"Перашкаджае нам гарбарня, псуе паветра й з раніцы й увечары"




Назва"Перашкаджае нам гарбарня, псуе паветра й з раніцы й увечары"
Дата канвертавання09.12.2012
Памер18.16 Kb.
ТыпДокументы
krnv1012apytanne


“Перашкаджае нам гарбарня, псуе паветра й з раніцы й увечары”


Непасрэдна блізу цэнтра Горадні яшчэ з даваенных часоў быў пабудаваны гарбарны завод. Месца тут вельмі прыгожае, прыватны сэктар, забудова 20-30-х гадоў ХХ стагодзьдзя. Рукой падаць і пачынаецца Калоскі парк, зялёная ахоўная гарадзкая зона. Тут любяць гуляць гараджаньне, штодзень шмат турыстаў, ды і вернікі актыўна ходзяць на службу ў Калоскую царкву. А вось водар, які часам разносіцца па ваколіцы адчувальна псуе мясцовае паветра. Наш карэспандэнт пытаўся ў жыхароў вуліцы Гарбарскай аб тым, як яны вызначаюць якасьць паветра якім дыхаюць кожны дзень.


Міхал Карневіч, Горадня


(Сталая спадарыня: ) “Мы ўжо неаднойчы пісалі лісты, хадзілі да начальства, каб прыбралі гарбарню, але пакуль нічога невядома. Часам бывае, што побач нельга дыхаць, а мы тут жывем. І ніхто нічога не вырашае. Ніхто нас ня слухае. Каму мы патрэбныя? Нікому. Простых людзей ніхто не паважае”.


(Спадар: ) “Тым, хто жыве побач, думаю, ад такога водару ня вельмі прыемна. Праўда, я жыву трохі далей, то туды гэтыя пахі не даходзяць”.


(Дзяўчына: ) “Апошнім часам выкіды з гарбарні бываюць ня кожны дзень, але пад канец тыдня вельмі адчувальна. Здараецца, што настолькі смярдзючыя запахі і калі патрапяць у кватэру, то дыхаць немагчыма. Мы зьбіралі подпісы сярод суседзяў з тым, каб завод прыбралі. Нас выклікала кіраўніцтва і абяцалі новыя кватэры. Праўда, потым, як даведаліся колькім людзям яшчэ давядзецца даваць кватэры, замаўчалі й нічога зараз наагул ня кажуць”.


(Спадарыня: ) “Я тут жыву 39 гадоў. Атрымала гэтую кватэру ад гарбарні, разам з мужам тут працавалі. Раней паветра наагул было дрэннае, гэта зараз трохі нешта зьмянілася. Але ўсёроўна кожны дзень тут нешта гудзіць, мацюкі з тэрыторыі завода даносяцца. Надакучыла гэта ўсё...”.


(Спадар: ) “Калі ўвечары вяртаешся дадому, вельмі адчувальны пах: нечым такім серным нясе з гэтай гарбарні. Нельга нават на вуліцы стаяць. Але раней хіба было яшчэ больш, бо мінулым летам наагул на вуліцу нельга было выйсьці. Побач кавярня “Рута”, дык людзі на вуліцу адтуль ня выходзілі. Зараз выкідаў меней, але ёсьць усёроўна”.


(Хлопец: ) “Ды ёсьць, пахне, асабліва падканец працоўнага дня, пасьля 16-ці”.


(Спадарыня: ) “Апошнім часам трохі лепш, раней цяжка было трываць”.


(Спадарыня: ) “Перашкаджае нам гарбарня, псуе паветра й з раніцы й увечары. Вельмі шмат людзі на гэта скардзяцца”.


(Спадар: ) “Ведаеце, я тут часта бываю: тут атраўленая атмасфэра. Крыўдна, бо ў гэтым раёне я вырас, усё мне тут роднае й блізкае, але вось такое стаўленьне...”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Перашкаджае нам гарбарня, псуе паветра й з раніцы й увечары\" iconВарыянт 1 "Ціск газаў І вадкасцей"
З колбы адпампавалі палавіну масы паветра. Як змяніўся пры гэтым ціск паветра ўнутры колбы?

\"Перашкаджае нам гарбарня, псуе паветра й з раніцы й увечары\" iconТэма: Паветра І яго ахова Мэта
Мэта: Сфарміраваць у вучняў уяўленне пра ўласцівасці паветра І яго значэнне для ўсяго жывога на Зямлі

\"Перашкаджае нам гарбарня, псуе паветра й з раніцы й увечары\" iconШто перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
У беларускім войску пануе расейская мова. Гэта пры тым, што І афіцэры І шарагоўцы ў беларускай арміі збольшага беларусы. Што перашкаджае...

\"Перашкаджае нам гарбарня, псуе паветра й з раніцы й увечары\" iconШарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
Не сакрэт, у беларускім войску зараз пануе расейская мова. Гэта пры тым, што ўсе афіцэры, камандзіры ў беларускай арміі – тутэйшыя...

\"Перашкаджае нам гарбарня, псуе паветра й з раніцы й увечары\" iconШарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
Гэта пры тым, што ўсе афіцэры, камандзіры ў беларускай арміі – тутэйшыя беларусы. Шарагоўцы – таксама беларусы. Што перашкаджае войску...

\"Перашкаджае нам гарбарня, псуе паветра й з раніцы й увечары\" iconГрамадзянін. Сем’янін. Патрыёт
Да Міжнароднага дня аховы азонавага пакрыцця. Відэачасопіс “За чысціню паветра”. (1-7 кл.) 16. 09

\"Перашкаджае нам гарбарня, псуе паветра й з раніцы й увечары\" icon6. развітанне з морам
Паветра было насычана—зноўку, як І заўсёды,--нейкім своеасаблівым настоем—ёду, смалы хвой, кіпарысаў

\"Перашкаджае нам гарбарня, псуе паветра й з раніцы й увечары\" iconУчитель! Верный спутник детства, Он нам, как мать, как старший брат! И добротой большого сердца Он согревает всех ребят!
Потому что мы участвуем во всяких конкурсах. Но иногда нам бывает трудно потому что нам задают много домашнего задания. Нам интересно...

\"Перашкаджае нам гарбарня, псуе паветра й з раніцы й увечары\" iconУвечары 16 красавіка прадстаўнікі тэхнічнай службы сэрвэру

\"Перашкаджае нам гарбарня, псуе паветра й з раніцы й увечары\" iconУвечары сябры незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" адзначалі сваё дзесяцігоддзе на Ўправе партыі бнф. Маладафронтаўцы прымалі віншаваньні, частавалі
Увечары сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” адзначалі сваё дзесяцігоддзе на Ўправе партыі бнф. Маладафронтаўцы прымалі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка