Цябе няма. Цябе І не было




НазваЦябе няма. Цябе І не было
Дата канвертавання09.12.2012
Памер26.42 Kb.
ТыпДокументы
***

Цябе няма. Цябе і не было...

Як не было сустрэч і развітанняў.

Сама сабе прыдумала каханне

Зіме і сцюжы сённяшняй назло…


Цябе няма. Цябе і не было.

Халодны змрок і золкае світанне…

Я ведаю: дарэмнае чаканне,

Ды для цябе палю ўначы святло…


Цябе няма. Цябе і не было!

Са мной ніколі ты не быў, каханы,

І лёсам ты з другою паяднаны.

Мяне няма. Мяне і не было…


***

Чаму? – сама не разумею –

Прыходзяць да мяне часцей

Лагодны сум тваіх вачэй

І слоў пяшчотная завея.


Чаму? – сама не разумею.


На скрыжаванні ста дарог

Сустрэцца ўсё ж наканавана:

Ці позна ўвечары, ці рана

Ты завітаеш на парог…


Чаму? – сама не разумею –

Усмешка у тваіх вачах.

У нас з табою розны шлях:

Ты – ў белы дзень, а я – ў завею…


Чаму? Сама не разумею…


***

Так шчымліва у шчасце верыцца,

І не ведаеш, як даверыцца,

І не можаш ніяк адважыцца…

Як размову пачаць наважыцца,

Калі сэрца ў грудзях не месціцца,

Калі вочы, як зоры, свецяцца,

Калі думкамі песні родзяцца,

Калі слёзы ад шчасця коцяцца?..


…І не трэба ні пекла, ні раю,

Толькі б ЁН адказаў: “Кахаю!”


***

“Застанься! – шаптаў нясмела. –

Да рання яшчэ далёка…”

За вокнамі ноч шалела,

Залева глушыла крокі.


Быў з вечнасцю свет з’яднаны,

І шчасцем была пакута…

“Адзіны ты мой! Каханы!..”

І вусны, як мёд атрутны…


Гадзіннік стаіў дыханне.

Быў ранак нясцерпна золкі.

Ты словы шаптаў кахання,

І ў вечнасць ляцелі зоркі…


***

Засынаць на тваім плячы,

У пяшчоце тваіх абдымкаў…

Я твая да апошняй радзімкі –

Паланянка тваёй начы…


Словы – заўтра. Пакуль маўчы!

Палка танчаць ад свечак блікі…

У сусвет неспазнана вялікі

Я сягоння знайшла ключы…


З кім ты зоркі раней лічыў,

Каго першай назваў ты мілай,

Мне не важна, калі шчаслівы

Ты заснеш на маім плячы…


***

Так хочацца быць шчаслівай,

Наіўнай, крыху апантанай,

Прыгожай, даверлівай, мілай…

Так хочацца быць каханай…


Няхай і ўзлёт, і падзенне,

І прысмак гарклявы самоты…

Вясна – гэта час нараджэння,

А смутак пакінем на потым!


Жыццё – незагойная рана,

Ды ўсё-такі знойдуцца сілы…

Так хочацца быць каханай!

Так хочацца быць шчаслівай!


***

А мне так не хапае цябе,

Як паветра на беразе рыбіне,

Як дажджоў не хапае ў ліпені…

Любы, так не хапае цябе!


Як блукальніку даху, жытла,

Як у цемры – хоць ніткі святла,

Не хапае, як роднай зямлі

Спадарожнаму на караблі…


Любы, як мне цябе не хапае!!!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Цябе няма. Цябе І не было iconСпяваюць усюды аб цябе, пра цябе

Цябе няма. Цябе І не было iconПаважаны сябра! Вітаем цябе на свабодзе!
Калі ты быў арыштаваны, да цябе прымяняліся рэпрэсіі ў сувязі з падзеямі 19. 12. 2010, ты можаш звярнуцца па дапамогу па наступных...

Цябе няма. Цябе І не было iconF# я хачу Да Цябе Да Цябе Да Цябе П: Hm g а

Цябе няма. Цябе І не было iconУгава ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на
Ледзь не за каўнер цябе хапаюць: Няма пытаньняў! Давай, падпішуся за Мілінкевіча!

Цябе няма. Цябе І не было iconЦябе не спыталі! Але цябе падставілі!
Трэцяга кастрычніка патаемна былі зацверджаныя праўкі ў законы пра грамадскія аб’яднанні, партыі І ў Крымінальны кодэкс, а таксама...

Цябе няма. Цябе І не было icon«папараць-кветка зацв I тае для цябе ў бду»
Загадам рэктара бду №417-од ад 08. 10. 2009 аб´яўлена правядзенне вiктарыны «папараць-кветка зацвiтае для цябе ў бду»

Цябе няма. Цябе І не было iconТы нарадзіўся І адразу стаў сынам ці дачкой жанчыны І мужчыны, якія для цябе з’ўляюцца самымі дарагімі І блізкімі людзьмі на свеце мамай І татам. У тваім, як
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбу І сям’і, у якім досыць дэталёва распісаны правы І абавязкі тваіх бацькоў у дачыненні да цябе,...

Цябе няма. Цябе І не было iconКрыжовы шлях
Вось стаіць на гэтым шляху Божая Маці, вось Вераніка І сымон, вось улюбёны вучань Ян. Там многа месца, там есць месца І для цябе....

Цябе няма. Цябе І не было iconРаённы этап Прадметнага Конкурсу па беларускай мове для вучняў гімназіі ў навучальным годзе 2004/2005 Шаноўны гімназіст!
Вітаем Цябе ў другім этапе конкурсу. Перад Табой заданні, якія Ты павінен выканаць на працягу 90 хвілін. Уважліва чытай І самае важнае...

Цябе няма. Цябе І не было iconКрыжовая дарога для дзяцей
Хачу падзякаваць Табе за дар збаўлення І прасіць у інтэнцыі ўсіх дзяцей свету. За тых, якія Цябе ўжо пазналі І тых, хто Цябе яшчэ...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка