўваем увазе абітурыентаў некаторыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове icon2 Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці па вучэбных прадметах
Вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай (рускай) мовы ў школах з рускай (беларускай) мовай навучання ацэньваюцца ў...

Мара́, сняга І берага… Многія недарэчнасці здараюцца пад уплывам рускай мовы Працягваем друкаваць аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя спецыялістамі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сёння мы прапаноўваем увазе абітурыентаў некаторыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад

Мара́, сняга І берага… Многія недарэчнасці здараюцца пад уплывам рускай мовы Працягваем друкаваць аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя спецыялістамі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сёння мы прапаноўваем увазе абітурыентаў некаторыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове iconФранак Вячорка. Утварэньне дзеепрыметнікаў у беларускай мове
Многія ж страчаныя праславянскія граматычныя формы захавала І закансэрвавала стараславянская мова, пад уплывам якой фармавалася сучасная...

Мара́, сняга І берага… Многія недарэчнасці здараюцца пад уплывам рускай мовы Працягваем друкаваць аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя спецыялістамі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сёння мы прапаноўваем увазе абітурыентаў некаторыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове iconШаноўныя ўдзельнікі гарадскога конкурсу па беларускай мове "Скарбы мовы: гукі Бацькаўшчыны", які прайшоў 04. 10. 2012 ! Вашай увазе прадстаўляем лепшыя вынікі конкурсу
Шаноўныя ўдзельнікі гарадскога конкурсу па беларускай мове “Скарбы мовы: гукі Бацькаўшчыны”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка